Так сказаў Заратустра
Кніга ўсім і нікому
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 280с.
Мінск 2015
Стары пайшоў, але адразу вярнуўся, несучы Заратустру хлеб і віно. «Благія тутэйшыя мясціны галодным, — сказаў ён, — таму і жыву тут. Чалавек і звер ідуць да мяне, да пустэльніка. Але ж гукні і спадарожніка свайго, ён згаладаўся не менш за цябе».
Заратустра сказаў: «Было б цяжка яго ўгаварыць падзяліць са мной ежу, бо мёртвы мой спадарожнік».
«Штомнедатаго, — буркнуўстары, — хтостукаеццадамяне ў дом, хай бярэ, што яму падаюць. Ежце і бывайце».
Пасля Заратустра ішоў яшчэ дзве гадзіны, даверыўшыся дарозе і зорнаму небу, бо прывык ён хадзіць поначы і любіў глядзець у твар усім, хто спіць. Але як пайшло на заранак, Заратустра апынуўся ў цемнай нетры, і не было відаць ніякай дарогі. Тадыпаклаўёнмёртвагаўдуплодрэва, — кабубараніць яго ад ваўкоў, — а сам лёг на мох пад дрэвам. I адразу заснуў, стомлены целам, але непахісны душою.
9
Доўга спаў Заратустра, і не толькі зара, але і полудзень прайшліся па твары ягоным. Але нарэшце расплюшчыліся яго вочы: з подзівам глянуў Заратустра на лес, ахінуты глыбокаю цішынёю, са здзіўленнем зірнуў усярэдзіну сабе самому. Потым хуценька ўстаў, як марак, калі раптам убачыць зямлю, і ўзрадаваўся; бо адкрыў ён новую ісціну. I так сказаў свайму сэрцу:
«Святло сышло на мяне: мне патрэбны паслядоўцы, і жывыя, не мёртвыя паслядоўцы, не трупы, якіх я нясу, куды захачу.
Паслядоўцы жывыя патрэбныя мне; таму і пойдуць яны за мною туды, куды я захачу.
Святло сышло на мяне: не да народу прамаўляе Заратустра, а да паслядоўцаў! He павінен Заратустра быць пастухом і сабакам статку!
Звесці многіх са статка — вось дзеля чаго я прыйшоў. Гневацца будуць на мяне народ і статак: разбойнікам назавуць пастухі Заратустру.
Я сказаў «пастухі», яны ж завуць сябе добрымі і справяддівымі. Пастухамі назваў іх я, а яны завуць сябе вернікамі правільнай веры.
Зірніце на гэтых добрых і справяддівых! Karo яны болей за ўсё ненавідзяць? Таго, хто разбівае скрыжалі іх каштоўнасцяў, хто разбурае і пераступае, — але ж ён і ёсць стваральнік.
Зірніце на вернікаў! Каго яны болей за ўсё ненавідзяць? Таго, хто разбівае скрыжалі іх каштоўнасцяў, хто разбурае і пераступае, — але ж ён і ёсць стваральнік.
Паслядоўцаў шукае стваральнік, а не трупы, не статкі, не вернікаў. Тых, што будуць ствараць разам з ім, шукае стваральнік: тых, што напішуць новыя каштоўнасці на новых скрыжалях.
Паслядоўцаў шукае стваральнік і тых, што сажнуць жніва разам з ім, бо ўсё ў іх паспела да жніва. He хапае толькі сотні сярпоў; таму зрывае ён каласы і прыкра яму.
Паслядоўцаў пгукае стваральнік такіх, што ўмеюць вастрыць сярпы. Іх назавуць разбуральнікамі і пагарднікамі дабра і зла. Але яны — жняцы і бяседнікі за святочным сталом.
Тых, хто будзе ствараць разам з ім, хто будзе жаць разам з ім, субяседнікаў шукае Заратустра: што яму трупы і пастухі з іхнім быддам!
А ты, першы мой паслядоўца, бывай! Добра схаваў я цябе ўдупле, надзейна схаваў ад ваўкоў.
Але расстаюся з табою, бо мой скончыўся час. Паміж дзвюма зорамі адкрылася мне новая ісціна.
He буду я ні пастухом, ні далакопам. I з народам ужо не гаварыцьму ніколі: апошні раз гаварыў я да мёртвага.
Са стваральнікамі, са жняцамі, з субяседнікамі хачу я з'яднацца: я пакажу ім вясёлку і ўсе ступені Звышчалавека.
Усім самотным сваю песню я буду спяваць: і тым, што самотныя ўдвух; і тым, што яшчэ маюць вушы, каб чуць нечуванае, — ім укладу я ў сэрца цяжар шчасця майго.
Я іду да сваёй мэты, я іду сваёю дарогаю; я пераскочу цераз марудлівых і нядбайных. Хай будзе мой шлях іхнім захадам!»
10
Так сказаўЗаратустра свайму сэрцу, а сонца стаялаўзеніце; і тут паглядзеў ён угору, бо пачуў над сабою пранозлівы птушыны крык. I што ж! Шырока кружляючы ў небе, лунаў арол і нёс змяю, але не так, як носяць здабычу: змяя абвівалася вакол яго шыі, нібы сяброўка.
«Гэта мае звяры! — сказаў Заратустра, рады ад шчырага сэрца. — Сама гордая жывёліна пад сонцам і сама мудрая жывёліна пад сонцам — выправіліся ў дарогу.
Яны хацелі даведацца, ці жывы яшчэ Заратустра. А праўда, ці жывы яшчэ я?
Мне небяспечней сярод людзей, чым сярод звяроў, небяспечнымі сцежкамі ходзіць Заратустра. Няхай жа вядуць мяне звяры мае!» Сказаўшы гэта, згадаў ён словы святога старца ў лесе, уздыхнуў і прамовіў сэрцу свайму:
«Я хацеў бы стаць разумнейшым! О, калі б я стаў такі ж мудры, як мая змяя!
Але я немагчымага прагну: прашу гордасць сваю, каб яна заўсёды ішла з маёй мудрасцю разам.
I калі мая мудрасць пакіне мяне — а яна так любіць мяне пакідаць, — хай тады ўжо і гордасць мая заадно з дурнотай адыдзе!»
Так пачаўся захад Заратустры.
ЗАРАТУСТРАВЫ КАЗАНІ
Пра тры пераўтварэнні
Я скажу вам пра тры пераўтварэнні духу: як дух зрабіўся вярблюдам, вярблюд — ільвом і, нарэшце, леў — дзіцём.
Шмат цяжкага выпала духу, моцнаму духу, трываламу, здольнамудашанавання: найцяжэйшага, найневыноснейшага прагне ягоная моц.
«Што ёсць цяжкае? — пытаецца трывалы дух, становіцца, як вярблюд, на калені і хоча, каб яго добра наўючылі.
Героі, штоёсцьнайцяжэйшае? — пытаеццатрывалыдух. — Ці не тое, што я магу ўзняць на сябе і радавацца сваёй сіле?»
Ці не азначае гэта: прынізіцца, каб убольваць сваю пыху? Ці прымусіць заззяць сваю дурасць, каб пасмяяцца з мудрасці?
Альбо гэта азначае: пакінуць сваю справу, калі яна якраз святкуе перамогу? Альбо ўзысці на высокую гару, каб змусціць змусціцеля?
Альбо гэта азначае: карміцца жалудамі і травой пазнання і дзеля праўды трываць душэўны голад?
Альбо гэта азначае: хварэць і адганяць суцешнікаў і запрыязніцца з глухімі, якія ніколі не чуюць, чаго ты хочаш?
Альбо гэта азначае: увайсці ў брудную ваду, калі яна ёсць вада праўды, і ме аганяцца ад халодных жаб і цёплых жаб?
Альбо гэта азначае: любіць сваіх пагрэбнікаў і падаць руку здані, якая хоча нас запалохаць?
Усё найцяжэйшае бярэ на сябе дух трывалы: падобніцца цяжка наўючанамі вярблюду, які спяшаецца ў пустыню; спяшаецца ў сваю пустыню і ён.
А там, y пустэльнай пустыні, адбываецца другое пераўтварэнне: там дух робіцца ільвом, каб здабыць сабе волю, ён хоча зрабіцца і гаспадаром сваёй пустыні.
Там ён шукае свайго апошняга ўладыку: ён хоча быць яму ворагам, апошняму Госпаду і Богу свайму, да пераможнага канца хоча змагацца з вялікім цмокам.
Хто ж ён, той вялікі цмок, якога дух больш не хоча прызнавацьзаГоспадаіБога? Завеццатой цмок — «Ты-павінен». Але дух ільва гаворыць «я хачу».
Звер «Ты-павінен» ляжыць на дарозе ў яго, залатою лускою ільсніцца, і на кожнай лусчынцы золатам блішчыць «Ты павінен»!
Бляск тысячагадовых каштоўнасцяў на гэтай лусцэ, і магутны цмок кажа так: «Каштоўнасці ўсіх рэчаў блішчаць на мне сваім бляскам».
«Ужо ўсе каштоўнасці створаны, і ўсе яны — гэта я. Сапраўды, не павінна больш быць «Я хачу!» — так кажа цмок.
Братове мае, навошта патрэбен леў у духу? Ці не даволі толькі ўючнай жывёлы, пакорлівай і пачцівай?
Ствараць новыя каштоўнасці не можа яшчэ і леў; але стварыць свабоду дзеля новай творчасці можа ягоная сіла.
Стварыць сабе свабоду і паставіць свяшчэннае «Не» вышэй за абавязак — вось навошта патрэбен леў, братове мае.
Забраць сабе права ствараць новыя каштоўнасці — вось чаго найболей баіцца трывалы і пачцівы дух. Сапраўды, рабункам, вартым драпежнага звера, здаецца яму ўсё гэта.
«Ты павінен» калісьці было ў яго найвышэйшай святыняй, і ён любіў яе; а цяпер ён мусіць убачыць у ёй памылку і сваволю.кабздабыцьсабесвабодуадсваёйлюбові, — восьнавошта леў патрэбен.
Але скажыце мне, братове мае, што можа дзіця зрабіць такога, што не даецца ільву? Навошта драпежнаму зверу рабіцца яшчэ і дзіцём?
Дзіця — гэта нявіннасць і забыццё, новы пачатак і гульня, кола, якое само па сабе коціцца, першы рух, свяшчэннае «Так».
Бо свяшчэннае «Так» патрэбна ў гульні стварання, братове мае: сваёй волі цяпер прагне дух, свой свет здабывае страчаны светам.
Я назваў вам тры першыя пераўтварэнні духу: як дух зрабіўся вярблюдам, потым — ільвом, нарэшце — дзіцём.
Так сказаў Заратустра. У той час ён спыніўся ў горадзе, які называўся Пярэстая Карова.
Пра кафедры цноты
Заратустру нахвальвалі аднаго мудраца, які вельмі добра ўмеў разважаць пра сон і цноты; за гэта яго высока шанавалі і шчодра дарылі, і ўсе вучні багавейна сядзелі перад кафедрай. Падышоў да яго і Заратустра і разам з усімі сеў перад кафедрай. I сказаў мудрэц:
«Гонарісорамсну! Гэта першае! I цурайцесятых, хто кепска спіць і чувае ўначы!
Перад абліччам сну нават злодзей саромеецца: нячутна крадзецца ён у змроку начным. Але няма сораму ў начнога вартаўніка, ён трубіць у дудку і не саромеецца.
He абы-якая штука — умець спаць: бо на тое трэба чуваць цэлы дзень.
Дзесяць разоў на дзень ты павінен перасільваць сябе: гэтая перасілка дае табе прыемную стому і душы тваёй будзе сонным макам.
Дзесяць разоў на дзень ты павінен зноў замірацца з сабою, бо перасілка — гэта горыч, і кепска спіць той, хто не замірыўся.
Дзесяць праўд ты павінен знайсці за дзень, іначай шукацьмеш праўду ўначы, і душа твая застанецца галодная.
Дзесяць разоў на дзень смейся і весяліся, каб уначы не мець клопату з жыватом — гэтым бацькам маркоты.
Малахто ведае гэта: трэба мецьусе цноты, каб добра спаць. Хіба ж буду я сведчыць ілжыва? Хіба будучыніць пералюбы?
Хіба дазволю сабе пажадаць рабыню блізкагамайго? He, не паспрыяла б такое добраму сну.
I нават калі ў цябе ёсць усе цноты, не забывайся яшчэ аднаго: умей у свой час паслаць спаць усе свае цноты.
Каб не сварыліся яны, гэтыя ясачкі любыя, тым болып праз цябе, няшчасны!
Будзь з Богам у згодзе і з суседам сваім, гэтага вымагае добры сон. Будзь у згодзе таксама і з суседавым чортам! Інакш ён сярод ночы пачне наведваць цябе.
Шануй начальствы свае і слухайся іх, нават калі яны ходзяць крыва! Гэтага хоча добры сон. Хіба ж бо твая ў тым правіна, калі ўлада кульгае ?
Таго пастуха назаву сама лепшым, які пасвіць авечкі на сакавітых пашах: бо так здабывае ён добры сон.
Я не хачу ні вялікае чты, ні багатае вучты: ад гэтага запаляецца ў целе каса. Але добра спіцца, калі ёсць добрае імя і маленькі скарб.
Лепш невялікі гурток, аніж дурны; але ўсе павінны прыходзіць і адыходзіць сваім часам. Гэта спрыяе добраму сну.
Даспадобы мне ўбогія духам: яны спрыяюць добраму сну. Яны шчасныя, тым болей калі прызнаваць за імі заўсёды іх рацыю.