Так сказаў Заратустра
Фрыдрых Ніцшэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 367с.
Мінск 1994
2
Пустыня расце: гора таму, хто пустыні хавае
— 0! Урачыста!
Сапраўды ўрачыста!
Годны пачатак!
Па-афрыканску ўрачыста!
Годна ільва,
Альбо высокамаральнае малпы — — але не вас, Любасныя дзяўчаты, Каля чыіх ног мне, Еўрапейцу, пад пальмамі Дазволена сядзець. Сэля.
Проста дзівосна!
Там і сяджу цяпер, Паблізу пустыні, і ўжо Зноў ад пустыні далёка, Але яшчэ не спустошаны: Бо ўжо паглынуты Гэтым маленькім аазісам... — ён якраз бо разявіў Сваю любасную пашчу, Самую духмяную пашчу: I я ўпаў туды, У салодкую пашчу — і вось Я сярод вас, любасныя дзяўчаты! Сэля.
Слава, слава таму кіту, Які даў прытулак госцю! — Ці зразумелі вы Мой вучоны намёк! Слава таму жывату За тое, што ён Стаў утульным аазісам, Як вось гэты цяпер мне: Але што паняверыць мяне — Гэта, што я сын Еўропы; яна Самая недаверлівая 3 усіх старых жанок.
Няхай гэта Гасподзь паправіць! Амін!
I вось я тут,
У гэтым маленькім аазісе, Як фінік, Салодкі, руды, паспелы, духмяны, Прагны вўснаў дзявочых, Яшчэ болей прагньі ўкусу Беласнежных, халодных,
Вострых дзявочых зубоў, Якога прагна жадаюць Сэрцы ўсіх фінікаў палкіх. Сэля.
Да названых паўднёвых пладоў Падобны, нават дужа пад