а можа проста не чуваць зьнізу анёлы не карыстаюцца парасонамі у дождж іхнія крылы намакаюць анёлы апускаюцца на дол таўсматыя хугчэй тыя што трымаюцца гіпахалестэрынавай або яшчэ якой-небудзь дыеты мякка пляніруюць крануўшыся зямлі анёлы адразу перакідаюцца ў мінакоў будаўнікоў сабору турыстаў экскурсаводаў гавораць па-каталёнску а таксама на розных іншых мовах зь імі можна пазнаёміцца выпіць вінчыку зьесьці ў кавярні паэлыо паразважаць калі Каталёнія стане незалежнай кім быў Антоніё Гаўдзі архітэктарам або скульптарам кал і дабудуюць Саграду Фамілыо ды прыбяруць пад’ёмныя краны што пнуцца да Бога навыперадкі зь вежамі ужо задралі адзін з анёлаў ператвараецца ў чалавека падобнага да недагледжанага анёла амаль абадранца з запаленымі вачыма ў зьбітых чаравіках зь дзірчастым парасонам абадранец падазрона доўга круціцца вакол сабору пры гэтым не жабруе не чапляецца да экскурсантаў заводзіць размовы толькі з будаўнікамі адмаўляецца гаварыць па-гішпанску выходзіць на бульвар Рамбляс абыякава глядзіць на кумпякі ў вітрыне мясной крамы купляе булку пакет малака пару зялёных яблыкаў панічна баіцца трамваяў кіруе да парку Гуэль у парку абадранец уладкоўваецца на неабсяжнай лаве над Заляю ста калёнаў (насамрэч іх восемдзесят шэсьць але якая розьніца калі ты геній) сушыць парасон п’е малако з булкай крышыць яе белым галубам шкада што ня ведаеш каталёнскай зрэшты анёлы павінны разумець па-нашаму магчыма там у іх нават ёсьць беларускія школы ці прынамсі курсы але запытацца ты хочаш не пра гэта ты хочаш запытацца калі ўсё ж дабудуюць Саграду Фамілью Бог мусіць ведаць раптам недзе прагаварыўся абадранец рагоча прапануе табе малака прамаўляе скрозь сьмех ты раптам пачынаеш разумець па-каталёнску: прычым тут Бог будоўля завершыцца калі анёлы развучацца лётаць у ягонага малака смак абсзнту цікава які смак у булкі Чаму ты не пазваніў маме? у начным аўтобусе паміж Менскам і Вільняй на небясьпечнай мяжы явы й сну які любіць глядзецца ў люстэрка дзе сьцьвярджаў Авідый хаваецца сьмерць мне прымроіўся тэлефон зь якога можна пазваніць тым хто ўжо не пазвоніць табе званкоў толькі тры і ты мусіш зрабіць імгненны выбар у таты я запытаўся пра незнаёмую заплаканую жанчыну якую сустрэў у шпіталі пры ягоным ложку калі ў таты заставаліся жывыя адны толькі вочы у Купалы я запытаўся пра жанчыну якая сьмяялася ў ягоным нумары ў той вечар калі яго забівалі ў маскоўскім гатэлі у Борхэса я запытаўся пра жанчынаў якія дзялілі зь ім ягоную бясконцую цемру памежнік запытаўся пашпарт якраз калі я прасіў дзявочы голас у слухаўцы злучыць мяне з Станіславам Аўгустам Панятоўскім каб запытацца пра каранаваную жанчыну якая ператварыла ягоны трон ва ўнітаз і дзявочы голас адказаў што я вычарпаў колькасьць званкоў забіраючы пашпарт я сьцяўся ад думкі што там будзе штамп ЧАМУТЫ HE ПАЗВАНІЎ МАМЕ? Мёд на цёплым серабрыстым бервяне ў высокай траве за бабулінай хатай ямо сьвежы мёд з хлебам я Вова Патоцкі Вова Таньчын ды Нінка Тузава мёд яшчэ не куплёны хлеб яшчэ пякуць у печы мне дванаццаць гадоў Нінцы на год болей Вовам па чатырнаццаць нашая сьмерць яшчэ не нарадзілася у Вовы Патоцкага чорная галава кажуць прабабка саграшыла з цыганом акурат як мая Вова мне нібы брат хоць у мяне галава рудая карацей мы паважаем цыганоў магчыма як вырасьцем будзем красьці коней Нінка ўсё перасаджваецца паміж трыма Вовамі круціцца загадвае жаданьні ведаем мы твае жаданьні кажа Вова Таньчын мы таксама ведаем хлеб яшчэ не астылы мёд у белай талерцы з арлом і свастыкай малако ў парцалянавых кубках таксама белых таксама з арлом і свастыкай бабуліна памяць пра немца Паўля мёд крапае на Нінчыны грудзі цячэ па равочку ніжэй у ейныя таямніцы вучоныя яшчэ не адкрылі што рэгулярна назіраючы жаночыя грудзі пажадана аголеныя пажадана вялікія значна менш рызыкуеш адхапіць інфаркт ці інсульт апрача таго любаваньне грудзямі павялічвае працягласьць жыцьця мужчыны ў сярэднім на чатыры-пяць гадоў наконт уплыву згаданага сродку на жыцьцё ўладальніц грудзей зьвестак няма трэба вылучаць гэтых вучоных на Нобэлеўскую прэмію я пазнаёмлюся зь іхнім адкрыцьцём ужо ў іншым стагодзьдзі але інтуітыўна яшчэ там на бервяне хачу працягнуць жыцьцё такім дзівосным чынам ямо мёд з хлебам хутка зьявяцца першыя гуркі Вова Таньчын будзе даводзіць Нінку што яна любіць больш гуркі ці памідоры мы ўжо каштавалі крадзеныя ў лаўцы падушачкі самагонку папяросы «Беламорканап» паўночную вусьціш на могілках бабулін пранік а колькі яшчэ пакаштуем праз год пасьля таго мёду Нінка спакусіць мяне ў лазьні сьцягне праз голаў сукенку скажа зь нявіннай усьмешкай пастаў мне палку у мяне атрымаецца цэлых дзьве праз трыццаць пяць гадоў пасьля таго мёду Нінка памрэ ад раку грудзей пасьпеўшы на чатыры-пяць гадоў павялічыць жыцьцё некалькім а можа некалькім дзясяткам а можа некалькім сотням мужчынаў грудзі былі сапраўды рэдкія празь пяць гадоў пасьля таго мёду Вова Патоцкі паступіць у інстытут на апошнім курсе пачне пісаць вершы будзе чытаць мне іх у піўбары пра сьмерць і паралельны сьвет на адлегласьці імгненьня дзе мы таксама існуем потым Вова Патоцкі паступіць у асьпірантуру і аднойчы выйдзе ў вакно з інтэрнацкага пакою на адзінаццатым паверсе ня вытрываў гэтага сьвету альбо таго што адкрываўся яму на адлегласьці імгненьня зрабіўшы зусім белай маладую цыганскую галаву так і ня ўкралі зь ім аніводнага каня празь дзесяць гадоў пасьля таго мёду Вова Таньчын ня будзе пісаць і чытаць вершаў будзе чытаць пераважна налепкі на пляшках стане клясычным альканаўтам на дваццаць пятым годзе жыцьцё Вовы Таньчынага замерзьне ўзімку пад матчыным плотам Танька будзе галасіць каб сына не хавалі a паклалі ёй у лядоўню праз сорак тры гады пасьля таго мёду ў мяне здарыцца інфаркт відаць замала глядзеў на жаночыя грудзі зрэшты дастаткова каб выжыць купіць квіток прыехаць прайсьці пад дажджом шэсьць кілямэтраў ад станцыі знайсьці збуцьвелае бервяно дастаць з заплечніка белы кубак з арлом і свастыкай выпіць зь яго ўдвая болей дазволенай дактарамі дозы Вова Патоцкі меў рацыю усяго на адлегласьці імгненьня мы на цёплым серабрыстым бервяне ў высокай траве за бабулінай хатай ямо сьвежы мёд з хлебам чмель павялічвае сваё жыцьцё лётаючы вакол Нінчыных грудзей Воваў зноў трое у аднаго галава чорная у другога цьвярозая у трэцяга кружыцца як зірне на Нінку у штоніках нешта варушыцца Нінка круціцца паміж намі загадваючы жаданьні Вова Таньчын выконвае іх у адрыне на старым драўляным ложку можа якраз там мая прабабка... Вова Патоцкі чытае нам вершы а можа побач з намі іншы сьвет у часе на адлегласьці імгненьня і можа іншы ты у ім жывеш На Готляндзе на Готляндзе мне сьніцца востраў Полацк пакінуўшы Айчыны мацярык плыве ён у нясьпешлівым Гальфстрыме маіх гадоў падзеленых з самотай то з вышыні крыла з падбоем сінім то асядлаўшы калывасты плот гляджу на дом і сад стары зьдзічэлы куды зайцы завітвалі на моркву каб абабегчы сьцежкаю шэсьць вокнаў патрэбна босым ножкам адпачыць найлепей дзе жыве мая стакротка ў маленькай хатцы са страхой з травінак яшчэ няма ні здрадаў ні каханьняў і неўміручыя яшчэ бацькі якіх засьпеў аднойчы ў ложку зраньня ўзанятку дзіўным... год празь дзесяць толькі я зразумею што паспаўшы болей тым днём дажджлівым мог бы атрымаць сястрычку зноўку ці малога брата зь якім хадзіў бы разам падзівіцца на дзецюкоў што брук кладуць да пляцу вясёлы кожны і нібы мурын ад сонца чорны... брукаванка ляжа да храму Стафана які спыніўся каменным галіёнам па-над местам а там увішныя дзядзькі кладуць у алтары й на хоры выбухоўку каб замаўчаў гадзіньнік старасьвецкі які зацята час лічыў па-свойму на Готляндзе мне сьніцца Полацк мой хаваюць тату мушка на фіранцы ў жалобе сьціхла... я ж так нецярпліва чакаю ўжо: ці праўда ён пазвоніць на дзень маіх народзін як сказаў? бяжыць насустрач рыжая дзяўчынка ляціць адтуль адкуль не дазваніцца за ёю коціцца зялёны ровар пусты хоць круціць нехта панажы сасі банан трапічаскага лесу злавесна цэдзіць мой сусед-аторва у рыжую таксама закаханы ля крамы сварыцца чарга па хлеб вясёлка бруку зьзяе з-пад асфальту а наша Дзьвінка як Дзьвіну мы звалі цячэ ў сутоньні ранішнім у мора далей на Готлянд проста ў сноў вітраж дзе дом на скалах над гатычнай кірхай дзе з мэзаніну дэндзі мармуровы ў капелюшы сьціхотліва знаёмым шматзначна па-сяброўску падміргне з таго ня менш рэальнага сусьвету там ружы на Каляды зацьвітаюць там вокны як музэйныя вітрыны што вечар ператворыць у вяртэп з караблікамі дамамі чарцямі жыцьця свайго павольнаю прасторай дзе некалі і я знайдуся можа нацубіўшы зялёны капялюш міргну камусьці ўсьцешна з мэзаніну... у Полацку мне сьніцца востраў Готлянд У букініста калі кнігі даведваюцца што трапяць у букіністычную краму яны паводзяцца па-рознаму адны роспачна точацца ў другі шэраг другія вытыркаюць забытыя закладкі каб паказаць што яшчэ патрэбныя трэція знаходзяць для цябе паміж забытых старонак інтымны ліст ці прыхаваную купюру толькі кнігі якія напісаў ты сам ганарліва касавурачыся на тамы нобэлеўскіх ляўрэатаў пачатку мінулага стагодзьдзя і нават на трохвекавыя рарытэты а таксама адна на адну чуюцца ў небясьпецы ім здаецца што пакуль ты жывы іхні гаспадар ня зьменіцца а можа і пазьней не давядзецца мяняць утульнага месца на пыльнай палічцы за фатаздымкамі бо гаспадар добра выхоўваў нашчадкаў наіўныя! сёньня томікі з гэтай паліцы я занясу знаёмаму букіністу каб зьбіць зь іх фанабэрыю каб паназіраць як яны будуць пачувацца ў кампаніі з сваімі блізьнятамі што ўжо здадзеныя ў краму маімі сябрамі якім некалі напісаў на тытуле колькі прачулых словаў каб мае кнігі былі ў роўных умовах на разьвітаньне я таксама пакіну на іх аўтографы самому сабе Mae самагубствы чалавецтва падзяляецца на тых каго наведвала думка пра самагубства тыхда каго яна яшчэ завітае тыххто зь ёю так іне сустрэнецца апошнім ніколі не зайздросьціў Аўтар першы раз я меўся зьвесьці падрахункі з жыцьцём як мне споўнілася сем гадоў а бацькі не падаравалі сыночку ровар сцэнар быў бліскучы пайсьці ўвечары ў задзьвінскі лес каб тамтэйшыя ваўкі