• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра  Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    64.23 МБ
    Як чапля, закінуўшы галаву, з пагардай глядзіць на маленькія сажалкі, так і я гляджу на мітуслівую безаблічную масу нікчэмных пахацінстваў і душ.
    Даўно ўжо прызнана права за ўсімі гэтымі малымі: так што яны нарэшце атрымалі і ўладу і цяпер павучаюць: «Дабро — гэта тое, што лічаць добрым малыя людзі».
    А «ісцінай» прызнаюць сёння тое, што прапаведаваў той дзіўны святы і заступнік за ўсіх малых, які і сам выйшаў з іх і сведчыў пра сябе так: «Я ёсць ісціна».
    Гэта праз ягоную нясціпласць даўно пачалі надзімацца ад важнасці ўсе малыя і нікчэмныя; ён не вучыў нейкай мізэрнай аблудзе, калі вучыў: «Я ёсць ісціна».
    Ці адказаў хто-небудзь болын ветліва гэтаму гардзею? А ты, о Заратустра, прайшоў міма і сказаў: «He! He! Тры разы не!»
    Ты асцерагаў ад гэтай аблуды, ты першы асцярог ад спагады — вядома, не ўсіх, але ж сябе і тых, хто роднасны табе.
    Ты саромеешся сораму таго вялікага пакутніка; і сапраўды, калі ты кажаш: «Ад спагады сунецца на людзей вялікая хмара, сцеражыся!»
    — калі ты павучаеш: «Усе стваральнікі не маюць жалю, любая любоў вышэйшая за спагаду»; тады думаю я — як добра вывучыў Заратустра ўсе прыкметы буры!
    Але і сам ты — сцеражыся сваёй спагады! Бо многія ўжо ў дарозе да цябе, многа спрагненых, роспачных, скалелых.
    Сцеражыся ж і мяне. Ты разгадаў найлепшую маю — і разам з тым найгоршую загадку маю, — ты разгадаў мяне самога і тое, што ўчыніў я. Я ведаю, якая сякера можа цябе спусціць.
    Але Ен — не павінен быў памерці: сваім ўсёвідушчым вокам бачыў Ен усе глыбіні і асновы чалавека, усю яго схаваную ганьбу і брыдоту.
    Спагада ягоная не ведала сораму: Ен пранікаў 294
    у самыя брудныя мае закануркі. Ен павінен быў памерці — той, хто быў такі цікаўны, настырны і так ахвотна спагадаў.
    Ен увесь час бачыў мяне: і я захацеў адпомсціць такому сведку — або не жыць самому.
    Бог, які бачыў усё, нават чалавека: гэты Бог павінен быў памерці! Бо нясцерпна чалавеку, каб у яго быў такі сведка».
    Так казаў самы брыдкі чалавек. А Заратустра ўстаў і намерыўся пайсці: бо холад пранізваў яго да самых касцей.
    «Ты, каму няма назову, — сказаў ён, — ты асцерагаў мяне ад дарогі, па якой сам ішоў. У падзяку за гэта я раю табе сваю. Зірні, вунь там, угары, Заратустрава пячора.
    , Шырокая і глыбокая яна, і многа ў ёй зацішных куточкаў; нават самы таемны знойдзе там сабе прытулак. А каля пячоры — безліч расколін і нор, у якіх жывуць самыя розныя жывёлы; тыя, што скачуць, пырхаюць і поўзаюць.
    Ты, выгнанец, які выгнаў сябе сам, ты не хочаш жыць сярод людзей, не хочаш іхняй спагады? Ну што ж! Рабі, як я! Так і навучышся ад мяне; навучыцца той, хто робіць.
    А спачатку і перш за ўсё пагутары з маімі звярамі! Самы ганарысты звер і самы мудры — хай яны будуць найлепшымі нашымі дарадцамі!»
    Так сказаў Заратустра і пайшоў далей яшчэ павальней і ўсё болып задуменны: бо шмат чаго пытаўся ён сам у сябе і нялёгка даваліся яму адказы.
    ♦ Аднак, які ўсё-такі мізэрны чалавек, — думаў ён у сэрцы сваім. — Які брыдкі, як хрыпіць і як многа ў ім схавана сораму!
    Кажуць, чалавек любіць сябе: о, якою ж вялікаю павінна быць гэтая любоў да сябе! Як многа пагарды супрацьстаіць ёй!
    I гэты, што сустрэўся мне на дарозе, ён таксама любіць сябе, пагарджае сабою, — вялікая была любоў ягоная і вялікая пагарда.
    Я яшчэ не сустракаў нікога, хто глыбей пагарджаў бы самім сабою: і гэта — таксама вышыня. ,Шкада, магчыма, ён і быў той самы вышэйшы чалавек, крык якога я чуў?
    Я люблю тых, хто здольны на вялікую пагарду. Аднак чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець...»
    Жабрак-самахот
    Калі Заратустра пакінуў самага брыдкага чалавека, яму зрабілася холадна, і ён адчуў сябе асамотненым: бо так многа холаду і самоты перажыў ён у сэрцы, што і сам закарчанеў ад холаду. Але ідучы ўсё далей і далей, то ўверх, то ўніз, мінуўшы зялёны луг і дзікае камяністае рэчышча, дзе калісьці цурчаў нецярплівы ручай, ён раптам адчуў, што нагрэўся, і на сэрцы ў яго пацяплела.
    |Што са мною? — пытаўся ён у сябе. — Мяне бадзёрыць нешта цёплае і жывое, яно, мабыць, недзе блізка.
    Я ўжо не такі самотны; невядомыя спадарожнікі і браты лунаюць вакол мяне, іх цёплае дыханне кранае маю душу».
    Але калі ён агледзеўся, шукаючы тых, хто суцешыў яго ў адзіноце, — і вось! — выявілася, што гэта былі каровы на пагорку; іх блізкасць і пах сагрэлі яму сэрца. Аднак, мяркуючы па ўсім, гэтыя каровы ўважліва слухалі нечыя словы і не звярталі ўвагі на Заратустру, які набліжаўся да іх. А калі ён падышоў зусім блізка, выразна 296
    пачуў чалавечы голас аднекуль з сярэдзіны статка: а ўсе каровы павярнулі галовы да таго, хто гаварыў.
    Тады Заратустра імкліва кінуўся на ўзвышэнне і разагнаў жывёлу, бо спалохаўся, каб не сталася тут з кім бяды, у якой наўрад ці дапаможа каровіна спагада. Але ён памыліўся; перад ім на зямлі сядзеў чалавек і, здавалася, угаворваў жывёлаў не баяцца яго, — міралюбны чалавек і горны прапаведнік, з вачэй яго тачылася сама дабрыня. «Чаго ты шукаеш тут?» — усклікнуў уражаны Заратустра.
    «Чаго я тут шукаю? — адказаў той. — Таго самага, чаго і ты, перашкода радасці! Я шукаю на зямлі шчасця.
    Я хачу навучыцца шчасця ў кароў. Бо, хай табе будзе вядома, я з самай раніцы гутару з імі, і яны ўжо гатовыя былі даць мне адказ. Навошта ты паразганяў іх?
    Бо калі не навернемся і не зробім як каровы, не ўвойдзем у царства нябеснае. Асабліва ж бо вось чаго мы павінны ў іх навучыцца: умення жаваць.
    I сапраўды, калі б чалавек здабыў нават цэлы свет і не навучыўся як след жаваць: якая карысць яму? Ен не пазбыўся б смутку,
    — свайго вялікага смутку, які называецца — агіда. У каго з сённяшніх жывых вусны не поўныя агіды, і вочы, і сэрца? У цябе таксама! Аднак жа зірні на гэтых кароў!»
    Так гаварыў горны прапаведнік і, нарэшце, перавёў позірк свой на Заратустру, — бо дагэтуль ён любоўна глядзеў на кароў; і яго быццам падмянілі. *Хто ты, з кім я гавару? — усклікнуў ён спалохана і падхапіўся.
    — Гэта чалавек без агіды, гэта — Зара-
    20. Зак. 530.
    тустра, пераможца найбольшай агіды, гэта вусны, і позірк, і сэрца самога Заратустры».
    Кажучы гэтыя словы, з вачыма, поўнымі слёз, ён цалаваў Заратустру ў рукі, як чалавек, якому неспадзявана з неба ўпаў скарб альбо нешта вельмі каштоўнае. А каровы глядзелі і дзіву даваліся.
    «Не гавары пра мяне, ты, дзівосны! Блізкі сэрцу майму! — сказаў Заратустра, ухіляючыся ад ягонай пяшчоты. — Скажы мне спачатку пра сябе! Ці не ты той дабрахотны жабрак, які калісьці адмовіўся ад вялікага багацця,
    — які пасаромеўся свайго багацця і ўсіх багатых і ўцёк да самых бедных, каб падарыць ім свой лішак і сваё сэрца? Але яны не прынялі яго».
    «Але яны не прынялі мяне, — сказаў дабрахотны жабрак, — ты ведаеш гэта. I тады пайшоў я да жывёлаў і да гэтых кароў».
    «I так ты здабыў разуменне таго, наколькі цяжэй даваць, чым браць, — перапыніў яго Заратустра, — навучыўся таго, што дарыць, — гэта мастацтва, апошняе, найхітрэйшае мастацтва дабрыні».
    «Асабліва ў нашыя дні, — адказаў дабрахотны жабрак. — У нашыя дні, калі ўсе нізкія апантаныя баязлівай прагаю бунту і зрабіліся па-свойму пыхлівыя: па-свойму — гэта значыць так, як уласціва чэрні.
    Бо вядома табе, што настала часіна пачварнага, пагібельнага і самага працяглага мяцяжу чэрні і рабоў: але ўсё расце і шырыцца!
    Дабрачынства і невялікія саступкі ўжо абураюць ніжэйшых: хай усе багатыя будуць напагатове!
    У такіх, хто, як пузатая пляшка, па кропельцы
    выдае змесціва з вузенькага гарлячка, сёння ў такіх пляшак гэты гарлячок адбіваюць!
    Пажадлівая прагавітасць, жоўцевая зайздрасць, затоеная помслівасць, фанабэрыстасць чэрні: як усё гэта кідаецца ў вочы! Ужо не правільна, што ўбогія — шчасныя. Царства нябеснае — у кароў».
    ♦ А чаму не ў багатых?» — выпрабавальна спытаўся Заратустра, адганяючы кароў, якія даверліва пазіралі на міралюбнага прапаведніка.
    «Чаго спакушаеш мяне? — адказаў той. — Ты ведаеш сам, і нават лепей за мяне. Што надзіла мяне ў бедных? Ці ж не агіда да нашых багатых?
    — да гэтых калоднікаў багацця, якія з любога смецця зыскуюць сабе карысць, да гэтай набрыдзі з халоднымі вачыма і пажадлівымі думкамі, ад якой смурод шугае пад неба,
    — да гэтай раззалочанай, наскрозь салжэлай чэрні, чые бацькі былі злодзеі і карміліся падлай, збіраючы здыхліну, былі ласыя да баб, памаўзлівыя і забыўлівыя: бо ўсе яны як усё адно блудадзейка па сутнасці сваёй?
    Чэрня ўнізе, чэрня ўгары!,Што значыць сёння «бедны» і «багаты»! Я ўжо перастаў бачыць розніцу паміж імі, — і вось уцёк ад іх і бег далей і далей, пакуль не прыйшоў да гэтых кароў*.
    Так гаварыў прапаведнік, сапучы і пацеючы: а каровы ўсё дзіву даваліся. Заратустра ж з усмешкай слухаў гэтыя суровыя казані, гледзячы яму ў твар, і моўчкі ківаў галавою.
    «Ты сам сябе гвалціш, горны прапаведнік, ужываючы такія суровыя словы. Да такіх сур’ёзных рэчаў не дараслі яшчэ ні вочы, ні вусны твае.
    I, падобна на тое, што страўнік твой таксама супраціўляецца ўсёй тваёй нянавісці і гневу з
    шумам каля рота. Яму трэба што-небудзь уеднае: мяса — яўна не стравіцца.
    Хутчэй, як мне здаецца, ты кормішся раслінамі і каранямі. Можа, жуеш зерне. Але напэўна ты не схільны да радасцяў пачуццёвай, мясной ежы і аддаеш перавагі мёду».
    «Ты адгадаў, — з лёгкім сэрцам адказаў дабрахотны жабрак. — Я люблю мёд і жую зерне, бо я шукаў ежы, якая прыемная на смак і ачышчае дыханне:
    — на глытанне якой патрэбен час, які запаўняе цэлы дзень, даючы працу сківіцам гультаёў.
    Але найдалей у гэтым пайшлі, вядома ж, каровы: гэта ім належыць адкрыццё, што можна цэлыя дні жаваць жуйку і вылежвацца на сонцы. і яшчэ яны цураюцца ўсялякіх змрочных думак, якія вярэдзяць сэрца».
    «Ну што ж! — сказаў Заратустра. — Ты павінен бачыць і маіх звяроў — майго арла і маю змяю; такіх цяпер не знойдзеш на цэлай зямлі.
    Глядзі, вунь там ідзе дарога да маёй пячоры: сёння ўначы будзь у ёй госцем. I пагутары са звярамі маімі пра шчасце звяроў,
    — пакуль сам я не вярнуся. Бо цяпер я паспяшаюся ад цябе — мяне кліча крык на дапамогу. А ў мяне ты знойдзеш і мёд — сотавы мёд, халаднаваты, як лёд, і залацісты: частуйся!
    Але зараз жа развітайся са сваімі каровамі, ты — дзівосны і блізкі сэрцу майму! Развітайся, нават калі табе і нялёгка гэта. Бо яны — самыя пяшчотныя твае сябры і настаўнікі!»