ня толькі тых што ў вязьніцы войт прыносіў яму кнігу нейкага замежца Вэзалія кат знайшоў там адзінаццаць недакладнасьцяў калегу яўна бракавала практыкі кат Бальтазар другі тыдзень катуе вядзьмарку Юсту з Млынавага завулку праз тры стагодзьдзі там нойме дом з садам і гародчыкам паэт Алег М інкін пэўна ў тым самым вядзьмарскім канцы іначай не пісаў бы такіх вершаў зьехаў і вершы скончыліся кату Бальтазару даспадобы Юста зялёныя вочы чорная каса белыя грудзі й крумянкі голас якім сьпявала «Зялёную вішню» сьпявала падчас тартураў быццам гуляла па-над Палатой ведзьма яна і ёсьць ведзьма кат Бальтазар мае права ажаніцца з асуджанай на сьмерць уратаваць ад плахі ці шыбеніцы яе вочы валасы грудзі засынаць зь імі і прачынацца зьбіраесься на працу а яна пяе але кат Бальтазар жанаты пяць гадоў таму пашкадаваў Адарку удаву мечніка Няміры сама й зрабіла сябе ўдавой яе ж нікуды не падзенеш хоць побач зь ёю сьняцца сны пра гострую алебарду якраз такой і разьвіталася з каханым мужам кат Бальтазар ведае ў Юсты кожную костачку кожную радзімую плямку пах поткі кудзеркі над ёю кожны шнарык што паробіш калі такая праца кат Бальтазар пакутліва разважае калі ён дапаможа Юсьце ўцячы самога возьмуць на тартуры калі Юсту апраўдаюць яна зьедзе на Ўкраіну калі Юста прызнаецца яе засудзяць і ён зробіць усё як належыць а што калі жонка памрэ хварэе ад самых Калядаў і дзетак у іх няма кат Бальтазар працірае інструмэнты раскладвае іх па шуфлядках старанна мые рукі глядзіць на доўгія пальцы маці вельмі хацела каб ён стаў лекарам можна лічыць мара зьдзейсьнілася кат Бальтазар падыходзіць да вакна сонца кранаецца Дзьвіны яно такога ж колеру як распаленыя абцугі якімі ён зрэдзьчас кранаецца плоці самых негаваркіх здаецца зараз над Дзьвіной таксама запахне паленым кат Бальтазар глядзіць удалеч сёлета высокая паводка аднаго разу на крызе плыў кот другога разу певень а трэці раз плыла на крызе чалавечая галава глядзела на Полацак нібыта жывая рукі паадсякаў бы гэтым жартаўнікам кат Бальтазар хоча Юсту трымціць ад жаданьня вылівае на голаў карэц вады вылівае ў гарляк кухаль мёду-трайняку як жа катаваць яе Божа! у кожнай прафэсіі свае недахопы гушкаюся на арэлях сну й бяссоньня кат Бальтазар стаіць пры вакне ўтульнага офісу з аргтэхнікай глядзіць на высокую Дзьвіну згадвае што даўно ня бачыў паэта Алега Мінкіна адказвае на званок зь Лёндану думае ці не напісаць яму раман пра сучаснае каханьне У Львове у Львове мяне не забылі адно старое гарышча аўстра-вугорскай эпохі дзьве лавачкі ў Стрыйскім парку гатэлік з назовам «Энэй»... гарышча ўсе мае падставы лічыць мяне недалугам і водгульна пасьмяяцца з таго як я аблажаўся ў пыльным сусьвеце ягоным дзьве лавачкі ў стрыйскім зацішку мяркуюць цалкам іначай і касавураць з павагай таму што ў іх навакольлі я ў фаўна ператварыўся «Энэй» мае дзіўны характар адбіты ў сваім басэйне сузор'ямі Льва і Дзевы касою Касіяпэі й станікам без гаспадыні маёй шапялявай гаворкі (дзе вы былі лягапэды?) «Під Левом» ніхто ня ўспомніць але ўстанова «Світ кавы» мяне забыць не павінна няможна туды бо прыносіць і расьпіваць патаемна з рыскім бальзамам каву няможна і зь беларускім хоць лепей зусім бяз кавы прадэгуставаць гэты трунак на зёлках маёй Айчыны які нараджае мроі нібыта Чарнігаў наскі як Вільня або Беласток у Львове мяне не забылі кніжка мая прадаецца у перакладзе на мову наведніцы сьмелай гарышча зь якой не ўзьляцелі да зор на шчасьце занятыя цалкам стрыйскія лавачкі будуць я завітаю ў «Світ кавы» ахоўнік з пагрозай скажа то чнйусе-ткі Чернігів? манэўры майго адступленьня мець мэтаю будуць гарышча нязбытнай мужчынскае ганьбы сваю там пакіну кніжку з е-таіГам а раптам а раптам Між берагамі Ірыне Нададзены час абанэнт недаступны. Жыцьцё наогул працэс падступны: так, нібы тонешля самых буйкоў. Сьмерць твая невялікая страта, проста мяняецца апэратар іўсё менш уваходных званкоў*. Сяргій Жадан кропельніца - вясёлая клепсыдра з срэбнымі бурбалкамі ня факт што іх пускаеш ня ты хвіліну таму табе не дазвалялі нічога нават не казалі выніку футболу раптам дазволена амаль усё нашы прадулі 0:2 сам ідзеш у WC звоніш з мабільніка напэўна ты рэзка ачуняў дынаміка адмоўная супакойвае доктар * Пераклад з украінскай Андрэя Хадановіча. аўтограф у блянку пра згоду на апэрацыю мае неблагія шанцы стаць апошнім яшчэ дзесяць хвілінаў пасьпець напісаць верш ліст запавет? рэанімацыя не натарыяльная кантора згадваеш імёны абліччы жаночых прыкметна болей котку Басоту котку Полацак возера Люхава Прагу мора пад Барсэлёнаю паром празь Ля-Манш паром трэба распрануцца зусім прыйшоў на сьвет такім самым гэта суцяшае хутка можаш даведацца чаго вартыя размовы пра той сьвет молісься ня хочаш жыцьця вечнага хочаш таго самага цела гутарыць зручней калі бачыш суразмоўцу не спыняйся сэрца на маніторы сутаргава ківае плывеш плывеш у моры Міжземным міжсьветным між берагамі казала знаёмая паэтка не відаць ні паэтак ні берагоў мора зьліваецца зь небам ты зьліваесься зь небам памятаеш табе трэба мора плывеш да берагоў да паэтак бераг зялёная выцінанка абрысы тваіх сяброў - два дубы ясень вольха недапалены маланкаю клён недапалены у зялёным сутоньні сьвеціцца твар жанчыны прывезла цябе ў шпіталь прабілася на апэрацыю толькі крыху знаёмая падаруеш ёй букет ружаў колькі кветак на столькі гадоў пагадзілася сэрца колькі? якая зязюля накувае ў лістападзе? голас аднекуль кажа дваццаць сем Размова з Стрындбэргам у Стакгольме на вуліцы Дротнінггатан па-наску Каралевы проста пад нагамі растуць скрозь брук жалезныя літары цытатаў аднаго тубыльца што меў вясёлыя кашэчыя вусікі з прачытанага безьліччу чаравікаў цытатніка запісваю ўсяго тры сказы пераплеценыя хвастамі ды іншымі органамі рызыкоўных асацыяцыяў і падтэкстаў кахаць значыць даваць маё вогнішча самае вялікае ў Швэцыі разумны пацук мусіць мець шматдзірак з парога дому № 85 задаволена пазірае паласатая рэінкарнацыя аўтара ён жыў тут у «Блакітнай вежы» (тады гэты эпітэт азначаў адно колер сьценаў) кіраваў сваім «Інтымным тэатрам» бавіўся альхіміяй ды спакушэньнем жанчын навукамі падобнымі міжсобку бо і там і там шукаеш філязофскі камень і вечную маладосьць цяперашні музэй вартуе сам уладальнік найвялікшага вогнішча ў куртатым абліччы пагрудзьдзя на нехлямяжым пастамэнце нібыта сьпяшаўся сваімі рукамі зладзіць яго зь негабляваных дошак перад нечаканым сыходам гаспадар улешчана слухае што ягоныя карціны прадаюцца за шалёныя грошы юрліва разглядвае ножкі юных экскурсаводак і наведніц падазрона касавурыцца на маю бараду застаўшыся зь ім сам-насам я адрэкамэндоўваюся кладу на пастамэнт візытоўку з «Пагоняй» дадаю што меў дачыненьне да беларускага «Эрыка XIV» выяўляючы пэўную абазнанасьць або інтуіцыю ён кажа што ў 1948-м у Польшчы забаранілі ўсе пастаноўкі ягонага «Бацькі» празь пяцьдзясят гадоў падхопліваю я арыштавалі маю дзіцячую кніжку а самога звольнілі за выпуск нсторнческой ндругой сомннтельной лнтературы (канец цытаты) затое палякі нічога не забаранялі і паставілі мне ў пашпарт шэнгенскую візу а ў мяне ніколі не было ніякага пашпарту ганарліва адзываецца ўладальнік шматлікіх дзірак дадаючы што ў апошні дзень нараджэньня ўзімку 1912-га пад гэтымі вокнамі прайшло 15 тысяч ягоных прыхільнікаў не ўдакладняючы што дэманстрацыю арганізавалі прафсаюзы буду задаволены проста пятнаццацьцю з выклікам адказваю я (хоць думаю чалавек пра 150) удакладняючы што даўно выгнаны з прафсаюзу з прычыны зламыснай няплаты складак ты ўяўляеш? 15 тысяч фамільярна падрахоўвае ён размову пераводзячы позірк на танклявую мулатку з «Споведзьдзю вар'ята» пад пашкай змушаючы мяне разьвітацца зларадным абяцаньнем склеіць шакалядавую экскурсантку якой натхняючыся цытатамі з Дротнінггатан буду цытаваць крыху адрэдагаванага для такога выпадку айчыннага клясыка маўляў хацеў бы спаткацца з вамі зусім не на вуліцы чаму б у нейкай зацішнай мясьцінцы нам не стварыць свой уласны інтымны тэатар? Брат Ільля сусед па палаце праваслаўны манах утульны акулярысты мядзьведзь прасьветлены ісьціннай верай прапаведуе слова Божае штораніцы апавядае пра старца якому дзікі казёл спусьціўшыся з гораў цалаваў руку ведае што нельга трымаць удома катоў і сабак беларускую мову прыдумалі антыхрысты да рэвалюцыі продкі размаўлялі па-царкоўнаславянску памерці шчасьце усе католікі ў пекле папа Ян Павел II у самым страшным агні ляжыць брат Ільля прасьветлены як кавалак бурштыну сонечным промнем ратуе нашы душы ад аблуды Падобны да мужчыны беднае дзяцінства ў расейскай вёсцы (ці можа быць дзяцінства бедным нават у расейскай вёсцы?) бабуля-немка зьберагла мову падараваўшы ўнучцы вяртаньне заместа сябе самой у Vaterland (расейская ў яе таксама добрая) заможнае юнацтва дзякуючы багаценькім сваякам з Брэмэну (ці можа быць юнацтва заможным нават у сваячкі мільянэраў з Брэмэну?) імкненьне пражываць адначасова некалькі жыцьцяў (ці не зарана ў дваццаць восем калі здаецца хапае і аднаго?) бабуля памерла ў мінулы панядзелак на помніку ўнучка загадала напісаць па-нямецку (калі не паслухаюцца не атрымаюць больш ні эўра) на Каляды муж-расеец парэзаў на шматкі падараваную знаёмым мастаком карціну з рэмінісцэнцыямі з Брэйгеля за адным разам папісаў і мастака (добра што не яе самую зрэшты потым высьветліцца што перапала і ёй іначай адкуль тыя шнары над жывым гузікам пупка) глухая прыморская вёска на поўначы Італіі куды двойчы ўцякала ад мужа (ці не з парэзаным аўтарам парэзанай карціны?) тры месяцы ў намёце на Лазуркавым беразе з грашыма толькі на віно і ежу (цяперужо з мужам) нязводная завядзёнка раз-пораз раздаваць маёмасьць знаёмым і не п’янаваты румын хацеў яшчэ і трахнуць дабрадзейку на атрыманай задарма канапе (можа і трахнуў пасьля звычайна не застаецца шнараў) навошта ты апавядаеш усё гэта мне незнаёмаму па дарозе дахаты да мужа да немцаў у купэ міжнароднага цягніка за дзьве гадзіны да Берасьця? проста ты падобныда мужчыны ну што застаецца рабіць пасьля такога прызнаньня? Барсэлёна кал і добра прыгледзецца вакол сьпічакоў сабору Саграда Фамілья як і над вежамі Полацкай Сафіі амаль заўсёды ўбачыш анёлаў бывае зьлятуцца дзясяткі тры гэткі маленькі белы рой адно што не гудзе