У свеце дабрыні  Эдзі Агняцвет

У свеце дабрыні

Эдзі Агняцвет
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 120с.
Мінск 2013
31.96 МБ

Серыя «Бібліятэка часопіса Вяселка »
Эдзі Агняйвет
Зборнік вершаў
Мінск «Адукацыя і выхаванне» 2013
вядома, дзецям дашкольнага і
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)-5
©
©
БычкоА., БогушС., укладанне, 2013
Афармленне. РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”», 2013

УДК ББК
821.161.3-93 84(4Бен)-5 А24
Серыя заснавана ў 2013 годзе
Заснавальнікі серыі: Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, Мікалай Аляксандравіч Супрановіч
Галоўны рэдактар серыі: Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі Рэдкалегія серыі: Раіса Баравікова, Анастасія Радзікевіч, Святлана Богуш, Алена Бычко, Аксана Самацветава, Ванда Жалудкова
У кл ад ал ьнікі: Алена Бычко, Святлана Богуш
У кнізе выкарыстаны малюнкі: А. Волкава, Ул. Лося, А. Луцэвіча, А. Грубінай, Ул. Рамейкі, А. Плаксіна, В. Ціхановіча, Ю. Пучынскага, Я. Змітровіча, Б. Заборава, I. Давідовіча, В. Шаранговіча, Э. Гусейнава, Н. Грамыкі, У. Пашчасцева, М. Захаркевіча, Н. Паплаўскай, С. Волкава, Т. Беразенскай.А. Лось, В. Тарасава, Я. Ларчанкі, П.Драчова, Н. Суставай, I. Лобан, I. Ліпскага, I. Лобан,А. Салькова, В. Шрамякова
Агняцвет, Э.
А24 У свеце дабрыні: зб. вершаў / Эдзі Агняцвет ; уклад. : Алена Бычко, Святлана Богуш. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2013. — 120 с. : іл. — (Серыя «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”»).
ISBN 978-985-471-656-5.
На кнізе вершаў выдатнай паэткі Эдзі Агняцвет смела можна зрабіць надпіс: «Праверана часам». Вершы былі напісаны для часопіса «Вясёлка» дзясяткі гадоў таму, але і сёння яны сучасныя, вельмі жыццярадасныя, добрыя і ззяюць усімі колерамі вясёлкі.
Маленькія чытачы кнігі атрымаюць вялікае задавальненне ад НУДоўных твораў, засвояць многія важныя ісціны і правілы паводзін, навучацца прыгожаму беларускаму маўленню.
Кніга будзе карысная выхавальнікам устаноў дашкольнай адукацыі,
бабулям і дзядулям, мамам і татам і, малодшага школьнага ўзросту.
ISBN 978-985-471-656-5
~|
Эдзі Сямёнаўна Агняцвет 1113—2000
СЯЬ№ &ЗЯЦЕМ
Эдзі Сямёнаўна Агняцвет назаўжды ў маім сэрцы, у маёй памяці. А памяць гэта тое золата, якое знітоўвае людзей, іх лёсы, злучае паміж сабой цэлыя пакаленні і стагоддзі.
Веру, знакамітая паэтэса ў памяці і тых дзяцей, якія некалі чыталі і вучылі на памяць яе вершы і цяпер сталі дарослымі, бацькамі сваіх сем’яў.
А наша кніга задумана
ўзбудзіць добрую памяць пра Эдзі Агняцвет у сучасных юных чытачоў.
Што мы прапануем?
Давайце, сябры, перачытаем усе вершы, якія друкавала Эдзі Сямёнаўна ў «Вясёлцы».
Гэта якраз столькі гадоў, а можа, і болей, як сёння вашым мамам і татам. Мы хочам і іх вярнуць у
дзяцінства. Пра гэта нагадаюць ім не толькі вершы Эдзі Агняцвет, а і малюнкі вядомых мастакоў, якія афармлялі яе вершы.
А калі вам захочацца глыбей пазнаць творчасць слыннай паэтэсы, то пашукайце ў бібліятэках яе кнігі «Міхасёк», «Доктар Смех», «Ад зярнятка да вясёлкі», «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя», «Хай часцей смяюцца дзеці». Ведайце, за кніжку «На двары алімпіяда» Міжнароднае журы па дзіцячай літаратуры прысудзіла Эдзі Сямёнаўне ганаровы Дыплом Ханса Крысціяна Андэрсена. Імя паэтэсы занесена ў Ганаровую кнігу вялікага дацкага казачніка.
Эдзі Сямёнаўна вельмі любіла музыку. Шмат хто з кампазітараў сачыняў песні на яе словы.
Яна напісала лібрэта музычнай казкі «Джанат» і оперы «Марынка».
У «Вясёлцы» захавалася пажаданне Эдзі Сямёнаўны дзецям. Перадаем яго вам тым почыркам, якім пісала паэтэса:
S>HOL НС. VhoMvCi,	ЧОСЦЬі
ftncc Saw
KaX Ьы
ГЧпЛі^(Аі[ Wk/IKL.ЬаМ
u	І
rfOvUpbi	/
1	‘
Паэтэса хацела, каб усе дзеці раслі здаровымі, шчаслівымі, працавітымі, дружнымі. Каб заўсёды з вамі былі шчырасць, дабрыня, праўдзівасць, адвага, дапытлівысць.
Эдзі Сямёнаўна Агняцвет любіла сустракацца з беларускімі дзяцьмі. Яна пабывала ў розных
краінах і заўсёды прывозіла адтуль свае новыя вершы. Жадала, каб усе дзеці Зямлі сябравалі і часцей смяяліся. А да іх бацькоў, да ўсіх дарослых у яе была свая просьба: рабіце ўсё неабходнае, каб дзецям заўсёды было цёпла ў свеце дабрыні.
Давайце пра гэта згадаем у стагадовы юбілей незабыўнай Эдзі Сямёнаўны Агняцвет. I будзем
помніць яе вечна.
Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
А 8Ы ПАЗНАЛ/?
Хто ходзіць смуглявы па вуліцы мінскай? Ён — з Афрыкі, з дальніх краёў?
Ды гэта ж Мікітка!
Прыгледзьцеся зблізку
Забылі вы добрых сяброў?
— Я ніколі каля Ніла не бываў, Я ля Нёмана ўсё лета загараў.
I ўсе са здзіўленнем глядзяць
пешаходы — Ён гэтак за лета падрос,
Наеўся суніц і пчалінага мёду, Гуляў каля соснаў, бяроз.
А Мікітка штосьці круціць галавой:
— He пазнаў, браточкі, вуліцы сваёй...
Дзве хаткі старыя стаялі за рогам.
Дзе хаткі? Ды іх не відаць.
Hi комінаў дымных няма, ні парога.
Там ціхія клёны стаяць.
I на лавачцы зялёнай каля дрэў Тры хвіліначкі Мікітка пасядзеў.
3 марожаным будку шукау ен старанна, — He бачна слядоў, ані-ні!
А там, з-за паркана, пад’ёмныя краны Ківалі яму з вышыні.
— Я гуляў сабе ля Нёмана-ракі, He гулялі тут, відаць, будаўнікі!
1957 г.
ШЧОДРЫ Ц/LUKA
На гармоніку губным
Цішка наш іграе:
— Ці-лі, ці-лі, ці-лі-тым, — Доўга не сціхае.
Просіць Ганка брата Цішку: — Можа, я пайграю крышку? — Ці-лі, ці-лі, ці-лі-тай, Ты гадзінку пачакай!
На канапачцы ляжыць Новенькая кніжка.
— He чапай яе! —
дрыжыць
Шчодры хлопчык Цішка.
ю
I ў адказ гаворыць Ганка: — Дай мне дзірку з абаранка, 3 камізэлькі — рукавы, Волас — з брытай галавы!
— Я не дам! — злуецца Цішка, — Адчапіся ты, малышка!
— Цішка, мілы, вось цукеркі!
У сярэбраных паперках...
— Мне аддай, сама не еш,
Ганка, зубкі сапсуеш!
L
1957 г.
KOT / СОНЦА
Сядзеў на падаконніку Агніста-рыжы кот, Спяваў паціху песенькі Без аніякіх нот.
Ён драпаў шыбу лапкамі I з зайздрасцю глядзеў — Напэўна, сонца яркае Пакратаць захацеў.
I раптам
скоса, здзіўлена Зірнуў у правы кут.
Падумаў кот:
«З’явілася
Другое сонца тут!»
I проста з падаконніка Ён кінуўся наўскач: Каціўся, быццам сонейка, Мой новы жоўты мяч.
I стала катў весела, 3 мячом гуляе ён. Куляецца, змагаецца — He кот, а чэмпіён!
А сонца працавітае
Ўзыходзіць над зямлёй — Плыве, гаворыць з хмаркамі, 3 вятрамі
і са мной!
1961 г. 7
' МОН ІСАЛЯНДАР
Як прачнуся рана-рана, Ўбачу ўсю зямлю я!
Гэты досвітак старанна Ў сшытку намалюю.
Кожны, кожны ранак новы Mae ўласны колер.
Хочаш? Зробім каляровы Каляндар у школе!
Быццам парастак зялёны, Першы дзень падняўся, Заклапочаны, бяссонны, За работу ўзяўся.
Добра, што ёсць ПАНЯДЗЕЛАК!
А наступны не чакае, Крочыць крокам шпаркім, Ён у сонца пазычае
Жоўты колер яркі.
Добра, што ёсць АЎТОРАК!
Гляньце, гляньце, ў нашай хаце Сёння колер новы, Ў фіялетавым халаце Дзень прыйшоў чарговы.
Добра, што ёсць СЕРАДА!
Па сцяжынцы прамяністай, Быццам майстар спорту,
І_
У блакітнай майцы чыстай Дзень бяжыць чацвёрты. Добра, што ёсць ЧАЦВЕР!
He паспее ён схавацца, Прыйдзе гаспадыня, Стане ў працы завіхацца У хусцінцы сіняй.
Добра, што ёсць ПЯТНІЦА!
Дзень аранжавы, як свята, Мне сустрэць ахвота: Рана тата мой дахаты Вернецца з работы.
Добра, што ёсць СУБОТА!
О, які дзянёк бясхмарны!
I зара над клёнам, I лісточак каляндарны 3 водбліскам чырвоным. Добра, што ёсць НЯДЗЕЛЯ!
Прачынаюся на золку, Свет я разглядаю, Фарбы тыдня я ў вясёлку Яркую збіраю.
А, па-твойму, як? Выглядае ўсё іначай? Так малюй, як сам убачыў!
А дачка адкрыла вочы, Засынаць яна не хоча: — Я ня маю часу спаць, Трэба ляльку калыхаць.
Ц/Х/ ВЕЧАР
Ходзіць сон у цёплых ботах — Светла-сіні, залаты.
Апускаецца дрымота, Засынай хутчэй і ты!
Спі, Галінка!
Той, хто спіць, расце здаровы, Лялька, ляж на правы бок! Я ж табе пашыю новы Паркалёвы фартушок.
Стужкі з крамы прынясу я, Акуратна адпрасую.
Люлі, лялька!
Ды не хоча лялька спаць, Стала зайку калыхаць: — Ходзіць сон у цёплых ботах. Спі, мой зайка, люлі-лю!
Рукавічкі для работы
1
...Кожны мае тут нагрузку: Мама шые Галі блузку, Галя — ляльцы фартушок, Лялька вяжа рукавіцы. I нікому тут не спіцца, Хай сабе гусцее змрок!
"і
Сон ступае сам не свой. Ён ківае галавой:
— Неспакойныя часіны!
Клапатлівыя жанчыны!
1962
г.
г
МУЗЫКАНТЫ
Міхасёк гасцей збірае.
Ўся кампанія ідзе: Кот на скрыпачцы іграе, А сабака — на дудзе.
Запявае вожык басам, Б’е камар у барабан.
Певень выскачыў тым часам, Ухапіўся за баян.
3 гусаком карова ў пары Выступаюць спакваля. Міхасёк паплыў на хмары, Закружылася зямля.
1963 г.
L
Я\^ НАС ЗДЫМАУ ФАТОГРАФ
Прыходзіць ён у сад дзіцячы,
А мы шумім, смяёмся, скачам.
Ён галавою паківаў:
— Смяяцца нельга! — загадаў.
Чаму?
Якая тут загадка?
Фатограф пляснуў звонка ў ладкі, Вачыма важна ўсіх абвёў: — Ды вы ж не маеце зубоў.
Сядайце!..
Мы сціскаем губы,
Якраз мяняюцца ў нас зубы...
3 бліскучай скрынкай ля дзвярэй Стаіць фатограф-чарадзей.
Мы цэлых пяць хвілін трывалі
I толькі шчокі надзімалі.
Здымаўся разам з намі кот, Які смяяўся на ўвесь рот.
г
Я РА&ОЧЫ
Адкрывае хлопчык вочы,
Кажа хлопчык:
— Я — рабочы! Ён памыўся і паснедаў, Малаток узяў у дзеда.
— Стукай-грукай, малаток! — Напявае Петрусёк.
У сцяну забіў цвічок
I павесіў ручнічок.
Працаваў, не смуткаваў, Зоры ясныя каваў.
I са стукам-перазвонам Месяц выкаваў зялёны.
Потым хлопчык Петрусёк Птушцы выкаваў лісток, Для пчалы — званочак-краску, А для нас з табою — казку.
1963 г.
MAMA ПЕСЦІЛА МАЛОГА
Мама песціла малога:
— Ты мой зайчык-пабягайчык, Быстраногі мой зайчына!
Адказаў хлапчына строга:
— Я вялікі пабягаец,
Я — не заяц, Я — мужчына.
1963 г.
ГАЛОУНЫ ДВОРНІ&
Завіруха, завіруха!
Замяло дарогі пухам. Цэлых дзве гадзіны Чысцяць снег машыны.
Я рыдлёўку ўзяў таксама I працую разам з мамай.
Толькі нас не хоча слухаць Злая цётка-завіруха: Носіцца, і скача, I сіпіць,
і плача, I калючкі снегу Кідае з разбегу.
I растуць сівыя горы, He спраўляюцца шафёры. Цэлых тры гадзіны Чысцяць снег машыны.
Вось на вуліцу раптоўна Выйшаў дворнік наш галоўны. Расчасаў ён на хаду Агнявую бараду,
Апрануў фартух свой новы, Сшыты з воблакаў вясновых, I пайшоў — снягам на страх — Па дарогах, па дварах.
Завіруха — цётка злая — Па задворках уцякае.
Я крычу:
— Працуй бясконца, Наш галоўны дворнік — сонца!
1964 г.
ЛІСТ
/
Папера белая ляжыць
На століку маім.
Яна паціхеньку дрыжыць Пад ветрам веснавым.