Так сказаў Заратустра
Кніга ўсім і нікому
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 280с.
Мінск 2015
Хай будзе твая цнота занадта высокая, каб даваць ёй імя: а як давядзецца табе гаварыць пра яе, не саромейся заікацца.
А заікаючыся, кажы так: «Гэта маё дабро, і я люблю яго; яно падабаецца мне ўсё цалкам, і я адзін хачу дабра.
Hi патрэбы маёй натуры, ні божага закону, ні чалавечага ўстанаўлення я не хачу бачыць у цноце маёй; не хачу, каб яна стала мне ўказніцай дарогі на неба, у рай.
Прадмет любові маёй — зямная цнота: у ёй мала мудрасці і зусім мала сэнсу, зразумелага ўсім.
Але гэтая птушка зладзіла ў мяне сваё гняздо, таму я люблю і шчыра пешчу яе, і цяпер яна ў мяне выседжвае залатыя яечкі».
Так ты павінен заікацца і хваліць сваю цноту.
Калісьці цябе вярэдзілі палкія шалы, і ты называў іх ліхімі. А цяпер ёсць адны толькі цноты: яны выраслі з тваіх шалаў.
Тыўклаўсваю найвышэйшую мэтуўгэтыя шалы, паклаўяе ў сваё сэрца: радасцямі і цнотамі зрабіліся яны цяпер.
Хай ты з роду запальчывых, альбо з пахацінцаў, альбо з фанатыкаў, альбо з помслівых — усё-такі, урэшце, усе шалы твае ператварыліся ў цноты і ўсе твае дэманы ў анёлаў.
Калісьцітрымаўтыдзікіхсабакусваіхсутарэннях: івось — у галасістых птушак яны абярнуліся.
3 труцізны сваёй ты згатаваў сабе бальзам: ты даіў карову журбы — а цяпер п'еш салодкае малако з яе вымя.
I нічога ліхога з цябе больш не вырасце, хіба што зло, якое ўзнікае з барацьбы тваіх цнотаў.
Браце мой, калі шчасце з табою, дык у цябе толькі адна цнота, і не болып: тады табе лягчэй, ісці цераз кладку.
Пачэсна мець многа цнотаў, але гэта — цяжкая доля; і многія выпраўляліся ў пустыню і мярцвілі сябе, бо стамляліся быць вайной і рысталішчам сваіх цнотаў.
Браце мой, ці ж гэта не ліха — войны і бітвы? Аднак гэтае ліха патрэбнае, як патрэбныя зайздрасць і недавер, і паклёп паміж тваімі цнотамі.
Зірні, — як кожная цнота прагне найвышэйшага: яна патрабуе ўсяго твайго духу, каб ён стаў яе вешчуном, яна хоча ўсёй тваёй сілы ў гневе, любові, нянавісці.
Кожная цнота раўнівая, а рэўнасць — жахлівая рэч. I цноты могуць гінуць ад рэўнасці.
Ахоплены яе полымем, нібы скарпіён, цаляе ў сябе сваім джалам.
О, браце мой, ці ж ты не бачыў, як цнота кляне і джаліць сябе?
Чалавек — гэта нешта, што трэба адолець: і таму ты павінен любіць свае цноты, бо праз іх ты загінеш...
Пра бледнага злачынцу
Вы не хочаце забіваць, пакуль жывёла не стане на калені, вы, суддзі і ахвярныя разнікі? Бачыце, бледны злачынец кіўнуў: у вачах у яго вялікая пагарда.
«Маё «Я» — нешта, што трэба адолець: маё «Я» — прычына вялікайпагарды дачалавека», — кажуць вочы ягоныя.
Тое, што ён сам судзіў сябе, было ў яго найвялікшай хвілінай: не дацца ж упасці ў Ніжэйшасць таму, хто ўзвысіўся!
Няма іншага збавення, акрамя хуткай смерці таму, хто так пакутуе ад самога сябе.
Суддзі, са спагады павінны вы забіваць, а не з помсты і, забіваючы, думаць, каб жыццё апраўдала вас!
Малатолькі замірыцца з тым, каго вы караеце смерцю. Хай будзе ваш смутак любоўю да Звышчалавека: так апраўдаеце вы працяг вашага жыцця!
«Вораг», — павіннысказацьвы, ане «ліхадзей»; «хворы», — павінны сказаць вы, ане «мярзотнік»; «шаленец», — павінны сказаць вы, а не «грэшнік».
А ты, акрываўлены суддзя, калі б ты надумаў уголас выказацьтое, штоўчыніўужоўдумках, кожны закрычаў бы: «Далоў гэты бруд і ядавітага гада!»
Але адно — думка, але другое — учынак, але трэцяе — вобраз учынку. Паміж імі не круціцца кола прычыны.
Нейкі вобраз зрабіў бледным гэтага бледнага чалавека. Ён
быў нароўні з учынкам сваім, учыняючы яго; але ўчыніўшы, не вынес вобраза ўчынку свайго.
3 гэтага часу толькі злачынцу, які ўчыніў злачынства, пачаў ён бачыць у сабе. Шаленствам я называю гэта: выключэнне зрабілася ў яго сутнасцю.
Праведзеная рыса зачароўвае курыцу; удар, які ён нанёс, зачараваў яго бедны розум. Шаленствам пасля ўчынку я называю гэта.
Слухайце, суддзі! Ёсць яшчэ й іншае шаленства — гэта шаленства пераручынкам. He, зусім не дастаткова глыбока ўпаўзлі вы ў гэтую дуіпу!
Так кажа акрываўлены суддзя: «Навошта забіў гэты злачынец? Ён хацеў абрабаваць!» Ая вам кажу: душа ягоная прагнула крыві, а не рабунку: ён прагнуў шчасця нажа!
Але слабы розум не ўмясціў у сабе гэтага шаленства і пераканаў яго. «Ах, няма ладу што — кроў! — казаў ягоны розум, — прынамсі, можна шчэ і абабраць! Адпомсціць!»
I паслухаўся ён свайго слабога розуму і яго развагаў, свінцом яны леглі на плечы ягоныя, і вось, забіваючы, ён яшчэ й абабраў. Бо яму не хацелася, каб было брыдка за сваё шаленства.
Цяпер свінцовым цяжарам ляжыць на ім віна, а яго розум зноў нерухомы, спаралізаваны і цяжкі.
Калі б толькі ён мог страсянуць галавой, скінуў бы той цяжар; бо хто яшчэ можа страсянуць галавой?
Што ж такое гэты чалавек? Куча хваробаў, якія праз ягоны дух лезуць у свет, — там яны хочуць знайсці сваю здабычу.
Што ж такое гэты чалавек? Клубок ядавітых гадзюк, якія заўсёды ў разладзе паміж сабою, і вось яны распаўзаюцца па свеце, шукаючы спажывы.
Зірніце на гэта гаротнае цела! Тое, па чым яно ныла і ад таго пакутавала, гэтая нікчэмная душа спрабавала растлумачыць; і яна тлумачыла гэта як радасць забойства, як жаданне зведаць шчасце нажа.
На тых, хто сёння нядужы, нападае ліха, слушней, — тое, што сёння лічыццаліхам: і вось — гэтыя спрагненыя самі спрабуюць зрабіць, каб балела, і пры гэтым праз тое самае, ад чаго ім якраз і баліць. Але былі і іншыя часы, і іншае дабро й ліха.
Калісьці ліхам былі паняверка і воля да Самасці. Ерэтыкамі і чарадзеямі рабіліся нямоглыя, як чарадзеі і ерэтыкі, цярпелі яны і хацелі іншых увесці ў цярпенні.
Але гэта не на вашыя вушы, бо супярэчыць таму, чаму вучаць вас «добрыя», кажаце вы мне. Але што мне да вашых «добрых»!
Шмат што ў іх гідзіць мяне, і, што праўда, не іхняе ліха. Алё мне хацелася б, каб шал захапіў іх і каб загінулі яны, як гэты бледны злачынец!
Праўда, хацеў бы я, каб іх шаленства называлася ісцінай, альбо вернасцю, альбо справядлівасцю; але ўіх ёсць «цнота», каб жыць доўга ў жалю вартай самазадаволенасці.
Я — парэнчамостанадбурлівымпатокам:трымайсязамяне, хто можа трымацца! А за кульбаку я вам не буду.
Так сказаў Заратустра.
Пра чытанне і пісанне
3 усяго напісанага я люблю толькі тое, што напісана сваёй крывёю. Пішы крывёю, і ты будзеш ведаць, што кроў — гэта Дух.
Нялёгка зразумець чужую кроў; я ненавіджу тых, хто чытае з нуды.
Хто ведае чытача, той ужо не працуе дзеля яго. Яшчэ адно стагоддзе чытачоў — і сам дух прасмердне.
Тое, што кожны бярэцца вучыцца чытаць, надоўга псуе не толькі напісанае, але і самую думку.
Калісьці дух быў Богам, потым зрабіўся чалавекам, а сёння — увогуле робіцца чэрняю.
Хто піша крывёю і прыпавесцямі, той хоча, каб яго не чыталі, а вучылі на памяць.
У гарах сама кароткая дарога з вяршыні на вяршыню, але на гэта патрэбны доўтія ногі. Прыпавесці — тыя самыя вяршыні; а тыя, каму яны напісаны, павінны быць высокія і вынёслыя.
Рэдкае і чыстае паветра, блізкая небяспека, дух, поўны радаснай лютасці, — усё гэта добра стасуецца.
Хай мяне атачаюць горныя духі — я адважны. Мужнасць разганяе прывіды і сама сабе стварае горных духаў, — мужнасць хоча смяяцца.
Я ўжо не адчуваю так, як адчуваеце вы: на гэтыя цяжкія, змрочныя хмары пада мною, з якіх я смяюся, — на гэтыя навальнічныя хмары якраз і падобныя вы.
Вы гледзіце ўгору, калі прагнеце вышыні. А я гляджу ўніз, бо я ўзвысіўся.
Хто з вас можа і смяяцца і быць узвышаным?
Хто падняўся на сама высокія горы, той смяецца, з усякай трагедыі — і на сцэне, і наяве.
Мужнымі, бестурботнымі, пакеплівымі, уладнымі — такімі хоча нас бачыць Мудрасць: яна — жанчына і заўсёды любіць толькі воіна.
Вы кажаце мне: «цяжка несці жыццё». Навоштажвамтады ваш гонар раніцай і слухмянасць увечары?
Цяжка несці жыццё: не стройце з сябе такіх здалікатненых!
Усе мы — мілыя, цягавітыя аслы і асліхі.
Што супольнага ў нас з ружыным бутонам, які трапеча, калі на яго ападзе кропля расы?
Праўда: мы любім жыць, але не таму, што прывыклі жыць, а таму, што прывыклі любіць.
У любові заўсёды ёсць нешта шалёнае. Але ж заўсёды ёсць і нешта разумнае ў шаленстве.
I нават мне, хто дабром прымае жыццё, здаецца, што матылькі і мыльныя пузыры, альбо на іх падобныя людзі, найбольш ведаюць шчасце.
Гэтыя лёгкія, дурныя, далікатныя і рухавыя душы, і тое, як яны пырхаюць, даводзяць Заратуструда слёз і песняў.
Я паверыў бы толькі ў такога бога, які ўмее скакаць.
I калі я глядзеў на свайго д'ябла, я знайшоўу ім сур'ёзнасць, грунтоўнасць, глыбіню і ўрачыстасць; гэта бьгў Дух Цяжару, праз яго ўсё падае.
Забіваюць не гневам, а смехам. Устаньце, давайце заб'ём Дух Цяжару!
Я навучыўся хадзіць: з таго часу я дазваляю сабе бегаць. Я навучыўся лётаць: з таго часу не трэба, каб мяне штуршком зрушвалі з месца.
Цяпер я лёгкі, цяпер я лётаю, цяпер сябе бачу пад сабою, цяпер нейкі бог скача ўва мне.
Так сказаў Заратустра.
Пра дрэва на гары
Заратустрава вока змеціла, што адзін хлопец пазбягае яго. I вось ён, калі аднаго разу ўвечары ішоў гарамі вакол горада, які называўся Пярэстая Карова, раптам убачыў гэтага хлопца; той сядзеў, прыхіліўшыся да дрэва, і стомленымі вачыма глядзеў у даліну. Заратустра дакрануўся да дрэва, каля якога сядзеўхлопец, і сказаў:
«Калі б я захацеў страсянуць гэтае дрэва рукамі, я не змог бы.
А вось вецер, які мы нават не бачым, тузае яго і гне, куды хоча. Найгорш нас гнуць і тузаюць нябачныя рукі».
Хлопец устаў і сказаў, сумеўшыся: «Я чую Заратустру, а якраз я толькі што думаў пра яго».
Заратустра спытаўся: «Чаго ж ты палохаешся? 3 чалавекам адбываецца тое самае, што і з дрэвам.
Чым больш ён імкнецца ўтору, да святла, тым мацней карані яго імкнуцца ў глыбіню зямлі, уніз, у змрок — у зло».
«Так, узло! — усклікнуў хлопец. — Як жа ты здолеў зяглянуць мне ў душу ?»
Заратустра засмяяўся і сказаў: «Некаторыя душы нельга адамкнуць: на тое іх трэба спачатку выдумаць».
«Так, узло! — зноў усклікнуў хлопец. — Ты сказаўпраўду, Заратустра. Я перастаў верыць самому сабе з таго часу, як памкнуўся ўгору, і ніхто ўжо цяпер не верыць мне. Як жа такое сталася?
Я мяняюся занадта хутка: маё «сёння» абвяргае маё «ўчора». Падымаючыся, я часта пераскокваю прыступкі, і гэтага не даруе мне ніводная прыступка.
Калі я ўгары, я заўсёды адчуваю сябе самотна. Ніхто не гаворыць са мною, холад адзіноты кідае мяне ў дрыжыкі. Чаго ж мне трэба на вышыні?