• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра  Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    64.23 МБ
    Ад стомленасці пазяхае ён на шлях свой, на зямлю, на мэту і на сябе: і лепей пакутуе, а ні кроку не хоча ступіць далей, упарціцца:
    — пакутаваць за пядзю ад сваёй мэты! Сапраўды, яшчэ давядзецца за валасы цягнуць яго на нябёсы, — такога героя!
    Але лепш пакіньце яго там, дзе ён ляжыць, каб сышоў да яго суцешнік-сон з асвяжальным пошумам дажджу.
    Хай ляжыць, пакуль сам не прачнецца, пакуль сам не адмовіцца ад усялякае стомы і ад усяго, што стома вяшчала ягонымі вуснамі!
    Толькі, братове мае, адганіце ад яго сабак, гэтых умлелых лізуноў, увесь гэты гамуз свалаты:
    — увесь гэты гамуз «адукаванай» набрыдзі, што раз’ядаецца на поце герояў!
    19
    Я замыкаю сябе ў кола і святыя граніцы; чым вышэй горы, на якія я ўзыходжу, тым меней людзей падымаецца са мною: з самых свяшчэнных гор я будую горны хрыбет.
    Куды б вы ні падымаліся разам са мною, братове мае, глядзіце, каб не падымаўся разам з вамі які-небудзь захрыбетнік.
    Захрыбетнік: гэта чарвяк, паўзун, плазун, які шукае ранаў і патайных хворых закуткаў вашага сэрца, каб тлусцець, раз’ядаючыся на іх.
    I ў тым уся штука ягоная, што ён адгадвае стомленасць у душах, якія ўзыходзяць: у вашай тузе і бяссіллі, у вашай пяшчотнай ветлівасці, сарамяжлівасці ладзіць ён сваё мярзотнае логвішча.
    Дзе дужы бывае слабы, дзе высакародны —
    надта лагодны, там і ладзіць ён сваё мярзотнае логвішча: захрыбетнік жыве там, дзе ў вялікага сэрца ў рубцах дробных ран.
    Што ёсць найвышэйшы род сутнага і што ёсць найнікчэмнейшы? Захрыбетнік — гэта самы найнікчэмнейшы, але той, хто вялікі, корміць болей за ўсё захрыбетнікаў.
    Бо калі доўгая тая лесвіца, па якой душа можа ўзыходзіць угору і спускацца ў найглыбейшыя бездані, як не абсесці яе мноству захрыбетнікаў?
    — бо калі душа шырокая і можа бегаць, блукаць і лунаць у сабе самой; калі гэта душа таго, хто патрэбен, душа, якая палка кідаецца ва ўсё Выпадковае;
    — душа сутная, якая апускаецца ў станаўленне; душа, якая валодае, якая прагне волі і палкіх парыванняў;
    — душа, якая ўцякае ад сябе самой і зноў сябе даганяе, апісваючы шырокія кругі; душа мудрая, якую так соладка ўмаўляе неразумнасць;
    — душа, якая сама сябе любіць, у якой усе рэчы набываюць імкненне і супрацьборства, прыліў і адліў свой: — о, як ёй не мець, найвышэйшай душы, найгоршага захрыбетніка?
    20
    О братове мае, няўжо я жорсткі? Але я кажу так: што падае, — папхні!
    Усё цяперашняе — яно падае і распадаецца: хто яго ўтрымае! А я хачу яшчэ і папхнуць!
    Ці зведалі вы асалоду — скочваць камяні ў прорву са спадзістых скалаў? Глядзіце, як коцяцца людзі з цяпершчыны ў мае глыбіні!
    Я — уверцюра да ігры найлепшага музыкі,
    братове мае! Я — прыклад! Рабіце ж на мой прыклад!
    I тых, каго не вучыце лётаць, вучыце хутчэй падаць!
    21
    Я люблю адважных: але мала быць рубакам, трэба яшчэ ведаць, каго рубаць!
    I часта адвагі бывае болей у тым, каб утрымацца і прайсці міма: і захаваць сябе на больш вартага ворага!
    Хай будуць ворагамі вам толькі тыя, хто варты нянавісці, а не пагарды: вы павінны ганарыцца сваімі ворагамі: так я калісьці вучыў вас.
    На больш вартага ворага вы павінны захаваць сябе, братове мае: таму многіх вы павінны абмінуць на дарозе сваёй,
    — асабліва ж безлічны зброд, што гарлае вам у вушы пра народ і народы.
    Захавайце ж чыстым сваё вока ад іхніх «за» і «супраць»! Многа там правільнага, а многа і няправільнага: і напоўніцца гневам той, хто аддасць ім увагу сваю.
    Углядацца ў іх, рубаць іх — гэта адно і тое самае; лепей ідзіце ў лясы і ўкладзіце мячы вашыя ў похвы!
    Ідзіце сваімі дарогамі! А народу і народам дайце — хай ідуць сваімі! Сапраўды, цёмныя дарогі іхнія, не азораныя аніводнай надзеяй!
    Хай гандляр пануе там, дзе ўсё, што блішчыць яшчэ, — гэта толькі яго золата! Час каралёў мінуўся: што сёння завецца народам, не заслугоўвае каралёў.
    Бачыце ж, як народ пачаў пераймаць гандляроў: здабывае любую выгоду з усякага смецця!
    Яны падглядваюць адно аднаго, яны пераймаюць адно аднаго — і гэта ў іх называецца «добрым суседствам». 0 шчасныя, далёкія часіны, калі народ казаў сабе: «Я хачу быць над народамі!»
    Бо, братове мае: лепшае павінна панаваць, лепшае хоча панаваць! А дзе вучэнне кажа інакш, там не хапае лепшых.
    22
    Пра што б яны крычалі, калі б хлеб свой елі дарам? Падтрыманне жыцця ў целе — вось адзінае, што падтрымлівае іх існаванне і дае змест яму; і хай нялёгка ім гэта даецца.
    Яны — драпежныя звяры: у іх «працы» жыве драпежная прага спажывы, і калі яны кажуць: ♦ зарабіць», мне чуецца «абхітрыць»! I хай нялёгка даецца ім гэта!
    Больш драпежнымі павінны стаць яны, хітрэйшымі, разумнейшымі і быць больш падобнымі да чалавека, бо ён — самы драпежны звер.
    Ва ўсіх звяроў чалавек адабраў іх цноты: таму ўсё і даецца яму цяжэй, чым звярам.
    Пакуль што толькі птушкі вышэй за яго. Калі ж ён навучыцца лётаць — бяда! Куды толькі не заляціць драпежнасць ягоная!
    23
    Такімі я хачу бачыць мужчыну і жанчыну: яго — здатным да вайны, яе — раджаць дзяцей, але каб яны маглі танцаваць — і нагамі, і галавой.
    Хай будзе прапашчы той дзень, калі мы хоць раз не танцуем! Хай назавецца ў нас хлуснёю любая ісціна, якая без радаснага смеху!
    16.	Зак. 530.	233
    24
    Вы бераце шлюб: глядзіце ж, каб не зрабіўся ён вам турмою! Вы надта спяшаецеся, і вось вынік гэтага — разрыў шлюбу!
    Але гэта ўсё-такі лепш, чым схіляцца і хлусіць! Адна жанчына сказала мне: «Я парушыла шлюб, але да гэтага шлюб парушыў — мяне!»
    Блага спараваныя, заўважаў я, самыя помслівыя: яны гатовыя помсціць усяму беламу свету за тое, што ўжо не могуць разлучыцца.
    Вось таму я і хачу, каб шчырыя гаварылі адно аднаму: «Мы любімся; пабачым, ці любоўна паводзімся! Інакш зарука нашая — памылка., Дайце нам часу і нядоўгага шлюбу, каб мы пабачылі, ці вартыя мы на вялікі шлюб! Вялікая рэч — быць заўсёды ўдваіх!»
    Так я раю ўсім шчырым; і чым была б мая любоў да Звышчалавека і да ўсяго, што набліжаецца, калі б я гаварыў і раіў інакш!
    Расці не толькі ўшыркі, але і ўгору — у гэтым, о братове мае, хай паможа вам сад шлюбу!
    25
    Глядзіце, хто зачарпнуў мудрасці са старых крыніц, будзе шукаць новых крыніц і вытокаў будучыні.
    О братове мае, скора ўзнікнуць новыя народы, і зашумяць у новых глыбінях новыя крыніцы.
    Бо землятрус, які засыпае шмат крыніц, і тады многія смягнуць, — ён жа вызваляе схаваныя, патаемныя сілы.
    Землятрус адчыняе новыя крыніцы. Пры трасенні народаў пачынаюць струменіць новыя крыніцы.
    I хто крыкне тады: «Вось крыніца многім
    сасмяглым, адно сэрца многім ператомленым, адна воля многім прыладам», — вакол таго збіраецца народ, інакш кажучы — шмат выпрабоўцаў.
    Хто можа загадваць і хто павінен слухацца — вось што выпрабоўваецца тады! О, якімі доўгімі пашукамі, варажбою, парадамі, промахамі, доследамі і новымі спробамі выпрабоўваецца гэта!
    Вось вучэнне маё: чалавечае грамадства — гэта спроба, гэта доўгае шуканне; яно шукае таго, хто загадвае!
    .— гэта спроба, братове мае! А ніякі не «дагавор»! Разбіце, разбіце мне гэтае слова, слова размяклых і распалавіненых сэрцаў!
    26
    О братове мае! Хто найбольш небяспечны будучыні чалавецтва? Ці ж бо не добрыя і праведныя!
    — ці не тыя, што кажуць і чуюць у сэрцы сваім: «Мы ўжо ведаем, у чым дабро і праведнасць, мы ўжо дасягнулі гэтага; гора тым, якія ўсё яшчэ шукаюць!»
    I якую шкоду ні чынілі б ліхія, шкода ад добрых — самая шкодная!
    I як бы ні нашкодзілі светапаклёпнікі, шкода ад добрых — самая шкодная!
    О братове мае, у сэрцы добрых і праведных зірнуў калісьці той, хто сказаў: «Гэта — фарысеі». Але яго не зразумелі.
    I не маглі зразумець яго менавіта добрыя і праведныя: бо іхні дух паланёны іх чыстым сумленнем. Глупства добрых незвычайна разумнае.
    Але вось праўда: добрыя мусяць быць фарысеямі, у іх няма выбару!
    Добрыя мусяць укрыжоўваць таго, хто вынаходзіць сваю дабрачыннасць! Такая яна, праўда!
    А другі, хто адкрыў іхнюю зямлю, — зямлю, сэрца і зямное царства праведнікаў, быў той, што спытаўся: «Каго болып за ўсіх ненавідзяць яны?»
    Стваральнік ненавісны ім найболып: той, хто разбівае скрыжалі ўсіх каштоўнасцяў і нішчыць старыя каштоўнасці; яны называюць яго злачынцам.
    А добрыя — яны не могуць ствараць: яны заўсёды — пачатак канца:
    — яны крыжуюць таго, хто піша новыя каштоўнасці на новых скрыжалях, яны прыносяць сабе ў ахвяру будучыню — яны крыжуюць усю чалавечую будучыню!
    Гэтыя добрыя — яны заўсёды былі пачаткам канца.
    27
    О братове мае, ці зразумелі вы і гэтае слова? I тое, што казаў я калісьці пра «апошняга чалавека»?..
    У кім найбольшая небяспека будучаму чалавецтву? Ці ж бо не ў добрых і праведных?
    Разбіце, разбіце мне добрых і праведных! О братове мае, ці зразумелі вы і гэтае слова?
    28
    Вы ўцякаеце ад мяне? Вы напалохаліся? Вы дрыжыце ад маёй казані?
    О братове мае, калі я сказаў вам разбіць скрыжалі добрых і праведных, тады ўпершыню я пусціў чалавека плысці ў адкрытае мора.
    I толькі цяпер ім авалодвае вялікі страх і
    абачлівасць, вялікая нядужасць і агіда, вялікая марская хвароба.
    Уяўныя берагі і прывідную бяспеку завялі ў вас добрыя; у падмане гэтых добрых былі вы народжаныя і спавітыя падманам. Усё, да самых асноў перакручана і перахлушана добрымі.
    А той, хто адкрыў зямлю, што называецца ♦чалавек», той адкрыў і другую — «чалавечую будучыню». Ад сёння вы павінны зрабіцца маракамі, адважнымі і настойлівымі!
    Прыспела ўжо вам хадзіць у рост, братове мае, вучыцеся гэтаму! Многія маюць патрэбу ў вас, каб, гледзячы на вас, выпрастацца і ўзбадзёрыцца.
    Мора бушуе: усё — у моры. Ну што ж! Наперад, верныя марскія сэрцы!
    Што нам тая бацькаўшчына! Туды імкне карабель, дзе зямля нашых дзяцей! Туды, удалеч, імклівей за буру марскую памыкаецца вялікая наша жаданне!	-
    29
    «Чаму ты такі цвёрды? — спытаўся аднаго разу кухонны вугаль у алмаза. — Ці ж мы не блізкія сваякі?»
    «Чаму вы такія мяккія?» — так пытаюся я, о братове мае: ці ж вы не браты мне?
    Чаму вы такія мяккія, слабыя і дагодлівыя? Чаму так многа адмаўлення і ўмаўлення ў вашым сэрцы? I чаму так мала лёсу ў вашым позірку?
    I калі вы не хочаце быць лёсам і няўмольнасцю, хіба зможаце вы са мною — перамагаць?
    I калі цвёрдасць ваша не хоча ззяць, рэзаць і расцінаць, хіба зможаце вы са мною ствараць?
    Бо стваральнікі — цвёрдыя. I вам павінна быць шчасце адбіць руку сваю на тысячагод-