Так сказаў Заратустра
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
Мы — не першыя сярод людзей, але павінны іграць ролю натоўпу: і ад гэтай хлусні перанасычанасць і агіда апанавалі нас.
Мы пайшлі, нарэшце, ад зброду, ад усіх гарлапанаў і ад мушынай квэцаніны брудных пісакаў, ад смуроду гандляроў, ад сутаргаў славалюбства і ад смярдзючага дыхання — цьфу! жыць сярод гэтай свалаты!
— цьфу! іграць ролю першых сярод свалаты! О агіда! Агіда! Агіда! Чым парабіліся мы, сённяшнія каралі!»
«Гэта прыступ тваёй старой хваробы, — сказаў левы кароль, — гэта прыступ агіды, бедны мой браце. Аднак, па-мойму, нехта падслухоўвае нас».
Заратустра, які напружліва ўважаў гэтым словам, адразу выйшаў са свайго сховішча, падышоў да каралёў і сказаў:
«О каралі, той, хто слухае вас і слухае з вялікай ахвотай, называецца Заратустра.
Я — Заратусра, я той, хто сказаў калісьці: Каму сёння абыходзяць каралі!» He гневайцеся, але я ўсцешыўся, калі пачуў, як вы казалі адзін аднаму: «Каму сёння да нас, каралёў!»
Але тут мая дзяржава і мая ўлада: што вы шукаеце тут? Аднак, магчыма, па дарозе вы знайшлі, што шукаю я, — вышэйшага чалавека».
Пачуўшы гэта, каралі ўдарылі сябе ў грудзі і ў адзін голас сказалі: «Нас пазналі!
Мечам гэтага слова ты расцінаеш густы морак нашых сэрцаў. Ты адгадаў наш смутак, бо, бачыш, на тое мы і рушылі ў дарогу, каб знайсці вышэйшага чалавека,
— чалавека, які вышэйшы за нас: хоць мы і каралі. Яму вядзем мы гэтага асла. Бо найвышэйшы чалавек павінен быць і найвышэйшым уладаром на зямлі.
Няма больш горкай нядолі ў чалавечым лёсе, чым калі ўладары зямлі — не першыя сярод падданых сваіх. I ўсё тады робіцца хлуслівым, жахлівым і перакручаным.
Калі ж яны робяцца апошнімі і з людзей ператвараюцца ў быдла, тады чэрня ўсё болып падымаецца ў цане, пакуль нарэшце дабрачыннасць яе не абвесціць: «Глядзі, толькі я адна — дабрачыннасць!»
«Што я чую? — адказваў Заратустра. — Якія мудрыя каралі! Я ў захапленні і сапраўды з прыемнасцю перакладу на мову рыфмаў тое, пра што гаварылася:
— хоць гэтыя вершы не на кожнае вуха і наўрад ці спадабаюцца ўсім. Але я даўно ўжо не зважаю на доўгія вушы. Ну дык вось яны!
(Але тут і асёл загаварыў: выразна і не без ліхое подумкі ён еказаў — «І-А»),
У год народзінаў Хрыста Сівіла,
Калі была пад чаркай, заявіла:
О гора! Як усё змарнела, ўпала нізка
У колісь велічнай дзяржаве Рымскай:
Сталіцу свету блуд заеў! Агіда!
Стаў Цэзар быдлам, нават Бог — стаў жыдам!»
2
Каралі пацешыліся з Заратустравых рыфмовак, а каторы справа сказаў: «О Заратустра, як разумна зрабілі мы, што пайшлі пабачыцца з табою!
Бо ворагі твае ў люстэрка паказалі нам твой вобраз: і ў тым люстэрку ты паявіўся ў вобразе дэмана, са з’едлівай усмешкай, нам аж страшна стала.
Але і гэта не дапамагло! Зноў і зноў ты кроіў нам вушы і сэрцы сваімі выслоўямі. Нарэшце мы сказалі: а ці не ўсё роўна, які ён з сябе! Трэба слухаць яго, таго, хто павучае: «Вы павінны
любіць мір як сродак да новай вайны, і кароткі мір больш, чым доўгі!»
Ніхто яшчэ не казаў такіх ваяўнічых слоў: ♦ Што ёсць дабро? Дабро — гэта быць адважным. дабро — гэта вайна, якая асвячае любую мэту».
0 Заратустра, ад гэтых слоў бацькоўская кроў забушавала ў нашых жылах: быццам сама вясна загаварыла да бочак са старым віном.
Калі мячы скліньваліся з мячамі, нібы акрываўленыя змеі, тады бацькі нашы любілі жыццё; мірнае сонца ў мірным небе здавалася ім нежыццёвым і халодным, а доўгі мір быў ганьбаю.
Як уздыхалі яны, бацькі нашыя, калі бачылі на сцяне бліскучыя вышчарбленыя мячы! Нібы мячы гэтыя, прагнулі янй вайны. Бо меч хоча ўпівацца крывёю і ззяе ад палкага жадання»...
Пакуль каралі палка і захоплена балабонілі пра шчасце сваіх бацькоў, Заратустру моцна закарцела пасмяяцца з іхняга палу, бо на вочы відаць было, што каралі гэтыя — з высакароднымі, тонкімі рысамі твару — зусім міралюбныя. Але перасіліў сябе. «Ну што ж! — сказаў ён. — Вось дарога, якая вядзе да Заратустравай пячоры; доўгі будзе сённяшні вечар! А цяпер я пакіну вас: мяне кліча крык на дапамогу.
Гэта гонар маёй пячоры, калі самі каралі будуць сядзець у ёй і чакаць, але канечне, доўгая будзе чаканка ў іх!
Ну добра! Нічога не зробіш! Дзе сёння найлепш вывучваюцца чакаць, як не пры двары? I ўся каралеўская цнота, якая яшчэ засталася ў іх, ці ж не кажа яна: умець чакаць?»
Так сказаў Заратустра.
П’яўка
Заратустра, увесь у сваіх думках, ішоў далей, спускаючыся з гор, па лясах, міма балацін; і, як яно можа стацца з кожным, хто разважае пра "яжкае і нялёгкае, незнарок на кагосьці наступіў. I вось — у твар яму адразу пырснулі крыкі болю, два праклёны і дваццаць два брыдкія кленічы, аж Заратустра, спалохаўшыся, замахнуўся кіем і ўдарыў таго, на каго наступіў. Але адразу спахапіўся, і сэрца яго смяялася з дурасці, якую толькі што зрабіў.
«Даруй, — сказаў ён чалавеку, які падняўся са змрочным тварам, — не сярдуй і паслухай спачатку такое прыпавесці
— пра тое, як адзін дарожнік, які марыў пра нешта далёкае, на пустой вуліцы незнарок штурхнуў нагой сабаку, што заснуў на сонцы;
— і як абодва падскочылі і кінуліся адзін на аднаго, нібы заклятыя ворагі, абодва перапалоханыя да смерці, — гэтаксама атрымалася і ў нас.
I ўсё ж — як мала было трэба, каб яны абышліся адзін з адным ласкава, сабака і дарожнік. Абодва ж яны — адзінокія!»
«Хто б ты ні быў, — усё яшчэ гневаючыся, сказаў незнаёмы, — ты моцна зачапіў мяне не толькі нагою, але і гэтым параўнаннем!
Дзівіся, ці ж я сабака?» — I з гэтымі словамі ён падняўся і выняў сваю голую руку з твані. А да гэтага ён, затаіўшыся і прыпаўшы да зямлі, ляжаў каля вады, як паляўнічы, калі высочвае дзічыну.
«Што ты робіш, — усклікнуў Заратустра спалохана, убачыўшы, што па руцэ незнаёмага цячэ кроў, — што ты тут робіш, няшчасны? Ці не ўкусіла цябе якая гнюсота?»
Але скрываўлены ўсміхнуўся, хоць і не прайшоў яшчэ гнеў у яго. «А табе што? — адказаў ён і хацеў адысці. — Тут я ў сябе дома, на сваіх пашах. Хай у мяне пытаецца, хто хоча: але перад кожным асталопам я не збіраюся перападаць».
«Ты памыляешся, спагадліва сказаў Заратустра, стрымліваючы яго, — ты тут не ў сябе дома, а ў маім царстве, і ў ім нікому не павінна быць олага.
Называй мяне як хочаш, — а я той, кім павінен быць. Сам сябе я называю Заратустра.
Вось што! Там угары дарога вядзе да маёй пячоры — гэта недалёка; ці не хочаш ты ў мяне загоіць свае раны?
He пашанцавала табе ў гэтым жыцці, няшчасны: спачатку цябе ўкусіў звер, потым на цябе наступіў чалавек!»
Але пачуўшы імя Заратустры, пацярпелы перамяніўся. «Як пашанцавала! — усклікнуў ён. — Кдлі што яшчэ і мучыць мяне з жыццём, цепліць маю цікаўнасць, дык гэта адзін-адзіны чалавек — Заратустра, адно-адзінае стварэнне — п’яўка.
На тое *я і ляжу каля балота, як рыбак, і вось ужо разоў мо з дзесяць упівалася мне ў руку п’яўка, а цяпер куды больш цудоўную п’яўку прынадзіла мая кроў — самога Заратустру!
О шчасце! О цуд! Хай будзе пахвалёны той дзень, які прывёў мяне да гэтай балаціны! Хай будзе пахвалёная найлепшая, наймацнейшая п’яўка з усіх, што жывуць сёння, хай будзе пахвалёная п’яўка сумлення — Заратустра!»
Так сказаў незнаёмы; і Заратустра быў рады з ягоных елоў і пашаноўнай манеры гаварыць. ♦ Хто ты? — спытаўся ён, падаючы яму руку. — Яшчэ шмат паміж намі нявысветленага і няяснага, але, здаецца, светлы дзень ужо распагоджваеца».
Я — сумленны духам, — адказаў той, — a ў справах духу цяжка знайсці чалавека больш строгага, цвёрдага і мэтанакіраванага за мяне, акрамя таго, у каго я вучыўся, — я кажу пра самога Заратустру.
Лепей не ведаць нічога, чым многае — напалавіну! Лепей на маю рызыку быць дурнем, чым мудрацом за кошт чужых думак! Я дашукваюся асновы:
— няважна, малая яна ці вялікая, называецца балотам альбо небам. Хай аснова гэтая будзе шырынёю хоць з далоню — мне досыць: хай толькі яна будзе аснова, на якой можна ўцвердзіцца!
— хай шырынёю хоць з далоню: на ёй можна ўцвердзіцца. У сапраўды сумленным спазнанні няма вялікага і малога».
♦ Дык, можа, ты даследчык п’явак? — спытаўся Заратустра. — Можа, ты, сумленны духам, да апошніх асноваў даследуеш п’яўку?»
«О Заратустра, — адказаў сумленны духам, — гэта было б аж-аж, калі б я адважыўся на гэта!
Калі што і спазнаў я, дык гэта п’яўчыныя мазгі: гэта — мой свет!
Сапраўды, гэта цэлы свет! Але даруй, тут ужо гаворыць мой гонар, бо ў гэтым няма мне раўні. Таму і сказаў я, што тут — я ў сябе дома.
Даўно ўжо даследую я гэтую адзіную рэч, мазгі, п’яўчыныя, каб коўзкая ісціна не выкаўзнулася ад мяне! Тут — маё царства!
— дзеля гэтага я ахвяраваў усім, праз адно гэта ўсё мне з’абыякавела; і побач з веданнем маім — цемра невуцтва.
Сумленне майго духу патрабуе ад мяне, каб я ведаў што-небудзь адно і не ведаў нічога
іншага: мне агідныя ўсе палавіністыя духам, усе туманныя, напышлівыя, замроеныя.
Там, дзе канчаецца сумленнасць мая, я сляпы, і хачу быць сляпым. Але дзе я хачу ведаць, я хачу быць сумленным, а значыцца — строгім, цвёрдым, мэтанакіраваным, жорсткім і неўблагальным.
Ты сказаў калісьці, о Заратустра: «Дух ёсць жыццё, якое само падцінае жыццё»; гэта прывабіла мяне і прывяло да твайго вучэння. I сапраўды, сваёю крывёю памножыў я веды свае!»
«I гэта відавочна», — адказаў Заратустра: бо з рукі сумленнага духам усё яшчэ лілася кроў. Дзесяць п’явак упіліся яму ў руку.
«О ты, дзіўны прыяцель, як добра вучыць мяне такая відавочнасць — ты сам! I магчыма, не ўсё асмеліўся б я даверыць твайму слыху, такому зыскліваму!
Ну што ж! тут мы і разыдземся! Але я хачу зноў пабачыцца з табою. Там, угары, дарога да маёй пячоры: сёння ноччу ты будзь маім жаданым госцем!
Я хачу загоіць таксама і раны твайго цела, на якое я наступіў:
я яшчэ падумаю пра гэта. А цяпер мне трэба спяшацца — мяне кліча крык на дапамогу!»
Так сказаў Заратустра.
Чарадзей
1
Але калі Заратустра абагнуў скалу, ён убачыў непадалёк, на роўнай дарозе, чалавека, які курчыўся, як апантаны нячыстым, і, нарэшце, кінуўся
ніцма на зямлю. «Пастой! — сказаў Заратустра свайму сэрцу. — Гэта, мабыць, і ёсць той вышэйшы чалавек, чый пакутлівы крык пра дапамогу я чуў; зірну, ці нельга яму чым-небудзь памагчы». Але збегшы ўніз да таго месца, дзе ляжаў чалавек, ён убачыў перад сабою старога: дрыжыкі білі таго, вочы былі нерухомыя, і як ні маніўся Заратустра паставіць яго на ногі, усё было марна. Здавалася, няшчасны нават не заўважаў, што побач з ім нехта ёсць; шкада было глядзець, як ён роспачна акідаўся па баках, быццам пакінуты цэлым светам і бязмежна адзінокі. Нарэшце, пасля ўсіх гэтых канвульсіяў, ён загаласіў: