У свеце дабрыні  Эдзі Агняцвет

У свеце дабрыні

Эдзі Агняцвет
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 120с.
Мінск 2013
31.96 МБ
Крупнік варыць — смаката!
Верабей пад шум завей Цешыць казкамі дзяцей.
А ў самога — гальштук чорны, Шапку ўзяў у шэрых хмар.
I ад летніх дзён задорных Захаваў ён свой загар.

Ён і ўзімку сонца любіць, Промняў светлых перабор I маленькіх соняў чубіць, Часта кліча на прастор.
Колькі іх?
He злічыш проста.
Ну і дружная сям’я!
На ляту хапаюць проса,
Што ў кармушку сыплю я.
Для здароўя і забавы Неабходна лётаць ім. Завірухі неўзабаве Адгудуць, сплывуць як дым.
А тады...
67
Бывай, шпачыны Дом, дзе крылы адраслі.
Добры дзень, кусты шыпшыны, Воля неба і зямлі!
Дзякуй хаце за радню, За цяпло і дабрыню!
Прылятайце, шпак, шпачыха! У кватэры — чыста, ціха.
1980 г.
ТА6Е ЖАДАЮ
Яшчэ вясна адпачывае, Пад снегам дрэмле крыгаход. Святло па хвілях прыбывае — Прыйшоў на працу Новы год.
Адкрыў ён звонкае надвор’е, Прасторы — лыжам і канькам, Усё — на добрае здароўе Дзяўчынкам нашым, хлапчукам.
Расці
і радуй, дружа мілы, Бацькоў,
настаўнікаў,
сяброў!
Жадаю розуму і сілы Табе для будучых гадоў!
1981 г.
Tift
ЧАМУ У ТРЫВОЗЕ ДЗЕД МАРОЗ?
Закружыўся верталёт
Над узлескам, над палянай. Прызямліўся Дзед-пілот, На паляну з жахам глянуў.
— Як змяніўся гэты бор! Быў ён весні, чысты, звонкі. Ад сініц сінеў прастор, I свяціліся сасонкі.
I на Поўначы я сніў, Як скакала тут вавёрка, Дзяцел шышкі ёй насіў На вячэру адвячоркам.
Я да вас вярнуўся зноў 3 першым інеем, з парошай. Толькі й следу не знайшоў Ад мясціны той прыгожай...
see
*
Пазірае Дзед Мароз 3-пад заснежанай вушанкі: — He паляна — смецця воз! Тут паперкі, там бляшанкі.

0
0
о t
0 0
0 °
0
о
0
’ 0 і о
I якія дзікуны
Тут улетку бушавалі?
Лапак елкі і сасны
Для кастроў не шкадавалі...
Я ж хачу, каб на зямлі Нават самыя малыя Шанавалі, бераглі Нашы радасці лясныя.
He чапалі мурашоў, He чапалі гнёзд птушыных, Каб любілі край бацькоў, Кожны кут сваёй Айчыны!
1982 г.

о
ПЕУНІК
Пеця-Пеця, Петрусёк
Па сумётах — скок ды скок! Што ты рана ўстаеш, Сонцу спаць не даеш?
— Пазяхаць-драмаць навошта?
Маму я правёў да пошты.
3 поўнай сумкай пойдзе мама — Тэлеграмы, тэлеграмы!
Хай мяцеліца злуецца!
Мама людзям усміхнецца — Адляцяць далёка сны Ад вясёлай навіны.
Пеця-Пеця, Петрусёк
Па сцяжынках — скок ды скок! Самы першы — як іначай? — Ён прыбег у сад дзіцячы.
Будзіць мішку, зайчанятак, Будзіць сонных парасятак. Штурхануў ката пад бок: — Прачынайся, абібок!
I кухарыць з цёткай Маняй, Гаспадарыць наш сынок, J Клапатлівы пеўнік ранні — Пеця-Пеця, Петрусёк!
1982
I
МЫ ПЕРШАКЛАСН/К/
Верасень, верасень, Першы лісцік залаты, Верасень, верасень, Нас прывёў у школу ты.
Наша настаўніца — Першы ў класе чалавек. /Гут пачынаецца Казка самых сініх рэк.
Казкі нязвычныя
Мы навучымся чытаць I таямнічыя
Лічбы, лічбы адкрываць.
Верасня яснага
He забудзем да пары. Мы — першакласнікі, Мы — адданыя сябры!
1982 г.
МЯЧ-ПАЦЕШН/К
Ён выбег на сцяжынку, Падскочыў — ну і ну! I зачапіў хмурынку, I пагукаў вясну:
«Вясенніца, вясна, Прыходзь, вясна-красна!
Падумалі вавёркі, Што сонцу ён сваяк.
I паляцеў на ўзгоркі Вясёлы мой дзівак.
Бярозкам і сасонкам Ён аддае паклон.
У светлым лесе звонкім Крынічкі будзіць ён.
He ведаючы стомы, Знарок ляціць убок.
He верыцца, што дома Ён зойме свой куток.
Я сам прыціхну, сонны, Няясна будзе мне: Ці гэта мяч зялёны, Ці месяц у акне?
1983
MAE ЕРАТЫ
Я маю двух братоў-блізнят: Дзве пары сініх вачанят, Дзве залацістыя чупрыны, Шасцігадовыя мужчыны!
Калі ў зялёных шараварах,
У куртках белых хлопцы шпараць, Народ смяецца:
— Проста цуд!
Ну як жа іх адрозніць тут?
Ды ёсць і ў кожнае сінічкі Свае паводзіны і звычкі, А гэта ж людзі, Гэта ж людзі!
Характар свой у Апанаскі: Ён разглядае дрэвы, краскі I кнігі розныя гартае, «Вясёлку» па складах чытае.
У Петруся — другія справы. Гарачы, шумны і рухавы, Учора будаваў ён дом, Зрабіўся сёння мараком.
Прыдумаў
з крэслаў цеплаход, Крычыць у трубку:
— Поўны ход!
Але бяда!
Марскія хвалі — За валам вал — забушавалі.
Маланкі, гром, Страшэнны шторм!
Пятрусь крычыць яшчэ званчэй: — Усе на палубу хутчэй!
Ён скінуў чаравікі,
босы
Стаіць у рубцы:
— Гэй, матросы, Дзяцей — у шлюпкі
і старых!
А потым — ратаваць усіх!..
I раптам сціх шалёны вецер. Прыходзіць тата:
— Добры вечар!
1984
г
ДЗЕ ТВОЙ ЧАС?
— Прачытаем разам казку! — Ціха просіць Апанаска.
— У мяне няма цяпер Часу вольнага, павер!
— А куды падзеўся час? — Аж падскочыў Апанас. — У якіх лясах гуляе, Ён маўчыць ці размаўляе? Дзе твой час?
Ну хоць раз Пакажы мне час!
1984 г.
I	ПЫТАННЕ / ЖАДАННЕ
I	Мільён пытанняў у запас
I	3 сабою носіць Апанас.
He пазнае зімой Ен ліпы маладой, I	Прыціхла ў снежнай сіняве.
I	— А ліпа колькі год жыве?
— I трыста год, і болей.
1	— А дуб у нашым полі?
— Жыць можа ён год восемсот — ।	Навалы не сагнулі!..
Узрадаваўся хлопчык:
I	— От,
L	Жыць столькі і дзядулю!
НАША ЖАДАННЕ п
Мы сказалі ветру, Што нам неабходна.
Ён дагнаў над полем	I
Брата роднага —	і
Яму сказаў, Той стрыечнага брата	1
дагнаў —	|
Яму сказаў.	,
Трэці вецер
Памчаўся па свеце,	I
Дагнаў чацвёртага, вёрткага!	I
Той перадаў	пятаму,	і
крылатаму!
Ад травінкі да травінкі,
Ад хмурынкі да хмурынкі, Ад дзяўчынкі да дзяўчынкі, Ад хлопчыка да хлопчыка, Ад сэрца да сэрца Перадаецца —
Жаданне наша гарачае, Самае дзіцячае.
Няхай яно сагравае далоні Белыя, чорныя, жоўтыя! Перадайце яго па тэлефоне, Які не мае дроту, Толькі сёння, толькі сёння, He адкладайце на потым! Ратуйце кожную галінку, Ратуйце ўсю зямную шыр! Матулі, бацьку, брату, мне, Усім людзям родным Неабходны МІР!
ПЕРШАЕ СЛОВА
Першы голас, які я пачула на свеце, Быў голасам маці.
Калыханку пад месяцам
і на дасвецці Спявала мне маці.
Гэта — першая песня
I першае слова Зямлі маёй весняй. Гэта — ціхая ласка I міру ахова.
Дзякуй, маці, за песню!
Запаветныя, родныя фарбы і гукі — Усё застаецца.
Дзякуй, мама, за рукі, Бяссонныя рукі, За адданае сэрца!
Рукі цёплай пяшчоты, Турботы і працы — Ад ляноты лячылі.
Аніякай работы ў жыцці не цурацца
I мяне навучылі.
He пакрыўджу цябе, 3 тваіх сцежак не збочу, Засланю ад нягоды.
Я хачу, каб свяціліся радасцю вочы I жыла ты заўсёды!
ЧЭРвЕНЬ
Чуеце першыя летнія гукі?
Над лугам пчаліны аркестр гудзе.
Дзеці да сонца працягваюць рукі?
Чэрвень ідзе!
Дзецям патрэбны і краскі, і горны, Сонца для ўсіх над зямлёю — адно I сінявокім,
і жоўтым,
і чорным Свеціць яно.
Будзе свяціць і зямлі, і зярнятам, Хвалям марскім і рачулкам лясным, Горным арлам і малым буслянятам, Толькі не жорсткім ракетам сляпым.
Людзі, вы помніце здань Хірасімы? Сняцца жанчынам пакутныя сны Там, дзе навек засталіся малымі
Дзеці вайны...
Верна сябруйце, людзі планеты!
Добрая воля вайну адвядзе.
Ясным прадвеснікам шчодрага лета Чэрвень ідзе.
L
5ЕРАХЫ ЗЯМЛЮ I HE&A! \
Нам цёпла ў свеце дабрыні: Тут сонца матчынай усмешкі, Таемнасць зорнай вышыні, Прывабныя лясныя сцежкі.
I хто ж не любіць ясных дзён, Калі жаўрук спявае шчыра? Званок вясны усім чуцён.
“I
п
Мы — дзеці дружбы,
мы — дзеці Міру.
Іскрыцца колерамі свет Вясёлак, ластавак і мяты... Ды ў кожным доме ёсць партрэт Забітага вайной салдата.
I просяць дзеці ўсёй Зямлі —
Алесі, Патрыкі, Індзіры, Каб людзі неба збераглі. Мы — дзеці дружбы, мы — дзеці Міру!
Мы самі будзем берагчы
I кожны кут, і кожны лісцік — Ад цемры вечнае начы, Адкуль няма нікому выйсця.
Няхай збіраюць пчолы мёд, Вінтоўкі будуць толькі ў ціры! Сябры, ідзіце ў карагод, Мы — дзеці дружбы, мы — дзеці
1975 г.
I
МАЙСТЭРНЯ
Я знайшоў паблізу пня Дзіўны корань буры: Ну якраз медзведзяня 3 мордачкай панурай!
Вось прачнецца!
Раптам нос Ад мяне адверне?
Я падняў яго, панёс У сваю майстэрню.
I прыгледзеўся бліжэй: Тое, ды не тое!
Ой, сучкі тырчаць з вушэй,
Лапа — з барадою!
Я ў нядзелю майстраваў 3 раніцы да зорак.
Hi хвіліны не драмаў Востры мой сцізорык.
Ты, малое, ажывай, Тупай-тупай, назірай!
Глянь, падняўся баравік, Побач — шышка-вожык. Да ляноты не прывык Мой іскрысты ножык.
Тут — вавёрка, ласяня, Ўсе — ляснога роду.
I глядзіць медзведзяня:
«Ці няма тут мёду?»
Паскачы спярша як след, Тоўсты, ходзіш ледзьве!
Тут прыбег Пятрок-сусед: — Ох, які мядзведзік! Абмяняемся. Трымай Поўную капілку!
— Хто ж ты — зломак ці гультай?
На сцізорык, пілку!
I ў цябе, браток Пятрок, Рукі ёсць, здаецца?
Ну а мой лясны куток — Ён не прадаецца!
1986 г.
ШТО ТЫ РОЫШ?
— У мяне свая работа, Першы клопат — чысціня. He хадзіце ў брудных ботах, Хату мыю я штодня.
Шыбы высветлю да бляску
(Я і вам дапамагу!)
I яшчэ...
Дзядулі каску, Быццам зрэнку, берагу.
I малюю: коннік-рыцар
3 пушчы мчыцца да сяла. Пэўна, каска-бліскавіца Партызана берагла...
У мяне свае турботы. Хіба рукі для ляноты? Дома — свежы дух. Парадак. Пабягу і да сясцёр.
Завіхаемся ля градак, Для работы ёсць прастор.
1987 г.
	
Прэч шкадлівую травінку! Напаіць зямельку ўсмак! Морква ўскінула чупрынку, I лісты нам шле бурак. Часначок пусціў іголкі — Ваяваць з асой гатоў.
I працуюць звонка пчолкі Ля парэчкавых кустоў.
I малы Паўлюк заняты.
— Што раблю?
Гляджу ў акно.
Я чакаю з працы тату — 3 самай раніцы. Даўно!
ЯШЯ ЛЕЮ Ў ДАКТАРОЎ?
Лечыць елка сасну: Уздыхніце, а ну!
Можа, з некім пасварыліся? Птушанят люляць стаміліся? Жоўтыя іголкі скіньце I ад ветру не стагніце!
Маладыя ж мы зусім — Пяцьдзясят гадоў стаім!
А над лесам — хмары, Хмары-санітары
Ў белых,
сіняватых, Бэзавых халатах. Дождж пашлюць улева, ўправа:
— He марнейце, дрэвы, Зелянейце, травы!
А у Марысі доктар свон: Лечыць не мікстурай (Рэтай горкаю вадой), He таблеткамі, He кроплямі
I не цёплымі пантоплямі, Лечыць —
фізкультурай! — I слата, і непагода — He бяда, не перашкода. Рух вясёлы толькі лечыць, А лянота нас калечыць! —
Гэты доктар самы-самы Строгі, і пяшчотны, I падчас журботны. Гэты доктар —

Мама!
1987 г.
ДУДКА
Мы з дзедам дудку змайстравалі, Яна зайграла на зары, Музычнай казкаю назвалі — Прыходзьце, слухайце, сябры!
Шчыглы, сініцы, слаўкі, быццам 3 акенца дудачкі, ляцяць.
А як паклічу я крыніцы — Галаснікі аж зазвіняць!
I над усёй зямлёй, здаецца, Вясёлка звонкая ўзышла.
Жывое мае дудка сэрца — Для песень шчырых і святла.
1988 г.
ГАРМОНіК
Ён вучыўся ў лесу, нівы, У крынічак і ў людзей. Любіць розныя матывы Мой гармонік-чарадзей.