Твая місія
Васіль Жуковіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1988
Пташак, наіўны, пытаўся — не знаюць, цэлаіі планеты Зямлі запытаўся — не чула, к сонцу і зоркам звярнуўся — не знаюць, як табе там.
Што ж ты маўчыш?
Ты не была раўнадушнай, замкнёнай ніколі.
Як зразумець, перажыць як
такое маўчанне?
Я ж пасылаю табе свае пісьмы штодня і штоночы (адрас дакладны — Табе), ў іх падрабязна дзялюся з табою, як я жыву і кахаю, ў кожным пісьме сваім я паўтараю: «Як табе там?..»
0, няўжо да цябе не даходзяць цяпер
мае пісьмы?!
83
* * *
He адышлі жаданні, мары не пастарэлі. Бачыш, маё каханне, маладзічка арэлі?
Чуеш, якая ціша, як салаўі запелі?
Майская ноч калыша маладзічка арэлі.
Доля мая — кахапне, як без цябе сумую!
3 мараю пра спатканне летую і зімую.
Шчасце маё — каханне, мне падары спатканне.
Будзе пад Шляхам Млечным наша імгненне вечным.
84
* * *
Усходы ёсць у згоды, ёсць у кахання цвет. Дай, долечка, пагоды на гэты гожы свет!
Згінь ты, сухмень сумнення, згінь ты, мароз хлусні, у небе захаплення грэй, сонца чысціні!
Мацнейце, згоды ўсходы! Квітней, кахання свет!
Твой непаўторны водар, як непаўторны цвет.
85
* * *
Я ад смагі прападаю без цябе.
Сэрцам прагна прыпадаю да цябе.
He пражыць, не наталіцца без цябе.
Век мне суджана хіліцца да цябе.
Ты — крыніца прыгажосці для мяне.
Ты — крыніца маладосці у мяне.
Да цябе душоіі хіліцца буду я, невычэрпная крыніца ты мая.
86
* * *
He, цябе не праміне ўся мая пяшчота,— толькі думай пра мяне, думай толькі пра мяне светла, без маркоты.
Сонейка ў тваім акне, а ці месяц ясны думай часта пра мяне, думай усёчасна.
У прасветленай вясне і ў імгле зімовай стань малітваю ты мне, будзь маёй замовай.
87
ПАСЛЯ РАЗЛУКІ
Кідалі
у полымя
рукі астаткі тугі і дакукі, астаткі
тугі
і дакукі.
Шапталі гарачыя губы
ласкавае: «Любы мой! Любы!..» Твой любы!
Пяшчоціўся шэпат адданы:
«Каханы моіі! Родны! Жаданы!» Жаданы!
Якія гаючыя словы!
Ад іх я — увесь — нібы новы.
Я новы:
каханы, жаданы!
He знаў бы слоў гэтых імклівых — яіколі б не быў я шчаслівы. Шчаслівы!
88
* * *
Мне імя тваё шапталі беларускіх рэчак хвалі, шумналістыя лясы, ніў жытнёвых каласы.
Мне імя тваё складалі у смузеблакіце далі, набліжаў марскі прыбой,— жыў усюды я табой.
Дзе я толькі не бываю, я цябе не забываю: мілы вобраз паўстае — мне спакою не дае;
днём і ўночы, днём і ўночы бачу я кахання вочы, ручаінкаю жывой звонка льецца голас твой.
89
* * *
Са мною адбываецца ЦУДоўны неспакой — нішто не забываецца, што звязана з табой:
ні ночы, ночкі зорныя, ні сонечныя дні;
завуць мяне чароўныя вачэй тваіх агні.
Са мною адбываецца, што ад цябе прыйшло: глыбока адбіваецца высокае святло.
Над сцюжаю, над слотаю на крылах я лячу,— табой, тваёй пяшчотаю жыву і жыць хачу.
90
* * *
Тоіі крыўдай, што была забылася, згубілася за даўнасцю гадоў, знячэўку сэрца зноў забілася — утаймаваць я не гатоў.
Няўжо магла ты явайказкаю стаць не маёю — быць з другім і ўцешвацца ягонай ласкаю, і зваць адзіным, дарагім?!
91
* * *
Ноч. Hi месяца, ні зорак над зямлёй.
Пераплыў я смутку мора — я — з табой.
Ясны — месячны і зорны — мой настрой, мне прыволыіа, мне прасторна: ты — са мной.
Ноч. Hi месяца, ні зорак у акне.
Назаўжды знікае морак: ты — ўва мне.
Ясны — месячны і зорны — мой настрой:
для мяне ты стала зоркай і зарой.
Усміхаецца світанне нам з табой, маладое сонца ўстане над зямлёй.
Свет прыгожы, свет бясконцы у акне.
Стала ты праменным сонцам для мяне.
92
* * *
Калі гавораць вочы нашы паміж сабой усхвалявана, ніштонішто з таго не страшыць, што нам жыццём наканавана.
Як нашы рукі ласку дораць у парыванні несціханым — нячутны голас мне гаворыць: якая радасць — быць каханым!
А вусны горача сальюцца — любві прыліў мяжы не знае, бо сэрцы ўзрушанасцю б’юцца, бо прага шчасця нас яднае!
93
* * *
He рублямі, не гадамі мы багатыя з табой — той, што свеціцца над намі, зоркай, вечна трапяткой.
Без адзінай гэтай зоркі сонца б цьмянае было, быў бы век самотнагоркі і журботнае — чало.
94
* * *
3 табой бываю я маўклівы, каханая,— я так хачу у часе здрадніцкаімклівым даўжэй твой мілы голас чуць;
тваёй удумлівай гамонкі трымаць хачу жывую ніць і елухаць цішыню, што тонкай струной узвышана звініць.
Калі ж дарога аддаляе, к табе лячу у думках я, цябе я поруч уяўляю, з табою толькі й размаўляю, з табою, любая мая.
95
* * *
Тоіі агонь, што даў мне прашчур, для цябе я берагу;
я з табой — цябе я лашчу, быць халодным не магу.
Ты са мной — і мне здаецца: створана ты для мяне, светласветла мне жывецца у адной з табой вясне.
Перад зоркай Мілавіцай, прад світальнаю зарой заклінаю я, твой рыцар,— будзь навекі ты маёй.
96
* * *
Ля цябе я адчуваю маладым сябе і юным, сэрцам песні напяваю: не змаўкаюць шчасця струны.
Ля цябе я адчуваю, як душой расту імкліва.
Я глыбока спачуваю закаханым нешчасліва.
Белы свет адпачывае, ночкаю закалыханы.
Я міжволі спачуваю ўсімусім незакаханым.
97
* * *
У майго кахання — многа пхчыравання,
многа ціхай ласкі і ніколькі — бляску,
і ніколькі — шуму, у кахання — думы.
У майго кахання — лёгкае дыханне, цяжкая дарога, вечная трывога.
98
* * *
Як рады я, жыццё,
што старасць — за гарамі, што ты ўпрыгожыла маё быццё не золатам, не дробнымі дарамі — каханнем. Як удзячны я, жыццё!
Каханне — гэта пе ў руках сініца,— непараўнаныя яго дары;
жыццё, прашу (багатаму не спіцца): кахання скарбу ты не забяры!
99
* * *
Нам небам дадзена так многа — суладдзе душ;
ты толькі лішняй насцярогай суладдзя не паруш.
Асілю цяжкую дарогу:
я дужы, малады, ты толькі лішняю трывогай не наклікай бяды.
100
* * *
Шараватыя аблокі паплылі наўкруг; робіць жнівень мой высокі развітальны круг.
Над зямлёю, над смугою цёплых крыл узмах... Над маёю галавою жнівень — вольны птах.
He хавайся за аблокі, пачакай, пастой, журавель ты мой высокі — ясны месяц мой, час майго выратавання, ты — вяртання час невымоўнага кахання, што бывае раз, толькі раз.
101
* * *
Тояць сілы чароўнае сховы твае ціхія словы.
«Мой пяшчотны!..» — адчуваю: мой боль незваротны.
Тояць водар вясновы, мядовы твае цёплыя словы.
«Мой каханы!..» — я ў квітнеючым садзе духмяным.
Вышыні, чысціні тояць сховы твае светлыя словы.
«Мой жаданы!..» — бачу
зорамі свет разатканы.
«Мой адзіны!..» — чую музыку крыл лебядзіных.
102
Бывае чалавек з душой пустой, як вецер, а рад бы лёсы вырашаць у свеце.
Дык памятайце:
такім хоць бы улады не давайце.
КІПЦЮРЫ
Каб нажывацца, хіжы свет шалёна зброю памнажае і сілай «Першынгаў»ракет, «вайною зорнай» пагражае. Ў заакіянскай старане ужо, глядзі, апоры мала — на еўрапейскі кантынент прыйшлі ракеты капітала, дзе рэваншысты з той вайны, з той гітлераўскай школы, і проста — бонскія чыны, і натаўскія колы.
А там — палітыка не ў лоб — яна прайшла метамарфозу,— там на ўзбраенне ўзят паклёп: маўляў, чырвоная пагроза... Ды як, драпежнік, ні хітры, дарма туману напускаеш,— у капітала — кіпцюры, сумленны свет не ашукаеш.
105
ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ
Ну, трэба ж гэтак навучыцца аблічча ўласнае мяняць: з авечкі можа стаць ваўчыцай, з ваўчыцы зноў авечкай стаць!..
Тут не сакрэту будзе ўцечка, адной начальніцы — сюрпрыз: глядзіць уверх яна авечкай, але ваўчыцай — зверху ўніз...
106
ІТАЛЬЯНСКАЯ ПРЫТЧА
Жыў багацей (дабро — ракою лілося), меў ён — што хацеў, адно не знаў нідзе спакою, бо прыгажуню жонку меў. 3 бязмежнай рэўнасцю сваёю не мог ён справіцца ніяк і, ўрэшце, неразлучны з ёю, аслеп на вочы, небарак.
Цяпер ад жоначкі увішнай не адыходзіць ні на крок, а тут, як кажуць, трэці лішні з’яўляецца, нібы знарок...
Жанчына ў сад адвесці дўшу ідзе, а следам — верны муж. Яна і кажа: — 3 лепшай грушы пакаштаваць хачу я груш.
— Ты загадай — і за хвіліну даставяць слугі, ці ж не так? — He, я сама сарваць павінна, іначай будзе не той смак.
107
Сляпы паверыў жонцы гожай, на дрэва ўзлезці ёй памог і ствол абняў ён, каб — крый божа! — ўзабрацца чорт які не змог.
Тым часам жонка
панацэю прымала — груш гарачы град лупіў сляпога багацея, аж закрычаў ён па ўвесь сад:
— Злазь, хопіць груш!
— He,— кажа жонка,— пладоў жаданых я хачу дастаць з галінкі самай тонкай... Яе хлусню Пятро пачуў.
Узяў святы за локаць бога: — Бог, дай распусніцы урок: ты ад яе пазбаў сляпога, вярні няшчаснаму ты зрок.
I бог сказаў Пятру святому: — Глядзі, я зрок вярну сляпому, але сухенькаю з вады жапчына выйдзе, як заўжды,
Калі сляпы знячэўку ўбачыў усё як ёсць на дрэве тым, успыхнуў гневам ён гарачым: — Як здрадзіць мяе пасмела ты?!
А жонка мовіла суцешпа:
— Раўніўчык мой, не будзь тупым; каб асталася я бязгрэшнай, да смерці быў бы ты сляпым.
108
У ПАЛОНЕ ШАБЛОНУ
Фатограф Агуркоў рабіў партрэты перадавікоў, рабіў па службе — для газеты.
Там працаваў у штаце ён, хаця ў творчым стылі меў шаблон.
Усё ў яго ішло даволі гладка: спачатку ён ставіў перадавіка, і ўжо сама ўзнімалася рука над аб’ектывам артыстычна, рука паказвала прывычна, куды таварышу глядзець, каб на паперы добры выгляд мець.
Пасля ўсміхнуцца ёп дапамагаў, усмешку словам вострым вымагаў.
I аставалася далей сказаць: «Вось гэтак, гэтак,— весялей!» Папстрыкаў — і гатова: ў газеце будзе фота Агуркова.
I гэтак жа, як кожны раз, у маяка ўсе зубы — папаказ...
I вось фатографу заказ — партрэт перадавой даяркі Пятровай Даркі.
...На ферме Агуркоў. Знайшоў Пятрову ёіт, паклапаціўся пра харошы фон,
109
пачаў здымаць, ды тут асечка: як ні жартуе Агуркоў, стаіць даярка, нібы свечка, і не паказвае зубоў.
Ёп абураецца і лінію сваю вядзе, пытаецца:
— Усмешка дзе?
— Зубоў, сынок, ыяма.
— Дарма не ўставіла, дарма.
He мела часу, ну — такой бяды... — Тады заві ты ўсіх сюды... Дзеля парадувыстаўкі зубоў наш Агуркоў на ўсё гатоў.
Здымае для газеты ён не Дарку, а іншую зусім даярку, адсталую, скажу між намі, затое з ідэальнымі зубамі.
110
СЛЯПАЯ ЛЮБОЎ
Рос сынок у мамачкі, меў на шчочках ямачкі, носік меў курносенькі, мяккія валосікі; мамачка дзівілася: сонейка ўрадзілася, урадзіўся месячык — шчасцейка Алесічак. Быў ён самы блізенькі, стаў расці капрызненькі. Стала «гнаць» матулечка рублікі сынулечку, шыць яму, пястунчыку, ў год па тры касцюмчыкі: «Хай сыночак родненькі будзе гожы, модненькі, клопату не ведае — радасці адведае...» Вырас сын у мамачкі і смяецца з рамачкі, з рамачкі зашклёнае — фота там ягонае: ёп, як стаў па ножанькі, паіішоў у дарожаньку, напаткаў каханачку і забыў пра мамачку.