Уладзімер Арлоў усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся Вершы Менск Выдавец I. П. Логвінаў 2009 УДК 881.161.3-1 ББК 84 (4Бем)-5 A 44 Сэрыя заснаваная ў 2006 г. Арлоў, У. А. А44 усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся : вершы / Уладзімер Арлоў. — М н. : Логвінаў, 2009. 104 с. (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-985-6901-41-9 УДК 881.161.3-1 ББК 84 (4Бем)-5 ISBN 978-985-6901-41-9 ©Уладзімер Арлоў, 2009 ©Выдавец I. П. Логвінаў, 2009 Полацак у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты Апошняя жанчына Казановы Сьвятлане йАлесю потым ён пазіраў у столь пакуль яна ціха плакала глядзела на акуратную плямку памерам зь вішню гэткага ж колеру кратала яе пальчыкам павольна апраналася потым ён сказаў запомнідзіця маё быць жанчынаю значыць умець уцякаць так каб цябе злавілі яна зноў заплакала каб высушыць яе сьлёзы ён працягваў а ўзаемнасьць гэта калілюбіш сябе потым яшчэ адчуваючы козыт яе залатога руна халаднаваты згустак яе цела сьвежага як адпрасаваная кашуля ён думаў Даротка апэтытная чарнявая козачка дваццаць адзін год дачка замкавага прыбрамніка такіх выпраўляюць у плаваньне гадоў у дванаццаць хто б мог уявіць потым ён адчыніў вакно падаў надакучлівы багемскі дождж але мокрая лістота панядзелка пахла лепей за рэчыва якім у пятніцу нехта намаляваў ягоны партрэт што прыляпілі тым самым рэчывам да сьцяны гарадзкой прыбіральні гаўняны мастак меў несумнеўныя здольнасьці потым сэрца сьціснулася ад згадкі пра ўлюбёнага сабаку якога забілі ў суботу падкінуўшы яшчэ цёплага яму пад дзьверы але ўчарашняя думка пра самагубства ўжо згарэла ў каміне разам з балючым успамінам аб тым як учора з нагоды нядзелі фаварыт замкавага аканома зьбіў яго Джакома Казанову знаёмага з каралямі ды імпэратарамі сукаватым друкам пасярод вуліцы Даротка цудоўны рэванш калі табе 66 потым быў судовы працэс у напятай вусьцішы Даротка абвясьціла што яе пазбавіў нявіннасьці не бібліятэкар графа Вальдштайна Джакома Казанова як сьцьвярджаюць розныя недасьведчаныя асобы а малады мастак які два тыдні таму ўцёк нягоднік у Італію фаварыт аканома гучна вылаяўся а ён зразумеў што не згадае дачку прыбрамніка ў мэмуарах дзе між іншага піша пра ўсіх сваіх жанчын памятаючы кожную на імя на вусны на лоні потым ён вярнуўся да запаветнага манускрыпту каб схіляцца над ім яшчэ сем гадоў 3700 старонак і толькі траціна пра любоўныя гульні 47 італіек (ён быў патрыётам) 19 францужанак 10 швайцарак 24 служанкі (ён быў дэмакратам) і 8 дам высакароднага паходжаньня 7 акторак 1 рабыня (дала б фору тром графіням) 3 манашкі (ён быў хрысьціянінам) уласная даруй Божа пляменьніца etc. потым ён памёр круцячы катрынку ўспамінаў думаючы што патрэба кахаць гэтаксама як патрэба быць каханым праява чалавечага эгаізму ...гадваючы Даротку гэта здарылася ў ягоным фатэлі ложак быў толькі крышачку даўжэйшы у тыя часы спалі амаль седзячы каб адпалохваць сьмерць быццам яна ня ведае гэткіх хітрыкаў потым Даротка выйшла замуж праславілася сярод сябровак сваёй мудрасьцю бо ўмела да месца сказаць сэнтэнцыю пачутую ад колішняга графскага бібл іятэкара ня варта распранацца там, дзе няварта распранацца або каліваш мужрагаты гэта ня значыць, што ёнд’ябал часам у яе пыталіся што чуваць пра ейнага першага мужчыну які ўцёк у Італію тады на Даротчыных вуснах доўга ня гасла цёплая ўсьмешка потым я пытаўся колькі жанчын было ў Казановы 10 000 не задумваючыся адказаў адзін сябар 365 пасьля складаных падлікаў падсумаваў другі 900 летуценна ўзьняла вочы адна знаёмая 20 засьмяялася другая апынуўшыся найбліжэй да праўды дадай 112 сказаў я і яшчэ Даротку потым я прыехаў у замак Вальдштайнаў у Духцаве цяпер гэта Чэхія там усё засталося па-ранейшаму няма толькі партрэту ў прыбіральні а шкада бо пах выветрыўся дзьвесьце гадоў таму затое ў замку павесілі празрыстую паштовую скрынку НАПІШЫЦЕ КАЗАНОВУI ЁН ВАМ АДКАЖА. поўную лістоў з жаночымі імёнамі й дакладнымі адрасамі усе спрэс па-расейску потым я зайшоў у пансіён КАЗАНОВА замовіў келіх франкоўкі нейкі пструг на рожне з брамборамі разгарнуў нататнік і напісаў потым ён пазіраўу столь потым я прачытаў імя чарнявай афіцыянткі Даротка потым я пазіраў у столь Вецер вецер ды гэта ўсяго толькі розьніца ціскаў дзе тая дзева якую за школай ты ціскаў? жыць гэта йсьці супраць ветру адкрыўшы забрала? дзе тая рэчка што ледзьве цябе не забрала? дзева памерла пасьпеўшы паняньчыць унука рэчка зьніцела сама без усякай прынукі ты паглядзіш у яе перасохлае люстра нешта згадаеш з таго што казаў Заратустра можа вось гэта: адны паміраюць зарана ну а другія запозна... адкрыецца рана ў памяці соннай зьнячэўку: філёзаф засраны! як яе клікалі? Аня Ганулечка Ганна! It’s all the same... Яну Максімюку y паўпустым вечаровым мэтро зь ленаватым позехам жніўня і рэклямаю контрацэптываў ператвараесься ў гледача вандроўнага тэатру на рэйках у спэктаклі занятыя дзьве парачкі закаханых зусім юная і сталая з заручальнымі пярсьцёнкамі відавочна падараванымі не адно аднаму былы паэт а цяпер пітушчы ціхі вар'ят з пляшкаю ў кішэні маладая мама зь немаўлёнкам хлопец з плэерам юныя закаханыя ўзасмокт цалуюцца сталыя пераплятаюцца пальцамі былы паэт выцягвае ня пляшку а зашмальцаваную кніжку немаўлёнак шукае цыцу хлопец умыкае плэер інтрыга залежыць ад тваёй фантазіі уладальнік плэера пазнае ў адным з каханкаў роднага бацьку былы паэт пазнае ў спадарожніцы апазнанага бацькі сваё першае каханьне ты пазнаеш песьню Бон Джові it's all the same... юная закаханая пазнае ў гаспадару плэера таго хто ўвесну пазбавіў яе нявіннасьці only the names have changed... немаўлёнак пазнае пакуль толькі маміны цыцы якія здаецца не пазнае ніводны з астатніх прысутных улучна з табой it’s all the same only the names have changed... сьпявае Бон Джові словы нарэшце даплываюць да твае сьвядомасьці усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся... клясная песьня думаеш ты усьцешана ўяўляючы як гадоў празь семдзесят пяць у гэтым мэтро зноў будзе ехаць вечар у кампаніі з жніўнем і сёньняшні немаўлёнак (адзіны у каго ня зьменіцца імя) зьявіцца на сцэне ў ролі былога паэта (калі бываюць былыя паэты) з пляшкаю і зашмальцаванай кніжкаю (калі тады яшчэ будуць кніжкі якія можна зашмальцаваць) а нейкі маладзён умкне які-небудзь тагачасны плэер што дзівам захавае мэлёдыю якая цяпер атручвае цябе неадольным аптымізмам і ты ўжо верыш быццам пакуль на тваім месцы ўладкуецца хтосьці зь іншым імем яшчэ пасьпееш стварыць геніяльны раман наведаць Новую Зэляндыю а таксама выпіць зь Міланам Кундэрам дасхочу нагаварыўшыся зь ім пра гэтую невыносную лёгкасьць быцьця Талінская галубка талінская галубка жыве на царкве Олевістэ зь якой у яснае надвор'е пасьля пляшкі лікёру «Vana Tallinn» добра відаць Беларусь асабліва Полацак ажнода кавярні «Даміян» з мачанкаю на стале праўда потым баліць галава за ўсё трэба плаціць гэта я размаўляю з талінскай галубкаю яна даведваецца што іхняе сыбэр па-нашаму будзе сябар а як па-іхняму сяброўка трэба ўдакладніць зрэшты ня так істотна жанчына можа быць ня толькі сяброўкай але і сябрам а вось підар па-эстонску значыць зусім іншае аднак расейскія турысты не гавораць па-эстонску слушай пндор кажа адзін свайму спадарожніку ты едал голубей сам ты пндор both голубей дасьціпна адказвае другі талінская галубка крыху разумее па-расейску ўяе ўвачах успыхвае трывога я раблю знак каб яна не баялася разам нас таксама двое галубка не зусім давярае і прабачліва міргнуўшы адлятае гатэль Мэрытон 402 пасьпяваю я крыкнуць наўздагон ты это кому? пагрозьліва пытаецца аматар галубоў у яго на вуснах круціцца пндор ты что не местный? галубка лётае над намі але што яна можа зрабіць хіба адно тое што робіць: капае на галаву аматару галубоў вот блядь у ннхдаже птнцы русскнх не любят я адступаю да вітых сходаў на іх можна адбараніцца ад цэлай зграі турыстаў з братняй краіны па дарозе ў гатэль шанцуе вывучыць яшчэ адно вельмі патрэбнае эстонскае слова terviseks як ні дзіўна ніякі гэта ня сэкс а тое што па-нашаму будзьма! талінская галубка чакае на падвоканьні чысьціць пёркі вострыць дзюбку разводзіць крылы я адчыняю вакно у мяне ёсьць хлеб сыр віно дзьве шклянкі яна адмаўляецца ад віна пагаджаецца на сыр з хлебам terviseks! я маю два ложкі душ shower тлумачу я па-ангельску шэсьць ручнікоў сушылку для валасоў і пёраў terviseks! я маю тэлевізар пяцьдзясят каналаў можам глядзець эстонскія напрыклад гэты фільм пра гарадзкіх катоў пра катоў ёй не падабаецца няўжо эстонскія каты ядуць эстонскіх галубак? terviseks! эстонскі сыбэр казаў што terviseks трэба вымаўляць хутка безь пярэрваў іначай атрымаецца нешта сапраўды пра сэкс а чаму б не паспрабаваць? спачатку адажыё tervi-seks а цяпер алегра terviseks! пляшак таксама дзьве яшчэ ў мяне ў нумары ёсьць інтэрнэт вось мой адрас а як там у вас з галубінаю поштай? terviseks! ня трэба так дакорліва хітаць шызай галоўкаю з бэзавым каўнерыкам давай лепей пагаворым пра Эдгара Алана По між іншага я адзначаю ягоныя дні народзінаў нядаўна мэтру споўнілася 200 да яго таксама прылятала птушка толькі вялікая й чорная карацей крумкач змрачнюга й жахальнік сядзеў на пагрудзьдзі Паляды ды крумкаў зараза: nevermore! do you understand my darling? terviseks! ты магла б мне сказаць: forever ці прынамсі sometimes а ты дакорліва хітаеш шызай галоўкаю я ўбачу твае вочкі на дне апошняе шклянкі terviseks! слухай а як цябе клічуць? я Ўладзімер лепей Уладзя скарочана Ула так мяне кліча адзін чалавек там дзе ядуць мачанку а цябе мне хочацца назваць Таля ад імя твайго гораду ці яшчэ ад якога-небудзь імя скарочана будзе Та аднекуль пачынае гучаць Summertime ў выкананьні Элы Фіцджэральд заябацельская рэч відаць ты ўмкнула MTV а хто ўмкнуў расейскіх турыстаў? открывай пндор зараз я ім пакажу хто тут підар здаецца па-эстонску прыкладна так вымаўляецца алень часам мне маніцца ператварыцца акурат у яго але сёньня толькі ў голуба открывай пндор зараз адчыню нас жа двое праўда? хаця б sometimes terviseks! Вам сьнілася? вам сьнілася што вы інкунабула