• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра Кніга ўсім і нікому Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Кніга ўсім і нікому
    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 280с.
    Мінск 2015
    66.67 МБ
    Хто мяне яшчэ любіць?
    Дай мне цяпла тваіх рук, Дай жару астыламу сэрцу!
    Дай самотніку лёду!
    Бо сем зледзянелых покрываў Навучылі мяне сумаваць па ворагах, Скарыся мне, ліхамыснік!
    Дай мне — сябе!
    Памчаўся прэч!
    Пакінуў мяне, адзіны, апошні сябар,
    Першы непрыяцель, Нязведаны Бог, Бог, тартураўі смерці!
    — He! Вярніся!
    Вярніся з усімі пакутамі!
    Вярніся да апошняга самотніка!
    Патокі слёз маіх цякуць за табою
    I полымя сэрца!
    О вярніся!
    Мой нязведаны Божа!
    Мой боль!
    Маё апошняе шчасце!
    2
    Але тут Заратустра ўжо не мог стрымацца, схапіўкія і штосілыпачаўбіцьзарумзанагачарадзея. «Перастань! — усклікнуўёнсазлымсмехам. — Перастаньты, камедыянт! Утры нюні! Фальшываманетчык! Зацяты хлус! Я бачу цябе наскрозь!
    Восьзаразятабеўвалю, подлычарадзей, гэтаяўмею — разаграваць такіх спруцянелых, як ты!»
    «Кінь! — крыкнуў стары і ўскочыў з зямлі. — He бі мяне больш, о Заратустра! Я толькі пацвяліў цябе!
    Гэта — адна выява майстэрства майго; я хацеў выпрабаваць цябе, падсіліць цябе гэтай спакусе! I сапраўды, ты раскусіўмяне!
    Але і сам ты — нямала даў мне ўведаць пра цябе: ты жорсткі, мудры Заратустра! Моцна б'еш сваімі «ісцінамі», і твая доўбня выбіла з мяне гэтую ісціну!
    «Не ліжыся, — адказаў Заратустра, усё яшчэ гневаючыся, і змрочна зірнуў на яго, — не ліжыся мне, зацяты блазен! Ты хлус: ці табе гаварыць пра ісціну!
    Ты, паўлін над паўлінамі, ты, мора славалюбства, што разыгрываўты перад мною, у каго павінен быўпаверыць я, калі ты размазваўся перад мною так нікчэмна? »
    «Я прытвараўся тым, хто каецца духам, — сказаў стары, — ім я прытвараўся: ты сам выдумаў калісьці гэты выраз,
    — паэта і чарадзея, які канчае тым, што паварочвае дух свой супроць сябе самога, я разыгрываў пераўтворанага, які замярзае ад свайго няведання і благога сумлення.
    I прызнайся ж, Заратустра: не адразу разгадаў ты мае хлусню і прытваранне! Ты паверыў у гора маё, калі аберуч падтрымліваў маю галаву.
    — і я чуў, як ты жаліўся: «Яго надта мала любілі, надта мала любілі!» Ітайнарадаваласязлосцьмая, што здолеўятакспрытна цябе абдурыць».
    «Тыашукваўібольшпразорлівыхзамяне, — рэзкаадказаў Заратустра. — Я не баюся падманшчыкаў, я павінен жыць без асцярожлівасці: так хоча мая доля.
    Аты — павінен падманваць: настолькі я ведаю цябе! Твае словы павінны заўсёды мець два, тры, чатыры і болей сэнсаў. I тое, у чым ты прызнаваўся цяпер, не было да канца ні праўдай, ніхлуснёю!
    Ты, подлы фалыпываманетчык, хіба можаш інакш ? Ты і хваробу сваю замажаш грымам, калі давядзецца табе паказацца голым свайму лекару.
    Так і цяпер прыхарошыў ты перад мною сваю хлусню, кажучы: «Я назнарок разыгрываў гэта!» У гэтым было і нешта сур'ёзнае, і ўтабе самым ёсць нешта адтаго, хто каецца духам!
    Я добра разгадаў цябе: ты аблытаў чарамі ўсіх, але на сябе самога ў цябе ўжо не засталося ні маны, ні хітрасці — ты сам у сабе расчараваны!
    Ты жнеш агіду як адзіную тваю ісціну. Усё, што сыходзіць з вуснаў тваіх, — хлусня і фальш, і толькі самыя вусны — адзінае, што засталося ў табе сапраўднага, бо агіда прыліпла да вуснаўтваіх».
    «Хто ты такі, каб так гаварыць са мною, найвялікшы з жывых?» — пагарддіва сказаў стары чарадзей, і зялёная маланка бліснула з яго вачэй на Заратустру. Але ён тут жа панік і сумна сказаў:
    «О Заратустра, я стаміўся, мне брыдка за маё майстэрства, мне яно агіднае, я не вялікі — навошта прыкідвацца! Але табе добра вядома — я шукаў велічы!
    Я толькі хацеў паказаць вялікага чалавека і многіх пераканаў у сваёй велічы: але мана аказалася вышэйшай за мае сілы. На ёй я паламаўся.
    О Заратустра, усё — мана ўва мне, але што я паламаўся, крушэннемаё — гэта праўда!»
    «Гэта робіць табе гонар, — змрочна сказаў Заратустра, гледзячыўзямлю! — Гэтаробіцьтабегонар,штошукаўтывелічы, але гэта сама і выдала цябе. Ты — не вялікі.
    Ты — гаротны стары чарадзей, гэта і ёсць сама лепшае і праўдзівае ў табе, і я шаную цябе за тое, што ты стаміўся ад самога сябе і сам прызнаў, што не вялікі.
    За гэта я паважаю цябе як таго, хто каецца духам: хай хоць адно імгненне, але ты быў праўдзівы!
    А скажы, чаго піукаеш ты тут, сярод скалаў і ў маіх лясах? I калі дзеля мяне ты ляжаў на дарозе, у чым ты хацеў выпрабавацьмяне?
    — у чым спакушаў ты мяне?»
    Так гаварыў Заратустра, і яго вочы блішчалі. Стары чарадзей памаўчаў крыху і адказаў: «Хіба я цябе спакушаў? Я толькі шукаю.
    О Заратустра, я шукаю каго-небудзь праўдзівага, шчырага, простага, недвухсэнсоўнага, шукаю чалавека, сумленнага ва ўсім, праведніка пазнання, сасуд мудрасці, вялікагачалавека!
    Хіба ты не ведаеш гэтага, Заратустра? Я шукаю Заратустру».
    I тады настала доўгае маўчанне, і Заратустра глыбока задумаўся, так што нават заплюшчыў вочы. А пасля, калі вярнуліся да субяседніка думкі, ён узяў чарадзея за руку і сказаў яму ветліва, але не без хітрасці:
    «Ну што ж! Там, угары, — дарога, якая вядзе да Заратустравай пячоры. У ёй і шукай, каго ты хацеў знайсці.
    I спытайся парады ў маіх звяроў — у арла і ў змяі: яны дапамогуць табе ў тваіх пошуках. А пячора мая вялікая.
    Праўда, сам я ніколі яшчэ не бачыў вялікага чалавека. Грубыя вочы яшчэ навату сама празорлівых наўсё вялікае. Сёння пануе чэрня.
    Я ўжо сустракаў многіх, якія цягнуліся ўгору і надзімаліся, а народ крычаў: «Глядзіце, вось вялікія людзі!» Але які толк у кавальскіх мяхах! Урэшце паветра выходзіць з іх.
    Зрэшты, лопаецца і жаба, якая надта доўга надзімалася, і паветра выходзіць з яе. Па-мойму, неблагая штука — тыцнуць у жывот надзьмутаму. Паслухайце ж мяне, дзеткі!
    Усё сённяшняе належыць чэрні: хто сёння ведае, дзе вялікае, дзе малое? У каго пошукі велічы ўвянчаліся поспехам? Толькі ў бязглуздых: ім дадзена гэта шчасце.
    Ты шукаеш вялікага чалавека, дзіўны блазен? хто навучыў цябе гэтаму? Хіба цяпер наспеўчас на гэта? О ты, нікчэмны шукальнік, навошта спакушаеш мяне?»
    Так сказаў Заратустра, суцешаны ў сэрцы сваім, і, смеючыся, пайшоў далей сваёй дарогай.
    У адстаўцы
    Па доўтім часе пасля таго, як Заратустра пазбавіўся ад чарадзея, ён раптам убачыў, што зноў нехта сядзіць на дарозе, якою ён ішоў, — нейкі высокі чалавек у чорным, з бледным, змардаваным тварам. Заратустра вельмі засмуціўся, убачыўшыяго. «Шкада, — сказаўёнсэрцусвайму, — восьсядзіцьяно, пераапранутае жальства; падобна, што чалавек гэты з пароды святароў: што ім трэба ў царстве маім?
    Што?! Толькі што пазбыўся я чарадзея, і вось яшчэ адзін чарнакніжнік на дарозе маёй,
    — нейкі чарадзей з уладаю накладання рук, цёмны цудадзей, асвечаны божаю мілатою і памазаны паклёпнік на жыццё, каб яго чорт скруціў!
    Але чорта няма на месцы якраз тады, калі ён найбольш патрэбен: ён заўсёды з'яўляецца занадта позна, гэты пракляты кульгавы карлік!»
    Так, страціўшы цярплівасць, сам сабе лаяўся Заратустра, прыкідваючы, як яму збочыць і прашмыгнуць міма чорнага чалавека, але ўсё абярнулася іначай. Той, што сядзеўна дарозе, адразу ўбачыў Заратустру, падхапіўся на ногі, быццам радасць раптам апантала яго, і кінуўся да яго.
    «Кім бы ты ні быў, дарожнік, — усклікнуў ён, — памажы старому, які заблудзіўся і стаміўся ад пошукаў, памажы старому, з якім так проста можа стацца бяда!
    Незнаёмыя і чужыя мне гэтыя землі, і выццё дзікіх звяроў чуецца мне; і няма больш таго, хто бараніў мяне.
    Я шукаў апошняга пабожнага чалавека, святога і пустэльніка, адзінага, хто ў сваім лесе не чуў таго, што сёння ведае кожны».
    «Што ж сёння ведае кожны? — спытаўся Заратустра. — Ці не тое, што няма болыіі сярод жывых старога Бога, у якога калісьці верыў цэлы свет?»
    «Вось і ты сказаў гэта, — журботна адказаў стары. Яж служыў гэтаму старому Богу да апошняй ягонай хвіліны.
    А цяпер у адстаўцы, без гаспадара, а ўсё ж не свабодны, і смутак не пакідае мяне ні на хвіліну, а радасць прыходзіць толькі ва ўспамінах.
    Таму і падняўся я ў гэтыя горы, каб, нарэшце, зладзіць сабе свята, як яно належыць апошняму Папу і Айцу царквы: бо ведай — я апошні Папа! I гэта будзе свята пабожных успамінаў і набажэнства!
    Але памёр і ён, той самы пабожнік, святы, які жыў у лесе і які ўвесь час славіў Бога малітвамі і спевамі.
    Самога яго я не знайшоў: а калі ўбачыў хаціну, толькі два ваўкі сядзелі ў ёй і вылі па смерці яго; бо яго любілі ўсе звяры. I я падаўся ўпрочкі.
    Няўжо дарма прыйшоў я ў гэтыя горы і лясы ? I тады я рашыў у сэрцы сваім, што пачну шукаць іншага, сама пабожнага з божых нявернікаў, — я рашыў шукаць Заратустру!»
    Так казаў стары і ўважліва прыглядваўся да таго, што стаяў перад ім; а Заратустра ўзяў апошняга Папу за руку і доўга здзіўлена разглядваў яе.
    «Што я бачу, шаноўны! Якая далікатная рука! — сказаў потым Заратустра. — Гэта рука чалавека, які нястомна раздаваў добраславенні. I вось — цяпер моцна трымае яе той, каго ты шукаў, бо я — Заратустра.
    Гэтая, бязбожнік Заратустра, які сказаў: «Хто бязбожнейшы за мяне, каб парадавацца мне, вучню ягонаму?»
    Так сказаў Заратустра, пранікаючы позіркам у думкі і патайныя намыслы апошняга Папы. 1 той нарэшце сказаў:
    «Той, хто найболей любіў Яго і валодаў Ім, таму Ён цяпер і страчаны канчаткова,
    — вось, глядзі, хто з нас сёння бязбожнейшы? Ці не я? Але толькі хто з гэтага парадуецца?»
    «Ты служыў Яму да канца, — задуменна сказаў Заратустра пасля даўжманага маўчання, — табе вядома, як Ён памёр? Ці праўду кажуць, што Яго задушыла спагада,
    — калі Ён убачыў чалавека, які вісеў на крыжы, і не вынес відовішча, калі любоў Яго да чалавека зрабілася пеклам, а пад канец і смерцю?»
    Але апошні Папа нічога не адказаў на гэта, толькі адвёў убок вочы з выразам смутку і паныласці на твары.
    «Хай будзе так, — сказаў Заратустра, падумаўшы нейкі час і гледзячы старому ў вочы.
    Хай будзе так, з ім кончана. Але хоць і сведчыць пра гонар твой тое, што кажаш ты толькі добрае пра гэтага мёртвага, і Ta-
    бе, і мне добра вядома, кім Ён быў і якімі дзівоснымі шляхамі хадзіў».
    « Г аворачы з Ім з вока на два, як бо то ж у мяне толькі адно, — жвава азваўся апошні Папа (а ён быў сляпы на адно вока), — у тым, што да Бога, я больш абазнаны, чым сам Заратустра, — і з поўным правам.
    Шмат гадоў служыла Яму любоў мая, і воля мая ва ўсім ішла следам за воляю Яго. А добраму слузе вядома ўсё, нават тое, што пан хавае ад самога сябе.
    Ён быў схаваны Бог, поўны таямніц. Сапраўды, нават сына свайго Ён здабыў няйнакш як таемнымі спосабамі. Перад дзвярымаЯго — пералюб.