са смакам зьелі мяне да белых костачак якія мама зьбярэ ў кашолку а тата завязе на могілкі ў маленькай труне на навюткім ровары ваўкі не ўхвалілі задумку апоўначы тата знайшоў мяне ў лесе ўначы адлупцаваў сваёй пракурорскай папругай ўраньні купіў ровар зваліўшыся зь якога праз тыдзень я зламаў руку і болей ніколі на яго не садзіўся так дагэтуль і ня ўмею езьдзіць другі раз я самахоць сабраўся памяняць сьвет адсьвяткаваўшы пяцьдзясят прычыны доўга тлумачыць але яны былі важкія хацелася быць арыгінальным аднак амаль усё выглядала плягіятам Сакрат пасьпеў выпіць цыкуту Сэнэка намацаць найлепшыя жылы Грабал выпадкова выпасьці з вакна закаханая (не ў мяне) знаёмая залезьці на дах дванаццаціпавярховіка і зрабіць упэўнены крок насустрач ранішняму сонцу мяне вабіла водная стыхія Дзьвіна выглядала спакусьл івай але ласкавая плынь магла па знаёмстве аднесьці занадта далёка між тым трэба было паклапаціцца пра пахавальную працэсію якая мусіць за нечым ісьці выбар быў зроблены на карысьць азёрнай затокі млявы плёс атрымліваў магчымасьць палюляць разам зь лілеямі й мяне утульна заблытаўшыся ў сьцяблінах зь якіх дзяўчаткі робяць пацеркі я чакаў бы сваіх вызваліцеляў і дух мой ганяўся б над вадою за самотнаю чапляй ды віхлястым і бялявым пялёсткам белым матыльком (жывы клясык ацаніў бы мой сыход каскадам новых алітэрацыяў) плян быў прадуманы да драбніцаў Харон адпачываў човен напракат каштаваў 5 тысяч беларускіх рублёў за гадзіну плюс пашпарт у заклад туды зручна было пакласьці цыдулку з апошнімі наказамі пашпарт забіраў Вася ягоную жанчыну клікалі Таня яны жылі пры возеры глядзелі за саўнай і трэнажорнай заляй у меру выпівалі былі загарэлыя й маладыя генэральная рэпэтыцыя была прызначаная на пятніцу Вася з Таняй прыбіраліся ў саўне й вырашылі што гэты куток радзімы зусім някепскі для самі разумееце чаго сонца было зь імі ў змове бітлы таксама Пол так сьпяваў Let It Be што парачка шэрых чапляў зрабіла плаўны разварот і вярнулася я нячутна прычыніў дзьверы й падумаў пайшло яно на... гэтае самагубства Польскі транзыт Вілі як клясна ехаць па Польшчы глядзець на лясы і касьцёлы цешыцца квеценьню вішняў і вершык хмельны складаць як клясна ехаць па Польшчы ведаць што заўтра Радзіма што вочы яе і лоні будуць маімі навек як клясна ехаць па Польшчы піць вінчык нямецкі з шынкай фліртуючы з правадніцай табе sms’Ki кідаць як клясна ехаць па Польшчы і сумаваць па нязбытным палаяцца з пасажырам з вагону «Бэрлін Масква» сказаць што мы не Расея і што ідзіце вы ў сраку як клясна ехаць па Польшчы трэба вось толькі забыцца адну жыхарку Кракова Кракава па-беларуску яна ў лісьце напісала што нігды ня будзе тваёй хоць плач хоць страляйся нігды ідзі карацей у дупу як клясна ехаць па Польшчы сьмяяцца касіць пад блазна даць парню з Выбаргу ў пысу у міжэтнічным канфлікце як клясна ехаць па Польшчы з вакна вытыркацца ўвечар і забывацца старанна тую што проста прыдумаў Чытаўсвае вершы чытаў свае вершы пахмурным клясыкам што злосна глядзелі зь бібліятэчных партрэтаў быццам ня даў ім пахмяліцца чытаў свае вершы галодным студэнтам у аўдыторыі дзе на галёрцы вэрлібр пайшоў упрыкуску зь мінэтам чытаў свае вершы футбольнаму фанату з Шатляндыі што ганарліва ўваліўся ў купэ варшаўскага цягніка ў пакамечанай спадніцы і з шыкоўным засмоктам на шыі чытаў свае вершы эбанітавай стрыптызэрцы з Кліўлэнду штат Агаё зь якой у мяне нічога не было калі не лічыць дзесяці баксаў заторкнутых за гумку карункавай белай панчошкі што пазначала ў цемрыве нашыя каардынаты быцьця чытаў свае вершы духмянаму як камамбэр парыскаму кляшару які на адвітаньне спрабаваў рэквізаваць маю родную пляшку бардо чытаў свае вершы айчыннаму чырвона-зялёнаму чыюку якога гаспадар навучыў брыдка лаяцца на сьцяг такіх самых колераў (вядома мадагаскарскі) а таксама выразна прамаўляць сукадай круп словы якімі суворая птушка ацаніла маю дэклямацыю чытаў свае вершы ведаючы што адно рэпэтую а калі нарэшце наважыўся прачытаць іх табе ты сказала толькінягэта і расшпіліла першы гузік на маёй кашулі запытаўся ці зрабіла б ты тое самае калі б я не пісаў вершаў а ты засьмяяўшыся расшпіліла мне маланку на джынсах запытацца ці я ўжо не пасьпеў Калі-небудзь усё будзе апошнім калі-небудзь усё будзе апошнім апошні ранішні кубак неверагодна моцнай кенійскай гарбаты з малаком апошнія абдымкі жанчыны з скураю колеру гэтай гарбаты і апошнія жаночыя абдымкі наогул апошняя ангіна апошняя жменька суніцаў з смакам тваіх смочак апошняя гульня з сынам у пінг-понг апошняе нецэнзурнае слова ў тваё пяшчотнае вушка і апошняе слова ў вуха Вечнасьці апошняя напісаная кніга і апошняя кніга якую разгарну апошні наведнік маёй вальеры як я называю гэтак званы кабінэт і апошні наведнік (лепей наведніца) майго сэрца апошні келіх віна апошняя эрэкцыя апошняя вандроўка па тваёй салодкай вагіне апошняя вандроўка ў родны горад і самая апошняя вандроўка з большай ці меншай колькасьцю спадарожнікаў і спадарожніц у цёмных (але неабавязкова) гарнітурах і сукенках апошні электронны ці проста ліст які можа прыйсьці мне або майму адрасату калі ўжо ўладкуюся ў сваім апошнім транспартным сродку дзе складана напісаць або атрымаць адказ нават праз e-mail... чамусьці неадчэпна думаў пра такія рэчы калі яшчэ не была вынайдзеная электронная пошта а цяпер штораз з большаю асалодай згадваю як усё тое што будзе апошнім здарылася ўпершыню Асьвея Асьвея дарога ў сьвеі ці можа якраз са сьвеяў або да сябе самога ці да цябе як зазвычай Асьвея возера ў сквары нашая fata morgana лайбаю на небакраі ў чаротавых хвалях плыве Асьвея намёт на ўзлобку стрэча з ваўком маім братам які тут мае радзіну ваўчыцу і двух ваўчанят Асьвея поўнач на высьпе поўня ў паўнюткім зацьменьні таму й мабільная сувязь зь Вялікай зямлёю маўчыць Асьвея агонь на строме водбліз зьдзічэлага саду нячутна выйдуць з-за яблынь душы былых астраўлянаў Асьвея душы прысядуць хто з коткаю на каленях а хто з дварняком каля ног босых парэпаных вечных Асьвея сьціхота й радасьць мама прысьніцца пад раньне насыпле кішэнь ірысак прамовіць ваўчо ты Вова Асьвея зноўку прыеду скочу з маторкі на бераг чакацьме на строме брат мой які тут жыве з радзінай Я марыў стаць патолягаанатамам калі я быў неўміручым меў сонечную мару стаць патолягаанатамам нават навучыўся вымаўляць гэтае слова без памылак патолягаанатамам быў наш сусед дзядзя Жэня вясёлы габрэй з сумнымі вачыма мой найлепшы сябар дзяцінства ён заўсёды пахнуў парфумаю яна з дня ў дзень мянялася струменячы сярод духменяў смажанае цыбулі ды іншых цымусаў водарамі язьміну бэзу канваліяў і нейкага шыпру водары ў бутліках рабілі на засакрэчанай дзядзіжэневай працы куды не пускал і дзяцей калі я зрабіўся сьмяротным і спасьціг таемную сутнасьць запаветнай дзіцячае мары дзядзя Жэня раскрыў мне колькі важных сакрэтаў свайго патрэбнага людзям занятку я даведаўся што за дзьвярыма трупярні жыцьцё не канчаецца некаторыя паміраюць толькі там ад ускрыцьця некаторыя ад ускрыцьця ўваскрасаюць другіх болей таму ўсім рэкамэндавана запісацца на прыём да патолягаанатама каб ня здарылася як з Гогалем што ўваскрэс на пару мэтраў ніжэй чым трэба рабі высновы сказаў дзядзя Жэня ад’яжджаючы на гістарычную радзіму (што ні кажыце прыемней мець справу з суайчыньнікамі) вакантную пасаду заняў дзядзя Грыша сумны габрэй зь вясёлымі вачыма які пацьвердзіў што жыцьцё доўжыцца і ў ягоных уладаньнях за абабітымі бляхай дзьвярыма негаваркія насельнікі радыя ўсім наведнікам жывым і такім як самі апошнім болей бо іх зьяўленьне надае астатнім аптымізму нядаўна прыехала парачка што кахалася ў гаражы з уключаным маторам і мясцовая публіка адразу павесялела дзядзя Грыша вадзіў мяне на экскурсію ўражаньні самыя сьветлыя паміж ягонымі пацыентамі бываюць нават раманы бо мужчыны і там цэняць жаночае хараство а жанчыны мужчынскую сьмеласьць і зусім не фрыгідныя бачыш паказаў дзядзя Грыша за ноч прафэсар пасунуўся бліжэй да студэнткі я пераканаўся што ў трупярні таксама можна жыць асабліва як выжлукціш з гаспадаром літровую пляшку віскі калі я стаў пісьменьнікам дзядзя Грыша зьехаў на гістарычную радзіму (што ні кажыце прыемней мець справу з суайчыньнікамі) вакантную пасаду заняў спадар Мікола (сярод суайчыньнікаў ён мае сантымэнтда беларускамоўных) нашчадак роду Дарагастайскіх яны працавалі полацкімі ваяводамі надворнымі маршалкамі стольнікамі літоўскімі а цяпер зарабляюць на хлеб патолягаанатамамі крыху выпіваючы з дапытлівымі літаратарамі што любяць забаўныя гісторыі й сюжэты да прыкладу адзін зарэзаны бандзюган уваскрэс уначы акурат напярэдадні Вялікадня знайшоў на стале ў санітараў карты ды пасадзіў рахманых суседзяў гуляць у «тысячу» або прыехаў сваяк а можа і сам забойца забітага дае спадару Міколу 100 баксаў з мабільнікам ды просіць мудак перад ускрыцьцём прывязаць мабільнік нябожчыку да рукі наогул цяпер нярэдка перад хаўтурамі кладуць наўцу ў кішэню тэлефон зь перадаплатай каб у выпадку чаго пазваніў ці паслаў sms невядома яшчэ ці кінуцца гэтыя мудакі каго-небудзь адкопваць мо проста хочуць пераканацца што ўсё зроблена як мае быць і жывы нябожчык не ўзбаламуціць вяртаньнем набыты пасьля яго сыходу спакой я пакуль ня вырашыў ці браць з сабой мабілу але дакладна ведаю што калі за мною зачыняцца абабітыя бляхаю дзьверы буду не самотны ды яшчэ атрымаю ўзнагароду ў выглядзе сустрэчы з увасабленьнем сваёй сонечнай мары Мне прысьніўся Хадановіч мне прысьніўся Хадановіч велічны нібы сэнатар недарэзаны Нэронам іранічны як Свэтоній заклапочаны як Брут можа сам каго зарэзаў можа вершык марыў скласьці а магчыма проста піва прагнуў выпіць насупроць Камітэту дзяржбясьпекі дзе цікавяцца здаўна нашым паэтычным словам і напэўна нездарма ён ішоў па вулцы Маркса ў Менску стомленым і сонным між кавярняй «Эльдарада» і ангельскай амбасадай (там у будцы мент сядзіць) рухаўся накіравана не хістаўся не губляўся павітаўся з нарпаэтам з рэдкім іменем на «Н» даўганогай прыгажуні мімаходзь прызначыў стрэлку і сказаў бамжу «банжур» ён ішоў... гракі крычалі ў навакольлі Нацтэатру (ну чаму не груганы?) бомж чытаў паэта Ніцку плакаў... языком мянціў даўганогая бляндынка набыла контрацэптыў