• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра  Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    64.23 МБ
    Але нават дурань яму запярэчыць. «Як? — скажа дурань, — як гэта — усё цячэ? Вунь жа і мост, і парэнчы — яны над патокам!
    Had патокам — усё нерухомае і моцнае, усе каштоўнасці рэчаў, масты, тэрміны, усё «дабро» і ўсё «зло»: усё гэта — моцнае!*
    Як жа прыходзіць зіма, утаймавальніца рэк, дык і разумнейшыя прасякаюцца недаверам; і праўдд, не толькі дурні тады пытаюцца: «Ці не павінна ўсё стаяць спакойна?»
    «У аснрве сваёй усё нерухомае» — вось сапраўднае зімовае вучэнне, прыдатнае бясплоднаму часу, добрая ўцеха запечным лежням.
    «У аснове сваёй усё нерухомае» — але і супроць гэтага прапаведуе адліжны вецер.
    Адліжны вецер — гэта бык, але не той, які арэ, не, — гэта кручаны бык, разбуральнік, які трушчыць лёд гнеўнымі рагамі! А лёд трушчыць масты і парэнчы!
    I вось, братове мае, ці не ўсё цячэ цяпер у патоку? Ці не ўсе масты і парэнчы пападалі ў ваду і прапалі? Хто яшчэ трымаецца там за «дабро» і «зло»?
    ♦ Гора нам! Шчасце нам! Павеяў цёплы вецер!» — дык прапаведуйце, братове мае, на ўсіх плошчах!
    9
    Есць адна старая аблуда: імя ёй — Дабро і Зло. Вакол вешчуноў і звездароў дагэтуль абарочвалася кола гэтай аблуды.
    Калісьці давяралі вешчунам і звездарам і таму верылі: «Усё — лёс: ты павінен, бо табе— мус!»
    Потым перасталі давяраць вешчунам і звездарам і таму верылі: «Усё — свабода: ты можаш, бо ты — хочаш!»
    О братове мае, да гэтага часу толькі цьмяна здагадваўся чалавек пра зоркі і будучыню, не ведаючы іх: і таму пра дабро і зло дагэтуль толькі здагадваюцца, але не ведаюць іх!
    «Ты не павінен рабаваць! Ты не павінен забіваць» — калісьці гэтыя словы абвяшчаліся свяшчэннымі; перад імі хілілі калені і галовы і разуваліся.
    Але я пытаюся ў вас: ці былі на ўсім свеце страшнейшыя разбойнікі і забойцы, чым гэтыя святыя словы?
    Хіба мала ў самім жыцці забойства і разбою? I каб сталі свяшчэннымі гэтыя словы, ці не давялося забіць самую ісціну?
    Альбо ж гэта была пропаведзь смерці — абвяшчалася свяшчэнным тое, што супярэчыць і супрацьстаіць усяму жывому?
    О братове мае, разбіце, разбіце старыя скрыжалі!
    11
    Мне шкада ўсяго мінулага, бо бачу я: яно запрададзена...
    — літасці, духу, вар’яцтву кожнага новага пакалення, якое прыходзіць і ператлумачвае нанава ўсё, што было, так, каб яно зрабілася яму мостам!
    Можа з’явіцца вялікі тыран, падступны вораг, які будзе чыніць гвалт над усім мінулым у згодзе са сваёй сваволяй, пакуль яно не зробіцца яму мостам, і азнакаю, і герольдам, і пеўневым крыкам.
    Але вось другая небяспека і прадмет маёй згрызоты: памяць чэрні не сягае далей за дзеда, а з дзедам і час спыняецца.
    Так адыходзіць у забыццё ўсё мінулае: бо можа так стацца, што натоўп ніколі не запануе, і час патоне ў плыткай вадзе.
    Таму, братове мае, патрэбна новая арыстакра-
    тыя, варожая натоўпу і ўсякай тыраніі, арыстакратыя, якая зноў напіша слова «высакародны» на новых скрыжалях.
    Патрэбна шмат высакародных і яшчэ болып высакародных, каб магла бынь арыстакраты.я! Альбо, як я аднаго разу сказаў: «Боскасць якраз у тым, што ёсць багі, але няма ніякага Бога!»
    12
    0 братове мае, я паказваю вам новую арыстакратыю і дасвядчаю вас у яе: вы павінны зрабіцца пачынальнікамі і выхавальнікамі, сейбітамі будучыні,
    — праўда, не пра тую арыстакратыю я кажу, месца сярод якое можна купіць, як купляюць яе гандляры за золата: бо ўсё, што мае цану, не мае вялікай каштоўнасці.
    Ад сёння хай будзе вашым гонарам не тое, адкуль вы паходзіце, а куды прыходзіце. Ваша воля і вашы ногі, якія імкнуцца далей за вас саміх, — ад сёння хай будуць вашым новым гонарам!
    Няпраўда, што служылі вы прынцу, — што мне да тых прынцаў! — альбо служылі апорай хісткаму, каб яно стаяла мацней!
    Няпраўда, што пры двары ваш род праз прыдворства стаўся прыдворным, і вы навучыліся быць каляровымі, як фламінга, і гадзінамі выстойваць у невялікіх сажалках:
    — бо ўменне выстойваць — дабрачыннасць прыдворных; усе яны думаюць, што да шчасця пасля смерці належыць таксама дазвол сесці!
    I няпраўда, што дух, які вы называеце святым, вёў вашых продкаў у зямлю абяцаную, 224
    якая, як я лічу, нявартая абяцання: бо там, дзе вырасла найгоршае дрэва, крыж, няма чаго абяцаць!
    — і сапраўды, куды б ні вёў «святы дух» сваіх рыцараў, ва ўсіх паходах перад імі беглі казлы і гусі, апантанцы крыжа і іншыя шаляніцы!
    О братове мае, не назад, а наперад павінен глядзець арыстакратызм ваш! Хай будзеце вы выгнаныя з земляў вашых бацькоў і прадзедаў!
    Зямлю дзяцей вашых вы павінны любіць: любоў гэта хай будзе новым вашым арыстакратызмам; любіце яе, яшчэ не адкрытую зямлю, што ляжыць у далёкіх акіянах! Хай шукаюць яе вашыя караблі!
    У дзецях вашых павінны вы апраўдаць тое, што былі дзецьмі сваіх бацькоў: так вы павінны адкупіць усё мінулае! Гэтую новую скрыжаль я станаўлю над вамі!
    13
    «Навошта жыць? Усё — марнасць! Жыць — гэта малаціць салому, жыць — гэта паліць сябе і ўсё роўна не сагравацца».
    Гэтая старая трызня ўсё яшчэ ўважаецца за «мудрасць»; а таму, што старая яна і тхне гнілізнай, шануюць яе яшчэ болей. Так і тленне высакародніць!
    Можна дараваць, калі так кажуць дзеці, якія баяцца агню, бо калісьці апякліся! Шмат дзіцячасці ў старых кнігах мудрасці.
    А хто заўсёды «малоціць салому», — як ён бярэцца ганіць саму малацьбу! Такім дурням трэба затыкаць рот!
    15.	Зак. 530.
    225
    ■ Такія садзяцца за стол і не прыносяць з сабою нічога, нават здаровага голаду; і вось паклёп узводзяць яны: «Усё — марнасць!»
    Але смачна есці і піць, о братове мае, гэта, сапраўды, не марнае мастацтва! Разбіце, разбіце скрыжалі тых, хто ніколі не радуецца!
    14
    ♦	Чыстаму — усё чыста» — так кажа народ. А я кажу вам: «Свінням — усё свінства!»
    Фанатыкі і дэвоты з паніклымі сэрцамі прапаведуюць: «Увесь гэты свет — брудная пачварына».
    Бо ва ўсіх у іх — нячысты дух; асабліва ў тых, якія не маюць ні спакою,ні продыху, бо ўбачылі задні бок свету, — вось і мкнуцца яны ў іншыя светы!
    Такім я кажу проста ў твар, і хай гэта не мілагучна: свет тым падобны да чалавека, што ў яго ёсць зад — аж настолькі гэта праўда!
    У свеце многа бруду: аж настолькі гэта праўда! Але ад гэтага свет — яшчэ не брудная пачварына!
    Мудрасць у тым, што многае ў свеце дрэнна пахне: бо сама агіда дае крылы і сілу, якая ўгадвае чыстыя крыніцы!
    I ў найлепшым ёсць нешта агіднае; нават найлепшае — гэта тое, што мае быць пераадолена!
    О братове мае, шмат мудрасці ў тым, што ў свеце ёсць бруд!
    15
    Я чуў, як звярталіся да свайго сумлення пабожныя шукальнікі іншага свету, і праўда, без злосці і фалыпу яны гаварылі, хоць на зямлі няма нічога больш злоснага і фальшывага.
    ♦	Хай свет будзе такі, які ён ёсць! I мезенцам не паківай на яго!»
    ♦	He супраціўляйся таму, хто хоча душыць і паліць, катаваць і лупіць скуру: і мезенцам не паківай на яго! Бо так, пакутуючы, вучацца людзі адмаўляцца ад свету».
    ♦	А свой розум ты павінен задушыць сам; бо твой розум — ад гэтага свету: так навучышся ты адмаўляцца ад яго».
    Разбіце, разбіце ж, о братове мае, гэтыя старыя скрыжалі пабожнасці! Разбурце выслоўі паклёпнікаў на свет!
    16
    ♦	Хто многа вучыцца, той адвучваецца ад усякіх моцных жаданняў» — так шэпчуцца сёння на ўсіх цёмных вуліцах.
    ♦Мудрасць стамляе, нішто не акупляецца; ты не павінен нічога жадаць!» — гэтую новую скрыжаль я знайшоў павешаную нават на кірмашах.
    Разбіце мне, о братове мае, разбіце мне і гэтую новую скрыжаль! Стомленыя ад свету, прапаведнікі смерці і турэмшчыкі павесілі яе: ведайце, што іхняя пропаведзь — гэта пропаведзь рабства!
    Бо кепска вучыліся яны, і нават не найлепшаму вучыліся, і ўсяму занадта рана, і ўсяму занадта спехам: бо дрэнна елі яны, і гэта сапсавала ім страўнік;
    — сапсаваны страўнік — вось гэта і ёсць іхні дух; гэта ён і наводзіць на думку пра смерць! Сапраўды, братове мае, дух ёсць страўнік!
    Жыццё — гэта крыніца радасці: але ў кім гаворыць сапсаваны страўнік, той бацька смутку, таму ўсе крыніцы затручаныя.
    Спазнаваць — гэта радасць таму, у каго ільвіная воля! А хто стаміўся, той слухаецца чужое волі, любая хваля кідае яго.
    Так бывае са слабымі: яны губляюцца на сваіх шляхах. I, нарэшце, іхняя стома пытаецца: навошта ішлі мы тымі шляхамі? Усюды адно і тое самае!»
    Прыемна ім слухаць пропаведзь: «Нічога не акупляецца! Вы не павінны нічога хацець!» Але гэта — пропаведзь рабства.
    О братове мае, павевам свежага ветру ідзе Заратустра да ўсіх, хто стаміўся ў дарозе сваёй; шмат насоў ён яшчэ прымусіць чмыхаць!
    Навошта праз сцены праходзіць маё свабоднае дыханне, у турмы, у запалонены розум праходзіць яно!
    «Хацець» — вызваляе, бо хоча азначаць — ♦ ствараць», — так вучу я. Толькі дзеля стваральнасці вы павінны вучыцца!
    Але каб вучыцца, вы павінны спярша навучыцца ў мяне, і навучыцца добра! Хто мае вушы, хай чуе!
    17
    Вось стаіць човен — ён гатовы плысці туды, магчыма, у вялікае Нічога. Але хто захоча ўступіць у гэтае «магчыма»?
    Ніхто з вас не хоча ўступіць у Човен Смерці! Як жа так, вы ж стаміліся ад свету?
    Стомленыя ад свету! He, вы яшчэ не адкінулі нават зямлю! Я бачу, што вы ўсё яшчэ юрыце да зямлі і закаханыя ў сваю стомленасць ад яе!
    Нездарма адвісла ў вас губа — на ёй яшчэ сядзіць маленькае зямное жаданне! А ў вачах у вас хіба не носіцца аблачынка зямной радасці, яшчэ не забытай?
    Шмат добрых прыдумак ёсць на зямлі, адны — карысныя, другія — прыемныя; дзеля іх варта любіць зямлю.
    А некаторыя прыдумкі такія добрыя, што яны, як жаночыя грудзі, карысныя і разам з тым прыемныя.
    А вы, стомленыя ад свету! Вы, нядбальцы зямныя! Даць бы вам дубчыкам! Дубчыкам трэба вярнуць бадзёрасць вашым нагам!
    Бо калі вы не хворыя і не аджылыя, ад каго стамілася зямля, дык вы хітрыя абібокі або затоеныя пажадлівыя каты, аматары прысмакаў. I калі не хочаце зноў весела бегаць, дык выпратвайцеся з зямлі!
    Няма патрэбы лячыць невылечных: так вучыць Заратустра. Хай выпратваюцца з зямлі!
    Але каб паставіць кропку, трэба болей мужнасці, чым на пісанне новых вершаў: гэта ведаюць усе лекары і паэты.
    18
    О братове мае, ёсць скрыжалі, створаныя стомленасцю, і ёсць скрыжалі, створаныя гультайствам — гультайскія: кажуць яны адно, а хочуць, каб іх чулі па-рознаму.
    Зірніце на гэтага змардаванага! Адна толькі пядзя аддзяляе яго ад мэты, але ў стомленасці сваёй ён упарты і зваліўся ён тут, у пыл, гэты адважнік!