Твая місія
Васіль Жуковіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1988
27
МАМІНА ДАРОГА
У трылаццаць гадоў ад бацькоўскае хаты на усход цябе царская гнала вайна.
Аказалася ў лёсе дарога адна — апроч бежанства болей нідзе не была ты.
Лёг на плечы цяжар белапольскай няволі. Аднастайна рыпеў і нястачамі рос несупынны
тваіх вечных клопатаў воз: жорны — печ — хлевушок —
камяністае поле.
Стала дыхаць лягчэй людзям беднага краю, як з усходу браты нам руку падалі.
Ды зза Буга фашысцкія орды прыйшлі, засявалі касцямі зямлю злыя зграі.
Горкіх слёз праліла ты, матулечка, многа. Слёзы радасці? Раз толькі ззялі яны, калі сын твой старэйшы вярнуўся з вайны: «Мама, я не адзін — я прыйшоў
з перамогай!»
28
ХВІЛІНАЮ АДЧАЮ
He кліч, мая мама, мяне: яшчэ на зямлі я патрэбен, яшчэ й журавель мой у небе; не кліч мяне мама, у сне.
Што суджана мне на вяку, хачу ўсё аддаць майму краю. I сам я цябе пагукаю...
He кліч мяне, мама, пакуль.
29
|О
ПЛАЧ ПА САМАНЦЕ СМІТ
Была са святла ты, Саманта: усмешка — як сонейка ўсход; не ведала, пэўна, сама ты, як ты ўвасабляла народ,— так прагнула праўды святое ў світальныя годы свае, Саманта, дзіця залатое, душой спасцігала яе.
Ты шчырасці зычыла Штатам, ты міру жадала Зямлі, Саманта, у плоці саната,— да сэрцаў дарогі вялі.
Рабіўся далёкі свет блізкім, і радасць іграла ў вачах.
Ды шлях да труны ад калыскі — кароткі — да жудасці! — шлях. Адводзіць Амерыка вочы: ў чарзе прыбытковых турбот не знае ці знаць і не хоча, ўзарваўся чаму самалёт.
Але галасы на паверцы, святло прыбаўляе святла.
Няма цябе — журыцца сэрца і ўзрушана б’ецца: была!
30
He дзеля рапарту, не дзеля ордэна добрыя дзеі свае паскарай,— хай маладзее
старонка родная, хай багацее
любімы край.
й
* * *
0 пара крыгалому і вяртання буслоў, і жаданага грому, і нязмушаных слоў!
Ты — пара абнаўлення
і зямлі, і душы.
Кіне сонца праменняў — і звіняць ледзяшы.
Свет прабуджана мілы павышэў, паяснеў.
Прызабытыя крылы узнімаюць мяне.
33
* * *
У вочы пралескам глядзеў я нядоўга спакойна: падумаў не толькі пра зоркі,
а й «зорныя войны»;
згадаўся міжволі жахлівы той жнівеньскі ранак, патоплены ў моры агню і ў агні пахаваны;
прынёс ён пякельныя раны, пакуты японцам,— грыб чорнага дыму пачварна ўзнімаўся
да сонца.
He раз бачыў я на экране трагедыю гэту, пра «зорныя войны» з трывогай чытаў
у газетах.
I прывід сусветяай бяды паўстае нада мною, над марай маёй, над вясной, над красою
зямною.
Пакуль на планеце драпежпыя гойсаюць войны, у вочы пралескам глядзець не магу
я спакойпа.
34
* * *
Пачуеш, юны дружа, выпадкова ты пра заакіянскі рай — прыцэльнае чужое слова нявопытнай душою не ўбірай.
Хай позірк твой удумліва іскрыцца,— разваж, мой юны друг і брат: чым можа і ці можа пахваліцца той, хто нутром сваім — пірат?..
Ты ганарыся: твой народ ніколі не панаваў і рабства не цярпеў, ён і цябе пазбавіў ад няволі, ад клопату не вызваліў цябе.
Табе на долю слаўны серп і молат, як спадчыну, ўручае твой парод, ён з гэтым скарбам цемру змог і голад і разграміў фашысцкі люты зброд.
Табе ахоўваць верна гэты сімвал супольнасці і працы на зямлі.
Наш серп і молат — велічная сіла, мы з ім і ў космас першымі ўзышлі.
35
МЕТАМАРФОЗА
Баян чаканіў польку лоўка, сыходзілі танцоры потам; курортнікі вакол пляцоўкі тырчалі непралазным плотам.
Азартна там хадзіла ў скокі жанчына: шчокі — колер макаў... А на сцяжынцы, адзінокі, яе сынок маленькі плакаў.
Час, як ты хутка, як старанна усё ў жыцці пераіначыў: гуляе сын па рэстаранах, а дома горка маці плача.
36
ДЗЯРЖАВАМАТУХНА ТРЫВАЕ...
Ляціць шыкоўная машына.
Куды фарсіста так імкне?
Як тармазне — дымяцца шыны, смуродам густа патыхне.
На ёй нахабнага кагосьці вязуць да цешчы на блінцы, яго, што з форсам едзе ў госці, вязуць бясплатна ў два канцы.
Ў яго — дзяржаўная машына, куды рукой махне — ляціць, гараць бензін, запчасткі, шыны — душа ніколькі не баліць.
Высока пыха нос трымае, і кашальком у пыхі рот.
Дзяржаваматухна трывае, дзяржава — значыць і народ.
37
3 НАШЫМ НАРОДАМ
3 нашым народам
і бяда — паўбяды, трэба — і сэрцам растопіць ільды, горы высокія зрушыць, дзікую сілу прыручыць, раду ён дасць усяму, ён узнімецца і над скрухай, толькі праўду кажы яму, толькі праўду ягоную слухай!
Самаахвярнасці ён не баіцца, з нечысцю біцца — дык біцца! Пойдзе ў агонь і крутыя віры, пройдзе, не ўпадзе духам, толькі праўду яму гавары, толькіпраўду
наперад
рухаіі!
38
* * *
Глыбокіх язваў прабадзенне ці спыніш ты, дваццаты век? Неверагоднае падзенне перажывае чалавек.
...Жыве дзябёлы, загарэлы сын, ён ад клопатаў адвык, а бацька ў доме састарэлых, вайны вялікай франтавік.
...«Чарніла» п’е былая маці, дзіця ў дзіцячы дом здала, яна імя свайго дзіцяці не ўспомніць — розум прапіла.
Дзе корань зла? У чым прычына падзення? Скуль ідзе яно?
...За джынсы модныя дзяўчыну купілі прыхадні на ноч.
Як гэта розумам цвярозым прыняць, як сэрцам перажыць? Няўжо сумленне пад наркозам?! Ці ж можна жыць як набяжыць!
Ты скажаш, век, што нетыпова згушчаю фарбы... Што ж, кажы, Але маё запомні слова, не слова — крык маёй душы.
39
ДАРОЖНЫ дыялог
— У горадзе нядаўна папаўся казнакрад, кішэнь сваю з дзяржаўнай ёп блытаў...
— Вось дык гад!
— Ударыў я сатыраіі зладзюгу па руках, чытаў — хвалілі шчыра за полымя ў радках.
— А ці прыняў рэдактар?
— «Такіх не трэба нам,— сказаў,— не тоіі характар...» — Дык хто ж тады ён сам?
40
ПРА САМАЗВАНЫХ КЛАСІКАЎ
Там цішком, а там — адкрыта, прагна (з візамі, без віз) нехта пхнецца да карыта, «дайце!» — вось яго дэвіз.
— Дайце,— просіць зухавата,— мне пасаду чым вышэй...
Дайце... званне лаўрэата, стану я вады цішэй.
Зрэдку нават гэтак вее: — Ці ж не бачыце, пара — ўся душа мая сівее — дайце званнс песняра...
Так і ходзяць яны кругам, ухмыляючыся ўсім.
He зайздрошчу іх патугам — жыць таксама цяжка ім.
41
ПІМЕНУ ПАНЧАНКУ
Вы, Пімен Емяльянавіч, мне не зямляк — маяк. Я, знаючы штб пішацца, скажу, жывецца як.
Наіўны, думаў некалі: жыццё н а р о д н ы м — рай...
Вастрэе ваш адвечны боль за гераічны край,
за ўсё, усё прыгожае, за ўсё, што не ў брані,— зямнога і духоўнага ірвуцца карані;
трывогаю хранічнаю стаў міру, свету лёс.
Вы шчырасцю гранічнаю хвалюеце да слёз.
У ачышчальным полымі паэзіі кастроў гарыць прагрэс чыноўніцкі, свет гадаў, махляроў.
Жывецца ой нялёгка вам, пяснярбаец, змагар!
42
Баліць душа народная,— вялікі, рэдкі дар.
Хай жыта не развучыцца жывіць душу, лячыць, зязюлька не скупіцца хаіі гадоў вам налічыць.
43
НОВЫ ДЗЕНЬ ПАЧЫНАЕЦЦА
Як пасвятлела ў нашых хатах! Дыхнула свежасцю кругом. Няўтульна стала бюракратам пад чыстай праўды скразняком.
Няўтульна, неспакоііна стала зазнайкам, п’яніцам, ханжам, і прабіваламдаставалам, і ўсякай масці хапунам.
Яны сваёй душой іржавай не снілі гэткае вясны, пад сцягам Леніна дзяржаву гатовы разваліць яны.
Як светла стала ў нашых хатах! Выходзіць праўда на прастор, усякай нечысці праклятай яна абвесціць прыгавор.
44
КЛІЧ
Зло мнагавокім узброена зрокам, слых, разумеецца, востры у зла. Зло і паўзе, і ўзлятае высока, цемру вітае, баіцца святла.
Злу аб’явілі бязлітасны бой мы. Праўда святая — надзейны трубач, праўда суровая — нашы абоймы, ў небе — зары палымянай кумач.
Радуе свежасцю вецер світальны, кліча, вядзе маладая зара.
Будзь ваяўнічаю, будзь наступальнай, непераможная сіла дабра!
45
ПРЫЗНАННЕ
Жывецца лірыку найгорай, калі ён змушаны глушыць балючы крык сваёй душы глухім цяжарам алегорый.
I я з характарам лірычным знаў драму гэту, сам не свой, і, праклінаючы застой, асвойваў шлях алегарычны.
Сказаць у байках многа можна і я казаў, ды не сакрэт, што іх прасейвалі як след, у свет пускалі асцярожна.
Шчаслівы я — скажу ўсім пічыра,— дажыў да лепшага жыцця: хаваць не трэба пачуцця, гучы на поўны голас, ліра!
46
ДОЎГАЧАКАНАЯ ПАРА
Успамінаю кожны раз з гаркотай
той марудны час банкетаў пышных, трафарэтаў, і словаблуддзя, і маны,— дзялкоў пладзіў ён, прайдзісветаў, а пранікалі скрозь яны,
бо прайдзісветы і дзялкі ішлі да мэты напрасткі і чорным ходам, як вядома (ці ўсё пра іх вядома нам?),— чыны куплялі і дыпломы, і «крэслы» дочкам і сынам...
Жылі — як рыбка у вадзе, мяжы нс ведалі нідзе, яны ні ў чым не зналі меры: хоць мелі доўгія рублі, пуцёўкі, прэміі, кватэры — ўсё да сябе яны граблі.
Сумненне ўдарыла ў званы. Куды схаваліся яны, дзялкі, хапугі, прайдзісветы?
47
Цяпер трывожныя ў іх дні, бо аддаляюцца іх мэты; не ўсе яны ўжо на кані...
Яшчэ хто галавой прынік?
Той, хто лісліва жыць прывык, црывык хавацца за цытаты, з трыбуны шчодра ліць ялей, а на банкеце зухавата чарговы славіць юбілей.
Прыйшла яна, пара збавення, не пахавання — ўваскрашэння, не прыслугоўвання — служэння доўгачаканая пара, пара выгнання з кабінетаў усіх дзялкоў і прайдзісветаў, пара высакароднай мэты і непадкупнага пяра.
48
* * *
Каму трывога, каму — збавенне: ідзе сумленне!
3 дарогі зносіць лухты бярвенне — вядзе сумленне.
А паўз дарогі — мяшчан гудзенне. He спіць сумленне;
пе ў святах пышных яго сталенпс, а ў паступленні!
49
* * *
Пра тое думаў я не раз, што на зямлі і ў вышыні касмічнай далей заіішлі б мы з працай гераічнай, каб не казалі легкапышных фраз, каб не ляпілі планаў утапічных.
50
IX
ВАШ КРЫЗІС
Буйнамаштабныя рвачы!
Вы гаспадарку развалілі. Усё вакол сябе рвучы, прамовы гладка гаварылі.
Халаднакроўныя рвачы і тэарэтыкі маралі, вы, без маралі жывучы, яе навокал падрывалі.
Вы заваёўвалі прастору рублём, усмешкай, плечуком, грахі змывалі ў Чорным моры і ў фінскіх лазнях (з каньячком!).
А на паперы, на паперы народа слугамі былі.
Працоўпы люд пярэдка верыў вам, махінацый каралі.
Над вамі грымнуў Дваццаць Сёмы. Народ рашуча рэйд вядзе.
Усіх рвачоў канец вядомы: устаць! Адкрыты суд ідзе.
51
БОЛЬ ЧАРНОБЫЛЯ
Мірны прыручаны атам, штб ты прынёс
нашым нівам і хатам, сэрцам, і душам, і нервам людскім! Тут акрыяць давядзецца не ўсім: сэрцамі, кроўю тушылі пажар, каб не забраў неаглядны абшар.
Мірны прыручаны атам, гэта не ты вінаваты, не ты —
стыль вінаваты, асуджаны стыль, ён даў Чарнобыля чорную быль.
52
НЕБЯСПЕЧНАЯ ЗОНА
Асірацелі сцяжынкі, двары, вокны паслеплі, паглухнулі дзверы. Дзе вы, палескія гаспадары?
Вунь вас чакаюць антонаўкі, бэры.