У свеце дабрыні  Эдзі Агняцвет

У свеце дабрыні

Эдзі Агняцвет
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 120с.
Мінск 2013
31.96 МБ
Чаму ты, Зося, прысядаеш, Гуляеш так ці наглядаеш?
— Мая загадка — Мая адгадка!
Прысяду я — маленькай буду: Убачу я такія цуды, Што бачыў мой браток Змітрок, Калі зрабіў свой першы крок!
— Нямала цудаў навакол. Ну а цяпер скажы мне, Зося, Чаго ўзнялася ты на стол, Што там цікавага знайшлося?
— Мая загадка — Мая адгадка!
А вельмі зведаць я хачу, Што бачна дзеду Кузьмічу: Калі вакол я зверху гляну — На міг сама дарослай стану!
1996 г.
ПАЖАДАННЕ
Ты скажы, каму нямілы Дзень зімовы, белакрылы? Налятае снегавей — Клічуць лыжы і хакей.
Будзь разумны, спрытны, дужы, He пужайся лютай сцюжы!
I ўсміхнецца Дзед Мароз: — Чэмпіён у нас падрос!
Новы век не за гарамі, Будзьце ўсе працаўнікамі! Хай шчаслівых дзён прыход Набліжае Новы год!
1998 г.
j
1998 г.
ЛЮ&КА-ЛЮ&А
Любіць Любку-Любачку
Цэлы белы свет.
Можа, хто адка^ка мне — Ў чым жа тут с
Жэўжыкі памчаліся Па яе слядах, Прывучае кожнага Бегаць на каньках,
Сцюжы не палохацца, Смела ўстаць на лёд... А самой настаўніцы Толькі сёмы год.
Вось бабуля з кошыкам Ледзьве-ледзь брыдзе. Побач Люба вырасла — I не быць бядзе.
Кацянё падбітае Цягне Любка ў дом, Лапку перавязвае, Поіць малаком.
Ёсць у Любкі прымаўка:
Анічога дзіўнага — Проста ўсіх люблю.

ВОСЬ ЯХ/Я ФУТБАЛІСТЫ!
Ёсць у нашай коткі Данкі Т^эы дачушкі, тры бялянкі, У футбол гуляюць, Маму забаўляюць.
Скача з ніткамі клубок, Рыжы мячык-калабок. Футбалісты для размінкі Часам падмятуць смяцінкі, Лапкі ўмыюць языком. Любіць іх сабака Гром. Ён куляецца з малымі, Хоць асілак перад імі.
Скокне ўгору
I на дол,
I пішчаць бялянкі — гол! Ён на задніх лапах ходзіць.
I з малечай карагодзіць.
Ціхім вечарам на сон Прынясе падсцілку ён, Ім спявае калыханку. _ Гром шануе котку Данку.
1998 г.
ЦІШКА ТРАПІУ У КН/ЖКУ
Цішка гульні выдумляе:
Глянь, паслухай...
Ён мяняе
Снежную бабу —
на зялёную жабу, Чорнага індыка —
на рыжага хамяка, Шумную пласцінку —
на сасновую галінку, Каштоўную марку —
на белую хмарку, А ключоў жалезных вязку —
на дзедаву казку.
1998 г.
КОНЬ / КОНІ&
Рыжы конь хадзіў па лузе. Там, на волі, паміж траў, Хтось зялёны, невялічкі I скакаў, і стракатаў.
Конь здзівіўся, глянуў скоса: — Гэй, малеча, хто ты ёсць? — Хто я? Конік.
Тут жыву я,
I на лузе я — не госць!
— Конік? Дык няўжо калісьці Быў я сам такім малым?..
I схіліўся конь з пяшчотай: — Будзеш родзічам маім!
Ну а тут здзівіўся конік, Жвавы, спрытны, як агонь. Да асілка ён падскочыў: — Адкажыце, хто вы? — Конь!
Засмяяўся конік звонка:
— Вось адкуль мой добры род! Значыць, я вялізным буду, Падрасту за нейкі год.
Ён за хвост каня ўчапіўся, Балабоніў на ўвесь луг — Камарам, жукам хваліўся: Конь — яго і брат, і друг.
На сцяблінцы, як на скрыпцы, Ён іграў, вадзіў смыком.
Верыў ён, маленькі конік, — Дужым вырасце канём!
1999 г.
COM I COH
Com сасніў салодкі сон: Ён зусім не сом нібыта — Кіт заморскі самавіты.
Com праз сон пужае качак: — Эх вы, качкі-небарачкі! — Ну а ты не кіт, а зломак! — Качкі ўселіся на сома.
Качаняты не зявалі, 3 вусам сомавым гулялі.
2000 г.
ЗМЕСТ
Сябар дзяцей 	 А вы пазналі?	 Шчодры Цішка	 Кот і сонца	 Мой каляндар	 Ціхі вечар	 Музыканты	 Як нас здымаў фатограф.... Я рабочы	 Мама песціла малога	 Галоўны дворнік	 Ліст	 Як нашкодзіла Мальвіна цацкам, дзецям і машынам Дажджы	 Дзецям	 Скрыпач	 Навасёлы	 Спіць Алёнка	 Перад дарогай 	 Лісток	 На варце ганаровай	 Край сяброў маіх	 Узбекскі госць	 Хто перагоніць? 	 Вельмі «ветлівы» Мікіта.... Свісток	 Калыханка	 Родны дом	 Саўка за сталом
. 4
. 8
10
11
12
14
16
17
18
19
20
22
24
27
28
28
30
31
32
33
34
36
37
39
40
41
42
43
44
Хор	 Выбачай	 Чыжык		
Як спалохаўся сівер		 Цымбалісты		
Вось які агеньчык! 		
Скокі		
Баксёр		
Асілкі		
Хлопчык-грыб	 Зямля з блакітнымі вачамі... Наш Мінск	 Ідуць дадому хлопчыкі	 Хай часцей смяюцца дзеці ... Наташа Барысава	 Вясёлая шпакоўня	 Табе жадаю	 Чаму ў трывозе Дзед Мароз? Пеўнік	 Мы першакласнікі	 Мяч-пацешнік	 Mae браты	 Дзе твой час?	 Пытанне і жаданне	 Наша жаданне	 Першае слова	 Чэрвень 	 Беражы зямлю і неба	 Майстэрня	 Што ты робіш?	
46
47
49
51
52
53
54
55
56
57
58
59
60
62
63
65
68
69
71
72
73
74
76
76
77
79
80
81
82
84
Якія лекі ў дактароў?	86
Дудка	88
Гармонік	89
Вятрамі падшыты	90
Чапяла і чапля	90
Хвалілася каша	91
Цымбалы	91
Дзеці Арменіі	92
Скрыпка	93
Бярозавы лісток	93
Бубен	93
Рэчка-рэчанька мая	94
Мой рыжы Бім	95
Клён	97
Ляшчына	98
Яліна	100
Ясень і Ясь	101
Пралеска	103
Вясёлка	104
Столь і падлога	106
Каштаны	107
Зялёны дуб	108
Духмяны чай	109
Зосіны сакрэты	110
Пажаданне	111
Любка-Люба	112
Вось якія футбалісты	113
Як Цішка трапіў у кніжку	114
Конь і конік	114
Com і сон	116
1

Літаратурна-мастацкае выданне
Серыя «Бібліятэка часопіса “Вясёлка”»
Агняцвет Эдзі Сямёнаўна
У свеце дабрыні
Зборнік вершаў
Укладальнікі:
Бычко Алена Богуш Святлана
Рэдактар A. М. Зэкаў
Мастак вокладкі В. К. Жалудкова
Дызайн В. К. Жалудкова
Мастацкі рэдактар I. А. Маслакова
Камп’ютарны набор К. М. Дзегель, I. А. Маслакова
Камп’ютарная вёрстка I. А. Маслакова
Карэктар С. Я. Богуш
Падпісана да друку 30.09.2013. Фармат 70x100 Vie-
Папера афсетная № 1. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 9,75. Ул.-выд. арк. 8,3. Тыраж 2000 экз. Заказ 1561.
РУП «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”». ЛН № 02330/639 ад 31.01.2012.
Вул. Будзёнага, 21, 220070, г. Мінск.
Надрукавана ў друкарні
ААТ «Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа». ЛП № 02330/0150496 ад 11.03.2009.
Вул. Каржанеўскага, 20, 220600, г. Мінск.
Бібліятэка часопіса «Вяселка»
Дзяцінства — цудоўная краіна, у якой заўсёды знойдзецца мноства цікавых спраў і гульняў. Падчас гульні можна шмат чаму навучыцца, але яшчэ больш можна даведацца з цудоўных кніжак, напісаных на мілагучнай роднай мове. Такія кніжкі абавязкова павінны быць у кожнай сям'і!
Разумеючы гэта, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі і дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Мікалай Супрановіч вырашылі аб'яднаць свае намаганні і выдаць унікальную серыю кніг для дзяцей, якая атрымала назву «Бібліятэка часопіса "Вясёлка"».
У гэтай серыі маленькія чытачы і іх бацькі знойдуць вершы, апавяданні, беларускія народныя і аўтарскія казкі, а таксама казкі народаў свету, нарысы, загадкі, скорагаворкі і шмат іншага.
Аўтары кожнага твора — класікі беларускай дзіцячай літаратуры і
таленавітыя сучасныя пісьменнікі. Творы, якія ўключаны ў кнігі серыі, прайшлі сапраўднае выпрабаванне часам: усе яны былі надрукаваны ў часопісе «Вясёлка» ў розныя гады, але сустрэліся толькі на старонках кніг серыі.
Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым дзецям прыемна і карысна правесці
час за чытаннем нашых кніг!