Так сказаў Заратустра
Кніга ўсім і нікому
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 280с.
Мінск 2015
I вось — у боскім німбе падымаецца яна цяпер, яшчэ болын панадная ў пакутніцтве сваім; і сапраўды, яна яшчэ падзякуе вам за тое, што вы скінулі яе, разбуральнікі!
Такую параду я даю каралям, і цэрквам, і ўсяму, што злядашчылася пад цяжарам гадоў і аслабла ад цнотаў сваіх: дайце скінуць сябе! I вы зноў вернецеся да жыцця, а дабрачыннасць вернецца да вас!»
Такя казаў Агнявому Сабаку. Тутён панура перапыніўмяне і спытаўся: «Царква? Што гэта такое?»
«Царква, — адказаўя, — гэта своеасаблівая дзяржава, але вельмі ілжывая. Аднакжа замоўкні, падступны сабачыска! Ці ж ты не ведаеш суродзічаў сваіх!
Як і ты сам, дзяржава ёсць сабака крывадушнасці; як і ты,
яна любіць гаварыць сярод дыму і грукату, каб прымусіць верыць, як гэта робіш і ты, быццам гаворыць яна з нутра рэчаў.
Бо яна мусова хоча быць найважнейшым зверам на зямлі; і вераць ёй, што яна здольная на гэта».
Пасля маіх слоў Агнявы Сабака стаў, як кручаны, круціцца ад зайздрасці. «Яктак? — закрычаўён. — Як так найважнейшым зверам на зямлі? I ў гэта вераць?» I столькі дыму і жахлівага ляманту шуганула з пашчы яго, што я аж падумаў, а ці не задыхнецца ён ад гневу і зайздрасці.
Нарэшце ён супакоіўся, і аслабла пыхценне яго; але як толькі ён змоўк, я сказаў яму са смехам:
«Ты злуешся, Агнявы Сабака: значыцца, я слушна думаў пра цябе!
А каб мне так і застацца слушным, паслухай пра другога Агнявога Сабаку: ён і праўда вяшчуе з самога сэрца зямлі.
Золата і залаты дождж вывяргае дыханне ягонае: так хоча сэрца. Што яму попел, што яму чад і гарачая слізь!
Як каляровыя хмары, вылятае смех з ягонае пашчы; гідзяць яго тваё клекатанне, і пляўкі, і турзоты твайго чэрава!
А золата і смех — ён бярэ з сэрца зямлі: бо, ведай жа і ты, нарэшце: сэрца зямлі — з золата».
Калі Агнявы Сабака пачуў гэта, ён не меў болей змогі слухаць мяне. Прысаромлены, падцяў ён хваста, неяк ляніва збрахнуў сваё «Гаў! Гаў!» і папоўз у бярлог свой».
Так расказваў Заратустра. Але вучні ледзьве слухалі яго: так рупела ім расказаць яму пра карабельнікаў, трусоў і лятучага чалавека.
«Што мне сказаць вам на гэта? — адказаў Заратустра. — Хіба я прывід?
Мусіць, то быўмой цень. Вы, напэўна, ужо чулі што-небудзь пра вандроўніка і ягоны цень?
Пэўнасць адна: мне трэба мацней зашворыць яго, інакш загубіць ён маю добрую славу».
I зноў пахітаў галавою Заратустра і здзівіўся. «Што гэта азначае? — паўтарыўён. — Чаму прывідкрычаў: «Пара! Даўно пара?!»
Што — даўно пара?»
Так сказаў Заратустра.
Вяшчун
«...іўгледзеўя: вялікая маркота сышланалюдзей. Самалепшыя стаміліся ад працы сваёй.
Вучэнне з'явілася, побач з ім подбегам — вера: «усё пустое, усё роўнае, усё ўжо было!»
I рэхам з усіх пагоркаў пайшло: «усё пустое, усё роўнае, усё ўжо было!»
Праўда, мы сабралі ўраджай: але чаму пагнілі, чаму пацвілі плады? Што ўпала апошняе ночы з ліхога месяца?
Марная была ўся наша праца, атруцянела наша віно, сурочлівае вока зжухліла нашы палеткі і сэрцы.
Усе мы высахлі; і калі б агонь нас усіх ахапіў, мы попелам рассыпаліся б: але і сам агонь мы стамілі.
Усе студні высахлі ў нас, нават мора адступіла. Зямля хоча раскалоцца, але бездань не хоча нас паглынаць!
«Ах, дзе тое мора, каб у ім утапіцца? » — такая наша скарга сярод панылых балот.
Сапраўды, да смерці стаміліся мы; і вось мы чуваем і жывём далей — умагільнях!»
Такія словы пачуў Заратустра ад аднаго вешчуна; і прароцтва ягонае запала ў сэрца, і ён перамяніўся. Маркотны і стомлены хадзіў ён усюды; і зрабіўся падобны да тых, пра якіх гаварыў вяшчун.
«Сапраўды, — сказаў ён вучням сваім, — яшчэ крыху, і прыйдуць гэтыя доўгія поцемкі. Ах, як ўратаваць ад іх маё святло!
Каб не патухла яно сярод гэтай маркоты! Далёкім сусветам павінна свяціць яно і сама далёкім ночам!»
Так, замаркочаны ў сэрцы сваім, хадзіў паўсюды Заратустра; тры дні ён нічога не еў і не піў, не меў адпачынку і страціў дар слова. Нарэшце сталася так, што заснуў ён глыбокім сном. А вучні яго сядзелі доўгія ночы вакол яго і клапатліва сачылі, калі прачнецца ён, калі загаворыць зноў, ацалёны ад сваёй скрухі.
I вось словы, якія сказаў Заратустра, прачнуўшыся; а голас ягоны даходзіў да вучняў, нібы з далёкае далечы.
«Паслухайце, сяброве мае, сон, які я сасніў, і дапамажыце мне разгадаць яго сэнс!
Загадка ён мне, гэты сон, яго сэнс схаваны і не лунае над ім на крылах.
Снілася мне, быццам я адмовіўся ад жыцця. Я стаў начным вартаўніком на могілках; там, на самотнай гары — у палацы Смерці.
Там я ахоўваўтруны: поўныя былі скляпеннітрафеяўяе перамог. Са шкляных дамавін глядзела на мяне пераможанае жыццё.
Я дыхаў паветрам запыленай вечнасці; задыхалася пылам, млела мая душа. Хто мог там асвяжыць сваю душу?
Светлыня поўначы атачала мяне, а побач, на кукішках, сядзела мая адзінота, і яшчэ трэцяя — хрыплівая мёртвая цішыня, найпершая сяброўка.
Насіў я з сабою ключы, сама паржавелыя; і сама рыпучыя дзверы ўмеў я адчыняць імі.
Як злавеснае краканне, ляцеў скрыгат па калідорах, калі падымаліся палавіны дзвярэй: вусцішна крычаў гэты птах, не даваўся, каб будзілі яго.
Але яшчэ вусцішней сціскалася сэрца, калі ўсё зноў аціхала, калі ўсё зноў апаноўвала цішыня, і я заставаўся адзін у падступнай моўчы.
Так ішоў і поўз час, калі толькі яшчэ быўчас; што я ведаю пра тое! Але аднаго разу сталася нешта такое, што абудзіла мяне.
Тры разы бразнулі ў браму, як громам, тройчы загулі, завылі скляпенні ў адказ: і тады я падышоў да брамы.
«Альпа! — крыкнуўя. — Хтонясесвойпопелнагару? Альпа!
Альпа! Хто нясе свой попел на гару?»
I я націскаў на ключ і напіраў на браму, каб адчыніць яе. Але ні на палец не адчыніў.
Раптам віхурны вецер расхінуў свае крылы: са свістам разрэзаў паветра і кінуў мне чорную дамавіну.
I ў віску, і ў выцці, і грукаце дамавіна раскалолася і выплюнула тысячастайны рогат.
I тысяча твараў дзяцей, анёлаў, соваў, блазнаў і матылькоў ростам з дзяцей — усё гэта здзекліва раўло і рагатала з мяне.
Я страшна спалохаўся, і ўпаў на зямлю, і крычаў ад жудасці так, як не крычаў ніколі.
I мой крык разбудзіў мяне — і я апамятаўся...»
Заратустра расказаў свой сон і замоўк, бо не ведаў яшчэ, як яго растлумачыць. Тады вучань, якога ён найболей любіў, падняўся, схапіў Заратустру за руку і сказаў:
«Само жыццё тваё тлумачыць нам твой сон, о Заратустра!
Ці ж сам ты не вецер з віхурным свістам, які адчыняе браму ў замку Смерці.
Ці ж сам ты не дамавіна, поўная разнастайных і стракатых твараў зла, а таксама анёльскіх абліччаўжыцця?
Сапраўды, як разнастайны — на тысячу ладоў — дзіцячы смех, уваходзіць Заратустра ва ўсе магільніцы, смяецца з начных ахоўцаў магіл, што брынчаць сваімі ржавымі ключамі.
Страшыць і скідаць ты іх будзеш сваім смехам; і няпамяць іхняя, і абуджэнне засведчаць тваю ўладу над імі.
I нават калі настануць доўгія поцемкі і смяротная стома, ты не сыдзеш з небасхілу нашага, о заступнік жыцця!
Новыя зоркі ты нам паказаў і па-новаму даў нам убачыць велікапышнасць начы; сам смех ты раскінуў над намі, быццам шматкаляровы кілім.
Ад сёння і назаўсёды трупы мерцвякоў стануць крыніцай дзіцячага смеху; заўсёды будзе дзьмуць магутны вецер, будзе трыумфаваць над смяротнай стомленасцю: у гэтым ты зарука і вяшчун!
Сапраўды, іхты сасніў, тваіх ворагаў: гэта быў твой сама цяжкі сон!
Але як пазбыўся ты гэтых відзежаў і здабыў сябе, так і яны павінны прачнуцца ад саміх сябе — і прыйсці да цябе!»
Так сказаў вучань; і ўсе астатнія зграмадзіліся вакол Заратустры, хапалі яго за рукі і ўмаўлялі яго пакінуць ложак і скруху сваю і вярнуцца да іх. А Заратустра сядзеў проста на ложку, з чужым позіркам. Якчалавек, што вярнуўся з далёкай чужыны, глядзеў ён дапытліва ў твары сваім вучням; і яшчэ не пазнаваў іх. Калі ж яны аднялі яго і паставілі на ногі, тады адразу перамяніўся позірк ягоны; ён зразумеў усё, што адбылося, пагладзіў сваю бараду і сказаў вялікім голасам:
«Ну што ж! Наўсё свойчас; але парупцеся мне, вучнёве мае, кабунас сёння быўдобры абед, ды баржджэй, баржджэй! Так я хачу акупіць свае благія сненні!
Авяшчунняхайесцьіп'епоручса мною: сапраўды, я пакажу яму мора, у якім ён можа патануць!»
Так сказаў Заратустра. I пасля доўга ўзіраўся ў твар свайго вучня, які растлумачыў сон, і пры гэтым хітаў галавой.
Пра збавенне
Аднаго разу, калі Заратустра ішоў цераз вялікі мост, абступілі яго калекі і жабракі, і адзін гарбаты сказаў яму так:
«Бачыш, Заратустра! Ужо і народ вучыцца ў цябе і пачынае верыць у тваё вучэнне: але каб ён да канца паверыў табе, патрэбна восьяшчэ што — ты павінен пераканаць нас, калек! Тут ты маеш выдатны выбар, і, сапраўды, спрыяльная магчымасць: скарыстайся ёю! Ты можаш ацаляць сляпых, і кульгавыя ў цябе бегаюць, ты мог бы хоць крыху палегчыць ношку тым, у каго яна лішне цяжкая і мулкая: гэта была б выдатная нагода, каб калекі паверылі ў Заратустру!»
Але Заратустра запярэчыў таму, хто гаварыў:
«Калі адабраць у гарбатага горб, гэтым самым ты пазбавіш яго духу ягонага — так вучыць народ. I калі сляпому вярнуць зрок, лішне шмат благога ўбачаць вочы ягоныя на зямлі — і пракляне ён лекара свайго. А той, хто дае кульгаваму бегаць, робіць яму вялікую шкоду: бо наўрад ці ён здолее бегаць так борзда, каб заганы яго не апярэджвалі, — так гаворыць народ пра калек. I чаму б Заратустру не павучыцца ў народа, калі народ вучыцца ў Заратустры?
3 таго часу, як я жыву сярод людзей, у мяне гэта зло найменшае, калі бачу я, што ў аднаго не хапае вока, у другога — вуха, у трэцяга — нагі; а ёсць і такія, што без языка або без носа, a то і без галавы.
Я бачуі бачыўгоршае, ачасам — настолькі брыдкае, што пра тое-сёе не хацелася б гаварыць, а шмат пра што ўжо не магу маўчаць, а менавіта: ёсць людзі, якім бракуе ўсяго, але яны маюць непамерны лішак у адным, гэта — людзі, якія яўляюць сабою толькі адно вялізнае вока, альбо адзін вялікі рот, альбо
жывот, альбо яшчэ што-небудзь адно, але велізарнае, — калека навыварат называю я такіх.
I калі я пакінуў сваю самоту і першы раз ішоў па гэтым мосце, дык не паверыў сваім вачам, — доўга я прыглядваўся і нарэшце сказаў: «Гэта ж бо вуха! Вуха велічынёю з чалавека!» Яшчэ пільней прыгледзеўся я, і сапраўды, пад вухам варушылася нешта незвычайна нікчэмнае, маленькае і кволае. Пачварнае вуха сядзела на слабой тоненькай сцябліне, а сцяблінай гэтай быў чалавек! Праз павелічальнае шкло можна было нават разгледзець малюпасенькі, зайздрослівы тварык, а таксама пухленькую душку, якая трымцела на той сцяблінцы. А народ сказаў мне, што гэтае вялікае вуха не толькі чалавек, але і вялікі муж, геній. Але я не веру народу, калі ён гаворыць пра вялікіх людзей, і таму застаюся пры цвёрдай думцы, што гэта — калека навыварат, у якога ўсяго надта мала і толькі аднаго занадта шмат».