• Газеты, часопісы і г.д.
  • Твая місія  Васіль Жуковіч

    Твая місія

    Васіль Жуковіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 142с.
    Мінск 1988
    10.34 МБ
    Што ім, садам, зелянеюць сады, як і раней, квітнеюць вазоны...
    Людзі не вернуцца болей сюды: тут — небяспечная зона!
    Рэштка жыцця на падворках пустых — куры галодныя і кураняты, з ганкаў ніхто не пакліча ўжо іх,— тут не адчыняцца хаты.
    Як і куды, небяспека, ідзеш?
    Дзе ты замрэш, за якім кіламетрам? Што ты з сабой нам сягоння нясеш, подых паўднёвага цёплага ветру?
    Хто гэта мог бы падумаць калі, што пад ласкавай сінечаю неба ўзнікнуць на нашай ранімай зямлі могілкі вернай карміцелькіглёбы?!
    53
    * * *
    
    Я заўсёды любіў цішыню — палявую, лясную, азёрную,— узнімала яна ў вышыню позірк мой, у прастору зорную.
    Караблі маіх думак плылі, і трымаўся я Шляху Млечнага, зычыў я непаўторнаіі Зямлі у Сусвеце працягу вечнага.
    Верыў богу заўжды аднаму — чалавечаму добраму генію, верыў я: за адкрыцці яму не расплочвацца жыццямі, генамі.
    Праляцелі бяспечныя дні, а ні гукаў ад іх, ні водбліскаў.
    Я цяпер у любой цішыні чую рэха бяды чарнобыльскай.
    I ваўкоў далятае выццё, не з лясоў далятае, не з хвойнікаў — з вёсак тых, дзе кіпела жыццё недалёка ад Брагіпа, Хойпікаў.
    Болю мне цішыпя прыдае — палявая, лясная, азёрная.
    He магу я пазбегнуць яе, я са скрухай гляджу ў неба чорнае.
    54
    ПЕРАБУДОВА, ПАСКАРЭННЕ
    Мы справу маем
    з грамадзянскай псіхалагічнаю вайной.
    Мацнее дух антымяшчанскі, ваюе праўды свет з маной.
    У барацьбе усенароднай непрымірымыя бакі: там — подласць, тут — высакароднасць, тут — людзі, там — хлусы, дзялкі, там — нізасць, тут — людская годнасць.
    55
    ПРАБЛЕМА?
    Выбухнуланайна — знойдуцца і салдаты...
    Лёгка злавіць несуна, цяжка злавіць казнакрада.
    Цяжка? Дык грош нам цана! Зброю бярыце, салдаты!
    Лёгка судзіць несуна. Будзем судзіць казнакрада.
    ПРЫСТАСАВАНЦЫ
    He думаю, што іх мільёны, а можа і мільёны іх, гаваруноўхамелеонаў, глухіх да клопатаў людскіх.
    Ім, платным носьбітам руціны і папяровых завірух, нляваць на боль, на лёс Айчыны, на творчасці высокі дух;
    наўме адно — прыстасавацца да новых спраў, да перамен, каб болей браць, прытым старацца не даць нічога узамен.
    * * *
    Колькі доўжыцца род, прыкмячае народ: «На губах мёд, а на сэрцы лёд».
    Бачыў мудры народ многа розных парод: «У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам»; «Лістом сцелецца, а ўкусіць так і цэліцца»; «3 адным васьвась, а другога пхне ў гразь».
    Асуджае народ не на дзень, не на год: «У хітрага бога халуёў многа».
    58
    НЯДАЎНЯЯ ГІСТОРЫЯ
    Жыўбыў хапугабюракрат, ён міністэрскі меў аклад, быў забяспечан прэмій кучаіі, ну а для дзейнасці кіпучай — машынамі ажно трыма.
    He, ён у крэсле не драмаў, а сувязь з базамі трымаў (о, быў да імпартнага падкіі), мяняў кватэры, як пальчаткі,— меў шмат выгод ад круглае пячаткі. Яго вагі, залішняй ад камфорту, зняць не маглі паўднёвыя курорты. Жыў праіідзісвет, грэў, гладзіў пуза, знаў рэстараны цэлага Саюза.
    Любіў і свой ён кабінет, там лакам зіхацеў паркет, стаяў, вядома, стол дубовы, а на сцяне вісеў партрэт: дрымучыя, густыя бровы і аж пяць зорак на грудзях, над крэслам ён вісеў, як сцяг, вісеў — бы крылы за плячыма, таму прайдоха
    ад лтодзей адгарадзіўся аж трыма дзвярыма. Адно не мог схавацца ад падзей. Калі дыхнуў скразняк перабудовы,
    59
    Ўзяў слова ён, хапугабюракрат, і палымяную пачаў прамову,— з самакрытычнасці яго
    здзівіўся штат:
    — Таварышы! Мы загубілі справу!
    Перабудову трэба пашыраць!..
    А тут — і выбары, а тут і права ўжо не фармальна выбіраць.
    I атрымалі людзі перамогу: з пасады
    шэфа штат сапхнуў.
    Хоць кара мяккая, ды, дзякуй богу, да персанальнай ён не дацягнуў.
    60
    СВАЕ
    СУЧАСНЫЯВАНДАЛЫ
    Ідуць, бяду нясуць вандалы.
    Што трэба ворагам маім?
    А ім, аказваецца, мала прасторы, ежы мала ім.
    Пятляе рэчка.
    — Хто дазволіў неэканомна так пятляць?! Паўстала дзічка з краю поля. — Хто ёй дазволіў цень кідаць?!
    Ідуць вандалы, як з параду.
    А ля дарогі — курганы.
    — Што тут яшчэ за непарадак?! — зноў абураюцца яны.
    — Чакайце, тут жа знак ахоўпы! Тут продкаў прах, дрыгавічоў... Штб знак вандалам бездухоўпым! Што ім да нейкіх там ахоў!
    Штб да мінулага краіпы, народа памяці жывой?!
     Зрабіць бульдозерам раўніну! Пакончыць з даўніной сівой!
    61
    Яны пакончаць. Кончаць крамай. Надзейна рапарты здадуць, там пад харчовую праграму свае злоўчынкі падвядуць.
    62
    
    * * *
    Чорны воран, воран чорны не прысніся мне ўначы, ты настрой даеш мінорны, супакойся, памаўчы.
    Ты мне ў добрую пагоду нагадаў пару нягод: даўся ў знакі ён народу, трыццаць сёмы страшны год.
    63
    * * *
    о
    Успамінаю з болем, брат, час культаўскі, атруты поўны,— у сорак сёмым быў загад сілком паслаць цябе на поўнач.
    He клімат поўначы пужаў і не работа да знямогі цябе, байца, што набліжаў нядаўна шчасце Перамогі,—
    смылела думка: як адну матулю хворую пакінуць?
    Яна малілася ў вайну, каб бог не даў табе загінуць...
    Ты, непакорны, малады, насілле асудзіў —
    тады я г о судом цябе каралі: пайшлі тры доўгія гады ў Хабараўскім суровым краі.
    Лд скаргаў прападаў і след.
    Масква маўчала.
    I ты, як цэлы белы свет, не знаў, што гэта азначала.
    64
    ЗАСЦЯРОГА
    Будзьце відушчымі, вернасць, любоў. Людзі, выходзьце з туманаў, перамагайце ў сабе рабоў,— пэўна, не стане тыранаў.
    65
    БАЦЬКУ
    Ты дбайны быў цесля і дбайны араты, зайздроснікаў меў, чымсьці ім замінаў; цябе ачарніла, штурхнула за краты у вопратцы праўды пачварамана.
    Былы твой сусед быў вядомы ўсім злодзей, чужымі рукамі тапіў цябе ён: хлусоў і дзялкоў ён у час пазнаходзіў — і лёгка хлусню падвялі пад закон.
    Якой, бацька, мерай віну маю змераць?
    Сівею ў глыбокайглыбокай журбе: як мог я паклёпнікам чорным паверыць і столькі гадоў сумнявацца ў табе?!
    66
    * * *
    Цябе судзілі, бацька, без суда, прынамсі, без суддзі і адваката, смалою ліпла брудная бяда,— так, без віны прызналі вінаватым.
    Пс знаю, не даўмецца мне ніяк, як знюхаліся, спеліся так хутка зладзюга, п’яніца, на вёску ўсю лайдак, нямецкі паслугач і прастытутка.
    Яны абвінаваўцамі былі,— тваіх тады ніхто не слухаў сведкаў. Няволі пяць гадоў, яны прайшлі, кляйма не сцёрлі, знак астаўся едкі.
    Кляймо ляжала на душы тваёй, яно і межы часам парушала...
    Ты заплаціў заўчаснай сівізной, той платы аказалася так мала.
    67
    ТРЫВОГА МАЯ
    Ад песімізму далёкі я, мне з панікёрам не спецца, толькі мацнее трывога мая: Айчына — у небяспецы!
    Стануць, вядома, мяне папракаць лакіравальшчыкіспецы:
    «Як можна ў год юбілею сказаць: «Айчына — у небяспецы!»
    «Як гэта,— скажа аматар прыкрас,— хіба такое магчыма:
    мірнага атаму, космасу час і ў небяспецы Айчына?!»
    У небяспецы! — кажу я душой.
    У небяспецы! — душой паўтараю.
    А пагражаюць краіне маёй бюракратычныя зграі.
    Mae ключы ад казны казнакрад, маюць бурбоны пячаткі, дураць народ на вышынях пасад, творчыя душаць пачаткі.
    I бракаробаў тавары ідуць, свет безгустоўшчына запаланіла,
    68
    п’яніцы розныя гадасці п’юць, панараджалі дэбілаў.
    Вочы б не бачылі, ды не дасі думкам сваім спачыну, не прытупляйся, пяро,— нясі боль мой за лёс Айчыны.
    Веру ў высокія сцяг наш і герб, дзёрзка жадаю змен дабрачынных. Непаржавелыя молат і серп выратуйце Айчыну!
    69
    * * *
    Мялеюць рачулкі і рэкі, на спадзе брусніцы ў бары.
    Спусцілі ваду, чалавекі, і плачам цяпер, як бабры.
    I, нам спачуваючы, неба парою так шчодра ліе, што к долу прыбітага хлеба як след і падняць не дае.
    Як справіцца нам з непагодай, дзе ўзяць залатых нам дзянькоў? He церпіць, не церпіць Прырода падземных сляпых скразнякоў.
    70
    У ЗАГАРАДНЫМ ЛЕСЕ
    0 вы, мяшчане і мяшчанкі, што гэтак цягне вас сюды, дзе пасля вас — адно бляшанкі ды дзікіх вогпішчаў сляды?!
    Дзе вы ўзялі такую моду: каб жываты ядой набіць, ісці ў маўклівую прыроду і ўсё жывое там губіць?!
    71
    * * *
    He забывай, мой сын,
    дачка, не забывай, што вы — мае найкроўныя нашчадкі, запавятаю вам бацькоўскі край, вытокі нашы, нашы ўсе пачаткі.
    He проста вы прадоўжыце мой род — вам з абавязкам аддаю і права, бо вы — непачужэлы мне народ, бо вы — мая мяжа, мая дзяржава.
    He проста вы — працяг, вы —
    мой прасцяг, і вышыня мая вы, і вяршыня,— нясіце нашу спадчыну, як сцяг, шануйце, як найпершую святыню.
    Сказаў — шчымлівы смутак я адчуў, і хваляванпе сціснула мне грудзі.
    Такімі будзеце, як я хачу,—
    і лёгкай мне мая зямелька будзе.
    72
    й
    СУЧАСНІКУ
    He дзеля рапарту, не дзеля ордэна добрыя дзеі свае паскарай,— хай маладзее
    старонка родная, хай багацее
    любімы край!
    73
    СЫЦЕНЬКІМ
    Гаворыце: «Правесці трэба час...» Ілюзія, што вы яго праводзіце! Вам весела, бо сыты ёсць папас, дзе нават думка не гасцюе ў вас, што астаецца час, а вы праходзіце.
    74
    * * *
    0 юныя! Чытайце класіку — вам зразумець яна паможа: быць знішчана каханне можа і грубым ботам, і абцасікам.
    75
    * * *
    Шчасце ці кара — крылы Ікара?
    Крылы Ікара — дзёрзкая мара;
    жыцце без мары — горай ад кары.
    76
    * * *
    Сіла Антэя, дух Праметэя... Што было потым — вы ці ідэя?
    77
    * * *
    Сеяць разумнае, добрае, вечнае сейбіты выйшлі з натхненнем.
    Цяжкае поле душы чалавечае: часта няўдобіца, часта каменне.
    Што ж,
    хай пе кожнаму зернейку суджана там узысці, апынуцца асновай,— поле бязмежнае ўсёткі абуджана ад страшна доўгае спячкі зімовай...
    78
    Каханне — гэта не ў руках сініца,— непараўнаныя яго дары;
    жыццё, прашу (багатаму не спіцца): кахання скарбу ты не забяры!
    * * *
    Лавай падалі словы твае, спапяляючы сад маладзюткі...
    Як нам саду таго нестае, дзе пачуццяў цвілі незабудкі! Лавай падалі словы твае.
    Вулканічны праліўся пажар. Вецер дзьме ў недарэчнай пустэчы. Як суняць невыносны цяжар?
    Як змірыцца з пякельнай галечай! Вулканічны праліўся пажар.
    Боль свой ціха, цярпліва нашу. Рве палоску туману ранак, ахінае, бінтуе душу.
    1	крывавіць гарачая рана. Боль свой ціха, цярпліва нашу.
    81
    * * *
    Каханне маё
    не варта вылічваць на ЭВМ, тым болей — падводзіць пад дзеянне: двойчы два... Тлумачыць табе — балюча: ты некалі так умела сэрцам паслухаць сэрца, а ў ім — і любоў, і адданасць, пяшчота, і апантанасць, і ненатольная прага — у рытме яго трапяткім. He ведаю, што замінае расстацца табе незваротна з алгебраю сумненняў і з арыфметыкай іх.
    82
    * * *
    Помню.
    Ад’ехаўшы, мне ты пісала адразу — добра і лёгка ішлося мне да ўсяго, чым жыла ты, сцежкамі блізкіх радкоў.
    Зараз паехала ты — і ні слова.
    Як табе там?
    Часта ў дарог я пытаўся — дарэмна; рэчкі, палі і дубровы вестак не маюць таксама.