• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра Кніга ўсім і нікому Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Кніга ўсім і нікому
    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 280с.
    Мінск 2015
    66.67 МБ
    Так праходзіць дзень у дабрачынца. А як ноч настае, баюся я клікаць сон; не хоча ён, каб яго клікалі, уладыку ўсіх цнотаў!
    Я толькі думаю, што зрабіў я і што цэлы дзень меціў. Цярпліва, як карова, жую гэта ўсё, пытаючыся ў сябе: якія ж былі тыя дзесяць маіх пераадоленняў?
    I тыя дзесяць замірэнняў, і дзесяць праўдаў, і тыя дзесяць разоў, калі я смяяўся, усцешаны сэрцам?
    I вось, пакуль я так разважаю і ўзважваю ўсе гэтыя сорак думак, разбірае мяне раптам сон, названы ўладыкам цнотаў.
    Ён б'е мяне па павеках — і яны цяжэюць, кранаецца вуснаў — і яны не змыкаюцца.
    Сапраўды, нячутным крокам ён ідзе да мяне, сама лагодны злодзей, і крадзе мае думкі, і я застываю на месцы, дурны, як гэтая кафедра.
    Але ж нядоўга стаю так, змораны сном, і адразу кладуся...»
    Слухаючы мудраца, Заратустра смяяўся сам сабе ў сэрцы, бо нешта яму прасвятлілася. I ён так сказаў свайму сэрцу:
    «Дурань гэты мудрэц з яго сарака думкамі, але, мяркую, паспаць ён не дурань.
    Шчасны і той, хто жыве з ім побач! Такі сон перадаецца, ён праходзіць нават праз тоўстыя сцены.
    Мабыць, сама кафедра ў яго зачараваная. I нездарма сядзяць хлопцы перад прапаведнікам цноты.
    Яго мудрасць кажа: чуваць дзеля добрага сну. Сапраўды, калі б нават жыццё не мела ніякага сэнсу і калі б я быў змушаны выбраць бязглуздзіцу, тады і мне яго мудрасць здалася б найбольш вартаю выбару.
    Цяпер мне зусім зразумела, да чаго колісь людзі імкнуліся перад усім, шукаючы цнотаў. Добрага сну шукалі яны і ў дадатак — цнотаў, увітых кветкамі соннага маку!
    Мудрасць сну без снення — яе прапаведавалі з кафедры ўсе гэтыя хвалёныя мудрацы, іншага сэнсу жыцця яны не ведалі.
    I цяпер яшчэ ёсць прапаведнікі цнотаў, але не заўсёды такія сумленныя; аднак час іхні ўжо прамінуў. I нядоўга яшчэ ім вяшчаць: неўзабаве лягуць і яны.
    Шчасныя гэтыя санліўцы, бо неўзабаве паснуць».
    Так сказаў Заратустра.
    Пра «тагасветных»
    Аднаго разу Заратустра, якусе «тагасветныя», залётаўдумкаю па той бок чалавека.
    Творам пакутнага і нямоглага Бога здаўся тады мне наш свет.
    Ён здаўся мне мрояй і выдумкай Бога; каляровым дымам перад вачмі незадаволенага божышча ўявіўся мне гэты свет.
    Дабро і Зло, Радасць і Цярпенне, Я і Ты — усё здавалася мне каляровым дымам перад творчымі вачыма. Творцу рупела адвесці ад сябе свой позірк — і ён стварыў свет.
    Адвесціпозіркадцярпенняўсваіхізабыцца — гэтап'янкая радасць пакутнікам. Самазабыццём і п'янкою радасцю здаўся мне гэты свет.
    Свет, вечна недасканалы; недасканалы адбітак вечнай супярэчлівасці, п'янкая радасць свайму недасканаламу твору — такім здаўся калісьці мне гэты свет.
    Так, нібы той, хто марыць пра іншы свет, нібы «тагасветны», памкнуў я аднаго разу свае мары па той бок чалавека. А ці праўда — па той?
    О братове мае, гэты створаны мною Бог быў творам рук чалавечых і неразумствам яго, як і ўсе астатнія божышчы!
    Ён быў чалавекам і пры тым толькі малою часткаю чалавека і майго «Я»; а з майго попелу і полымя прыйшоў да мяне гэты прывід. I праўда ж бо, ці не з іншага свету прыйшоў ён!
    I штож, братове мае? He перасіліўсябе я, пакутніка, я занёс свой попел у горы і набыў сабе сама зыркае полымя. Зірніце! Прывід адпусціў мяне!
    Пакутаю і цярпеннем было б цяпер мне верыць У такія прывіды: горам і прыніжэннем было б гэта таму, хто ацаляецца. Тамуя цяпер прамаўляю пра тагасветных.
    Горам і нямогласцю і кароткім шаленнем шчасця, якое ведае толькі пакутны цярплівец, створаны ўсе тыя светы.
    Стомленасць, якая прагне адным скачком, смяротным скачком дасягнуць апошняга крэсу, мілажальная стома няведання, што ўжо не хоча болей хацець, — гэта яна стварыла ўсіх багоў і ўсе тыя светы.
    Верце мне, братове мае! Цела, якое зняверылася ў целе, пальцамі аслеплага духу абмацвала апошнія сцены.
    Верце мне, братове мае! Цела, якое зняверылася ў зямлі, услухоўвалася ўтое, што гаварылі нетры жыцця.
    I вось — захацела яно прабіцца праз апошнія сцены, выйсці з апошніх сваіх крэсаў і дастаць таго свету.
    Але надзейна схаваны ад чалавека «той свет», гэтае Нешта, нечалавечае, зусім пазбытае ўсіх чалавечых рысаў; і маўчаць нетры жыцця і ніколі не звяртаюцца да чалавека, акрамя як у вобразе Чалавека.
    Сапраўды, цяжкадаказацьусякае жыццё і цяжкапрымусіць яго гаварыць. Але скажыце мне, братове мае, сама дзівоснае з усяго існага — ці ж не даказана яно сама лепшым чыяам?
    Т ак, самое маё «Я» і ўвесь хаос супярэчнасцяў яго найбольш сумленна сведчыць пра сваё быццё: творчае, ацэнлівае, спрагненае «Я» ёсць мера і каштоўнасць усіх рэчаў.
    I гэта маё «Я», сама праўдзівае сведчанне быцця, гаворыць пра цела і імкнецца да яго, нават калі аддаецца палкім марам і зламанымі крыламі трапеча.
    Найсумленней вучыццаяно гаварыць, гэтае «Я»; ічым болей вучыцца, тым болей знаходзіць слоў, каб хваліць цела і зямлю.
    Новаму гонару навучыла мяне маё «Я», гэтаму гонару цяпер вучу я людзей: не хаваць болей галавы ў пясок нябесных абстракцый, а высока несці яе, зямную галаву, што стварае сэнс зямлі.
    Новай волі вучу я людзей: прыняць той шлях, якім раней ішлі слепа і наўздогадзь, і ахвоча ісці гэтым шляхам, і хваліць яго, і не збочваць з яго потайкам, як гэта робяць хворыя, блізкія да смерці!
    Гэта ж яны, хворыя і блізкія да смерці, занядбалі цела і зямлю, выдумалі Незямное і адкупныя і крывавыя ахвяры; але ж нават гэтыя змрочныя труцізны, такія салодкія ім, яны бралі ў зямлі і ў цела!
    Ад галечы і гароты сваёй хацелі яны ўцячы, але зоркі былі занадта далёка. I ўздыхалі яны: «Ах, каб былі ўнебе дарогі, якімі можна было б прайсці ў іншае быццё, каб здабыць шчасце!» — і вось яны выдумалі сабе гэтыя пралазы і крывавы напой!
    Няўдзячныя! — яны ўбілі сабе ў галаву, што здолелі адцурацца цела і зямлі. Але ж каму яны абавязаныя болем і шчасцем таго адцурання? — Свайму целу і гэтай зямлі.
    Заратустра лагодны з хворымі. Сапраўды, не гневаецца ён на іхнюю няўдзячнасць і на ўсё, што іх суцяшае. Хай жа яны ацаляюцца і перасільваюцца, хай ствараюць сабе найвышэйшае Цела!
    I таго, хто ацаляецца, не дакарае Заратустра, калі той пяшчотна глядзіць на аблуды свае ды апоўначы крадзецца да магілы свайго Бога; толькі ж хваробаю і слабасцю цела застаюцца ў мяне яго слёзы.
    Заўсёды шмат хворых сярод замроеных і затужаных у божышчы: люта ненавідзяць яны цікаўніка і тую, сама маладую, цноту, якая называецца праўдзівасцю.
    Назад, у морак мінулага яны азіраюцца; сапраўды, інакш глядзелі тады на мару і на веру: шал розуму лічыўся богападабенствам, а паняверка — грэхам.
    Задужа добра ведаю я гэтых богападобных і ведаю, чаго яны хочуць: яны прагнуць, каб у іх верылі і каб сумненне лічылася грэхам. Добра ведаю я і тое, у што яны самі вераць найболып.
    Сапраўды, не ў іншыя светы і не ў адкупную сілу крыві — яны зацята вераць у цела, сваё іхняе цела ў іх — «рэч у сабе».
    Братове мае, услухайцеся лепей у голас здаровага цела — чысты і сумленны ў яго голас. Праўдзівей і сумленней гаворыць здаровае цела — дужа дасканалае, і гаворыць яно пра сэнс зямлі».
    Так сказаў Заратустра.
    Пра пагарднікаў цела
    Пагарднікам цела хачу я сказаць сваё слова. He павінны яны ні перавучвацца самі, ні перавучваць другіх, хай толькі разлучацца з целам — і гэтак стануць нямыя.
    «Я — цела і душа», — кажа дзіця. I чаму ўсе не гавораць, як дзеці?
    Але той, хто прачнуўся і спазнаў, кажа: я — толькі цела, і не болей таго; а душа — толькі слова, якое азначае нешта ў целе.
    Цела — гэта вялікі розум, вялікае мноства з адной свядомасцю, вайна і мір, статак і пастух.
    Прыладай твайму целу служыць і маленькі розум, які ты называеш «духам», мой браце, ён — толькі прылада і цацка твайго вялікага розуму — цела.
    Я, — кажаш ты з гонарам за гэта слова. Але важнейшае, хоць ты і не хочаш у гэта паверыць, шмат важнейшае тваё цела і яго вялікі розум; яно не кажа «Я», яно творыць яго.
    Усё, што адчувае пачуццё, што спазнае дух, ніколі не мае ў сабе свайго канца. Але пачуццё і дух хочуць давесці табе, што яны — канец усіх рэчаў: так яны любяць славу.
    Пачуццё і дух — толькі прылады і цацкі: за імі крыецца Самасць. Самасць шукае вачыма пачуццяў і слухае вушамі духу.
    Самасць заўсёды слухае і шукае: яна параўноўвае, падпарадкоўвае, заваёўвае і разбурае. Яна пануе і загадвае нават твайму «Я».
    За думкамі і пачуццямі тваімі, браце мой, стаіць магутны валадар, невядомы мудрэц — Самасць яго імя. У тваім целе жыве ён, ён і ёсць тваё цела.
    У цела больш розуму, чым у тваёй найвышэйшай мудрасці. I хто ведае, навоштаўвогуле целу твая найвышэйшая мудрасць?
    Твая Самасць смяецца з твайго Я і яго гордых падскокаў. «Штомнетыявыдыганнііўзлётыдумкі? — кажаянасабе. — Бакавая дарога да маёй мэты. Я — толькі шлейка майму «Я», і ўдыхаю ў яго ягоныя паняцці.
    Самасцьумаўляе «Я»: «тутадчувайрадасць!» I «Я» радуецца і думае, як яму скаштаваць гэтай радасці, — яно ж і павінна так думаць.
    Пагарднікам цела хачу я сказаць сваё слова. 3 пашаны ўзнікла іхняя пагарда. Што ж гэта такое, што стварае пагарду і пашану, каштоўнасць і волю?
    Творчая Самасць стварыла сабе пагарду і пашану, гэта яна — творца радасці й смутку. Творчае цела зрабіла сабе розум як прыладу сваёй волі,
    Нават у дурасці і ў пагардзе вы, пагарднікі цела, служыце Самасці. Я кажу вам: вашая Самасць хоча памерці і адварочваецца ад жыцця.
    Яна ўжо не можа рабіць таго, да чаго найболей імкнецца, — тварыць звыш сябе. Гэтага яна хоча найболей, і ў гэтым яе найболыпае жаданне.
    Аднак ёй ужо позна імкнуцца да гэтага: і вось — Самасць прагне пагібелі.
    Вашая Самасць жадае смерці — таму і аддалі вы цела пагардзе! Бо вы ўжо не можаце тварыць звыш сябе.
    Вось чаму абураецеся вы на жыццё і на зямлю. Неўсвядомленая зайздрасць хаваецца ў косым позірку вашай пагарды.
    He, не пайду я па вашай дарозе, вы, пагарднікі цела! Вы мне не кладка да Звышчалавека!
    Так сказаў Заратустра.
    Пра радасці і шалы
    Браце мой, калі ёсць у цябе цнота, і калі яна твая цнота, дык навошта, каб ты валодаў ёю супольна з усімі.
    Вядома, табе хочацца лашчыць яе і называць імем, жартуючы, тузаць за вуха і быць з ёю запанібрата.
    Глядзіж! Цяперімя, якімтыназваўяе, зрабіласясупольным,
    і ты сам зрабіўся часцінай народу і натоўпу разам з цнотаю сваёю!
    Леппі, каліты скажаш: «Нельга ні выказаць, ні назвацьімем тое, што ёсць пакута і слодыч маёй душы, а таксама голад майго нутра».