• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уладзімір Кожух

    Уладзімір Кожух


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 82с.
    Мінск 2018
    38.48 МБ
    УЛАДЗІМІР КОЖУХ
    Владмммр Кожух Uladzimir Kozhukh
    Славутыя мастакі з Беларусі Знаменмтые художннкн нз Беларусн Famous artists from Belarus
    УЛАДЗІМІР КОЖУХ
    Владнмнр Кожух Uladzimir Kozhukh
    Мінск «Беларусь» 2018
    УДК [75.071.1 (476)(092)+929Кожух] (084.1)
    ББК 85.143(4Бем)яб
    У47
    Серыя заснавана ў 2012 годзе
    Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
    Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    Аўтар тэксту і складальнік У. I. Пракапцоў
    Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспубпікі Беларусь
    На вокладцы: У. Кожух. «Славянскія крыніцы». 1994
    ISBN 978-985-01-1278-1
    © Пракапцоў У I., тэкст, складанне, 2018
    © Афармленне. «Выдавецтва «Беларусь», 2018
    гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва не так шмат майстроў, чыя творчасць з маладосці бурна ўліваецца ў мастацкую прастору краіны і прыцягвае ўвагу калег па гэтым цэху. Напрыканцы 1970-х гадоў карціны Уладзіміра Кожуха, прадстаўленыя на рэспублікан-скіх і ўсесаюзных выставах, яскрава засведчылі будучы глыбінны талент маладога мастака з Беларускага Палесся.
    Уладзімір марыў быць мастаком з дзяцінства. Значны ўплыў на яго аказаў занятак маці, якая выдатна вышывала, і гэты цуд глыбока запаў у душу хлопчыка. Затым, у больш сталым узросце, ён стане пераносіць код матчынай беларускай вышыванкі на свае жывапісныя палотны. Пер-шыя дзіцячыя малюнкі былі на кавалках шпалер у хаце, затым у школе настаўнік малявання Мікалай Барадзінчык разгледзеў у ім талент будуча-га мастака і падтрымліваў яго парадамі. Напачатку 1960-х гадоў у родным Драгічыне Уладзімір наведваў адначасова тры студыі выяўленчага мас-тацтва — такая была прага ў юнака стаць мастаком.
    Першыя дзіцячыя малюнкі на прыродзе, маляўнічыя краявіды роднага Палесся назаўжды будуць суправаджаць мастака ў яго творчасці, і з цягам часу ён створыць свой пейзаж — «арнаментальны краявід»: «У падмур-ку яго выяўленчай схемы — рытм, рапорты выяў, кантрасныя спалучэнні лакальных колераў — усё тое, што характэрна для вышыўкі і ткацтва на палях традыцыйных ручнікоў або ў аздобах слуцкіх паясоў»1. Гэта ад-
    'Гаранская Таццяна. Заклінанне рэчаіснасці. Этнамадэрн Уладзіміра Кожуха // Мас-тацтва. 2013. № 9. С. 20.
    3
    рознівае яго творы ад твораў старэйшых мастакоў — В. Цвіркі, Л. Шчамя-лёва, В. Грамыкі, П. Масленікава, М. Савіцкага, М. Данцыга, I. Рэя, I. Ка-расёва.
    Уладзімір Кожух (1953—2017) — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэс-публікі Беларусь, выдатны жывапісец, тонкі каларыст, які дасканала ва-лодаў малюнкам. Яго жывапісным творам уласцівыя кампазіцыйная за-вершанасць, абагульненасць вобразаў, філасафічнасць і метафарычнасць аўтарскага мыслення. Яму падуладныя былі як тэматычная карціна, так і пейзаж, нацюрморт, партрэт... Але за гэтай віртуознай лёгкасцю скрыва-лася шматгадовая мастацкая адукацыя і штодзённая, без выхадных і свят, напружаная праца аўтара за мальбертам, сам-насам з чыстым палатном.
    Уладзімір атрымаў добрую мастацкую адукацыю ў вядомых старэй-шых мастакоў у час вучобы ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глеба-ва, якое бліскуча скончыў у 1972 годзе; у 1978 годзе ён з вялікім поспехам скончыў аддзяленне жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У адрозненне ад некаторых сваіх аднакурснікаў у час вучобы ён вельмі ўважліва прыслухоўваўся да парад педагогаў і з цеплынёй узгадваў Пятра Крохалева, Хаіма Ліўшыца, Барыса Аракчэева, Мая Данцыга. Абараніўшы на «выдатна» дыпломную работу «Свята ўра-джаю», з 1981 года мастак актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і ўсе-саюзных выставах і праз чатыры гады ўступае ў Беларускі саюз мастакоў. Ужо тады такія мастакі, як Май Данцыг і Яўген Зайцаў, адзначалі незвы-чайны талент Уладзіміра Кожуха.
    Па запрашэнні вядомага старшыні калгаса «Рассвет» Васіля Ста-равойтава як лепшы выпускнік інстытута Уладзімір узначальвае мас-тацкую студыю ў Палацы культуры ў в. Мышкавічы. Але праз пэўны час ён робіць свой канчатковы выбар: разам з маладой жонкай змяняе шыкоўныя побытавыя ўмовы ў бясплатным калгасным катэджы, пера-ехаўшы ў кватэру яе бацькоў у Мінску, і вырашае яшчэ больш удаска-наліць сваё прафесійнае майстэрства. У 1981 годзе мастак падае даку-менты на конкурснай аснове ў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў
    4
    СССР у Мінску пад кіраўніцтвам народнага мастака СССР М. А. Савіц-кага. «Падчас вучобы ў інстытуце ён праявіў сябе таленавітым студэнтам па профільных дысцыплінах. Рабіў поспехі ў малюнку, жывапісе і кам-пазіцыі. Вельмі працаздольны, энергічны, ён звычайна на семестравыя прагляды прадстаўляў мноства твораў. У канцы кожнага семестра яго працы адбіраліся ў метадычны фонд інстытута. За стараннасць у вучобе У. Кожух атрымаў магчымасць арганізаваць сваю персанальную выста-ву ў сценах інстытута», — так пісаў М. А. Савіцкаму ў характарыстыцы-рэкамендацыі для паступлення У Кожуха ў творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР загадчык кафедры жывапісу тэатральна-мастацкага інстытута П. С. Крохалеў. Разам з ім праходзілі іспыты, а затым і навучан-не яго сябры В. Альшэўскі, В. Дубрава, А. Ксяндзоў, Ф. Янушкевіч. Мена-віта тут мастак годна пройдзе «ўніверсітэты Савіцкага», усвядоміўшы не толькі асноўныя законы мастацтва, але і на прыкладзе свайго настаўніка адносіны да мастацтва як да адказнай штодзённай працы. Усё далейшае творчае жыццё Уладзіміра Кожуха будзе падобным чынам падпарадкава-на толькі мастацтву — з раніцы да позняй ночы ў майстэрні, без выхад-ных і святочных дзён.
    Першым поспехам і грамадскім прызнаннем стала ў 1981 годзе кар-ціна Уладзіміра Кажуха «Чэрвень. 1941 год», за якую яму на Усесаюзнай выставе ў Маскве была прысуджана Першая прэмія ЦК ВЛКСМ. Пра вы-сокі прафесійны ўзровень маладога мастака, нягледзячы на пэўны ўплыў яго настаўніка, сведчылі класічная кампазіцыя і каларыт палатна, на якім трое жанчын выносяць з поля бою параненага маладога салдата. Гэта быў першы крок Уладзіміра Кожуха ў вялікае мастацтва, бо карціна ў нечым нагадвала біблейскія сюжэты і малады мастак здолеў знайсці непрамалі-нейнае вырашэнне тэмы вайны.
    3 1983 года Уладзімір Кожух апантана працуе і ўпэўненай хадой ужо са-мастойна ідзе па сваёй мастакоўскай сцяжыне, актыўна ўдзельнічаючы ў рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах. За нізку карцін аб лёсе беларускай Мадонны, у склад якой увайшлі такія жывапісныя творы, як «Боль», «Усё жыву і жыву», «На Тройцу», у 1989 годзе ён быў адзначаны ганаровым
    5
    дыпломам Акадэміі мастацтваў СССР. Уладзімір імкнецца даць вобразу беларускай жанчыны-маці зусім іншае мастацка-вобразнае гучанне, на-поўненае дабрынёй і светлымі пачуццямі, адыходзячы ад эпохі прэзен-татыўнага партрэта і засяроджваючы сваю ўвагу на паэтыцы народнага мастацтва.
    У гэты перыяд мастак стварае выдатную нізку жывапісных твораў, у тым ліку і прысвечаных беларускаму краявіду, з яго бязмежнымі паля-мі і пагоркамі, са статкамі кароў і берагамі рэк, так шчымліва знаёмых з дзяцінства, на фоне якіх нярэдка прысутнічае алегарычны вобраз жан-чыны-маці, жанчыны-працаўніцы. Аўтар іх успрымае не прамаліней-на — яны напоўнены складанымі асацыяцыямі і філасофскімі развагамі, пачатак якіх бярэцца яшчэ з часоў язычніцтва. У простых жывапісных кампазіцыях «Поле», «Роднае, чыстае, светлае», «Тры полі», «Пакравы», «Кветачніца» аўтар напаўняе свае палотны дасканалай сэнсавай і колера-вай паэтыкай, нібыта шыфруе код нацыі.
    3 цягам часу творчасць Уладзіміра Кожуха набывае вялікую мастацка-сацыяльную і філасофскую напоўненасць. Свае выдатныя веды і майстэр-ства мастак паспяхова рэалізуе ў сацыяльнай тэме — у серыі жывапісных твораў і малюнкаў «Чарнобыльскага альбома», які ён пачаў у 1986 годзе на месцы трагедыі з групай сваіх мастакоў-калег. На выставе «Чарнобыль-ская трагедыя», якая праходзіла ў 1987 годзе ў Палацы мастацтваў, уразілі яго творы — «Развітанне з домам» (1987), «Настальгія» (1987), «Ахоўнік» (1987), «Павадыр» (1987) і асабліва карціна «Звар’яцелы» (1987), на якой паказаны экспрэсіўны вобраз жыхара з яго бездапамож-насцю перад радыяцыяй, што нясе нябачныя людскому воку атрутныя хмары, у выніку чаго трэба пакідаць родны дом. He адзін дзень правёў ён у Чарнобыльскай зоне, у адселеных беларускіх вёсках, занатоўваючы ў малюнках і накідах пакінутую ў яго сэрцы вялікую трагедыю свайго народа.
    Глыбока сімвалічным і вельмі моцным алегарычным акордам гучыць яго карціна «Ачышчэнне» (1987), дзе на светлым фоне храма двое ліквіда-
    6
    тараў спрабуюць ачысціць духоўную святыню ад радыяцыі. Нягледзячы на яе фрагментарнасць, дынаміка і рух, актыўная перспектыва выяў-ляюцца ў гэтым творы праз дзве кантрасныя фігуры ў маскхалатах, што стаяць абапал абраза Маці Божай з Ісусам Хрыстом на руках на лесвіцах над зачыненымі дзвярыма. Вохрыста-чырвоны абраз утварае цэнтраль-ную дамінанту карціны — здаецца, што ліквідатары спрабуюць ачысціць не толькі храм ад радыяцыі, але і нашы душы ад вялікага грэхападзення. У 1991 годзе за нізку жывапісных твораў «Чарнобыля чорная быль» Ула-дзімір Кожух удастоены прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Частка яго твораў экспанавалася ў час работы 45-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і мела вялікі міжнародны поспех. Некаторыя творы з гэтай нізкі Уладзімір перадаў пазней у дар Брагінскаму краязнаўчаму музею.
    У 1994 годзе ў час правядзення ў Віцебску I Міжнароднага пленэра па жывапісе імя М. Шагала, удзельнікам якога быў і Уладзімір Кожух, неза-лежнае журы ўганаравала яго спецыяльным прызам ад акцыянерна-ка-мерцыйнага банка «Беларусь» — выданнем персанальнага каталога яго твораў, які мне пашанцавала анансаваць уступным артыкулам. Гэта было прызнанне яго таленту ўжо на міжнародным узроўні.
    Акрылены гэтым поспехам, мастак яшчэ больш актыўна працуе адразу ў некалькі жанрах. Здаецца, яму былі падуладныя самыя розныя тэмы. Асабліва хвалявала яго тэма мінулай вайны, і тут ён імкнуўся адлюстра-ваць яе не прамалінейна, паказваючы ўвесь цяжар барацьбы і жыцця беларускіх партызан і іх сем’яў у лясах і балотах у часы нямецкай аку-пацыі, а праз вобразна-псіхалагічную напоўненасць персанажаў і жыва-пісна-кампазіцыйную завершанасць твора («Лясная школа», 1985) — ад маладой настаўніцы з кнігамі і глобусам і да сталых мужчын на цёмным фоне памяшкання, якія кладуць апошнія абгабляваныя дошкі для падлогі, і хлопчыка ў светлым праёме адкрытых дзвярэй на фоне лесу і ўзброеных партызан...