• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце дабрыні  Эдзі Агняцвет

    У свеце дабрыні

    Эдзі Агняцвет

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 120с.
    Мінск 2013
    31.96 МБ
    Травам ціха адгукнецца, Заіграе ў такт вятрам, I смуткуе, і смяецца,
    Блізкі сэрцу і рукам.
    Мех расцягваю, сціскаю —
    Загудзеў зялёны бор! Вам іграць дапамагаю, Сосны, елкі і чабор.
    Як зайграю польку-янку —
    ~і
    Скокі, смех, вясёлы крык.
    — А цяпер сыграй «Зямлянку», — Просіць дзед мой франтавік.
    ВЯТРАМІ ПАДШЫТЫ
    Дажджамі пакрыты, Вятрамі падшыты У грака пінжак.
    Крычыць на грачыху, Грачыху-краўчыху Прастуджаны грак.
    1988 г.
    ЧАПЯЛА I ЧАПЛЯ
    Чапяла з хаты ўцякла, раскрычалася, Чапяла да чаплі чаплялася:
    — Чаму, чапля, ногі доўгія ты маеш? Чаму, чапля, па балоце ты блукаеш?
    Але чапля смяяцца пачала:
    — Чапу-ляпу, чапу-ляпу, Пешаходаў не чапай, чапяла!
    1988 г.
    ХВАЛІЛАСЯ КАША
    Аржаная каша сама сябе хваліць, Прасяная каша сама сябе хваліць. Якая ж каша слушна кажа?
    Хто адкажа?
    — Я! — сказаў Яша. — Прагнала мой кашаль Аўсяная каша!
    1988 г.
    ЦЫМБААЫ
    У цымбаліста — дзіва-рукі. Нам падарыў на радасць ён Дажджынак светлых перагукі, Зязюлі кліч, Пчаліны звон...
    I струны ўдалеч павялі, Як сцежкі роднае зямлі.
    1989 г.
    ДЗЕЦІ АРМЕНІІ
    Чайкам махаюць рукамі смуглявымі, Першыя ўсмешкі, нібыта праменні.
    Клічуць сталы з нарачанскімі стравамі: — Вам на здароўечка, дзеці Арменіі!
    Вочы журботныя, колькі вы ўбачылі Горкіх руінаў і целаў халодных!..
    Каб загаіліся раны гарачыя,
    Ласку мы знойдзем для родненькіхродных.
    Тут падрастайце, гуляйце, вучыцеся — Кнігі і сшыткі нікім не адменены.
    Ды з беларускіх сасонак дзівіцеся, Мілыя парасткі, дзеці Арменіі!
    Сосны раскажуць, як месяц за месяцам Іншым дарылі і радасць, і сілу, Як «Зубраня» сваім сонцам і месяцам Ціхіх чарнобыльскіх дзетак лячыла...
    Добрымі сэрцамі свету адроджаны, Ўзнімецца край ваш ад самых карэнняў. Вас абдымаю, як двойчы народжаных, Дзеці Арменіі, дзеці Арменіі!
    СКРЫПКЛ
    Конік у лузе на скрыпцы зайграў Светнік, рамонкі, вярбу чараваў.
    Скрыпка пявучая ёсць і ў мяне, Ёсць таямніцы — у кожнай струне: Смыкам гукаю мелодыі лета, 3 конікам разам іграем дуэтам.
    1989 г
    БЯРОЗАВЫ ЛІСТСЖ
    А я пакуль не гарманіст. Прыклаў да вуснаў звонкі ліст, Штосілы дзьмухаю-іграю — Высокі гук ляціць над гаем. Цішэй падзьмухаю знарок — Адкажа басам мой лісток.
    1989 г.
    &У&ЕН
    Эх, грымяць званочкі-бомы, Перасмешкі, пераклік.
    Бубен, бубен, ты вядомы Весялун і жартаўнік!
    1989 г.
    РЭЧКА-РЭЧАНЬКА МАЯ
    Я не хачу, каб рэчка высыхала, Дзе чую ўсплёскі рыбак залатых, Дзе човен скача ля свайго прычала, Калі бягу па травах лугавых;
    Дзе лёд зімой іскрыцца ў сто вясёлак I дзе вясной бушуе крыгаход. Плыві, рака, паміж бароў вясёлых,
    Каб
    Каб I не Каб
    зелянелі сосны круглы год!
    жаўранак гукаў вясну і лета кранула птушачку бяда!
    не знікала з нашай студні светлай
    Сцюдзёная і смачная вада!
    Я не хачу, каб цінай безгалосай Заплеснеў бераг, на якім стаю. Прашу людзей, прашу я ўсіх дарослых: — Абараніце рэчаньку маю!
    Я падрасту і вам дапамагу — I рыбку залатую зберагу.
    1990 г.
    
    МОН РЫЖЫ ^/м
    Спалоханы нечым, прамчаўся ён міма. Знікаў і вяртаўся. Шукаў ён каго?
    I ўспомніў я кнігу пра белага Біма, Пра БіМа і чорнае вуха яго.
    I ў гэтага Біма сірочыя вочы — Сумуе, напэўна, па доме былым.
    I есці чужых пачастункаў не хоча Галодны і рыжы, нястрыжаны Бім.
    Кавалачак сала падкінуў прахожы, Сабака не глянуў, пабег, пакульгаў. Пячэння не ўзяў у дзяўчынкі прыгожай. Я свіснуў працягла — і раптам ён стаў.
    Каго нагадаў яму ўсмешкай і свістам?
    Руку ён лізнуў і кіўнуў галавой.
    Сказаў я: — Ты будзеш здаровым і чыстым, Самотным, гаротным не будзеш са мной!
    Сабаку адмыў і пастрыг акуратна, Карміў як належыць: — Ачуньвай, дружок! Са мною па вуліцах бегаў ён, рады, Два дні весяліўся, на трэці... уцёк.
    Свістаў я і клікаў, шукаючы дбала.
    Навошта пабег? Да якога двара?
    А можа, сабаку майму неставала Былога і лепшага гаспадара?
    г
    Хадзіў я далёка — налева, направа,
    I мне памагала каманда хлапцоў: Расклейвалі з просьбай трывожнай аб’явы... Два тыдні шукаў, ды яго не знайшоў.
    Аднойчы, пад вечар дажджлівы і шэры, Вушам і вачам не паверыў сваім — Кароткімі лапамі стукаў у дзверы Мой рыжы, галодны, нястрыжаны Бім.
    1991 г.
    КЛЕН
    Сем дзён губляе лісце клён I тчэ дыван вясёлы.
    I вось напрацаваўся ён, Застаўся з голлем голым.
    Затое людзям прыбярог Багацце залатое.
    А для маленькіх спрытных Раздолле тут якое!
    ног
    Бяжы, куляйся, слухай звон, Затоены ў лістоце.
    Глядзіць і радуецца клён — Жыве не ў адзіноце.
    Упаў з разбегу Васілёк На ложак мяккі, новы, Ён цёплы падхапіў лісток. Як ветразь, ліст кляновы.
    I Васілёк плыве, плыве На караблі асеннім. Якою казкай ён жыве, Нястомны ў летуценні?
    А клён? Ён марыць аб адным, Ён зноў вясну чакае — Зялёным стане, маладым I птушак пагукае.
    1991 г. /
    ЛЯШЧЫНА
    Пад колер яркае каліны,
    Над ручаінаю лясной, Заззялі зорачкі ляшчыны — Вясной павеяла, вясной!
    I над пупышкай неўзабаве Цікаўны выблісне лісток. He толькі для тваёй забавы Расце арэхавы лясок.
    Там, пад ляшчынаю, на ўзгорку, Ты не пужай ваверчанят!
    Убачыш мамачку вавёрку I дзесяць зыркіх вачанят.
    3 пянька на пень гарэзы скачуць, Мільгаюць пышныя хвасты.
    Калі ж малыя ў крыўдзе плачуць, Скажы, ці гэта чуеш ты?
    Ты сэрцам слухай дрэвы, травы — Там зверанят і плач, і смех.
    I, можа, ты пачуеш нават, Як спее і расце арэх.
    Калі змякчэе неба просінь
    I паярчэе лесу ўбор, — Ляшчына з ласкаю запросіць На звонкі і вясёлы збор.
    I будзе ўсю зіму сагрэты Вавёрчын дом, паўнюткі дом.
    I ты збярэш дарункі лета 3 яго цяплом, з яго дабром!
    1993 г.
    ЯЛ/НА
    Яна панураю здаецца: Іголак колкіх не крані!
    Але яліна мае сэрца, Дзе ёсць агеньчык дабрыні.
    На верхавіне чыжаняты Глядзяць на неба з цёплай хаты I сталі аж на край гнязда — Паслухаць пеўчага дразда.
    
    
    I ўжо спрабуюць голас самі, Бацькі ім падарылі слых. Шкада, не стануць салаўямі! Яліна ж цешыцца з малых.
    100
    I на руках ёй гушкаць люба Рухавых дзетак крыжадзюба. Як промнік, асвятляе змрок Жоўтагаловы каралёк.
    А вось на спеўку прыляцелі: Рабіннік з ліставых лясоў, Заранка рассыпае трэлі, Шчыруе чарада шчыглоў.
    
    Такога не пачую ўвосень!
    Мне выдаў месяц май білет — На золку чую шматгалоссе, Канцэрт на ўвесь зялёны свет.
    1993 г.
    
    ЯСЕНЬ I ЯСЬ
    У цёмным лесе ёсць прасвет — Жыве яснюткі Ясень, Глядзіць ён з ласкаю на свет I размаўляе з Ясем.
    — Ты мой сваяк сярод людзей, Вазьмі мяне за голле
    I павядзі хутчэй, смялей Па ўзгорках на прыволле!
    Хачу знайсці сваіх братоў, Маленькіх і дарослых, — Паміж ялін, паміж дубоў, Алешын, дзічак, соснаў.
    Як ім спяваецца вясной?
    Як ім зімой жывецца?
    Мой хлопчык Ясь, хадзем са мной Мо хтосьці адгукнецца!
    Падумаў Ясь: «Ну як тут быць?
    Я стану паштальёнам!» Праз лес асенні ён бяжыць Па купінах, адхонах.
    Прынёс ён Ясеню лісты
    I зблізку, і здалёку: — Дык болей не журыся ты, Бо ты ж не адзінокі!
    Багата я сяброў спаткаў
    У гэтым вандраванні.
    Ты бачыш? Кожны напісаў На лісціку вітанне!..
    Ад мілых родзічаў паклон Прымае ціхі Ясень.
    Яснее, весялее ён, Да сэрца туліць Яся.
    1993 г.
    	
    ПРАЛЕСКА
    Калі пралеска нараджаецца Ў сваёй святліцы пад сасной, — Вачыма яснымі ўсміхаецца I быццам гутарыць са мной.
    Яна пад коўдраю зімоваю Даўно прачнулася, расла, Як неба, фарбы васілько^ыя На ўцеху нам усім знайшла.
    I кожны год парою весняю Дзіўлюся з мілае красы. Пралеска! Матчынаю песняю Чаруюць родныя лясы...
    103
    Іду я ўвосень пералескамі, Часіну згадваю адну, Калі мая зямля пралескамі
    ВЯСЁЛ KA
    Вяснянка наша мілая, Ну, хто ж табе не рад? Жывуць тут людзі добрыя, Тут ёсць дзіцячы сад.
    «Вясёлкай» называемся За нашу весялосць.
    Вясёлкавыя колеры У алоўках нашых ёсць.
    Тут слова беларускае, Як музыка, гучыць.
    3 разумнай казкай вучымся На свеце лепей жыць.
    Каб нашы мамы добрыя He ведалі тугі, Hi холаду, ні голаду, Hi доўгае чаргі.
    Вяснянка наша мілая!
    Малюем сонца ўсход, Малюем хмаркі дзіўныя I кветак карагод.
    1994 г.
    Вяснянка наша мілая, Ну, хто ж табе не рад? Жывуць тут людзі добрыя, Тут ёсць дзіцячы сад.
    Усё жывое, роднае Мы будзем шанаваць. Вавёрку, птушку, вожыка Любіць і гадаваць.
    СТОЛЬ I ПАДЛОГА Дзеці ноччу казку снілі. Шарык спаў, не сніў нічога. I якраз у тыя хвілі Столь спрачалася з падлогай: — Чуеш ты?
    Я ў хаце — неба,
    3 вышыні гляджу я смела!.. Тут падлога зашумела: — Ну а я — зямля, Я — глеба!
    Туп-туп-туп! — Малыя крокі Я гукаю, я прымаю. — Гэта што? А я ад спёкі
    I ад сцюжы засланяю.
    Ад мяне хмурынкі блізка, Блізка ластаўкі-вяснянкі.
    — Да мяне ж бліжэй калыска
    I матуліны люлянкі...
    Тут Алесь расплюшчыў вочы, I не спіцца болей Олі: Зайчык сонечны падскочыў
    Ад падлогі аж да столі.
    Дзеці ноччу казку снілі...
    1995 г.
    КАШТАНЫ
    п
    У зялёных скрыначках жылі Рудавата-цёмныя каштаны. Вось яны пад восень падраслі, Кожны — быццам яблычак крамяны.
    Падалі да долу — бом-бом-бом! Хопіць у шкарлупінках хавацца! Бліскуноў сабрала я пятнаццаць, Пад дажджом прынесла іх у дом.
    I цяпер, у гулкі час завей, 3 імі ў гульні розныя гуляю: Гэты — шайба, хатні мой хакей, А таго я на руках люляю.
    Часам разбягаюцца яны, Бо не вельмі кожны паслухмяны. Носяцца па доме скакуны — Звонкія, вясёлыя каштаны.
    А каштан-асілак за акном Зноў вясны чакае, нібы свята. Ён узніме кветкі над дваром — Белыя, ў карунках ружаватых.
    1995
    ЗЯЛЁНЫ ДУ&
    Яго не трэба падганяць, Ён ведае сваю работу: Цябе ад ліўняў засланяць
    I цень даваць табе ў спякоту,
    Ахоўваць птушанятак сон
    I не схіляцца ў навальніцу.
    За доўгі век удзячны ён Вясёлкам, сонцу і крыніцам.
    Яму стае святла, вады
    На ўлонні роднае паляны. Гайдаць ён любіць жалуды — Сыночкаў будучых жаданых.
    Сынам ён хоча падарыць Зямлю і Шлях над ёю Млечны. Ім пад лістотай добра жыць, Ім баіць казкі дуб адвечны.
    Парой асенняй жалуды Паціху ападаюць долу, Каб тут праз нейкія гады Падлесак зашумеў вясёлы.
    ДУХМЯНЫ ЧАЙ ~і
    Калі ты застудзіўся ў непагоду —
    Таблетак розных не глытай!
    Найлепей — лыжка ліпавага мёду
    I ліпавы духмяны чай.	і
    I здасца: ліпа адчыніла дзверы, Жаданай госцяй увайшла. Павесялела раптам у кватэры Ад цвету, быццам ад святла.
    Зялёна-жоўтых кветак водар Спакою пчолам не дае.
    Пчала не спіць, пчала не лодар — I так гудзе, нібы пяе.
    Ты ачуняў, нібы не кашляў зроду. Мы заўтра скажам: — Уставай! Вось што такое лыжка мёду I ліпавы духмяны чай!
    1996 г.
    ЗОСІНЫ САК.РЭТЫ