• Газеты, часопісы і г.д.
  • Твая місія  Васіль Жуковіч

    Твая місія

    Васіль Жуковіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 142с.
    Мінск 1988
    10.34 МБ
    111
    СУМНАЯ ГІСТОРЫЯ
    Калісьці на фарфоравым заводзе дырэктарам стаў злодзей; па густу кадры падабраў: ён ля народнага дабра паставіў свататарбахвата і швагра, жончынага брата, што ўмее красці зухавата, яшчэ і братаву дачку, нячыстую таксама на руку, яе, капечне, мужа, гэты муж звівацца ўмее, нібы вуж.
    3 тае пары пайшлі у бок адзіп і ўлік, і збыт,
    і транспарт, і бензін...
    У злодзея надзённыя турботы сыходзіліся ў плоскасці адной: ён несуноў лавіў на прахадпой, сабе ж дабро вывозіў праз вароты. Тым, хто ахоўвае закон, ішлі трывожныя сігналы, але у шуметлуме дзён яны глушыліся памалу: пагоду ладзілі падпольныя сервізы — прыемныя сюрпрызы...
    Народ вышэй пісаць пачаў, а там, вышэй, усе маўчалі: там казнакрадалаўкача
    112
    на цёплую пасаду прызначалі. (I там сядзелі лоўкія дзялкі,— відаць, быў час такі...) Народ пісаў яшчэ вышэй, адтуль усс лісты спускалі ніжэй, ніжэй, яшчэ ніжэй і ўрэшце казнакраду аддавалі...
    Змяніўся час, і ўстаў рабочы, сказаў на сходзе праўду ў вочы. За тое тры вымовы мае, ужо і зменам ён не рад...
    Ці па заслугах атрымае непераможны казнакрад?
    113
    КНІГА, ВЕЦЕР
    I ПАСТУШОК ПЕЦЯ
    Забыў на пашы Кнігу Пецяпастушок, яна там па траве начуе.
    I дзіва: Кніга чыйсьці голас чуе: — Што, пані, падабаецца лужок?
     Вы да мяне? — спытала Кніга ціха, — А да каго ж!
    — Дык жа не пані я, a — Кніга.
    — Памойму, адзін чорт: святкуеш — не працуеш! — Хто вы такі?
    — Хіба не чуеш? — I Кнігу шарпануў тут хтосьці у дзікай злосці.— Я — Вецер. Як магла мяне ты не пазнаць! — Пазпала я. I ты павіпсп знаць: мая работа не заўжды відаць, але ж няма і ў тым сакрэту, што без мяне было б нялёгка свету. — He выдумляй! — злуецца Вецер і зноў яе як шарпане! — Дарэчы трапілася мне!..
    Ды тут прыбег, на шчасце, Пеця, падняў ён Кпігу, горпе да грудзей: «Цябе я пе пакіну больш нідзе!»
    114
    Бывае чалавек з душоіі пустой, як вецер, а рад бы лёсы вырашаць у свеце.
    Дык памятайце:
    такім хоць бы улады не давайце.
    115
    о
    БАЙКА ПРА БАЙКУ
    Спаткаўся неяк з Байкай Верш лірычны і кажа ёй усхваляваназычна:
    — Сястра мая, о дай мне зразумець, як ты такі характар можаш мець?! Без падкавырак, шпілек жыць яе можаш, людзей бянтэжыш, чуткі множыш, расказваеш — на нешта намякаеш, у былях, небыліцах соль шукаеш;
    Табе ўсё гэта на якое ліха?!
    — 0 браце мой,— сказала Байка ціха,— павер, каб свет пакінулі хваробы, замоўкла б я.
    — Сястра мая, а час які выдатны!..
    — Так, час выдатны, ды мікробы жывучыя на глебе на прыдатнай.
    — А я красу пясу, і апяваю, і Ў людзях абуджаць дабро не забываю.
    — Друг мой, табе я зычу ўдачы, адпо дадаць хачу я: сляпы паэзіі не ўбачыць, глухі паэзіі пе ўчуе, і покуль ёсць у свеце душы сляпыя, подлыя, глухія, даваць пілюлі часта муіпу — такая ўжо мая стыхія.
    116
    БАРБОС
    Барбос, начальнік фірмачкі адной лясной, пачуў, што Льва цікавіць дысцыпліна,— усе паперы ў кабінеце кінуў і стаў на прахадной, там ён пачаў сачыць да поту, хто як з’явіўся на работу.
    Каню, свайму намесніку, сказаў завесці кнігу асабістых спраў, камісій розных наствараў, каб правяралі, каб сачылі, каб болей дакладных страчылі.
    Хто як жыве, Барбосу напляваць, ён думае, галоўная спружына — суцэльная на фірме тузаніна; Калі ж кантроль — умець хвастом віляць.
    Дачуўся пра Барбоса раптам Леў, ён не чакаў такога перакосу: «Загубяць справу гэткія Барбосы!» Леў перагібы супыніць паспеў: газеце даручыў «Лясной»
    117
    тлумачыць ясна і аператыўна, што дысцыпліну нельга прымітыўна рабіць казённапаказной!
    Убачылі б Барбоса вы цяпер; як лёгка, лоўка тактыку мяняе!
    За «недавер» Каня скланяе, па сходах выступае за давер. Лізнуць гатоў, каб далажылі Льву, што на плячах ёп посіць галаву.
    118
    КАЗЁЛ I САЛАВЕЙ
    Да траўкі, да кары бязмерна ласы, Казёл зубамі браў зямлі дары і набіваў жывот свой.
    А тым часам спяваў Салоўка весела ўгары. Казёл прыслухаўся: «А што, няблага...
    Дык нездарма ўсе хваляць Салаўя!» I ўжо Казла бярэ свая адвага: «А паспрабую заспяваць і я!» Напружыўся як след — адно замэкаў: Казлу прырода дару не дала...
    Ну, пазайздросціў птушцы, недарэка, чужая слава звабіла Казла.
    Ды каб паразумеў! Ды каб жа ціха суцешыўся травою, грыз кару, а то ж і зноў, як на якое ліха, ён голаў задзірае ўсё ўгарў і раздражнёна тупае нагамі, і Салаўя перакрыўляе ўсяк, гатоў яго дастаць, бадаць рагамі, і гэтым суцяшаецца таксяк...
    Бывае зло — ўсяго чакай ад зла! — з характарам вось гэткага Казла,
    119
    ЛІСІНЫ РЭПАРТАЖ
    Чытаючы Лісіпы рэпартаж, ад смеху Вожык пакаціўся аж: — Тут пішуць пра лясгас пра наш. — Няўжо так смешна? — жонка запытала. — Вось пачытай, што Ліска накатала.
    Дарэчы,
    і ты была на той сустрэчы, калі вучоны госць Барсук, які абараніўся ад навук, адію ківаў бясконца галавой — расказ ён слухаў мой,— а напісалі, быццам ён даваў парады, якім усе мы вельмі рады.
    — Дзівак ты,— Вожыку сказала жонка,— тут разбірацца трэба тонка: каб напісалі так, як ёсць, што галавой адно ківаў наш госць, усе смяяліся б тады, а так — рагочаш толькі ты.
    120
    СПЯВАК I МОДА
    На сцэну выбег малады спявак, і гучна музыка зайграла. Ды вось пачуўся галасок няўдалы, вялы. Смяецца зала: скуль такі дзівак? Чаго на сцэне ён, не разумее зала. Пускае жэсты ў ход эстраднік малады. Ды як паможаш голасу рукамі?!
    Гамоніць зала, ён давай тады хадзіць пад музыку эфектнымі рыўкамі. Ды зала недаўменная рагоча: яна ж не фізкультуры — песень хоча. А ўжо і прытанцоўвае спявак, здаецца, ўсё ў яго ў рабоце, ужо ён, бедны, ўвесь у поце, пачырванеў, нібыта рак. Ды зала спевака знішчальна абсвістала.
    Запомні, брат, і малады, і сталы: спяваць выходзіш — голасам бяры, калі цябе прырода адарыла; не маеш голасу — няма бяды, але тады не траць дарэмна сілы.
    121
    АФАРЫЗМ I АБРАКАДАБРА
    Сустрэлася Абракадабра з Афарызмам (вядома, праз сваю яна глядзела прызму): — Вось я, прыяцелька твая, скажу: хоць ты і мудры, ды не разумееш, што ты як след і жыць не ўмееш,— цябе шукаюць, і з табою раяцца, і на цябе абапіраюцца, няўжо табе не прыклад — мой спакой? Ды Афарызм адно махнуў рукой. Пасля хвалілася Абракадабра ўсім, маўляў, дала япа парады Афарызму Ь ўласна кажучы, урокі аптымізму —і ён шчаслівы стаў зусім...
    122
    ЛЯСНЫЯ НАВІНЫ
    Здаля, зза рэчкі, у Вялікі Бор к Мядзведзю завітаў Бабёр.
    Там адбылася гутарка жывая.
    I напісала «Праўда Баравая», піто ў гонар госця ў баравой сталоўцы абед прайшоў у цёплай абстаноўцы. Узяў Мядзведзь газеты свежы нумар, прабег вачыма: «Вось дык гумар! Пісалі гэта, пэўна, ачмурэўшы...
    Няўжо мой госць паедзе не паеўшы? Няўжо, як прывядзеш яго ў сталоўку, халодную там створыш абстаноўку?»
    123
    БЛІЗАРУКІ ЛЕЎ
    Быў Сабака памочнік у Льва, друг выдатны, а галоўнае — кемлівы, здатны, пра такіх гаварылі кругом: — «Галава!» Ну а Леў розум дробненькі меў, а рабіў ён усё напаказ;
    неяк раз паказальную даць загадаў ён вячэру. Там накрылі на стол аж праз меру: ўсё было — ад ікры, балыка да птушынага аж малака, хоць з прадуктамі ў лесе было тугавата. Ну, вядома, гасцей насклікалі багата, іх прамовай вітаў гаспадар, меў ён «дар» — у кішэпю лазіць па слова... Госці елі, пілі, адпаведна сталу ўсе іх тосты былі, надта пышныя тосты;
    Лёва наш дасягнуў тытанічнага росту, ён ужо і вялікі мысліцель, і філосаф, і слаўны вучыцель, тэарэтык, зусім гепіяльны, а таварыш які абаяльпы, як ён мудра бяседу вядзе, не знайсці больш такога нідзе.
    124
    He сыходзіць ніяк з языкоў Леўмысліцель, філосаф, вучыцель і вялікі, вядома, карміцель, зноў і зноў абаялыіы, зяоў і зноў геніяльны, зноў і зіюў ёп — асыова асіюў.
    Тут Сабака і кажа Льву ў самае вуха: — Леў, ты толькі паслухай: як жа церпіш ты столькі маны?!
    Дастаткова аднаго твайго слова (нават жэста!), каб змоўклі яны. Тут наш Лёва укінуўся ў гнеў: — Кепска думаеш, Йёс, пра мяне! А таму і з вачэй маіх — прэч! Вось у лесе якая здарьілася рэч.
    125
    ПРА СВАЯКА, СВАЯЧКУ I ЗВЫЧАЙНУЮ КАЧКУ
    — Ну што табе даць? — у турботах сваячка свайго сваяка гарадскога пытае.— Зарэзала б качку —
    не выпадае: занадта худая, і гусак таксама не рэжу цяпер я: худыя ўсе — косці ды пер’е, крыху падкармлю, а тады забярэш. Сваяк гаварыць аж не можа ад смеху ды кажа:
    — Вядома, нічога не рэж, хіба я к табе па прадукты прыехаў?
    Другі раз наведаў сваячку сваяк, прывёз падарункаў, ласункаў рукзак, дравец накалоў ён, і дрэўцы садзіў, і ў лес па грыбы са сваячкай хадзіў, а толькі прыходзіць пара ад’язджаць — пытае сваячка:
    — Ну што табе даць, каб было на вячэру?
    Зарэзала б качку, дык здохла ж, халера, а гускі здзічэлі і ў свет паляцелі, ужо выбачай, што няскладна ўсё так.
    126
    Паехаў сваяк.
    А неяк у горад яна завітала, прывозіла яблычкі — утаргавала — і не абышла сваяка, якпіяк, шчыруе, частуе сваячку сваяк.
    Калі павячэралі, кажа сваячка: — А зараз пара мпе цябе пакідаць. Сваяк усміхпуўся, бо ўспомніў пра качку, і кажа:
    — Ну што табе даць?
    Даў бы каўбаскі — не выпадае: занадта худая.
    — Яна ж не паправіцца, пойдзе й такая. — Пойдзето пойдзе,— такі быў адказ,— ды гастраном зачынілі якраз.
    127
    ВІНАВАТЫ... ЛЁД
    Ваду са студні Клава даставала, ступіла нейк не так на лёд, упала і нагу, нябога, паламала.
    Тут раззлаваўся на яе Фядот: — Вось будзеш, разгірака, зараз клыпаць, няўдаліца! — муж лаецца, крычыць, заміж таго каб доктара паклікаць, пясочкам каля студні лёд пасыпаць. А жонка і не войкае — маўчыць.
    Яе ж усётакі лячыць адвезлі ў райбальніцу. Туды праз дзень патрапіў і Фядот, ён паламаў сабе рабро, ключыцу непадалёк ад родпай хаты. А вінаваты той жа лёд.
    128
    ЛЯНІВЫ
    БОЛЕЙ ТРАЦІЦЬ СІЛЫ
    Пад вечар дзядзька Герадот паліць сабраўся агарод, які ажно гарэў ад спёкі, узяў у рукі два вядры, паплёўся ціха да вады,— раўчук паблізу быў там неглыбокі. Ды раптам ветрыкам прырода дыхнула — і над агародам сівыя хмаркі паплылі гурмоіі. У Герадота — радасны настрой. «Ну,— думае,— парадак, і паліваць не трэба градак, бо зараз дождж палье»,— сеў, пакурыў,
    а дачакаўся грому — пустыя вёдры ўзяў свае, пашкандыбаў дадому.
    Ну а дажджу і не было, і ўсё смяялася сяло: зноў неўзабаве Герадот паплёўся паліваць свой агарод.
    129
    ЦУД
    Той цуд зацьміў усе дзівосы (ён большы быць ужо не мог): з высокіх ясных веснавых нябёсаў на грэшную зямлю спусціўся бог.
    Зямлян сабраў вакол вяршыні горнай. — Як вы жылі? — спытаўся бог святы. Суцэльны стогн пайшоў ад масы чорнай: — Чаму ж так доўга не прыходзіў ты?