• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра Кніга ўсім і нікому Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Кніга ўсім і нікому
    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 280с.
    Мінск 2015
    66.67 МБ
    Так сказаў Заратустра.
    Найцішэйшая гадзіна
    «Што сталася самною, сяброве мае? Вы бачыце, я — не ў гуморы, гнаны, слухаюся проці волі, гатовы ісці — ах, ісці адвас!
    Так, яшчэ раз мусіць Заратустра вярнуцца ў сваю самоту: але гэтым разам мядзведзь вельмі неахвотна вяртаецца ў бярлог.
    Што сталася са мною ? Хто мяне змушае на гэта ? — О, гэтага вымагае мая гнеўная спадарыня, гэта яна гаварыла са мною; ці называў я вам яе імя?
    Учора ўвечары са мною гаварыла мая найцішэйшая гадзіна: гэта імя маёй жудаснай уладаркі. Гэта было так — бо я павінен расказаць вам усё, каб угневалася ваша сэрца на мяне, хто так раптоўна развітваецца з вамі!
    Ці ведаеце вы спалох таго, хто засынае?.. Страх забірае яго да кончыкаў пальцаў, бо зямля выходзіць у яго з-пад ног і пачынаецца сон.
    Такую вось прыпавесць раскажу я вам. Учора, у сама ціхі час, у час вечаровай цішыні, зямля вымкнулася ў мяне з-пад ног, і пачаўся сон.
    Стрэлка пасунулася, гадзіннік майго жыцця перавёў дух — я ніколі яшчэ не чуў такой цішыні вакол сябе; дык вось, маё сэрца спалохалася.
    I вось да мяне загаварыла без голасу: « Ты гэта ведаеш, Заратустра?»
    I я закрычаў жахліва да гэтага шэпту, і кроў адплыла з майго твару: але я маўчаў.
    Тады зноў загаварыла мне без голасу: «Ты ведаеш гэта, Заратустра, але толькі не кажаш!..»
    I я нарэшце адказаў, як зацяты: «Ведаю, ведаю, але казаць не хачу!»
    I яна зноў безгалоса загаварыла са мною: «Ты не хочаш, Заратустра? Праўда? He хавайся ў сваёй упартасці!»
    I я, плачучы і дрыжучы, як малое, казаў: «Ах, і праўда, я хацеў, але я не магу! Вызвалі мяне ад гэтага! Гэта мне не ў сілу!»
    I зноў яна сказала: «Пры чым тут ты, Заратустра! Скажы мне сваё слова і памры!»
    Я адказаў ёй: «Ах, хіба ж гэта маё слова? Хто я такі? Я чакаю больш вартага: я не варты нават таго, каб загінуць дзеля яго».
    Тады яна зноў сказала безгалоса: «Пры чым тут ты? У табе яшчэ мала пакоры. У пакоры сама шорсткая скура».
    I я адказаў: «Чаго толькі ўжо не вынесла скура маёй пакоры! Я жыву ля падножжа сваёй вышыні: якія высокія мае вяршыні? Ніхто яшчэ мне не сказаў гэтага. А мае даліны мне добра вядомыя».
    I зноў бязгучна загаварыла цішыня: «О Заратустра, хто павінен рушыць горы, той дасць рух і далінам, і нізінам.
    Я адказаў: «Яшчэ ніводнай гары не зрушыла слова маё, і тое, што я казаў, не даходзіла да людзей. Так я пайшоў да людзей, але пакуль што не дайшоў да іх».
    I зноў мне моўчкі сказала цішыня: «што ты можаш ведаць пра гэта! Раса ападае на траву ў сама маўклівы час ночы».
    I я адказаў: «Яны кпілі з мяне, калі я знайшоў сваю дарогу і пайшоў па ёй; праўда, мае ногі дрыжалі тады».
    Аяны сказалі: «Ты збіўся з дарогі, а цяпер яшчэ і з нагі!»
    I зноў безгалоса сказала яна: «Што табе да кпінаў! Ты той, хто развучыўся слухацца: цяпер ты павінен загадваць!
    Хіба ты не ведаеш, хто людзям сама патрэбны? Хто загадвае вялікае.
    Цяжка здзейсніць вялікае: але яшчэ цяжэй загадаць яго.
    Вось што самае-самае, што не даруецца: ты маеш уладу і не хочаш панаваць».
    I я адказаў: «Мне бракуе голасу льва, каб загадваць».
    I тады зноў, як бязгучны шэпт, яна сказала: «Словы, якія прыносяць буру, — сама ціхія. Думкі, якія прыходзяць галубінымі лапкамі, кіруюць светам.
    О Заратустра, ты павінен быць ценем таго, што ідзе: так будзеш загадваць ты і, загадваючы, пойдзеш паперадзе».
    I я адказаў: «Мне брыдка».
    I зноў безгалоса сказала яна: «Ты яшчэ павінен зрабіцца дзіцём і не саромецца.
    Гонар юнацтва яшчэ ёсць у табе, позна ты стаў хлопцам; але хто хоча зрабіцца дзіцём, павінен адолець і сваё юнацтва».
    I я доўга вагаўся і дрыжаў і, нарэшце, сказаў тое самае, што і напачатку: «Я не хачу».
    Тады вакол мяне выбухнуў смех. Гора мне! Як гэты смех рваў мае вантробы і кроіў сэрца!
    I апошні раз маўклівы голас: «О Заратустра, паспелі твае плады, але сам ты яшчэ не паспеў, каб іх спажываць!
    I таму табе зноў патрэбна самота: бо ты яшчэ павінен даспець».
    I зноў пачуўся смех, цяпер ужо ён аддаляўся ад мяне; потым вакол мяне стала ціха, стала як бы двайная цішыня. А я ляжаў на зямлі, і потліўся з мяне.
    Цяпер вы ўсе чулі: чаму я павінен вярнуцца ў самоту. Я нічога не ўтоіў ад вас, сяброве мае.
    I ўсё гэта вы пачулі ад мяне, сама шчырага чалавека, — такім я хачу застацца і далей!
    О, сяброве мае! I яшчэ сёе-тое я мог бы сказаць вам; і яшчэ штосьці я мог бы даць! Чаму ж не даю ? Хіба я скупы ?»
    Калі Заратустра сказаў гэтыя словы, апанавала яго сіла вялікае скрухі, бо блізілася разлука з сябрамі, і ён загаласіў; і ніхто не мог суцешыць яго. А ўначы ён пайшоў і пакінуў сваіх сяброў.
    ТРЭЦЯЯ ЧАСТКА
    «Вы гледзіце ўгору, калі прагнеце вышыні. А я гляджуўніз, боя ўзвысіўся. Хто з вас можа смяяцца і быць узвышаным? Хто падняўся на сама высокія горы, той смяецца з усякай трагедыі — і на сцэне, і на яве».
    Заратустра. Пра чытанне і пісанне
    Вандроўнік
    Было апоўначы, калі Заратустра выправіўся ў дарогу праз горны хрыбет, каб раніцай выйсці на другі бераг вострава, дзе ён меўся сесці на карабель. Там якраз была добрая гавань, у якой станавіліся на якар нават чужаземныя караблі; яны бралі на борт тых, хто хацеў плысці за мора са шчасных выспаў. I вось, калі Заратустрападымаўсяўгоры, ёнуспамінаўдарогаю многія самотныя вандроўкі сваёй маладосці і як многа горных вяршынь і хрыбтоў ён ужо адолеў.
    «Я вандроўнік, які ўвесь час падымаецца ў горы, — сказаў ён сэрцу свайму, — я не люблю раўнін і, здаецца, не магу заседжвацца ў цішы.
    I што б мне цяпер ні падкінула доля яшчэ перажыць, — ва ўсім гэтым будзе вандраванне і адольванне гор: зрэшты, чалавек адольвае толькі самога сябе і жыве тым, што ў яго ўсярэдзіне.
    Мінуў той час, калі выпадковасці яшчэ трапляліся на маёй дарозе; што ж такога яшчэ можа сустрэцца цяпер, каб яно не было часткаю мяне і маім здабыткам!
    Толькі ж вяртаецца, у мяне самога, нарэшце, вяртаюцца мая Самасць і тыя часткі яе, што доўга былі на чужыне, раскіданыя сярод многіх рэчаў і выпадковасцяў.
    I яшчэ адно я ведаю добра: сёння я стаю перад маёй сама апошняй вяршыняй і перад тым, што даўно было мне наканавана. О, мне выпала ступіць на сама цяжкую дарогу! Я пачаў сваё сама самотнае вандраванне!
    Ахто падобны да мяне, не пазбегне гэтай хвіліны, хвіліны, якая скажа яму: цяпер толькі ты выходзіш на дарогу велічы! Вяршыня і прорва — цяпер яны зліліся ў адно!
    Ты ідзеш па сваёй дарозе велічы: тваім апошнім сховішчам зрабілася тое, што дагэтуль называлася тваёй апошняй небяспекай.
    Ты ідзеш па сваёй дарозе велічы: цяпер сама лепшай мужнасцю няхай стане веданне: за табою болып ніякай дарогі няма!
    Ты ідзеш па сваёй дарозе велічы; і тут ніхто не можа красціся па тваім следзе! Твае ж ногі самі сціраюць за табою дарогу і напісана пад ёю: Немагчымасць.
    I калі ў цябе больш няма ніякай лесвіцы, навучыся залазіць сабе на галаву: як яшчэ інакш табе падняцца вышэй!
    На сваю галаву і далей праз сваё ж сэрца! Цяпер сама пяшчотнае ў табе павінна зрабіцца сама жорсткім.
    Хто залішне ашчаджае самога сябе, той хварэе ад гэтага! Слава ўсяму, што гартуе! Я не слаўлю зямлю, дзе цячэ толькі алей і мёд!
    Трэба навучыцца глядзець ад сябе, каб бачыць многае: гэтая цвёрдасць патрэбна кожнаму, хто падымаецца ў горы.
    Ахто занадта настырным вокам шукае спазнання, не бачыць нічога вакол сябе, акрамя паверхні ўбачанага!
    А ты, Заратустра, хочаш разгледзець аснову ўсіх рэчаў і падаснову іх: і таму ты павінен падняцца нават вышэй за сябе, — далей і вышэй, пакуль самі зоркі не будуць пад табою!
    Так! Глядзець уніз на самога сябе і на свае зоркі: толькі гэта я называю вяршыняй, толькі гэта яшчэ застаецца маёй апошняй вяршыняй!»
    Так казаў сабе Заратустра, узыходзячы ў горы і суцяіпаючы сабе сэрца такімі выслоўямі: бо маркоцілася сэрца, як ніколі
    раней. I калі ён падняўся на вяршыню хрыбта, перад ім адкрылася новае мора; ён спыніўся і доўга маўчаў. Ноч на гэтай вышыні была зольная, ясная і зорная.
    «Я пазнаю свой лёс, — сказаў ён нарэшце журботна. — Дарма! Я гатовы. Вось і пачалося маё апошняе асамотненне.
    Ах, гэтае чорнае жалобнае мора пада мною! Ах, гэтая цяжарная начная спрыкраласць! Ах, лёс і мора! Да вас я павінен цяпер спусціцца!
    Я стаю перад маёй сама высокай гарою і перада мною мая сама доўгая вандроўка: таму мне і трэба спусціцца глыбей, чым калі раней: — глыбей, чым калі раней, павінен я заглыбіцца ў цярпенні, у сама цёмны іх паток! Так хоча мой лёс: дарма! Я гатовы.
    Адкуль узяліся высачэзныя горы? — калісьці пытаўся я сам у сябе. I вось даведаўся я, што яны падымаюцца з мора.
    Сведчанні пра гэта запісаны на вяршынях і скалах. 3 самых глыбіняў павіннаўзыходзіць найвышэйшае да вышыняў сваіх...
    Так казаў Заратустра на вяршыні гары, дзе было холадна; але калі ён падышоў да мора і спыніўся самотны сярод скал, агарнула яго млосць і яшчэ болыпая маркота, чым раней.
    Усё яшчэ спіць, — сказаў ён, — спіць і мора. Дрымотна і адчужана глядзіць на мяне яго вока.
    Але яно дыхае цяплом, і я ведаю: яно мроіць, яно сніць свой сон на цвёрдых каменных падушках.
    Паслухай! Паслухай! Як яно стогне ад цяжкіх успамінаў! Альбо ад злавесных прадчуванняў?
    Ах, я смуткую разам з табою, цёмная пачварына, ад перажыванняў за цябе я гневаюся на сябе.
    Ах, чаму не стае моцы маёй руцэ! Як ахвотна я выбавіў бы цябе ад ліхіх мрояў!..»
    I, сказаўшы гэта, Заратустра горка засмяяўся з самога сябе.
    «Што, Заратустра! — сказаў ён. — Ты яшчэ і мору хочаш спець песню суцяшэння?
    О, ты поўны любаснай мілаты дурань, Заратустра, поўны дабрашчаснага даверу! Але ты заўсёды быў такі: з даверам заўсёды падыходзіў да ўсяго вусцішнага.
    Усіх пачвараў хацелася табе аблашчыць. Цёплае дыханне, крыху мяккай поўсці на лапах — і ты ўжо гатовы любоўна павабіць яе да сябе.
    Любоў — небяспека самотніку, любоў да ўсяго, калі яно толькі жывое! Праўда ж, смешная мая дурнота і мая сціпласць улюбові!..»
    Так сказаў Заратустра і зноў засмяяўся; але тут ён згадаў сваіх пакінутых сяброў і, нібыта ў думках звінаваціўшыся перад імі, угневаўся на сябе за такія думкі. I яшчэ ў смеху заплакаў: ад гневу і маркоты горка плакаў Заратустра.
    Пра відзежы і здагадку
    1
    Калі сярод матросаў пайшлі чуткі, што на караблі Заратустра, — бо разам з ім на карабель узышоў яшчэ адзін чалавек са шчасных выспаў, — усіх разабрала цікаўнасць, усе чагось чакалі. Але Заратустра маўчаў два дні, быў халодны і глухі ад смутку і не адказваў ні на позіркі, ні на пытанні. А пад вечар другога дня прачнуўся яго слых, хоць ён па-ранейшаму маўчаў; а на гэтым караблі, які прыплыў здалёк і меўся плысці яіпчэ далей, можна было пачуць пра многія дзівосы і небяспекі. A Заратустра быў сябар усім, хто робіць далёкія падарожжы і не можа жыць без рызыкі. I вось, пакуль ён прыслухоўваўся да гаворак, развязаліся аковы яго языка, і зламаўся лёд на сэрцы, і ён пачаў гаварыць так: