Так сказаў Заратустра
Кніга ўсім і нікому
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 280с.
Мінск 2015
Аднак здаецца мне, што вы, якія клічаце на дапамогу, блага пасуеце адзін аднаму, седзячы тут разам, і будзіце ўзаемную варожасцьу вашых сэрцах. Трэба, каб спярша прыйшоўнехта,
— нехта, здольны прымусіць вас зноў смяяцца, — добры вясёлы блазнюк, неслух, скакун і ветрагон, які-небудзь стары шалапут: а вы што на гэта скажаце?
Але даруйце мне, о паняверцы, што я кажу такімі нікчэмнымі словамі, сапраўды нявартымі вас, высокіх маіх гасцей! Аднак вы не адгадаеце, што бадзёрыць маё сэрца:
— гэта вы самыя і выгляд ваш, даруйце ж мне гэта! Бо кожны бадзёрыцца, як толькі зірне на паняверку; і кожны лічыць сябе дастаткова моцным, каб суцешыць яго.
Мне самому далі вы сілу — добры дарунак, о высокія мае госці! Добры дарунак за гасціннасць! Ну што ж, не гневайцеся, калі я прапаную вам свой.
Тут царства маё і валадарства маё: і хай усё маё ў гэты вечар і ў гэтую ноч будзе ваша. Звяры мае паслужацца вам: мая пячора хай будзе вам на адпачынак!
У мяне, у маім доме, ніхто не павінен паняверыцца, у сваіх валоданнях я абараню кожнага аддзікіх звяроў ягоных. I першае, што прапаную я вам, — бяспека!
Адрутое — моймезенец. Яктолькімоймезенецбудзеўвас, вы схопіце і ўсю руку, ат, воля ваша!
I сэрца ў дадатак! Прашу вас, госці, дарагія госцейкі!»
Так сказаў Заратустра, смеючыся ад любові і гневу. Пасля гэтага вітання госці спачатку пакланіліся і пачціва маўчалі, а кароль справа адказваў яму ад усіх.
«Па тым, як ты склаў вітанне і падаў нам руку, мы пазнаём у табе Заратустру. Ты прынізіўся перад намі; ты мала не зганьбіў наша пашанаванне:
— але хто здолеў бы, як ты, прынізіцца так годна? I гэта бадзёрыць нас і дае радасць вачам і сэрцу.
Каб пабачыць такое, мы ахвотна падняліся б на больш высокія горы, чым гэтыя. Бо з прагаю да відовішчаў прыйшлі мы сюды, мы хацелі пабачыць, што прасвятляе журботны пагляд.
I вось — наш крык на дапамогу ўжо адгучаў, мінуўся. Ужо расхінуліся і напоўніліся захапленнем нашыя пачуцці і сэрцы. Яшчэ крыху, і мужнасць нашая стане дзёрзкасцю.
He расце на зямлі, Заратустра, нічога больш радаснага, чым высокая моцная воля: яна — найпрыгажэйшая расліна. Такое дрэва ацаляе ўсю мясцовасць.
Да кедра прыпадобню таго, о Заратустра, хто вырастае падобны да цябе: гонкі, маўклівы, суровы, самотны, велічны, гнуткі і пруткі, шляхетны,
— раскідзіста-галінасты над валоданнямі сваімі; адважны субяседнік вятроў, і бураў, і ўсяго, што адвеку блізкае да вышыняў,
— і яшчэ больш адважны адказчык, валадар і пераможца: хто б не падняўся на высокую гару, каб пабачыць такія дрэвы ?
Тут, каля твайго дрэва, о Заратустра, ажывае нават змрочны і бязрадны: гледзячы на цябе, супакойваецца непастаянны, і гоіцца сэрца ягонае.
I сапраўды многія позіркі звяртаюцца сёння да тваёй гары і твайго дрэва; узнікла вялікая туга, і многія пытаюцца: хто такі Заратустра?
I ўсе, у чый слых ты калісьці па кропельцы ўліваў сваю песню і свой мёд, усе, што адышлі ад свету, пустэльнікі і тыя, хто самотны ўдвух, пачалі гаварыць сэрцу свайму:
«Ці жывы яшчэ Заратустра? Няварта жыць далей, усё адно ўсё марнае: альбо — мы павінны жыць з Заратустрам!»
«Чаму не прыходзіць ён, хто так даўно абвясціў пра сябе ? — так пытаюцца многія. — Ці адасобленасць паглынула яго? Ці мы самі павінны прыйсці да яго?»
I вось цяпер сама адасобленасць сатлела і разбураецца, нібы магіла, якая рассыпаецца і ўжо не можа трымаць мерцвякоў сваіх. Паўсюль відны ўваскрэслыя.
Усё вышэй і вышэй уздымаюцца хвалі вакол тваёй гары, о Заратустра. I якая высокая яна ні ёсць, многія дойдуць да тваёй вышыні: нядоўга яшчэ човен твой будзе заставацца на сушы.
I што мы, спанявераныя, прыйшлі цяпер у тваю пячору і ўжо вызвалілісяадняверства — гэта ёсць азнака, папярэдняя азнака таго, што лепшыя за нас цяпер у дарозе да цябе,
— бо ўжо ў дарозе да цябе апошняе, што засталося ад Бога сярод людзей, менавіта: усе людзі вялікай тугі, вялікай агіды, вялікай перанасычанасці,
— кожны, хто не хоча жыць іначай, як навучыўшыся зноў спадзявацца, навучыўшыся ад цябе, Заратустра, вялікай надзеі!»
Так гаварыў кароль справа, а пасля схапіў за руку Заратустру, каб пацалаваць у яе; але Заратустра ўхіліўся ад гэтага знаку павагі і спалохана адступіўся назад, раптоўна і моўчкі, быццам знік у глыбокай далечыні. Але адразу ж зноў быў з гасцямі сваімі, глядзеў на іх ясным, выпрабавальным позіркам і гаварыў:
«О госці мае, высокія людзі, я хачу прамаўляць да вас панямецку і шчыра. He вас я чакаўтут, у гэтых гарах».
(«Па-нямецкуішчыра? ХайБогкрые! — сказаўубоккароль злева. — Відно, што не ведае ён нашых мілых немцаў, гэты мудрэц з Усходу!
Ён, мабыць, хацеўсказаць «па-нямецку і груба» — памагай Бог! На нашыя часы гэта яшчэ не самы горшы густ!»)
«Няхайнаватусевы, разамузятыя, — вышэйшыя людзі; але як на мяне — вы недастаткова высокія і моцныя.
У мяне — гэта азначае: як на таго няўмольнага, які маўчыць ува мне, але ж не вечна ён будзе маўчаць. А калі вы і не чужыя мне, дык не такія блізкія, як мая правая рука.
Бо ў каго, як у вас, хворыя і слабыя ногі, таму найперш хочацца, каб літавалі яго, усведамляе ён гэта або хавае ад сябе.
Але ні рук, ні ног сваіх не шкадую я — я не літую сваіх воінаў: так што вы няздатныя на маю вайну!
3 вамі я змарнаваў бы ўсе свае перамогі. Многія з вас пападаюць, як толькі пачуюць пошчак маіх барабанаў.
Вы недастаткова прыгожыя для мяне і недастаткова высакародныя. Чыстыя, гладкія люстэркі патрэбныя мне на павучанні мае; а ваша паверхня руйнуе нават мой вобраз.
Вашыя плечы нурацца пад цяжарам многіх успамінаў; многа гнюсотных карлікаў сядзіць, скурчыўшыся, у патаемных заканурках вашых. Колькі плебейскага вы хаваеце ў сабе!
I нават калі высокія вы і вышэйшага роду: многа ў вас крывога і выродлівага. Няма на цэлым свеце каваля, які паправіў бы вас і выпрастаў.
Вы толькі масты: хай вышэйшыя пяройдуць па ім на той бок! Вы — толькі прыступкі: дык жа не гневайцеся на таго, хто падымаецца па гэтых прыступках на сваю вышыню!
Магчыма, з вашага насення і вырасце калі-небудзь сапраўдны сын і сапраўдны спадчыннік: але да гэтага яшчэ далёка. Вы — не тыя, хто спадкуе імя і набытак мой.
He вас я тут чакаю, у гэтых гарах, не з вамі апошні раз сыду ўніз. Вы прыйшлі як азнака таго, што вышэйшыя ўжо — ў дарозе да мяне,
— не людзі вялікай тугі, і агіды, і перанасычанасці, не тыя, каго вы называеце апошнім да Бога сярод людзей.
— He! He! Тры разы не! Іншых чакаю я тут, у гэтых гарах, і кроку не зраблю адсюль без іх,
— я чакаю вышэйшых, мацнейшых, пераможных, бадзёрых духам, у каго душа і цела — у гармоніі: павінны прыйсці ільвы, якія смяюцца!
О дарагія мае госці, вы дзівосныя, вы яшчэ нічога не чулі пра маіх дзяцей? I што яны ўжо ў дарозе да мяне?
Гаварыце ж мне пра сады і дабрашчасныя выспы мае, пра новае і цудоўнае патомства маё. Чаму вы пра гэта маўчыце?
Гэтага дарунку прашу я ў любові вашай, каб вы гаварылі са мною пра маіх дзяцей. Дзеля іх я багаты, дзеля іх я стаў бедны: чаго не аддаў бы я,
— чаго не аддаў бы я, каб мець адно: гэтых дзяцей, гэтыя жывыя насады, гэтыя дрэвы жыцця, народжаныя воляй і найвышэйшай маёй надзеяй!»
Так сказаў Заратустра і раптам перапыніў казані свае: бо туга агарнула яго, і самкнуў ён вусны і вочы ад парыванняў сэрца. I ўсе госці моўчкі стаялі, нерухомыя і збянтэжаныя: толькі стары вяшчун рухам і выразам твару зрабіў усім знак.
Вячэра
На гэтым месцы вяшчун перапыніў вітанні Заратустры і ягоных гасцей: ён прапхнуўся наперад, быццам баяўся прапусціць час, схапіў Заратустру за руку і ўсклікнуў: «Але ж, Заратустра!
Патрэба за патрэбу патрэбнейшая, так ты сказаў: і вось мне цяпер адно патрэбней за ўсё астатняе.
Дарэчы, ці не запрасіў ты мяне ў застолле? А многія ж тут з дарогі. Ты ж не будзеш карміць нас аднымі казанямі?
Усе вы ўжо згадвалі даволі многа пра ўтапленне, замярзанне, задушэнне і іншыя цялесныя нягоды: але ніхто не згадаў пра маю бяду — пра небяспеку памерці з голаду,
(так сказаў вяшчун; а калі Заратустравы звяры пачулі ягоныя словы, яны ад страху далі лататы. Бо бачылі, што ўсяго, што яны паназносілі за дзень, не хопіць, каб напхаць трыбух аднаго вешчуна),
— і пра небяспеку памерці ад смагі, — сказаў вяшчун. — I хоць даўно ўжо чую я непадалёк плёскат вады, якая, як і мудрыя казані, цячэ багата і бесперастанку: я хачу віна!
He кожны, як Заратустра, п'е заўсёды адну толькі ваду. Вада смакуе стомленым і завялым: нам да губы віно, толькі яно дае імгненнае гаенне, моцнае здароўе!»
Скарыстаўшыся тым, што вяшчун прасіў віна, кароль злева, звычайна маўклівы, таксама загаварыў: «Пра віно патурбаваліся мы з братам — каралём справа, — сказаў ён, — у нас дастаткова віна, наш асёл наўючаны віном. He хапае толькіхлеба».
«Хлеба? — адказаў Заратустра са смехам. — Якраз хлеба і няма ў ггустэльнікаў. Ды не хлебам адным жыве чалавек, але і мясам добрых ягнят, а ў мяне іх два:
— іх няхай хутчэй заколюць і прыгатуюць з шалфеем: так люблю я. Хапае тут і карэння, і пладоў, што будуць да смаку нават ласунам і гурманам: ёсць і арэхі і розныя іншыя загадкі — іх можна палускаць.
Дык вось, скора будзе ў нас ладны банкет. Але кожны, хто сядзе за стол, павінен прыкласці руку сваю, нават каралі. Бо ў Заратустры і каралю не за ганьбу быць кухарам».
Прапанова гэтая ўсім прыйшлася па сэрцы: толькі жабракдабрахот запярэчыў супроць мяса, віна і прысмакаў.
«Але ж вы толькі гляньце мне на Заратустру — на гэтага бражніка! — жартаўліва ўсклікнуў ён. — Ці ж бо на тое шукаюць прыстанку ў пячорах і падымаюцца ў горы, каб банкетаваць?
Вось цяпер я разумею, чаго вучыў ён нас калісьці, кажучы: «Хвала беднасці!», і чаму хоча ён звесці ўсіх жабракоў».
«Будзьрадыівясёлы, якя, — адказаў Заратустра. — Заставайся пры сваіх звычках, о найлепшы, жуй сваё зерне, пі ваду і хвалі сваю кухню: калі толькі яна вяселіць цябе!
Я — закон толькі сваім, не ўсім. А хто з маіх, той павінен мець моцныя косткі і лёткія ногі.
— радасна прымаць войны і фэсты, быць гатовым да сама цяжкага, быццам гэта свята, быць бадзёрым і здаровым, а не мрой-летуценнікам.
Усё лепшае належыць мне і маім; і калі нам не даюць, мы самі бяром найлепшую ежу, найяснейшае неба, наймацнейшыя думкі, найпрыгажэйшых жанчын!»