• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце вялікіх малекул

    У свеце вялікіх малекул


    Памер: 262с.
    Мінск 1959
    110.36 МБ
    Адначасова гарачай парай або электрычным токам праграваюць прасформу. Тэрмометр паказвае 150 градусаў.
    Пад дзеяннем цеплаты і ціску смала А і змякчальнікі плавяцца. Як цэментны раствор у бетоне абкружае кожную пясчынку і кавалкі шчэбеню, так і расталы рэзол абнімае часцінкі драўнянай мукі і сажы. Стэарын — змякчальнік— адыгрывае пры гэтым ролю змазкі. Яго малекулы дапамагаюць растучым малекулам рэзолу-рэзіту пранікаць ва ўсе пустоты і ўтвараць мяккае пластычнае цеста.
    Цеста запаўняе ўсе заглыбленні формы, абхоплівае, абцякае металічныя дэталі, укладзеныя ў матрыцу. Адначасова смала А ператвараецца ў смалу В, якая без затрымкі пераходзіць у смалу С.
    Дзякуючы дзеянню каталізатараў-паскаральнікаў, увесь працэс адбываецца 2—3 мінуты. Пласціны прэса рассоўваюцца. Рабочы выштурхвае прасформу, здымае пуансон і дастае з матрыцы чорны, бліскучы, зусім гатовы корпус тэлефоннай трубкі. Застаецца ўмацаваць электрамагніты, далучыць правады, укласці мембрану — і трубка гатова.
    У сучасны момант для многіх вырабаў ужываюць не праспарашок, а таблеткі, падрыхтаваныя з гэтага парашка. Гэтыя таблеткі папярэдне награваюць у тэрмастатах. Гэта спрашчае і паскарае вытворчасць вырабаў.
    3	праспарашкоў робяць брытвавыя прыборы, аўтаматычныя ручкі, настольныя лямпы, чарніліцы. Фенапласты паспяхова замяняюць каляровыя металы і дрэва. У многіх выпадках-яны служаць лепш, чым старыя матэрыялы. Штурвальнае кола аўтамабіля нельга рабіць з металу — у шафёра будуць мерзнуць рукі. Нельга рабіць яго і з дрэва — яно рассыхаецца і трэскаецца. Штурвал з фенапласту злучае ў сабе трываласць металу і дрэнную цеплаправоднасць дрэва.
    Замест драўнянай мукі рэзол можна змешваць з іншымі рэчывамі.
    Прасавальны парашок з азбеставым валакном дае матэрыял, які вытрымлівае высокую тэмпературу і не баіцца кіслот і шчолачаў.
    3	такіх парашкоў вырабляюць трубы, фланцы, краны, трайнікі і іншыя дэталі хімічнай апаратуры, для якой раней ужывалі цяжкі і па-
    раўнальна дэфіцытны свінец. 3 рэзолу з азбесгам робяць таксама штэпселі, вілкі, патроны, попельніцы.
    Калі ад матэрыялу патрэбна вялікая механічная трываласць, то бяруць доўгавалакністы азбест.
    Рыс. 60. Дэталі аўтамабіля з пластычных мас.
    Вырабы, зробленыя з такога парашка, падобны на жалезабетонную пабудову. Валокны горнага ільну, таксама як жалезная арматура, па розных напрамках пранізваюць пластмасу і робяць яе асабліва трывалай.
    Рыс. 61. Дэталі самалёта з пластмас.
    Вельмі своеасаблівы матэрыял атрымліваецца, калі ў якасці напаўняльніка карыстацца тканінай. Тканіну намочваюць растворам смалы ў спірце, затым яе сушаць і рэжуць на кавалкі. Стосік лістоў тканіны ўкладваюць пад прэс. Прасуюць пры паступовым нарастанні ціску ад
    50 да 200 атмасфер. Атрымліваецца матэрыял, які называецца тэксталітам (тэкстыльны камень). Па трываласці ён не ўступае чыгуну, але лягчэйшы за яго ў 5 разоў. 3 тэксталіту робяць шасцерні, падшыпнікі, корпусы маторных лодак, шлюпак, яхт. Шлюпка з тэксталіту амаль у 2,5 раза лягчэйшая за драўляную. Яна не патрабуе абсмолвання, не рассыхаецца і не гніе.
    3	тэксталіту робяць сцены разборных дамоў. 3 гэтай жа масы робяць падшыпнікі для магутных пракатных станаў. Лісты тэксталіту, падобна металічным, добра злучаюцца заклёпкамі; іх можна таксама выгінаць у розных напрамках. У недалёкім будучым мяркуецца выпуск кузаваў легкавых аўтамабіляў, цалкам зробленых з пластмас.
    Замест тканіны можна намочваць смалой паперу. Бяруць папяровую шпулю-рулон і размотваюць, прапускаючы папяровую стужку праз карыта, напоўненае растворам смалы ў спірце. Намочаную смаляным лакам паперу прапускаюць праз сушылку. У сушылцы растваральнік выпарваецца, а на паперы застаецца тонкі слой смалы. Пасля сушылкі папяровае палатно разразаюць на лісты патрэбнага размеру і стосікам складваюць іх адзін на другі. Прасаванне адбываецца паміж металічнымі лістамі ў магутным прэсе пад ціскам у 150 атмасфер, пры тэмпературы 130 градусаў. Для таго каб цяпло пранікала праз усю тоўшчу пласцін, іх вытрымліваюць пад прэсам 4—5 гадзін. Пасля таго як адбудзецца полімерызацыя і матэрыял зацвярдзее, пліты прэса ахалоджваюць халоднай вадою. Атрымліваецца слаісты матэрыял — гетынакс, або папераліт — «папяровы» камень.
    Гетынакс раней ужываўся выключпа ў якасці электраізаляцыі. У цяперашні час з яго штампуюць розныя дэталі тэлефоннай апаратуры, радыёапаратуры, трансфарматараў і г. д.
    Нядаўна атрымалі новы слаісты пластык, які мае высокую цёпла-
    ўстойлівасць і механічную трываласць. Ён у 3 разы мацней за гетынакс і тэксталіт. Яго вырабляюць са шкляной тканіны і называюць шклотэксталітам.
    Работнікі Цэнтральнай лабараторыі шклянога валакна Міністэрства лёгкай прамысловасці СССР кандыдаты тэхнічных навук М. Г. Чарняк, С. I. Іёфэ і майстар-круцільшчык С. Н. Бяляеў распрацавалі спосаб
    Рыс. 62. Утулкі і ўкладышы з драўнянаслаістых пластыкаў.
    вырабу самых тонкіх шкляных нітак і тым самым змянілі асноўныя ўласцівасці шкла.
    Вучоныя даказалі, што шкло можа быць і не крохкім. Калі з яго выцягваць ніткі таўшчынёй у тысячныя долі міліметра, то яно набывае новыя ўласцівасці. Павуцінныя шкляныя валокны маюць гнуткасць і эластычнасць. Яны добра скручваюцца. 3 іх робяць пражу, з пражы — тканіны. Тканіны намочваюць смалой і прасуюць. Атрыманы шклотэксталіт выкарыстоўваецца для замены сталі. 3 яго вырабляюць дэталі машын і механізмаў, дзе патрэбна павышаная трываласць. Са шклотэксталіту робяць, напрыклад, ролікі, па якіх коцяцца ступені рухаючыхся лесвіц метро.
    Шклотэксталіт мае высокую цеплаўстойлівасць. Павелічэнне магутнасці сучасных электрычных машын і апаратаў прывяло да павышэння рабочай тэмпературы гэтых машын. Рызіна, з якой раней выраблялася ізаляцыя, не вытрымлівае моцнага награвання. Рызінавая ізаляцыя плавіцца, абпальваецца і не можа супрацьстаяць высокаму напружанню. Ізаляцыя са шклотэксталіту з поспехам замяняе рызінавую. Яна вытрымлівае награванне да 250 градусаў.
    Электрарухавікі з такой ізаляцыяй на ўрубавых машынах і вугальных камбайнах працуюць у 6 разоў даўжэй, чым з рызінавай.
    На гэтай ізаляцыі цяпер робяць статары вялікіх дызелей, электрамашын для цеплаходаў і лакаматываў, рухавікоў для шахт і руднікоў. Яна шырока ўжываецца і пры вытворчасці трансфарматараў. На некаторых заводах ужо выпускаюцца трансфарматары магутнасцю ад 500 да 1500 кілават.
    У ЗША на радзе паветраных электрычных ліній нізкага і высокага напружання ўстаноўлены апоры са шклапластыку. Яны ў 5 разоў лягчэйшыя за драўляныя, у той жа час па трываласці не ўступаюць сталы-іым.
    Апоры са шклапластыку выгадна адрозніваюцца ад драўляных сваёй устойлівасцю да атмасферных уздзеянняў. Яны не загніваюць ад сырасці, не высыхаюць пад праменнямі пякучага летняга сонца.
    За апошнія гады шырокае распаўсюджанне атрымалі трубы з гэтага моцнага матэрыялу. Яны не баяцца агрэсіўнага дзеяння салёных вод, не разбураюцца пад дзеяннем кіслот і шчолачаў, не ржавеюць.
    Пластмасавыя трубаправоды выкарыстоўваюць для перапампоўвання нафты і спірту, малака і бензіну. Газаправод са шклапластыку не баіцца шкоднага дзеяння блукаючых токаў, якія часта ўзнікаюць у грунце. У адрозненне ад металу шклапластык не праводзіць току.
    Шклапластык дазваляе замяніць метал і пры вытворчасці буйных рэзервуараў. Нафтасховішчы і нафтацыстэрны з гэтага матэрыялу ў 3— 4 разы лягчэйшыя за металічныя і больш надзейна засцерагаюць гаручае ад выпарэння ў гарачае надвор’е.
    3	новага матэрыялу не толькі робяць трывалыя трубы, устойлівыя да хімічных і атмасферных уздзеянняў, але ім паспяхова карыстаюцца для рамонту металічных труб у цэхавых або палявых умовах.
    Паверхню трубы зачышчаюць да металічнага бляску, пэндзалем паносяць тонкі слой смалы, да якой папярэдне дабаўлены каталізатар
    Рыс. 63. Схема вытворчасці шклянога валакна.
    і невялікая колькасць алюмініевага парашка. Затым, нібы бінтом, туга: абмотваюць пашкоджанае месца трубы кавалкам шклотканіны. Зверху намотваюць цэлафанавую стужку.
    Выдатныя ўласцівасці шклапластыку заваявалі яму шырокае прызнанне ў многіх галінах прамысловасці. 3 яго робяць корпуры суднаў і лодак, фюзеляжы самалётаў, кузавы аўтамабіляў.
    У 1956 годзе на вуліцах Масквы можна было бачыць незвычайны аўтамабіль серабрыстага колеру. Здалёк ён быў падобны на вялікую сігару. Гэта быў гоначны аўтамабіль, выпушчаны заводам імя Ліхачова, з кузавам са шклапластыку. Выпрабаванні паказалі, что пластмасавы кузаў мацнейшы за металічны, хоць і важыць значна менш.
    Шэсць чалавек могуць стаяць на покрыўцы аўтамашыны, кузаў якой зроблены з пластмас, і яна не прагнецца.
    Некалвкі гадоў таму назад на аўтамабільнай выстаўцы ў ЗША дэманстравалася цікавая мадэль чатырохмеснага лімузіна з пластмасавым кузавам «Джэксан 541». Аўтамабіль важыць усяго 1170 кілаграмаў і расходуе 4,5 літра гаручага на 100 кіламетраў. Хуткасць новай машыны 100 кіламетраў у гадзіну.
    Французскім канструктарам Моралі створаны партатыўны чатырохмесны аўтамабіль, у якім дзверцы, покрыўка, днішча кузава былі зроблены са шклотэксталіту. Вага новай машыны ўсяго 220 кілаграмаў. Магутнасць рухавіка 18 конскіх сіл.
    У ЗША фірмай «Беріклі Бонд» наладжаны серыйны выпуск малалітражных аўтамабіляў з кузавам са шклапластыку. Кожны тыдзень з канвеера завода сыходзіць 50 штук новых машын. Аўтамабілі гэтай маркі маюць невялікі па размерах рухавік паветранага ахаладжэння. Дзякуючы малой вазе, гэты аўтамабіль лёгка развівае окорасць у 125 кіламетраў у гадзіну.
    Магчымасць вырабу празрыстых панелей са шклапластыку ў аўтамабілебудаванні дазваляе рабіць покрыўкі аўтафургонаў празрыстымі. Гэта садзейнічае значнаму паокарэнню і аблягчэнню пагрузкі і разгрузкі тавараў і матэрыялаў, якія перавозяць у закрытых кузавах і аўтафургонах.
    За рубяжом, у розных краінах — У ЗША, Англіі, Францыі, Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы — ужо наладжаны серыйны выпуск аўтамабіляў, аўтобусаў, аўтацыстэрнаў з кузавам са шклапластыку. У бліжэйшыя гады і ў нашай краіне аўтамабілі «Масквіч» і «Волга» будуць сыходзіць з канвеераў аўтазавода ў «адзенні» з пластмас.
    Навуковыя супрацоўнікі Маскоўскага інстытута пластычных мас сумесна з работнікамі сталічнага завода малалітражных машын паспяхова працуюць над вырашэннем гэтай важнай народнагаспадарчай праблемы.