• Газеты, часопісы і г.д.
  • У свеце вялікіх малекул

    У свеце вялікіх малекул


    Памер: 262с.
    Мінск 1959
    110.36 МБ
    Першыя спробы выкарысгаць тварог належаць да 1885 года. Практычнага выкарыстання гэтая думка тады не знайшла. Тварог яшчэ не навучыліся апрацоўваць казеін добры толькі тады, пакуль сухі. Сутыкаючыся з вадою, ён набракае, траціць трываласць і пачынае гніць. Трэба было надаць казеіну вадаўстойлівасць.
    Гэта было зроблена толбкі праз 12 гадоў. Адна фірма, якая выпускала для школьнікаў грыфельныя, або аспідныя, дошкі, задумала пабіць сваіх канкурэнтаў і замест звычайных чорных дошак для грыфеля выпусціць белыя дошкі для карандаша.
    У мінулым стагоддзі, ды і ў пачатку інашага стагоддзя сшыткі былі яшчэ вельмі дарагія. Школьнікі карысталіся сшыткамі толькі для чыставых работ. Запісы ў кла!се, чарнавікі рабілі грыфелем на аспідных дошках, а потым сціралі напісанае вільготнай губкай. Такі каменны «сшытак» пераходзіў ад бацькі да сына і служыў многім пакаленням школьнікаў.
    Белыя грыфельныя дошкі былі б зручнейшыя за чорныя. Фірма запра'сіла хіміка і даручыла яму вынайсці матэрыял для вырабу белых грыфельных дошак.
    Два гады працаваў хімік. Ён выпрабаваў многа розных матэрыялаў і ў іх ліку казеін. Аднак заказ фірмы ён не выканаў — не ўдалося зрабіць дошку, з якой можна было б напісанае карандашом сціраць проста губкай.
    Затое ў час сваіх доследаў вучоны знайшоў спосаб надаваць казеіну вадаўстойлівасць. Аказалася, што тварог трэба апрацоўваць фармалінам — ад гэтага ён робіцца падобным на белую костку або на камень і перастае набракаць у вадзе.
    Новае рэчыва назвалі галалітам, што ў перакладзе з грэчаскага азначае малочны камень.
    Галаліт аказаўся добрым вырабным матэрыялам. Ён хутка знайшоў сабе скарыстанне.
    зеіну:
    1 — кубак; 2 — лопасць; 3 — механізм.
    Казеім падрыхтоўваюць са знятага малака, сушаць і старанна ачышчаюць ад розных прымесей — пясчынак, саломінак, якія іншы раз выпадкова трапляюць у тварожную масу.
    Высушаны казеін размолваюць і прасейваюць, каб аддзяліць і занадта буйныя часцінкі і занадта дробныя. Казеінавыя крупінкі абавязкова павінны быць аднолькавага размеру, інакш пры далейшай . апрацоўцы яны будуць нераўнамерна набракаць: буйныя — паволыіа, дробныя — залішне хутка, а гэта знізіць якасць галаліту.
    Здробнены казеін засыпаюць у мешалкі, падобныя на цестамясільныя машыны хлебазаводаў, і заліваюць вадою. На некалькі мінут мешалкі прыводзяць у pyx, а затым спыняюць і даюць казеіну набракнуць.
    Змешаны з вадою казеін не проста намакае, як пілавінне,'—ён іменна набракае. Часцінкі вады пранікаюць у прамежкі паміж вялікімі малекуламі казеіну, рассоўваюць іх, і казеін, які павялічваецца ў аб’ёме, ператвараецца ў студзяністую масу.
    Калі казеін набракне ў вадзе, у яго дабаўляюць фарбы, мармуровую або малахітавую крошку, мел або іншыя напаўняльнікі — у залежнасці ад таго, які сорт галаліту хочуць атрымаць — пад слановую косць, пад малахіт або пад чарапаху.
    Затым уключаюць матор. Кулакі мешалкі пачынаюць мясіць казеінавае цеста. Праз 30—40 мінут машыну спыняюць і казеінавае цеста выгружаюць. Аднак такога
    недастаткова. Цеста, якое атрымалася, не зусім аднароднае. Яго награваюць і зноў пачынаюць мясіць, але ўжо іншым спосабам — або на вальцах, або ў машынах, падобных па сваёй будове на мясарубкі.
    Другаснае перамешванне казеінавага цеста называецца 'пластыкацыей.
    Пасля пластыкацыі казеінавая маса нагадвае сырую рызіну. Яна мяккая і эластычная. Але гэта яшчэ не галаліт, а паўфабрыкат.
    Казеінавую масу пераносяць на прэсы і спрасоўваюць пад ціскам у 100—200 атмасфер пры тэмпературы каля 100 градусаў.
    3-пад прэса выходзяць або лісты рознай таўшчыні, або брускі і стрыжні, або кружкі — загатоўкі для гузікаў.
    I толькі пасля ўсіх гэтых аперацый пачынаецца самае важнае — казеінавая маса ператвараецца ў галаліт.
    Лісты спрасаванага казеіну укладваюць у клеткі, брускі, стрыжні і кружкі — у скрынкі і апуокаюць у ванны з фармалінам.
    Пачынаецца ўжо знаёмы нам працэс дублення. Фармалін насычае казеінавую масу. Маленькія малекулы фармаліну пранікаюць у прамежкі паміж малекуламі казеіну і змацоўваюць іх мосцікамі.
    яга перамешвання
    9 Б. Я. Розен
    129
    Утвараецца маналітнае рэчыва, у якім усе малекулы трывала звязаны адна з другой. Акамянелы, прадублены казеін моцна трымае часцінкі напаўняльніка. Матэрыял, які атрымаўся, падобны на костку або на рог. Гэта і ёсць галаліт— малочны камень.
    Галаліт у 5—6 разоў больш трывалы за дрэва. Ен не ўступае ў трываласці мнотім металам (алюмінію, медзі).
    Малочны камень добра паддаецца механічнай апрацоўцы. Яго • можна пілаваць, стругаць, фрэзераваць таксама, як і косць.
    Пры тэмпературы каля 80 градусаў або ў гарачай вадзе галаліт размякчаецца. Гэта аблягчае яго апрацоўку і дазваляе вырабы з галаліту не толькі выточваць, але і прасаваць або штампаваць.
    3 галаліту вырабляюць гузікі, корпусы аўтаматычных ручак, каралі і многа іншых, пераважна галантэрэйных тавараў. Ен выдатна замяняе дарагія прыродныя матэрыялы — слановую косць, бурштын, карал, чарапаху, мармур, малахіт і нават некаторыя каштоўныя каменні — сапфіры і аметысты.
    Вытворчасць галаліту шырока распаўсюджана ва ўсіх краінах.
    Савецкія вучоныя значна ўдасканалілі вытворчасць галаліту. Яго цяпер вырабляюць не толькі з 'казеіну, але і з іншых бялковых рэчываў: іх здабываюць з гароху, соі і іншых бабовых раслін. Выкарыстоўваюцца таксама адходы, якія застаюцца пры перапрацоўцы рагоў і капытоў, ачосы шэрсці, апілкі і стружкі, што атрымліваюцца пры апрацоўцы галаліту.
    5.	Загадка зацвярдзелай смалы
    3	даўняга часу на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора знаходзяць кавалкі лёгкага, празрыстага, светла-жоўтага мінералу — бурштыну.
    Мясцовыя жыхары збіраюць іх пасля кожнага шторму* рыбакі выцягваюць сеткамі, дзеці выкопваюць з узбярэжнага пяску.
    Кавалкі бурштыну знаходзяць і на берагах Белага мора, на ўзбярэжжы Ахоцкага мора, на востраве Сахаліне.
    Вялікія залежы бурштыну былі выяўлены недалёка ад горада Кіева, на абодвух берагах Дняпра і ў Казахстане.
    У славянскіх народаў, якія здаўна насялялі берагі хмарнай Балтыкі, бурштын з’яўляўся прадметам менавога гандлю. Яго па Дунаі везлі ў Чорнае мора, а адтуль у Грэцыю. За бурштынам у Балтыку прыплывалі фінікійцы.
    3	прыгожага мінералу грэчаскія каменярэзы рабілі розныя ўпрыгажэнні — выраблялі пацеркі, выразалі спражкі і засцежкі, выточвалі шахматныя фігуры, кубкі, чашы, костачкі для лічыльных дошак. Асабліва цаніліся вырабы, калі ў светла-жоўтай масе бурштыну былі відаць прыгожы матылёк, жучок або павучок, якія добра захаваліся.
    Па вонкаваму выгляду бурштын здаваўся каменем. Ен быў цвёрды і не раствараўся ў вадзе. Але ж якім чынам у камень маглі трапіць матылькі? Гэта доўга заставалася загадкай для вучоных.
    масленымі часцінкамі.
    Рыс. 58. Кавалак бурштыну з насякомым.
    зямлі, і смала стала бур-
    Яшчэ старажытныя мысліцелі (Арыстоцель, Пліній) выказвалі меркаванні, што бурштын — гэта акамянелая смала, аднак растлумачыць, чаму яе знаходзяць на марскіх берагах, яны не маглі.
    Заходнееўрапейскія вучоныя ў наступныя стагоддзі лічылі яго каменем, падобным на малахіт або яшму. Яны меркавалі, што бурштын утварыўся са злучэння серы з землянымі і
    У 1763 годзе заснавальнік рускай хіміі М. В. Ламаносаў даказаў, што бурштын — гэта не камень, а смала хваёвых дрэў, акамянелая з цягам часу. У сваёй рабоце «Аб слаях зямных» ён пісаў:
    «Яшчэ ні адзін хімік з сернай кіслаты, з гаручай якой-небудзь горнай матэрыі і з зямлі бурштыну не саставіў, а фальшывыя бурштыны робяць больш з празрыстай смалы і тэрпентыну, злучаных з некаторымі іншымі матэрыямі».
    Ламаносаў высмеяў тых мінералогаў, якія, наперакор разумнаму сэнсу, прылічвалі бурштын да горных парод, нягледзячы на мноства заключаных у ім «дробных гадаў, якія ў лясах водзяцца... Якія ўсе як бы жывым голасам супраціўляюцца гэтаму меркаванню і сапраўды аб’яўляюць, што да вадкай смалы, якая выцякае з дрэў, гэтыя гады і лісты некалі прыхіліліся.
    Пасля тою ж зверху залітыя і заключаныя засталіся».
    Ламаносаў апісвае, як потым дрэвы са смалянымі нацёкамі апусціліся ў глыбіню штынам.
    «Лясное месца ўліўшымся морам пакрылася. Дрэвы паваліліся, глеем і пяском пакрыліся... 3 цягам часу мінеральныя сокі ў смалу праніклі, далі вялікую цвёрдасць і, быццам бы, у бурштын ператварылі, у якім яны (насякомыя) атрымалі грабніцы выдатныя, як знатныя і багатыя на свеце людзі мець не могуць».
    Сучасныя вучоныя пацвердзілі меркаванне Ламаносава — бурштын сапраўды смала, а не камень. Прычына ж акамянення не такая, як думаў Ламаносаў. Справа не ў мінеральных соках. Навука таго часу не ведала сапраўднай прычыны зацвярдзення смалы. Г'эта было раскрыта хімікамі амаль сто гадоў пазней, калі вучоныя даведаліся, што такое полімерызацыя. Смалістыя нацёкі, ахаваныя вадою ад дзеяння паветра, паступова зацвярдзелі: маленькія малекулы аб’ядналіся, змянілася структура рэчываў, узніклі трывалыя высокамалекулярныя пабудовы.
    Апрача бурштыну, старажытныя людзі ведалі і іншыя выкапнёвыя смолы —капал, дамар. Гэтыя смолы былі не такія моцныя, як бурштын: яны раствараліся ў маслах і спірце, таму іх ужывалі для лакіравання, для замацавання фарбаў.
    9*
    13)
    Адной са старажытных смол лічыцца шэлак, які быў вядомы індусам і кітайцам за некалькі тысяч гадоў да нашай эры.
    Існуе індуская легенда, якая растлумачвае паходжанне назвы гэтай смалы.
    Кожны яе кавалачак утвараецца ў выніку мноства (100 тысяч) укусаў насякомых, раніўшых дрэва. Сто тысяч на індускай мове — лака. Адсюль узніклі словы: шэлак і лак.
    Смолы трапічных раслін высока цаніліся ва ўсе часы і асабліва ў старажытным свеце. Яны не раствараліся ў вадзе, а іх растворы ў масле або спірце, высыхаючы, утваралі на паверхні вырабу моцную, празрыстую, бліскучую лакавую плёнку. Дзіўныя ўласцівасці смол прыцягвалі ўвагу вучоных і старажытнага свету і сярэдніх вякоў.
    6.	Смолы — цвёрдыя вадкасці
    Вучоныя здаўна дзялілі ўсе целы прыроды на цвёрдыя — каменні, металы; вадкія — вада, спірт; газападобныя — паветра. Смолы ж не падыходзілі ні да аднаго з гэтых класаў.
    Па вонкаваму выгляду застылая смала падобна на цвёрдае рэчыва. На вобмацак яна цвёрдая. Ад удару кавалак смалы разлятаецца на асколкі, што паказвае на яе крохкасць.
    3	развіццём навукі, з паглыбленнем нашых ведаў аб рэчыве вучоныя прышлі да вываду, што крохкасць і цвёрдасць не адзінкавыя і не галоўныя адзнакі цвёрдага цела. Сапраўднае цвёрдае рэчыва мае крышталічную будову і плавіцца толькі пры пэўнай тэмпературы Напрыклад, кавалак волава будзе ляжаць на гарачай пліце, захоўваючы сваю форму да таго часу, пакуль не нагрэецца да 231 градуса. Як толькі тэмпература пяройдзе пункт плаўлення, кавалак волава ў адзін момант растане.