• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра Кніга ўсім і нікому Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Кніга ўсім і нікому
    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 280с.
    Мінск 2015
    66.67 МБ
    Так сказаў Заратустра; а кароль справа зазначыў: «Дзіўна! Ці чуў хто калі такія разумныя словы з вуснаў мудраца?
    I сапраўды, сама рэдкае ў мудраца, калі ён разумны і не асёл аслом».
    Так сказаў кароль справа і сам здзівіўся; а асёл сам сабе наўме, дадаў: «І-А». Гэта быў пачатак таго доўгага вячэрняга пасілку, які паводле гістарычных апісанняў вядомы як «вячэра». I пад час яе гаварылі толькі пра вышэйшага чалавека і ні пра што іншае.
    Пра вышэйшых
    і
    Калі я першы раз прыйшоў да людзей, я зрабіў найболыпае глупства, глупства пустэльніка: я выйшаў на рыначны пляц.
    I як што прамаўляў да ўсіх, дык не звяртаўся ні да кога паасобку. А ўвечары таварышамі маімі былі танцор на вяроўцы і мярцвяк, ды і сам я быў амаль труп.
    Аяк настала другая раніца, тут мне адкрылася новая ісціна: тады я навучыўся гаварыць: «Што мне да таго рынку і чэрні, да шуму чэрні і яе доўтіх вушэй!»
    Вось чаго навучыцеся ў мяне, вышэйшыя людзі: на рынку ніхто не верыць у вышэйшых людзей. Хочаце гаварыць перад імі, ну і гаварыце! натоўп толькі бельмамі варочае: «Мы ўсе роўныя!»
    «Эй, вы, вышэйшыя людзі, — бязглуздамаргаючы, гаворыць чэрня, — няма ніякіх вышэйшых, мыўсероўныя, чалавекёсць чалавек, і перад Богам мы ўсе роўныя!» I
    2
    Перад Богам! Але цяпер гэты Бог памёр. А перад натоўпам мы не раўня астатнім. О вышэйшыя, сыдзіце з рынку!
    Перад Богам! Але цяпер гэты Бог памёр! О вышэйшыя, гэты Бог быў ваша найбольшая небяспека.
    Толькі з таго часу, як ён лёг у магілу, вы ўваскрэслі. Толькі настае Вялікі Полудзень, толькі цяпер вышэйшы чалавек робіцца панам!
    Ці разумееце вы гэта слова, о браты мае? Вы спалохаліся, у вас сэрца замлела? Ці не зеўрае вам тут бездань? Ці не брэша на вас геенскі сабака?
    Ну што ж. Мацуйцеся, вышэйшыя людцы! Сёння ўпершыню курчыцца ў родавых пакутах гара чалавечай будучыні. Бог памёр: сёння мы хочам, каб жыў Звышчалавек.
    3
    Сама асуячоныя сёння пытаюцца: «Як чалавеку захавацца?» А Заратустра, сама першы і адзіны з усіх пытаецца: «Як пераадолець чалавека?»
    Да Звышчалавека хіне мяне сэрца, ён — найпершае і адзінае маё, а не чалавек — не блізкі і не бедны, не спрагнены і не найлепшы.
    О браты мае, калі што я і люблю ў чалавеку, дык гэта тое, што ён — пераход, захад і знішчэнне. I ў вас ёсць шмат чаго, што мацуе маю любоў і надзею.
    Мне дае спадзявацца тое, што вы поўныя пагарды. Бо здольныя да глыбокай пагарды, здольныя і на вялікую пашану.
    Варта вялікай павагі, што вы спаняверыліся. Бо не навучыліся вы скардзіцца, не навучыліся дробязнай разумнасці.
    Бо сёння пануюць маленькія людзі: яны прапаведуюць пакорлівасць, сціпласць, рупнасць, абачлівасць і іншыя запаведзі малых цнотаў.
    Усё, што бабскага і рабскага роду, і асабліва мешаніна натоўпу: менавіта гэта прагне быць валадаром чалавечага лёсу — о агіда! Агіда! Агіда!
    Гэта яно нястомна пытаецца: «Як найлепш, найдаўжэй і найпрыемней за ўсё захавацца чалавеку? » I таму яны пануюць сёння.
    Пераадолейце іх, гэтых сённяшніх паноў, гэтых маленькіх людцаў, — о братымае! Яны — найвялікшая небяспека Звышчалавеку!
    О вышэйшыя людзі! Пераадолейце нікчэмныя цноты, маленькую разумнасць, дробязную абачлівасць, мурашыную мітуслівасць, мізэрную самазадаволенасць, «шчасце большасці»!
    I чым падпарадкоўвацца, лепей паняверцеся. I сапраўды, я люблю вас за тое, што не ўмееце вы жыць у цяперашнім, вы, вышэйшыя людзі! Бо так жывяце вы найлепей!
    4
    Ці ёсць у вас мужнасць, о браты мае ? Ці ёсць адвага ? He тая мужнасць, у якое ёсць сведкі, а мужнасць пустэльнікаў і арлоў, якой не бачыць ніякі бог?
    Тых, хто з пароды аслоў, а таксама сляпых, п’яных і тых, чые дуіпы халодныя, я не назаву мужнымі. А тых, хто, ведаючы страх, перамагае яго; хто глядзіць у бездань, але глядзіць з гонарам;
    — хто бачыць бездань, але паглядам арла, хто хапае яе арлінымі кіпцюрамі: вось у кім ёсць мужнасць.
    5
    «Чалавек злы» — так суцяшалі мяне ўсе мудрыя. О, калі б і сёння было яно так! Бо зло ёсць найлепшая сіла ў чалавеку.
    «Чалавекпавіненрабіццаўсёлепшыізлейшы» — таквучу я. Лепшаму ў Звышчалавеку патрэбна сама злое.
    Няхай таму, хто прапаведаваў маленькім людзям, было дабром тое, што пацярпеў ён за іх і панёс на сабе іх грахі. А я радуюся вялікаму грэху, як свайму вялікаму суцяйіэнню.
    Зрэшты, гэта сказана не ў доўгія вушы. Ды і не кожнае слова пасуе да кожнае храпы. Гэта тонкія далікатныя рэчы. Іх не павінны таптаць авечыя капыты!
    б
    Вышэйшыя людзі, ужо ці не думаеце вы, што я прыйшоў лячыць вас ад дурноты?
    Альбо, можа, зладзіцьвам, пакутнікам, зручнае спанне? Або вам, непастаянцам, заблуджаным і звіхнёным, паказаць новыя патаемныя сцежкі?
    He! He! Тры разы не! Трэба, каб болей загінула вас і каб гінулі сама лепшыя, бо павінна вам рабіцца ўсё горш і горш. Толькі так,
    — толькі так вырастае чалавек да той вышыні, дзе маланка б'е яго, да вышыні, дастаткова высокай для маланкі!
    Да нямногага, да працяглага, да далёкага імкнецца думка і туга мая: што мне да вашай дробязнай, кароткай, разнастайнай галечы!
    Вы мала пакутуеце! Бо пакутуеце за сябе; вы яшчэ не пакутавалі за чалавека. Вы зманіце, калі скажаце іншае! Ніхто з вас яшчэ не пакутаваў за тое, за што пакутаваў я.
    7
    Мне мала таго, каб маланка болып не шкодзіла: не адводзіць я хачу яе: яна павінна навучыцца працаваць на мяне.
    Даўно ўжо, быццам хмара, згушчаецца мудрасць мая
    і робіцца ўсё цямнейшаю і цішэйшаю. Так робіць усякая мудрасць, якая павінна некалісь спарадзіць маланку.
    He хачу быць святлом людзям цяперашняга, не хачу называцца ў іх святлом. Асляпіць іх я прагну! Маланка мудрасці маёй, высмалі ім вочы!
    8
    He жадайце нічога, што вышэй за вашую сілу: дурная хлуслівасць заўлашчана тымі, якія жадаюць вышэй за сваю сілу.
    Асабліва калі яны прагнуць вялікага! Бо абуджаюць недавер да вялікага, гэтыя спрытныя фалыпываманетчыкі і камедыянты:
    — пакуль, нарэшце, не зробяцца самі сабе фалыпам, прыхарошанай чарвівасцю, пакуль не прыкрыюцца моцнымі словамі, паказнымі цнотамі, бліскучымі падробкамі.
    Будзьце ж абачлівыя, вышэйшыя людзі! Бо няма сёння ў мяне нічога каштоўнейшага і радчэйшага за праўдзівасць.
    Ці ж не належыць цяперашняе натоўпу? Але натоўп не ведае,штоёсцьвялікае, што — нікчэмнае, — штотакоешчырасць і праўдзівасць: яна цнатліва крывіць душою і заўсёды хлусіць.
    9
    Дык будзьце ж сёння поўныя добрага недаверу, о вышэйшыя людзі, вы, адважныя! Вы, шчырыя сэрцам! Трымайце ўтаннасці свае перакананні! Бо цяперашняе належыцьчэрні.
    Тое, што чэрня прыняла калісьці напавер, без доказаў і довадаў, немагчыма абвергнуць ніякімі доказамі.
    На рынку пераконваюць на мігах. А довады выклікаюць у натоўпу недавер.
    I калі там перамагае праўда, споўніцеся добрага недаверу і спытайцеся самі ў сябе: «Якая ж бо гэта магутная аблуда змагалася за яе?»
    Стараніцеся і вучоных! Яны ненавідзяць вас, бо яны без плодзі! У іх — халодныя і высахлыя вочы, для іх усе птушкі — ужо аскубеныя.
    Такія, як яны, ганарацца, што не маняць, але ж няздатнасць
    да хлусні зусім не тое самае, штолюбоўдапраўды. Стараніцеся ж іх!
    Збавенне ад трасцы — гэта яшчэ не пазнанне! Я не веру застылым галовам. Хто не ўмее хлусіць, не ведае, што ёсць праўда.
    10
    Калі хочаце высока падняцца, карыстайцеся сваімі нагамі! He дазваляйце несці сябе ўгору, не сядайце на чужыя плечы і галовы!
    Я бачу, ты сеў на каня? I борзда імчышся ўгору, да мэты? Ну і ляці, ляці, мой дружа! Ведай толькі, што кульгавасць твая ляціць разам з табой!
    Калі ты будзеш каля мэты і саскочыш з каня, о вышэйшы чалавеча, — менавіта там, на вышыні сваёй, ты будзеш кульгаць!
    11
    О стваральнікі, о вышэйшыя людзі! Толькі дзеля свайго дзіцяці церпяць сваю цяжарнасць.
    He слухайце нічыіх плявузгаў, не давайцеся, каб вас дурылі! Бо хто ён — той блізкі ваш? I калі намыслілі вы нешта «дзеля блізкага», дык ствараеце ўсё-такі не дзеля яго!
    Забудзьцеся пра гэтае «дзеля», вы, стваральнікі: бо цнота вашая патрабуе, каб не абыходзілі вам аніякія «дзеля» і «для» і «бо». Хай не прыме ваш слых усіх гэтых ілжывых слоў.
    «Дзеля блізкага» — гэта цнота малых людзей; у іх кажуць: «Свой свайму хоч-не-хоч, а брат» і «Рука руку трэ». У іх няма ні сілы, ні права на вашае сябелюбства!
    О стваральнікі, у сябелюбстве вашым — асцярога і прадбачлівасць цяжарнай! Любоў ваша аберагае, корміць і асланяе той плод, якога яшчэ ніхто не бачыў.
    Там, дзе ваша любоў, там і ўся цнота ваша — удзіцяці! Ваша пакліканне, вашая воля — вось ваш «блізкі»: не давайцеся, каб вам навязвалі фалыпывыя каштоўнасці!
    12
    Вы — стваральнікі, вышэйшыялюдзі! Камувыпадаерадзіць, той хворы; але хто радзіў, той нячысты.
    Спытайцеся ў жанчын: нараджаюць не таму, што ім гэта дае асалоду. Боль прымушае кудахтаць і паэтаў, і курэй.
    У вас многа нячыстага, стваральнікі. Дык вось, наперадзе ў вас мацярынства.
    Толькі што ўроджанае дзіця: о, як многа новага бруду прыходзіць з іму свет! Сыдзіце з дарогі! Хто нарадзіў, павінен абмыць сваю душу!
    13
    He будзьце дабрадзейныя па-над сілы свае! I не патрабуйце ад сябе нічога, што сягае за межы верагоднага!
    Пазбягайце ва ўсім па-рабску ісці за бацькамі вашымі, але ідзіце пратаптанымі сцежкамі, па якіх ужо хадзіла цнота іхняя! Інакш як вам падняцца вышэй, калі воля вашых бацькоў не падымаецца разам з вамі?
    Але будзь уважлівы той, хто хоча быць першым, — каб не прыйсці апошнім! I там, дзе праяўляюцца заганы бацькоў вашых, няма чаго строіць з сябе святых!
    Калі бацькі вашыя правялі жыццё, палюючы на вепраў, ладзячы папойкі і ўсякія свінствы ў кампаніі жанчын, ці не будзе бязглуздасцю паўстрымлівасць ваша?
    Яна будзе бязглуздасцю! Наадварот, я думаю, што той з вас, у каго ёсць адна, альбо дзве, альбо ўсяго толькі тры жонкі, дасягнуў нямала ў параўнанні з бацькам сваім.
    А калі ты будуеш кляштары і пішаш на брамах: «Дарога да святыні», я кажу: «Да чаго? Ці не новая гэта бязглуздасць?»
    Самому сабе заснаваў ты папраўчы дом і сховішча — што ж! На здароўе! Толькі не веру я ў гэта.
    Бо ў адасабленні расце тое самае, што чалавек прыносіць: узрастае і быдла, якое ён носіцьу сабе. Таму многімтрэба пазбягаць адасаблення.
    Ці было дагэтуль на зямлі што-небудзь больш бруднае, чым пустэльнікі? He адзін толькі д'ябал апантана кружляў вакол іх — але і свінні.
    14
    Часта бачыўя, якнясмелыя, збянтэжаныя, нехлямяжыя, быццам тыгр, якому не ўдаўся скачок, пракрадваліся вы