Твая місія
Васіль Жуковіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1988
c/#^^^
ш_
ВЕРШЫ
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1988
ББК 84Бел7 Ж 86
Рэцэнзент
Леанід Дайнека
Васнля Жуковпча волнуют духовпые н моральные качества человека. Для поэта характерны предельная открытость, обостренное чувство добра н зла, четкость познцнп в утвержденнп жнзненных прннцнпов. Прн тематнческом разнообразші сборнпка в нем домнннруют мотнвы справедлнвостн, человечностн, совестн.
4702120200076
Жм 302(03) — 88
4788
©Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1988.
ISBN № 5340000478
Мяне гадавалі і холад і голад, але не ўзрасцілі ні злым, ні скупым. Народ мой — сардэчны і духам не кволы, і мне аставацца б да скону такім.
ПРАЎДА
За яе ішлі на плаху і згаралі на кастрах. Праўдалюб не ведаў страху — кат ягоны ведаў страх.
5
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Табою, знаю, пагарджалі, табе знішчэннем пагражалі, а ты — жыла, а ты — тварыла, ты свету геніяў дарыла, о мацімова! Тваё слова — паветра для душы жывой, заўсёды мне, славянкамова, такі гаючы гоман твой.
А ты сама — душа народа, яго краса, яго прырода; народ, нікім не растаптаны, праз навальніцы, ураганы цябе, адвечную, пранёс. Ты неахопная — як воля, ты неацэнная — як доля, ты неад’емная — як лёс.
6
МАТУЛІ ГЕРОЯ
На плячах сваіх трымаў бясхмарнасць сын яе адданасцю сваёй;
пра яго адвагу і ахвярнасць не кажыце слоў банальных ёй.
— Сыпачку! Мая крывінка! Сынку!..— словы болю — канямі з грудзей: ад свіпца упаў, ляжыць у цыпку сын, сынок, што вырас для людзей.
7
г a*30
БАЕЦ АМАЛЬ ЗАБЫТАЕ ВАЙНЫ
Ф. Янкоўскаму
Снег пад Выбаргам быў глыбокі — на яго пехацінскі рост;
там настаўніку юнаму ўрокі даў нязвыклы паўночны мароз.
Пасля доўгай бязлітаснаіі ночы ля вуголля, паміж валуноў, маладзенькія бачылі вочы скарчанелых Радзімы сыноў.
Здрадніксон забіваў, не вінтоўка... Хлопец выйшаў з труны ледзяной, лёс яго адарыў загартоўкай перад новай, свяшчэннай вайной.
8
НА ПАРАДЗЕ
Ідуць, ідуць сівыя ветэраны — франтавікі былыя, партызаны,— святочны пачынаецца парад,— увесь народ героям родным рад.
Ім усцілаем кветкамі дарогу, і музыка ляціць ва ўсе канцы, бо здабылі народу перамогу авеяныя славаю байцы, бо ўвесь цяжар крывавае вайны пранеслі пад агнём яны.
Асколкі іх і кулі апякалі.
He раз яны пасля цяжкіх баёў у шар зямны паволі апускалі у плашчпалатках баявых сяброў.
Калонамі сівыя ветэраны, франтавікі былыя, партызаны пад небам распагоджаным ідуць да помніка на плошчы Перамогі, туды, дзе скрыжаваліся дарогі, вянкі салдацкай памяці кладуць.
9
* * *
Тваёй душы красу, матуля дарагая, я па зямлі нясу, яе аберагаю.
He заўважаў я сам, матуля дарагая: тваёй душы краса мяне аберагае.
10
СЯСТРЫ ВЕРЫ
Глуха (хат у сяле не багата). Ля дарог парахнеюць крыжы.
I твая тут, сястра мая, хата, тройчы бусел над ёю кружыў.
Ты пражыць не імкнулася ярка — у глушы гадавала сыноў: па нялёгкай рабоце даяркі цэніш працу, аснову асноў.
Целагрэйка, гумовыя боты, незаменныя, як і раней.
Малако — белы цуд, а работа — зрэшты, ёсць дзенідзе і чарней.
He было і няма вінаватых: па закону глухога сяла адпачынкі, нядзелі і святы — ўсе — калгасная ферма ўзяла.
А твае спрацаваныя рукі зменіць хто, не адкажуць сыны;
з гарадоў
табе мілых унукаў зрэдку могуць падкінуць яны.
11
I дагледзіш, як іх даглядала,— прыязджалі б вось толькі часцей. Ты грыбкоў, і варэння, і сала прыпасла для жаданых гасцей.
Аказаўся і я тваім госцем, мне твой вобраз усё даражэй, а ў душы — невыказнае штосьці, хвалявання сляза — ўсё бліжэй.
Ты даруй, шю тужлівыя ноткі у пісьма, у настрою майго.
He забуду сустрэчы кароткай, не забыць развітання таго.
He па доўгу сястры, не па доўгу ты была непаўторнай такой: на дарозе стаяла
і доўга мне зычліва махала рукой.
12
* * *
He глядзіце вы яа песню як на матыля — з песняй доля уваскрэсне, расцвіце зямля;
песня добры клопат мае, песня не ляжыць — песня кліча, узнімае, памагае жыць.
13
ЯРАСЛАЎ ЕЎДАКІМАЎ
Шуміць Парыж, гудзе Парыж вячэрпі, пяюць, танцуюць фарбы і святло.
А памяць раптам возьме і паверне у роднае далёкае сяло.
...Таполі спяць, вакол бялеюць хаты, так хораша, так свежа на сяле!
Блішчаць за хатаю ў зялёных шатах антонаўкі пры месячным святле.
Там цішыня, ды некалі рытмічна метал у кузні дзедаваіі спяваў: ты цяжкім молатам каваў прывычпа — у дзеда браць урокі паспяваў.
He ласка, не раскоша гадавала...
Але пасляваеннае сяло дабром і прыгажосцю чаравала, ад зла цябе для свету зберагло.
Зачараваны, сам цяпер чаруеш, не лёсу балаўнік ты — працаўнік: не славай упіваешся — шчыруеш, душоіі да песні шчырае прынік.
He сябраваў піколі з таннаіі модай, на сцэне не крыўляешся — пяеш; выходзіць нехта з музаю з народа, а ты ў народ, а ты ў народ ідзеш.
14
* * *
Адвеку мне свет хараства дарагі быў, прыгожых людзей сустракаў я заўжды. Мяне не зламалі гады перагібаў, душу не ссушылі застою гады.
Мяне гадавалі і холад і голад, але не ўзрасцілі ні злым, ні скупым.
Народ мой — сардэчны і духам не кволы, і мне аставацца б да скону такім.
15
НАСТАЧКА
Погляд —радасны, словы — ветлыя, сэрца — чуйнае, душа — светлая,
як крынічанька, ўся празрыстая і адкрытая, чыстымчыстая.
Творыш век дабро — і не зморана — для дабра, святла ты і створана.
Вочы — ясныя, пасмы — русыя. Век цвіці, краса беларуская!
Ты не зведай зла, НастаНастачка, беражы сваё шчасцешчасцечка.
16
НАРАДЖЭННЕ
Ад шчасця к шчасцю йшла яна праз мукі; о як цяпер ёй сілы нестае!
Ды просяцца насустрач крылырукі: ўзышло дзіця
з любві, з жыцця яе!
17
КАЛЫХАНКА СЫНУ
Ахінае сцежкі ночка, дрэмлюць дрэвы і кусты. Мой сыночак, мой званочак, засынай хутчэй і ты!
У дарослых ёсць дарогі, многа пройдзеных дарог, ёсць у нас свае трывогі, у цябе няма трывог.
На планеце гора многа: дзеці гінуць у агні, ты ж не ведаеш нічога, спі, маленькі мой, засні.
Падрасцеш, сынок, і будзеш мір ахоўваць на зямлі, каб спакойна спалі людзі, каб шчаслівымі былі.
Пабягуць гадыгадочкі, не заўважыш ты і сам.
Спіце, ручкі, спіце, вочкі, я вайне вас не аддам.
Ахінула сцежкі ночка, дрэмлюць дрэвы і кусты. Спі, сыночак, мой званочак, сілы набірайся ты.
18
ПЕРШЫ КАСМАНАЎТ
Калі Гагарын узлятаў, ён — перад трасаю касмічнай — сваё «паехалі!» сказаў, нібы перад дарогаіі звычнай.
Ляцеў Гагарып над Зямлёй — здалося неба ў дэень вясенні я.му
ўзаранаю раллёй, а зоркі — залатым насеннем.
Планета родная яму малой здалася,— так другі раз матуля бачыцца
свайму сынку, што памужнеў і вырас.
19
* * *
Люблю цябе, дарога палявая, калі над жытам жаўранак спявае, калі з табой гамоняць каласы, калі змаўкаюць пташак галасы.
Люблю цябе, дарога палявая, калі самотна ў небе праплывае ў далёкі вырай жураўліны клін, калі шугае полымя калін.
Люблю цябе, дарога палявая, як над табою хмар гурма сівая праносіцца, прыносіць халады і замятае свежыя сляды.
Тут размаўляю моўчкі з родным краем, тут маіх дум нішто не разбурае; дарога светлая, на мілую зямлю вядзеш, таму заўжды цябе люблю.
20
ВЁСКА РАДАСЦЬ
Гэтай назвы не шукалі — нарадзілася ў народзе: вёску Радасцю пазвалі ў дзевятнаццатым стагоддзі.
Пагалоскаю натхнёнай гарады жылі і вёскі: следам за Напалеонам уцякаюць яго войскі...
3 адмысловай навіною людзі вёску заснавалі; каб не зналася з вайною, Радасцю яе назвалі.
Вёска Радасць пражывае у пушчанскім ціхім краі. Рэчка там цячэ Лясная, бэз ажно бушуе ў маі, ночы буйна травы росяць; радасці ў людзей — багата, бо дзяцей там бусел носіць, не міне ніводнай хаты.
21
СУЧАСНЫ сюжэт
Над сваёй старонкай роднай лётаў бусел дзень, другі, а не ўбачыў апіводпай саламянае страхі.
Кажа ён сваёй каханай: — Дарагая, што рабіць?
На страсе несаламянай небяспечна будзе жыць.
Панад вёскамі бусліха палятала дзень, другі і буслу сказала ціха: — He хвалюйся, дарагі.
Наваселле акуратна справім гэтаю вясной: на слупу на тэлеграфным мы паселімся з табой;
мы збудуем дом бусліны там, дзе добра ўсё відно, і апошнія навіны будзем слухаць заадно.
Кажуць, весела на вёсцы зажыла сям’я буслоў.
А ў харошай пагалосцы не бывае лішніх слоў.
22
ВЕЧАРОВЫ ЭСКІЗ
Зямлікрасуні сонца дасягае, сціх вецер, і далёка халады; паказваецца месяц панад гаем, ён бледны, як раўнівец малады.
23
СТАРАДАЎНЯЯ ПЕСНЯ
— Тата, татачка, дзе наша мамачка?
— Ваша мамачка умываецца, з казаком гуляць сабіраецца.
— He лжы, татачка, не лжы, родненькі: наша мамачка у рацэ на дне.
— He плачце, дзетачкі, не плачце, родныя, я збудую вам хату новую, пасаджу я вам сад зялёненькі, прывяду я вам маладую маці.
— Ой, згары, згары, хата новая!
Ой, завянь, завянь, сад зялёненькі!
Ой, памры, памры, маладая маці, ой, устань, устань, наша родная!
24
ПАМЯЦІ IBAHA БОГДАНА
Суседзе мой! Глыбокі твой начлег, яго засыпаў белы лёгкі снег, яго знайшоў па свежых я слядах. Застылых кветак хіляцца галоўкі... А тваім дзецям бачыцца у снах, што прыязджаеш ты з камандзіроўкі...
Куток твой ціхі: кветкі ды вянкі.
Hi горада, ні вёскі, ні дарогі.
А на работу ўсё ідуць званкі: . тваёй шукаюць людзі дапамогі.
Глыбокі сон, глыбокі твой спакой.
Але аднойчы, неяк перад святам, прыйшла яшчэ паштоўка, у якой табе гадоў жадаюць жыць багата...
Суседзе мой! Бясконцы твоіі начлег. Бялюткім пухам лёг
і затрымаўся
снег.
25
БРАТУ КОЛЮ
Сумаваць па табе пачынаю,— слухай шчырую ліру маю, брат старэіішы,— я ўсё ўспамінаю нашу колішнюю сям’ю.
Пракаціўся ваенны агніска.
Елі мы крапіву з лебядой з аднае уцалелае міскі,— не лічылася беднасць бядой.
Мы тады святкавалі так мала, але весела гэтак было: пад баян твой сяло танцавала! Раз’язджалася потым сяло...
Сёстры замужам.
Ціха аселі у сталіцах твае браты.
Нібы птахі з гнязда, паляцелі ўсе мы з дому.
Адзін толькі ты
не пакінуў кутка дарагога, хату зладзіў і сад пасадзіў, працаваў,
не нажыў ты нічога
і для свету дзяцей узрасціў.
26
Да мяне завітаеш? Нс веру!
Як жа ў цуд я паверу такі, калі твой несупынны канвеер — сена, бульбачка, буракі...
Разумею і крыўды не маю; я і сам шмат чаго абяцаю, напісаць абяцаю раман пра людзей самабытнага краю, пра цябе, браце мой, ветэран.
He магу, не магу пахваліцца, што з зямлёй моцна звязаны я, ад яе адарвала сталіца — вечна клопаты: праца, сям’я...
Толькі ўсё ж ні вясною, ні ўвосень не адчую сябе я чужым у старонцы, дзе ў засені сосен наша родная мама ляжыць.