• Газеты, часопісы і г.д.
  • Так сказаў Заратустра  Фрыдрых Ніцшэ

    Так сказаў Заратустра

    Фрыдрых Ніцшэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    64.23 МБ
    — і пра небяспеку памерці ад смагі, — сказаў вяшчун. — I хоць даўно ўжо чую я непадалёк плёскат вады, якая, як і мудрыя казані, цячэ багата і бесперастанку: я хачу віна!
    He кожны, як Заратустра, п’е заўсёды адну толькі ваду. Вада смакуе стомленым і завялым: нам да губы віно, толькі яно дае імгненнае гаенне, моцнае здароўе!»
    Скарыстаўшыся тым, што вяшчун прасіў віна, кароль злева, звычайна маўклівы, таксама загаварыў: «Пра віно патурбаваліся мы з братам — каралём справа, — сказаў ён, — у нас дастаткова віна, наш асёл наўючаны віном. He хапае толькі хлеба».
    ♦Хлеба? — адказаў Заратустра са смехам. — Якраз хлеба і няма ў пустэльнікаў. Ды не хлебам адным жыве чалавек, але і мясам добрых ягнят, а ў мяне іх два:
    — іх няхай хутчэй заколюць і прыгатуюць з шалфеем: так люблю я. Хапае тут і карэння, і пладоў, іпто будуць да смаку нават ласунам і гурманам: ёсць і арэхі і розныя іншыя загадкі — іх можна палускаць.
    Дык вось, скора будзе ў нас ладны банкет. Але кожны, хто сядзе за стол, павінен прыкласці руку сваю, нават каралі. Бо ў Заратустры і каралю не за ганьбу быць кухарам».
    Прапанова гэтая ўсім прыйшлася па сэрцы:
    толькі жабрак-дабрахот запярэчыў супроць мяса, віна і прысмакаў.
    «Але ж вы толькі гляньце мне на Заратустру — на гэтага бражніка! — жартаўліва ўсклікнуў ён. — Ці ж бо на тое шукаюць прыстанку ў пячорах і падымаюцца ў горы, каб банкетаваць?
    Вось цяпер я разумею, чаго вучыў ён нас калісьці, кажучы: «Хвала беднасці!», і чаму хоча ён звесці ўсіх жабракоў».
    «Будзь рады і вясёлы, як я, — адказаў Заратустра. — Заставайся пры сваіх звычках, о найлепшы, жуй сваё зерне, пі ваду і хвалі сваю кухню: калі толькі яна вяселіць цябе!
    Я — закон толькі сваім, не ўсім. А хто з маіх, той павінен мець моцныя косткі і лёткія ногі.
    — радасна прымаць войны і фэсты, быць гатовым да самага цяжкага, быццам гэта свята, быць бадзёрым і здаровым, а не мрой-летуценнікам.
    Усё лепшае належыць мне і маім; і калі нам не даюць, мы самі бяром найлепшую ежу, найяснейшае неба, наймацнейшыя думкі, найпрыгажэйшых жанчын!»
    Так сказаў Заратустра; а кароль справа зазначыў: «Дзіўна! Ці чуў хто калі такія разумныя словы з вуснаў мудраца?
    I сапраўды, самае рэдкае ў мудраца, калі ён разумны і не асёл аслом».
    Так сказаў кароль справа і сам здзівіўся; a асёл. сам сабе наўме, дадаў: «І-А». Гэта быў пачатак таго доўгага вячэрняга пасілку, які паводле гістарычных апісанняў вядомы як «вячэра». I пад час яе гаварылі толькі пра вышэйшага чалавека і ні пра што іншае.
    Пра вышэйшых
    1
    Калі я першы раз прыйшоў да людзей, я зрабіў найбольшае глупства, глупства пустэльніка: я выйшаў на рыначны пляц.
    I як што прамаўляў да ўсіх, дык не звяртаўся ні да кога паасобку. А ўвечары таварышамі маімі былі танцор на вяроўцы і мярцвяк, ды і сам я быў амаль труп.
    А як настала другая раніца, тут мне адкрылася новая ісціна: тады я навучыўся гаварыць: |Што мне да таго рынку і чэрні, да шуму чэрні і яе доўгіх вушэй!»
    Вось чаго навучыцеся ў мяне, вышэйшыя людзі: на рынку ніхто не верыць у вышэйшых людзей. Хочаце гаварыць перад імі, ну і гаварыце! натоўп толькі бельмамі варочае: *Мы ўсе роўныя!»
    «Эй, вы, вышэйшыя людзі, — бязглузда маргаючы, гаворыць чэрня, — няма ніякіх вышэйшых, мы ўсе роўныя, чалавек ёсць чалавек, і перад Богам мы ўсе роўныя!»
    Перад Богам! Але цяпер гэты Бог памёр. A перад натоўпам мы не раўня астатнім. 0 вышэйшыя, сыдзіце з рынку!
    2
    Перад Богам! Але цяпер гэты Бог памёр! О вышэйшыя, гэты Бог быў ваша найболыпая небяспека.
    Толькі з таго часу, як ён лёг у магілу, вы ўваскрэслі. Толькі настае Вялікі Полудзень, толькі цяпер вышэйшы чалавек робіцца панам!
    Ці разумееце вы гэта слова, о браты мае?
    Вы спалохаліся, у вас сэрца замлела? Ці не зеўрае вам тут бездань? Ці не брэша на вас геенскі сабака?
    Ну што ж. Мацуйцеся, вышэйшыя людцы! Сёння ўпершыню курчыцца ў родавых пакутах гара чалавечай будучыні. Бог памёр: сёння мы хочам, каб жыў Звышчалавек.
    3
    Самыя асуячоныя сёння пытаюцца: «Як чалавеку захавацца?» А Заратустра, самы першы і адзіны з усіх пытаецца: «Як пераадолець чалавека?»
    Да Звышчалавека хіне мяне сэрца, ён — найпершае і адзінае маё, а не чалавек — не блізкі і не бедны, не спрагнены і не найлепшы.
    0 браты мае, калі што я і люблю ў чалавеку, дык гэта тое, што ён — пераход, захад і знішчэнне. I ў вас ёсць шмат чаго, што мацуе маю любоў і надзею.
    Мне дае спадзявацца тое, што вы поўныя пагарды. Бо здольныя да глыбокай пагарды, здольныя і на вялікую пашану.
    Варта вялікай павагі, што вы спаняверыліся. Бо не навучыліся вы скардзіцца, не навучыліся дробязнай разумнасці.
    Бо сёння пануюць маленькія людзі: яны прапаведуюць пакорлівасць, сціпласць, рупнасць, абачлівасць і іншыя запаведзі малых цнотаў.
    Усё, што бабскага і рабскага роду, і асабліва мешаніна натоўпу: менавіта гэта прагне быць валадаром чалавечага лёсу — о агіда! Агіда! Агіда!
    Гэта яно нястомна пытаецца: «Як найлепш, найдаўжэй і найпрыемней за ўсё захавацца чалавеку?» I таму яны пануюць сёння.
    Пераадолейце іх, гэтых сённяшніх паноў, гэтых маленькіх людцаў, — о браты мае! Яны — найвялікшая небяспека Звышчалавеку!
    0 вышэйшыя людзі! Пераадолейце нікчэмныя цноты, маленькую разумнасць, дробязную абачлівасць, мурашыную мітуслівасць, мізэрную самазадаволенасць, ♦ шчасце большасці»!
    I чым падпарадкоўвацца, лепей паняверцеся. I сапраўды, я люблю вас за тое, што не ўмееце вы жыць у цяперашнім, вы, вышэйшыя людзі! Бо так жывяце вы найлепей!
    4
    Ці ёсць у вас мужнасць, о браты мае? Ці ёсць адвага? He тая мужнасць, у якое ёсць сведкі, а мужнасць пустэльнікаў і арлоў, якой не бачыць ніякі бог?
    Тых, хто з пароды аслоў, а таксама сляпых, п’яных і тых, чые душы халодныя, я не назаву мужнымі. А тых, хто, ведаючы страх, перамагае яго; хто глядзіць у бездань, але глядзіць з гонарам;
    — хто бачыць бездань, але паглядам арла, хто хапае яе арлінымі кіпцюрамі: вось у кім ёсць мужнасць.
    5
    ♦ Чалавек злы» — так суцяшалі мяне ўсе мудрыя. О, калі б і сёння было яно так! Бо зло ёсць найлепшая сіла ў чалавеку.
    «Чалавек павінен рабіцца ўсё лепшы і злейшы» — так вучу я. Лепшаму ў Звышчалавеку патрэбна самае злое.
    Няхай таму, хто прапаведаваў маленькім людзям, было дабром тое, што пацярпеў ён за іх і
    панёс на сабе іх грахі. А я радуюся вялікаму грэху, як свайму вялікаму суцяшэнню.
    Зрэшты, гэта сказана не ў доўгія вушы. Ды і не кожнае слова пасуе да кожнае храпы. Гэта тонкія далікатныя рэчы. Іх не павінны таптаць авечыя капыты!
    6
    Вышэйшыя людзі, ужо ці не думаеце вы, што я прыйшоў лячыць вас ад дурноты?
    Альбо, можа, зладзіць вам, пакутнікам, зручнае спанне? Або вам, непастаянцам, заблуджаным і звіхнёным, паказаць новыя патаемныя сцежкі?
    He! He! Тры разы не! Трэба, каб болей загінула вас і каб гінулі самыя лепшыя, бо павінна вам рабіцца ўсё горш і горш. Толькі так,
    — толькі так вырастае чалавек да той вышыні, дзе маланка б’е яго, да вышыні, дастаткова высокай для маланкі!
    Да нямногага, да працяглага, да далёкага імкнецца думка і туга мая: што мне да вашай дробязнай, кароткай, разнастайнай галечы!
    Вы мала пакутуеце! Бо пакутуеце за сябе; вы яшчэ не пакутавалі за чалавека. Вы зманіце, калі скажаце іншае! Ніхто з вас яшчэ не пакутаваў за тое, за што пакутаваў я.
    7
    Мне мала таго, каб маланка больш не шкодзіла: не адводзіць я хачу яе: яна павінна навучыцца працаваць на мяне.
    Даўно ўжо, быццам хмара, згушчаецца мудрасць мая і робіцца ўсё цямнейшаю і цішэйшаю. Так робіць усякая мудрасць, якая павінна некалісь спарадзіць маланку.
    He хачу быць святлом людзям цяперашняга, не хачу называцца ў іх святлом. Асляпіць іх я прагну! Маланка мудрасці маёй, высмалі ім вочы!
    8
    He жадайце нічога, што вышэй за вашую сілу: дурная хлуслівасць заўлашчана тымі, якія жадаюць вышэй за сваю сілу.
    Асабліва калі яны прагнуць вялікага! Бо абуджаюць недавер да вялікага, гэтыя спрытныя фальшываманетчыкі і камедыянты:
    — пакуль, нарэшце, не зробяцца самі сабе фальшам, прыхарошанай чарвівасцю, пакуль не прыкрыюцца моцнымі словамі, паказнымі цнотамі, бліскучымі падробкамі.
    Будзьце ж абачлівыя, вышэйшыя людзі! Бо няма сёння ў мяне нічога каштоўнейшага і радчэйшага за праўдзівасць.
    Ці ж не належыць цяперашняе натоўпу? Але натоўп не ведае, што ёсць вялікае, што — нікчэмнае, — што такое шчырасць і праўдзівасць: яна цнатліва крывіць душою і заўсёды хлусіць.
    9
    Дык будзьце ж сёння поўныя добрага недаверу, о вышэйшыя людзі, вы, адважныя! Вы, шчырыя сэрцам! Трымайце ў тайнасці свае перакананні! Бо цяперашняе належыць чэрні.
    Тое, што чэрня прыняла калісьці напавер, без доказаў і довадаў, немагчыма абвергнуць ніякімі доказамі.
    На рынку пераконваюць на мігах. А довады выклікаюць у натоўпу недавер.
    I калі там перамагае праўда, споўніцеся доб-
    para недаверу i спытайцеся самі ў сябе: «Якая ж бо гэта магутная аблуда змагалася за яе?» Стараніцеся і вучоных! Яны ненавідзяць вас, бо яны без плодзі! У іх —халодныя і высахлыя вочы, для іх усе птушкі — ужо аскубеныя.
    Такія, як яны, ганарацца, што не маняць, але ж няздатнасць да хлусні зусім не тое самае, што любоў да праўды. Стараніцеся ж іх!
    Збавенне ад трасцы — гэта яшчэ не пазнанне! Я не веру застылым галовам. Хто не ўмее хлусіць, не ведае, што ёсць праўда.
    10
    Калі хочаце высока падняцца, карыстайцеся сваімі нагамі! He дазваляйце несці сябе ўгору, не сядайце на чужыя плечы і галовы!
    Я бачу, ты сеў на каня? I борзда імчышся ўгору, да мэты? Ну і ляці, ляці, мой дружа! Ведай толькі, што кульгавасць твая ляціць разам з табой!
    Калі ты будзеш каля мэты і саскочыш з каня, о вышэйшы чалавеча, — менавіта там, на вышыні сваёй, ты будзеш кульгаць!
    11
    О стваральнікі, о вышэйшыя людзі! Толькі дзеля свайго дзіцяці церпяць сваю цяжарнасць.
    He слухайце нічыіх плявузгаў, не давайцеся, каб вас дурылі! Бо хто ён — той блізкі ваш? I калі намыслілі вы нешта «дзеля блізкага», дык ствараеце ўсё-такі не дзеля яго!
    Забудзьцеся пра гэтае «дзеля», вы, стваральнікі: бо цнота вашая патрабуе, каб не абыходзілі 322
    вам аніякія «дзеля» і «для» і «бо». Хай не прыме ваш слых усіх гэтых ілжывых слоў.
    «Дзеля блізкага» — гэта цнота малых людзей; у іх кажуць: «Свой свайму хоч-не-хоч, а брат» і «Рука руку трэ». У іх няма ні сілы, ні права на вашае сябелюбства!