• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце дабрыні  Эдзі Агняцвет

    У свеце дабрыні

    Эдзі Агняцвет

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 120с.
    Мінск 2013
    31.96 МБ
    Спіце, ветры, не гудзіце, Мілых вочак не будзіце. Ціха-ціха-ціха!
    1974
    
    Яна жадае ўсім дабра I адкрывае свет — Ад літары вялікай «А» Да зорак і планет...
    РОДНЫ дом
    Я называю родны клас Харошаю сям’ёй.
    Удзячны шчыра кожны з нас Настаўніцы сваёй.
    Люблю высокі стройны дом, Дзе нам дужэць, расці.
    Ён кожным сонечным акном Мне свеціць у жыцці.
    1974 г.
    
    САУКА ЗА СТАЛОМ
    Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
    Дзве чыстыя лыжкі ляжаць.
    — Ну і што ж?
    Ляжаць, хай ляжаць, іх не буду чапаць. Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.
    3 талеркі ён сёрбае крупнік — ой-ой! Кавалачкі мяса хапае рукой.
    Ен пальцамі ловіць у шклянцы кампот, Абрусам ён выцер і шчочкі, і рот.
    Пасля на талерку падручнік паклаў — I кнігу карміў ён аб’едкамі страў...
    Відэлец не ўцерпеў:
    — За цэлы мой век
    Мне трапіўся першы такі чалавек!
    Ускочыла лыжка
    і ну рагатаць:
    — Хі-ха, ха-ха-ха,
    ён дурненькі, відаць!
    А нож узлаваўся і тупнуў нагой:
    — Давайце паслужым мы справе другой! Пакінем яго аднаго за сталом, А самі запішамся ў ме-та-ла-лом!
    
    Саскочылі разам усе са стала — Ніякая сіла спыніць не магла. Відэлец, і лыжкі, і нож — ля дзвярэй. Збянтэжыўся Саўка:
    — Чакайце, э-гей!
    А тыя ляцяць, азірнуцца не хочуць.
    — Хі-хі, ха-ха-ха! —
    толькі лыжкі рагочуць.
    Бяжыць недарэка з пустымі рукамі...
    Чым скончыцца ўсё?
    Вы прыдумайце самі!
    1974 г.
    I
    ХОР
    Спачатку ў залу белую Ўступае цішыня,
    мы — адно ўжо цэлае — ты,
    і ён, і я.
    ночы узвіваюцца!
    Над вогнішчам — прастор, I сэрцы ўсе зліваюцца У адзін сугучны хор.
    He сумнай, не мінорнаю Я песняю жыву. Нібы дарогай зорнаю Плыву, плыву, плыву.
    Адзін з другім суладныя Дысканты і альты.
    Мы любім песні складныя — I ён, і я, і ты.
    Тут пераклічка чуецца
    I салаўёў, і дрэў.
    I нам мацней сябруецца: Мы — хор,
    мы — дружны спеу.
    1974 г.
    ВЫ&АЧАЙ
    Уявіце дзень прыгожы, Шумны горад, светлы май. У аўтобус спадарожны Сеў асілак Выбачай.
    Усміхаўся дзецям шчыра, Ад натоўпу засланяў, I старэйшым пасажырам Ён з пашанаю казаў:
    — Калі ласка,
    Вы сядайце, Я магу і пастаяць!
    Выбачая-Выбачайце Дзеці хочуць пераймаць.
    — Выбачайце, — кажа Лада, — Можна сесці ля акна?
    I дзяўчына Лада рада, У акно глядзіць яна.
    — Выбачайце, — просіць хтосьці, Перадайце мне білет.
    (Мабыць, едзе той у госці — У руках яго букет.)
    Плошчы, вуліцы, прысады... Едзем, едзем.
    Раптам — крык! Нечакана каля Лады Дакучай Хама узнік.
    Загадаў дзяўчынцы злезці I за коскі тузануў.
    Стаў марожанае есці, Выбачая штурхануў.
    I круціўся, цмокаў зноўку, Чхаў і чмыхаў Дакучай.
    — Мабыць, ёсць у вас насоўка? — Запытаўся Выбачай.
    — А табе якая справа?
    Хто ты ёсць? Адкуль прыйшоў?.. Выбачай, заўжды ласкавы, Спахмурнеў ад грубых слоў.
    Глянуў позіркам сур’ёзным: Я — звычайны Выбачай.
    А як возьмешся за розум — Ты мяне тады шукай!
    1974 г
    I саскочыў, і закрочыў Выбачай насустрач дню. Дакучай расплюшчыў вочы — Ён здзівіўся ўпершыню.
    чыжык	х.
    Двор.
    На паркане — аб’явы сур’ёзныя,
    Самыя важныя, самыя розныя.
    Ва ўсіх людзей — неадкладныя справы.
    Хто пройдзе міма такой аб’явы?
    «ЗГУБІЎСЯ КОТ — КОЛЕРУ РЫЖАГА,
    3 ЧОРНЫМ ХВАСТОМ.
    ЗАВЕЦЦА ЧЫЖЫКАМ.
    ХТО ЗНОЙДЗЕ ЯГО — КАЛІ ЛАСКА, ВЯРНІЦЕ!
    ВЕЛЬМІ ВАС ПРОСІЦЬ ЛЯЎКЕВІЧАЎ ВІЦЯ.
    АДРАС: ЗЯЛЁНАЯ, СЕМДЗЕСЯТ ПЯЦЬ, КВАТЭРА ШАСНАЦЦАЦЬ. БУДУ ЧАКАЦЬ!»
    I людзі ў кватэру шаснаццаць прыходзілі, Катоў беспрытульных да Віці прыводзілі: У футры дзяўчынка, дзядуля з кійком,
    I дзядзька,
    і хлопчык з малым хамяком.
    А Віця сумуе:
    «Не, гэта не Чыжык!
    I поўстка не тая, не Чыжык, а пыжык!»
    Але ж накарміў ён катоў малаком, Яшчэ пагуляў ён з малым хамяком.
    Лашчацца рыжыкі, труцца варкоцікі
    Бокам і носам аб ногі і боцікі.
    А тата смяецца:
    — Катоў мнагавата.
    Быў Чыжык адзін, цяпер — поўная хата!
    Але тут не трэба ні просьбаў,
    ні слёз:
    He выганяць жа
    іх на мароз!
    1975 г.
    ЯК СПАЛОХАЎСЯ СІвЕР
    Дзьмуў паўночны змрочны вецер
    I злаваў на ўсё на свеце. На дарогах бушаваў, Нават дзесьці дах сарваў.
    Дзьмуў у студзені, у лютым. Быў ён люты і надзьмуты, Быццам мех калючак з’еў.
    Выў, злаваўся
    і... знямеў.
    Іншы вецер — светлы, мілы — Нёс вясну на цёплых крылах, Ён растопліваў снягі,
    I прыйшла сяброўка Мая, I прыбег сусед Лявон. Кожны гукі пераймае: — Дзі-лі, дзі-лі, дзі-лі-дон!
    ЦЫМ&АЛІСТЫ
    Падарылі мне цымбалы — Струн вясёлы перазвон.
    Я зайграла, заспявала: — Дзі-лі, дзі-лі, дзі-лі-дон!
    Весялей, сябры, іграйце, Праганяйце з хаты сон!
    I ляноту праганяйце: — Дзі-лі, дзі-лі, дзі-лі-дон!
    ВОСЬ MJ ДГЕНЬЧЫК!
    Я прывезла з Латвіі каменьчык — Сонечны, бурштынавы агеньчык. Ён уранку, быццам чарадзей, Чараваў на беразе людзей.
    Я кладу яго на ўскрайку парты — Ажывае сінь маўклівай карты, Як у добрай казцы, караблі Па марах і рэках паплылі.
    Дома той бурштынавы асколак Зіхаціць, празрысты і вясёлы. Палюбуйся добрым светлячком — Можа, станеш сам чараўніком!
    1975 г.
    CKO KI
    Выраслі на агародзе
    Бульба, рэдзька і часнок, Закружылі ў карагодзе —
    Злева ўправа —
    скок ды скок!
    I не ўцерпела капуста,
    I падскочыў памідор, Выглядала рэпа тлустай, А лятала, як віхор.
    — He тугі i я на вуха! — Ганарыцца бурачок. Ён з цыбуляй-рагатухай Спрытна скача «Крыжачок».
    — От пацеха дык пацеха! — I гарбуз, як жоўты мяч, Аж качаецца са смеху:
    — Гоп ды гоп, пайду наўскач!
    Лежабокі-агурочкі, He жаўцейце ад нуды! — Скача Зося, ззяюць вочкі, Гаспадынька — хоць куды!
    1975 г.
    
    БАКСЁР
    
    Дрыжыць зямля, дрыжыць наш двор:
    Ідзе Рыгор-баксёр.
    Ён кулакамі б’е малых, Надзьмуты — пых ды пых!
    Ідзе Рыгор — сігнал бяды.
    Малыя — хто куды!
    Хто — у вароты, хто — за клён, Пакуль не пройдзе ён.
    Спыняюць хлопца:
    — Што з табой?
    Адкуль такі разбой?
    Ён чырванее, як індык, Ледзь не крычыць «кулдык!»
    Адно малое — з гузаком, Другое — з сіняком...
    Ды абступіла бальшуна
    Шумлівая сцяна.
    Прыпёрты да сцяна баксёр
    Заплакаў як бабёр:
    — He буду болып! Я не маню.
    Прыміце і мяне ў гульню!
    1975 г.
    j
    
    ЛСІЛЮ
    — Я схапіў быка за рогі I забраў яго ў палон.
    — Я валун сапхнуў з дарогі, Важыў ён трынаццаць тон.
    — Я кварталы аж чатыры Нёс бабулю на руках.
    — Пераход падняў я з віру, Ён устаў, як сіні гмах!..
    — Я такой набраўся сілы — Гну рукамі сталь і медзь! Я — магутны, бы асілак Чэмпіён Алесь Мядзведзь!
    Гэта ўсё пачула Галька
    I сказала ціхім лялькам:
    
    — За такімі малайцамі Станем дужымі і самі. Нас ніхто цяпер, сябры, He пакрыўдзіць на двары!
    1976 г.
    ~і
    ХЛОПЧЫК-ГРЫ&
    Ён хто — апенька ці смаржок? Ён, мабыць, мне прысніўся. А можа, наш сусед Змітрок У шапцы нарадзіўся?
    Прыйшоў у госці ў добры дом, Хлеб-соль яму падшіслі.
    А ён у шапцы за сталом Сядзіць, як грыб у лесе...
    1976 г.
    ЗЯМЛЯ 3 БЛАК/ТНЫМІ ВАЧАМІ
    Зямля з блакітнымі вачамі, Раздолле рэчак і лугоў!
    Тут называюць Васількамі — На Беларусі! — хлапчукоў.
    Звіняць крыніцы, як цымбалы, Сцяжынкі свецяцца ў лясах.
    Палі, узгоркі, перавалы — Прасторны шлях, далёкі шлях!
    Краіна славы партызанскай, Краіна міру і даброт!
    Ты — наша слава, наша казка, Як сонца, добры твой народ.
    Твае сыны, твае унукі, Мы любім гул тваіх бароў.
    I рэкі цягнуцца, як рукі, Да цёплых, верных рук сяброў.
    1976 г.
    НАШ М/НСК.
    с с
    Кожнаму кварталу Аддаём салют!
    Любім дом Купалы Ціхі, родны кут.
    
    Ты прасторны, чысты, Горад наш герой, Свеціш прамяніста Зоркай залатой.
    ІДУЦЬ ДАДОМУ хаопчык/
    Над светлаю прасекаю Вячэрніх хмарак рух. Ідуць дадому хлопчыкі, He сумна ім удвух.
    Адзін, як шпак, насвіствае, Адказвае другі.
    I сосны, як таварышы, He ведаюць тугі.
    Знячэўку засвяціліся На ўзлессі светлякі.
    Адзін хлапец спалохаўся
    I закрычаў: «Ваўкі!»
    Бяскрыўдныя агеньчыкі Мільгаюць у траве.
    Дрыжыць ён: «Вочы воўчыя!» ■ I голасна раве.
    Другі рагоча: «Слухай ты, Храбрэц, чакай, чакай!» I рэха смехатлівае Разносіцца:
    — Ай, ай!
    Ён дыхае ледзь-ледзь.
    Аб корч ён спатыкаецца
    I ўжо крычыць: «Мядзведзь!»
    А друг падбег на выручку, Сцягнуў яго з карча. Такі храбрэц спужаецца I сойкі, і драча.
    I драчыкі прачнуліся:
    ХАЙ ЧАСЦЕМ СМЯЮЦЦА ДЗЕЦП
    Нараджаюцца малыя Для жыцця на белым свеце. Як званочкі веснавыя, Хай часцей смяюцца дзеці!
    Смех наіўны, пераліўны, Быццам рэха чалавека, Ты звіні ў зялёным ліўні, На цымбалах і на рэках!
    Хай часцей смяюцца дзеці, Каб ніколі родным нашым He прысніўся прывід смерці, Хірасімы прывід страшны!
    Хай маленькія далоні Цягнуцца насустрач сонцу! Бачу ў немаўляці сёння Будучага абаронцу!
    Заслані сваю надзею Ад вайны, ад ліхалецця!
    I зямля памаладзее: Хай часцей смяюцца дзеці!
    1979 t
    НАТАША ВАРЫСАВА
    На балконе для лялькі — прастор.
    Юлька робіць для лялькі убор: Будуць сінія стужкі, як хвалі, 3 арабінавых ягад — каралі.
    Толькі лялька глядзіць, не ўсміхаецца, I нічога ёй
    не па-да-ба-ец-ца!
    — Можа, есці ты хочаш? — Маўчок. — Можа, смачны спячы калабок?
    Ані маннае кашы, ні рысавай He жадае Наташа Барысава. — Ты пястуха — і болей нічога! Тут ускочыла лялька на ногі:
    — I каралі, і стужкі з анучамі, I люлянкі мне ўсе надакучылі! Хопіць гладзіць мяне па галоўцы, Мяч хачу я ганяць на пляцоўцы.
    Мне пашыйце спартыўны касцюм. Я адкіну ляноту і сум!
    Быць хачу
    He мімозай цукровай, ірысавай, А жывою Наташай Барысавай!
    He ляжаць, не марнець на баку, А «дзень добры!» сказаць турніку.
    Раз, два, раз, два, He схіляйся, галава! Раз, два, тры, чатыры, Смела, весела і шчыра!
    Хто адважны — той здаровы. Хто за мною?
    Хто чарговы?
    1979 г.
    8ЯСЁЛАЯ ШПАК.ОУНЯ
    Цяжка птушкам у завею...
    Ціха скардзіцца сініца: — Я ад холаду сівею, Дзе мне з дзецьмі прытуліцца?
    Тут адзін яе сынок
    Сінячок зірнуў убок:
    — Мама, мама, ёсць кватэра! — Першы скокнуў ён праз дзверы. У шпакоўні — пуста, ціха.
    Дзесь на поўдні шпак,
    шпачыха.
    Тата важна сцены кратаў: — Уцяпліць нам трэба хату. Неслі пух, саломку неслі, Аж забыліся на песні. Хтось да іх у вецер, снег Папрасіўся на начлег: — А ці ёсць гаспадары
    у двары?
    Запрашала гаспадыня: — На стале вячэра стыне. Месца знойдзецца для ўсіх, Для дарослых і малых!
    I ўсміхнулася гасцінна Ўсёй сямейцы вераб’інай. Стала ў хаце весялей, Як у добрых у людзей.
    Шчабятухі-непаседы Прывялі з сабою дзеда. Казкі ў дзюбе ён трымаў. He журыўся, не драмаў.
    Што пасля?
    Ніякіх сварак, Хоць на ўсіх пакой адзін. Тут і кухня, лазня з парай I дзіцячы магазін.
    Чысціць-мые дом сініца — Ані цёмнага кута!
    Вераб’іха-маладзіца