У свеце дабрыні  Эдзі Агняцвет

У свеце дабрыні

Эдзі Агняцвет
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 120с.
Мінск 2013
31.96 МБ
Я з ёй пагутарыць гатоў!
Аловак сіні ўзяў.
Яшчэ нікому я лістоў
Дагэтуль не пісаў.
Каму пісаць?
«Дзі-вак,
цік-так!» — Гадзіннік лік вядзе.
I я пачаў, нарэшце, так: «Сініца, добры дзень!
Як ты ў гняздзе сваім жывеш?
Як вучыш ты дзяцей?
Чаму мне песень не пяеш?
Ты прылятай часцей!»
На падаконнік я цішком Паклаў свой першы ліст. Назаўтра
над маім акном Пачуўся тонкі свіст.
Сініца!
Вось як піша ён — Аловак сіні мой!
А ліст
вятрыска-паштальён Аддаў, напэўна, ёй.
1964
г.
I крошкі на маім акне Цяпер яна дзяўбе.
Штось зразумелае і мне Пяе сама сабе.
НАШКОДЗ/ЛА МАЛЬВІНА ЦАЦКАМ, ДЗЕЦЯМ / МАШЫНАМ
Даволі сварыцца 3-за кожнай драбніцы, Прыдумаем гульні з прыгодамі! Ты будзеш шафёрам, А я — святлафорам, Астатнія ўсе — пешаходамі.
Запрасі, Калі ласка, таксі!
Ля ганка — стаянка, На лавачцы зранку Сядзяць пасажыры цярплівыя: Мядзведзі, зайчыхі, Ласіхі-франціхі
I белыя мышкі пужлівыя. He змясціцца Сямейцы такой На машыне адной Легкавой!
Загрукалі дзверы, I з кожнай кватэры
Выходзяць шафёры з машынамі. Зайчыхі, паедзем!
А вы ўжо, мядзведзі, Уважнымі будзьце мужчынамі!
Захапіце з сабой качаня, Заадно прычапіце каня!
Па жоўтай дарожцы Бягуць «Запарожцы»
I «Волгі» зялёныя, сінія.
I раз назаўсёды
Для ўсіх пешаходаў Праведзена белая лінія.
Запомніце:
Гэта — не двор.
Гэта — вуліца.
Я — святлафор.
Чырвоны ліхтарык
Гарыць!
3 тратуара
Сыходзіць нікому няможна — АСЦЯРОЖНА!
Заззяе законны
Агеньчык зялёны —
He бойся,
Ідзі, падарожны!
ПЕРАХОД!
Можаш смела ісці, Пе-ша-ход!
Калі на дазоры
Няма святлафора, —
Там правілам добрым кіруюцца: Налева зірніце, направа зірніце, Агледзьце ўважліва вуліцу.
Калі не відаць машын, Пераходзьце, дачушка і сын.
Гэй, хто з самакатам
У плацці стракатым
Бяжыць з падваротні на вуліцу?
Ды гэта ж Мальвіна,
Дзяўчына-маліна!
Вы бачылі ляльку-разумніцу?
Затрымайце яе самакат!
Лялька, лялька, вяртайся
назад!
I спыняюцца сорак машын На пятнаццаць, На дваццаць хвілін.
3-за гэтай задзіры
Усе пасажыры
У садзік,
У школу спазніліся. Яе з самакатам
Прывезлі дахаты
I доўга на ляльку сварыліся. Плача лялька, Сядзіць ля акна,
«БОЛЫП HE БУДУ!» —
ДАЖДЖЫ
Я лаўлю рукою звонкі Першы дождж...
3 ім лячу наперагонкі Басанож.
Сіні дожджык — працаўнік, Ён прастойваць не прывык. I зялёны летні лівень Я люблю!
Кроплі падаюць імкліва На зямлю.
Дон-дон-дон! —
I шчодры дождж Пераблытаў з Донам Сож! Mae колер шараваты
Трэці дождж.
Ён, як восень, сумнаваты. Ну і што ж!
Кроплі дробныя праз сон, Як зярняты, сее ён.
Каб ракой зрабіцца быстрай Я магла,
Пэўна, ўсе б дажджынкі-іскры Зберагла
Для хмурынак і вятроў — Добрых будучых дажджоў!
1966 г.
ДЗЕЦЯМ
Я вельмі шкадую аб тым, што не мела
Ў дзяцінстве «Вясёлкі»,
«Мурзілкі»,
«Барвінка»!
Цяпер я зайздрошчу вясёлым
і смелым —
Усім дарагім хлапчукам і дзяўчынкам.
У добрым здароўі гадуйцеся, дзеці, У сэрца ўбірайце ўсе фарбы вясёлкі! Хачу, каб вы ўсё разумелі на свеце, А ў працы былі як руплівыя пчолкі.
1966 г.
С&РЫПАЧ
Я пакуль іграю гамы толькі.
I злуюцца за сцяной суседзі:
— Што ж ты? Ані вальса, ані полькі?
Мучыш скрыпку... Мы трываем ледзьве!
Я прашу ў суседзяў прабачэння.
Я прашу вялікага цярпення.
Можа, трошкі я і надакучыў...
Пачакайце, дайце навучыцца!
L Ёсць у струнах чатырох пявучых
I вятры, і ліўні, і крыніцы.
Колькі там схавана гукаў розных! Струны — як таемныя сцяжынкі: Хочаш — завядуць у лес марозны, Тонкім звонам там звіняць галінкі. Хочаш —
Нарач-возера пачуеш, Там вандруюць залатыя рыбкі.
Будзе час!
I ўсё, што захачу я, Выйдзе ўсё з маленькай гэтай скрыпкі.
Чуеш? «Рэ» ідзе, як рэха, ў горы, Музыкай напоўнена ўсё чыста.
Мінск! — I пачынаецца мой горад 3 ноты «мі», яскравай, серабрыстай.
Я пакуль іграю толькі гамы, Церпяць іх настаўнік мой і мама... Пацярпіце вы! Я музыкантам буду,
НАЗАСЕЛЫ
Там паркет з янтарным бляскам, Сцены — колеру зарніцы.
На балконе — месца краскам, Сінім казкам і сініцам.
Грузяць на машыну рэчы: Кнігі, шафы, стол і ложкі.
I калі б па-чалавечы Рэчы размаўлялі трошкі, Вось бы зашумелі весела Кніга з кнігай, крэслы з крэсламі!
Рэчы радуюцца моўчкі. А ля ганка скача Сеня, Ён ад сонца жмурыць вочкі, Склаў ён песню наваселля: — Навасёлак, наваселіца, Сёння Сеня пераселіцца!
Балалайка не ўтрымалася, 3 чамадана абазвалася: — Дзінь-дзінь, Сень-цень, Ну і добры Будзе дзень!
1968 г.
СПІЦЬ АЛЁНКД
Які Лявонка гаманкі — Нібы ручай вясновы!
Гудуць у доме ўсе куткі, А ў сшытку скачуць словы.
Яго бярозавы кіёк
Для ўсіх прыгод прыгодны: I самазвал, і скакунок, I нават сцяг паходны.
На поўны ход ідзе гульня.
I шумна тут, і звонка.
Прыходзіць раптам цішыня: — Маўчыце, спіць Алёнка!
Растуць малыя дзеці ў сне. Ці сніцца сон Алёнцы?
Гайдаецца, як на чаўне, Трохмесячнае сонца.
Пайшоў на пальчыках Лявон —
I змоўклі ручаіны.
I ўжо Лявон — не ветрагон.
Старэйшы брат. Мужчына.
ПЕРАД ДАРОГАН
На сваім маленькім ганку Бацька-шпак адзін стаіць.
I прадзе паціху восень Залатую ніць.
Азірнуўся шпак, паправіў Чорны ў кропельках пінжак I над хатай звонка-звонка Засвістаў, нібы юнак.
I вясёлая шпачыха Адгукнулася здалёк. Прыляцелі дзве дачушкі I малы сынок.
Перасвістваліся доўга.
Развітацца цяжка ім
3 ціхім небам, светлым гаем, 3 домікам сваім.
Як збіраліся ў дарогу, Напіліся смачных рос.
Кожны ягаду каліны Ў дзюбачцы панёс.
Будзе з імі ў падарожжы Водар роднай стараны.
Да сустрэчы, да спаткання, Да вясны!
1968 г.

Л/СТО&
Звонкі лісток адарваўся ад клёна
I пакаціўся, пабег па зямлі.
А на палянцы жоўта-зялёнай, Быццам на струнах, іграюць чмялі.
Верас ліловы, як на цымбалах, Ціха трымціць увесь дзень дацямна. Колеры лета рабіна сабрала, I чырванее на сонцы яна!
Як я люблю вераснёвыя дзівы! Ходзяць па лесе вятры-трубачы. Толькі грыбы засядаюць маўкліва — Песням патрэбны свае слухачы.
1968 г.
НА ВАРЦЕ ГАНАРОВАН
Васілёк, на дзіва, ціхі, строгі, На пачэснай варце ўпершыню. На прасторнай плошчы Перамогі Ён стаіць ля Вечнага агню.
Перад гэтым спаў ён неспакойна, Уставаў, гадзіннік правяраў.
У кароткіх снах ён бачыў войны, На якіх ніколі не бываў...
I цяпер, святочным майскім раннем, Марш паходны чуецца здалёк, Слухае з затоеным дыханнем Дзевяцігадовы Васілёк.
Вось ідуць салдаты-ветэраны — Тыя, што вярнуліся з вайны.
Першыя чырвоныя цюльпаны На сівы граніт кладуць яны.
Пакланіўся нізка абеліску
Чалавек, што вызваляў зямлю: Ён, знаёмы хлопчыку з калыскі, Памахаў рукою Васілю.
Сёння тата ў форме капітанскай, Выцвілай на сцежках франтавых, Пазірае з гордасцю і ласкай На шчаслівых юных вартавых.
Помніць тата цяжкія дарогі
I сваіх загінуўшых сяброў. На вялікім свяце Перамогі Думае аб шчасці для сыноў.
Плешча мора сцягаў пурпуровых, Ландышаў лясных звініць паток, I стаіць на варце ганаровай Сын салдата — хлопчык Васілёк.
1970 г.
КРАЙ СЯ&РОЎ МА/Х
Я сябрую з краем бурштыновым, Ёсць тут і бяроза, і сасна.
Я знаходжу блізкія мне словы: Даўгава — па-нашаму Дзвіна.
Вэверэ — па-нашаму вавёрка, Ветра — быццам чуюцца вятры. Палыном улетку пахне горка, Росны луг свіціцца на зары.
Я іду. I многае знаёма:
Ясені, асіны, пошум траў.
На паляне, ўжо зусім як дома, Хтосьці нашу «Бульбу» заспяваў.
Па сцяжынках, у лясным зацішку, «Бульба» скача ўсё далей, далей.
УЗ&ЕК-СШ ГОСЦЬ
Наш госць з Сярэдняй Азіі Смяяўся ад душы, Калі яму адразу я Сказаў: «Салям! Яхшы».
Два словы адмысловыя Мне тата перадаў, Калі ён хаты новыя Ў Ташкенце будаваў.
Зямля разбушавалася, Грымела дзень пры дні. I ўсё, што будавалася, Чакала цішыні.
He зналі людзі роспачы! ...3 тае цяжкой пары У мінскага рабочага Ў Ташкенце ёсць сябры.
г А нетры ўтаймаваліся, Забылі гнеў і злосць!
I вось мы дачакаліся — Да нас прыехаў госць.
У дзядзькі вочы чорныя
I доўгі чорны вус, I цюбецейка ўзорная.
Яго завуць Юнус.
Павеяла бавоўнаю, Таполямі, вясной, Павеяла, галоўнае, Узбекскай дабрынёй.
Усіх з двара паклікаў ён — Дзяўчатак, хлапчукоў.
Сабраў сям’ю вялікую На цёплы смачны плоў.
Мы елі плоў з прысмакамі, Хвалілі ад душы.
I кожны дзядзьку дзякаваў Па шчырасці — «Яхшы»!
1972 г.
ХТО ПЕРАГОНІЦЬ?
Залацістаю дарогай — Хто з нас першы — я ці дождж?
Лівень — хлопец шпарканогі, He адстану я!
I ўсё ж — Каня-птушачка сціхае I не просіць: «Піць-піць-піць!» Дождж умомант паспявае Бор сасмяглы напаіць.
Поіць травы,
поіць жыта, Гоніць шэрую тугу.
Ён — вясёлы, працавіты, Ну а я — за ім бягу.
Дзі-лі, дзі-ва, як шчасліва Кроплі-песенькі звіняць!
Прыйдзе час —
і ўсім на дзіва Буду небам кіраваць.
I аблокам-абібокам He дазволю доўга спаць, Шэрабокім, белабокім — Загадаю працаваць.
To імчымся мы палянкай, To прасторным бальшаком; Падпяразан ён маланкай, Я — чырвоным паяском.
1973 г.
ВЕЛЬМІ «ВЕТЛІВЫ» МКІТА.
У спякоту або ў студзень, Незалежна ад умоў, Людзі ўсе ідуць як людзі: — Добры дзень!
— Салют!
— Здароў!
Усміхнецца той другому — I абодвум весялей.
Толькі ён выходзіць з дому, Як гусак ці Бармалей:
I надзьмуты, і сярдзіты Вельмі «ветлівы» Мікіта! Ён паклаў свой «Добры дзень!» У партфель або ў кішэнь?
I каго ён пераймае?..
У дрымучых джунглях слон Галавой слану ківае — Аддае і слон паклон.
А як звонка ў пушчы нашай!
Берасцянка: — Цінь-цінь-цень!
— Добры дзень! — шчыгол адкажа.
Праўда, пень маўчыць як пень.
I надзьмуты, і сярдзіты
Вельмі «ветлівы» Мікіта!
Ён паклаў свой «Добры дзень!»
У партфель або ў кішэнь?
1973 г.
CBtCTOK
Іграюць конікі ў траве На скрыпачках зялёных.
Лісцё, як музыка, жыве, Лісцё пяе на кронах.
Але не чуе наш Змітрок, Адно ён ведае — свісток.
Гадзіну свішча, дзве
і тры, — Шпакі, шчыглы не рады!
I певень глухне на двары
I просіць:
— Дайце рады!
Але не чуе наш Змітрок,
Адно ён ведае — свісток.
Тры дні свістаў, тры дні шалеў, He тры, а быццам трыста! Свісток асіпнуў і знямеў, Ён сам аглух ад свісту.
I як ні дзьмухае Змітрок — Яго не слухае свісток.
1973 г.
—
КАЛЫХАНКА
Ад цямна і да світанку Бор спявае калыханку Родненькай сасонцы. А на золку сны знікаюць Хмаркі белыя люляюць, Калыхаюць сонца.
Хто схіліўся над калыскай
Над сваёй крывінкай блізкай? Лепшыя на свеце!
I нягучны спеў матулі Нават зорачкі пачулі, Як малыя дзеці.
— Спі, дачушка, Спі, дзіцятка, Падрастай, маё зярнятка, I не ведай ліха!