бо навокал СНІД лютуе а Андрэй за ўсіх мудрэй я прачнуўся і падумаў вось прысьніцца Хадановіч цёмнай ночкай на Каляды без усякіх там прыколаў заклапочаны як Брут будзе йсьці па вулцы Маркса з томам Малярмэ ў партфэлі і часопісам «Arche» і з сухім ляшчом пад пахай што адгэтуль вынікае? што паэту трэба муза а часамі прагне піва ўкрай асьмяглы арганізм і ляшчы яшчэ вядуцца у вірох маёй Радзімы КДБ шануе мову і «Arche» выходзіць спраўна а бамжы чытаюць кнігі знойдзеныя на памыйках гэта значыць што пісьменства наша краснае жыве! в ваба вабачка вабка вабнотка вакханка вава вавачка ваўка ваванка вагантка вагавінка вагінка вагнітка вазёрніца вальпургіянка вадзяніца вадохрыстка вадачка вада ванзэйка вадаліўка важачка валожынка ваза вафлістка вадналыжніца ватэрпалістка валошка валтузьніца вануацянка вакалістка ванзэльніца валейбалістка вампірка вандалка валтарністка валхвіца валашка ванкувэрка вайдэлётка валачобніца варшавянка варшанка валютніца валюнтарыстка валавочка вакзальніца валенсіянка вахцёрка валюстаманка валадушка валянка вальфрамка ва-банкаўка варлівочка валынянка ваярка ваўчыца вальготка валькірыя валянтэрка вандроўніца валентыянка вавёрка вакацыя валянцінка варкотка варголка варгатка вальтэрыянка вальтыжорка вальсоўніца валька варгіня ваўчынка валміерка вар’ятка васалка варажка васпанка варакушка варонка варанка варштатка вархольніца вастразубка вальжынка вастрылка варсінка вальготніца васьміножка варожка валэнда валёчніца ваўкавысянка васьміклясьніца васілінка ваалка варэнька васьміактоўка ваўкалачка ваўкіня валодка валдайка валякардынка веда ведачка веечка ведзьма вэлясыпэдыстка ведрычанка вялікадушніца вежачка велька вялесьніца велягурачка векапомніца веліжанка вялікапышніца вялікабрытанка венцаноска вэрмўтніца вэнэсуэлька вэнэрыянка вялікабераставічанка вера вербачка венка вернападданьніца вэнэцыянка вераемніца верагодніца веравызнанка вэрбалка верхнепалеалітка верасовачка верасьнёвачка велясовачка верніца вераадступніца вербалозка вэльботка верацярпіміца вёрунка вётрынка вераломніца вэрбавальніца вэраналка вэрбэна вэстыбулярка верашчалка вялікасьветніца векша вялікапакутніца верця верхалазка вэронка вэстготка верашукальніца вэст-індыянка верціхвостка вэсталка вялікаліцьвінка вяртэпніца ветліца вераценьніца верхаводка вэргіліянка вэндэтка вэрыфікатарка вернідубка в'етнамка вэстэрнаманка вэст-эндка вэб-вумэнка верцідупка вятроўка вяртушка вярзунка верцігалоўка вэльзэвульвачка вершашукалыніца вершавызнаньніца вершніца вэрлібрыкоска вэраніка вэнэра вэнэтка вэльвэтка вяшчальніца вечавальніца вечароўніца вечарніца вядзьмедзіца вялікаполька верхнядзьвінка вэрвольфаўка вэрсія вейка вэрсыфікатарка вівіянка віватка вінярніца відзэмка відзаўка відавочніца віка вікторыя віралеістка вільгурка візэруньніца візытаманка віёля віжоўка вікуньня візытэрка вільнянка вільнярка віньетка віндсэрфінгістка вікінгіня вігоня вікуша візытніца візіяністка вікантэса вігвамніца вівальдыманка вівёра вібрафаністка вінаградзінка віначэрпіца вінаваўніца віньнічанка віні-пухоўка вірлавочка вітражніца вішанька вікця вішнёўка віртуозка вірлівіца вітка віялянчэлька віялянчэлістка віртуалка віроўніца віуэлістка вітрыньніца вісуска вісагінка віхурка віталечка вітачка віктарыянка віцяблянка віражніца віта віцінка вівакубінка віскуценьніца віскіманачка вівісэктарка віталістка віцэ-мастачка вогнепаклоньніца водаваротніца войтачка воечка востраканфліктніца вокамгненьніца восьпінка восенька воленька воска вольнанаёмніца вольхачка волатка ворліца вольця воля вольніца волечка волька вольнаадпушчанка вуалетка вугорка вудыстка вужалка вуаерыстка вузкаплечка вужачка вуалеахвостка вулыарніца вулька вуркагантка вупырка вусатка вучыцелька вульванаўтка вуніятка вульлянка вушатка вучнёўка вузкадупенцыя вузкавочка вузкапізьдзёнка вудзільніца вусьцішка вузкакалейка выблуканка выбранка выбраньніца выдра выданьніца выбуянка выдранка вырочніца выдма выдатніца выбухоўка вызнанка вызвольніца выструнка вундэркідалка выблядушка вызволька выспавяданка выслоўніца выспачка вываланка выведніца вырайка выйка выжарынка выдумляльніца выжліца выжлукта выйгра выкрутніца выкапнёўка выключніца вырачка вынятка высокамаралка выкруцёлка высмажанка вытлумачальніца выпраменьніца выкрасалка выляжанка высмокта выёбка выёбніца высакаклясьніца вымуштроўніца вымудроўніца выхаваначка вырахаваначка вырваска вынаходніца выхавальніца вырвачка выратавальніца выратаванка выпястунка вылежніца высакалётка вычварніца высакавольтка высакоўка выслужніца высакамоўніца высакагорніца высачка вычварэнка выёбушка выебаманка высочніца высокачастотніца вышаградка вышагародка выюрачка выцалавальніца высакагрудка вярцёлка вядзьмарка вядунка вяршыцелька вязьніца вярсталка вястунка вясьлярка вясьнянка вясельніца вяргіня вяскоўка вяхірка вялебніца вянка вятошка вятружка вяльможніца вята вяшчунка в... Так захочацца у Санкт-Пецярбурзе на беразе лютаўскай Мойкі закіданай пустымі пляшкамі пакетамі з-пад соку і ўсяго на сьвеце быццам на лёд толькі што грымнуўся сьмецьцевы гелікоптэр каля Меднага вершніка дзе казанскі татарын прадае саколкі СЬЕЛ БОБРА СПАС ДЕРЕВО у піцейнай установе з такой утульнай расейскаю назвай «Удачный выстрел» так захочацца дадому! у Празе пры помніку Францішку Скарыну дзе сьпіць тамтэйшы бомж з кніжкаю пад галавой (а раптам яна па-5еларуску?) у цёплай кампаніі палітуцекача (па-чэску ўпырхліка) які клянецца што сэрца засталося ў Віцебску як сэрца Пілсудзкага ў Вільні у навакольлі Вацлаўскага пляцу дзе ў грамадзкай прыбіральні цьвёрдай рукой патрыёта накрэсьлена ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! так захочацца дадому! у Парыжы каля Джаконды што пераглядаецца з палотнамі Сальватора Розы (у 1927-м ягоны «Сьвяты Стэфан» яшчэ вісеў у нашай Сафіі) на месцы гібелі прынцэсы Дыяны (ляцелі трахацца кампэтэнтна заўважае мінак) у задрыпаным гатэлі дзе трох зорак вартыя толькі грудзі чорнае пакаёўкі так захочацца дадому! у Менску на бясконцай вуліцы Маркса-Энгельса-ЛенінаКірава-Сьвярдлова-Валадарскага (у турму на апошняй насіў тром прыяцелям перадачы) у прывакзальнай рэстарацыі «Ўсходні экспрэс» дзе ў купэ «Менск Бэрлін» парачка наведнікаў занялася спачатку аральным а потым усялякім астатнім сэксам на паштамце дзе ў тэлефонных кабінках можна займацца чым заўгодна так захочацца дадому! так захочацца дадому што прыйдзеш у Батанічны сад (найлепей у ліпені найлепей на поўню найлепей з пляшачкай віскі) залезеш употай на знаёмую ліпу па-над Нацыянальнай бібліятэкай у якую чамусьці страшна запісвацца па-над Лепельскім возерам дзе ў XVI стагодзьдзі здох кузэн лахнэскага цмока (усе пачвары некалі адкінуцца) па-над Альгердавым шляхам які памятаюць адно птушкі па-над рэчкай Вушачай у якой не зьвяліся яршы й вершы па-над радзімаю Быкава і ваўкалакаў паплывеш у духмяным воблаку нібы сьвяты Мікола з бабуліных абразоў у Полацак Ёсьць гарады прыдуманыя Богам ёсьць гарады прыдуманыя Богам ёсьць гарады прыдуманыя д’яблам а хто цябе прыдумаў горад мой? хто сьніў цябе такім якім ніколі ты не прачнесься раніцай туманнай каб у Дзьвіне памыць заспаны твар? што сьнілася табе ў тваіх кашмарах і ў прыцемным бурштынавым бяссоньні і ў сьветлых снах што спавівае сум? хто зь сьвечкай йшоў па гулкіх сутарэньнях палохаючы вусьцішныя цені ўладыкаў звар’яцелых і цароў? хто летапіс твой скраў крывёй паліты хто расьцягнуў тваю бібл іятэку зьвёз хто ў чужыну жыватворны крыж? ты прышласьці званіў Сафійскім звонам ты нашым сьніў сябе Ерусалімам ды трэці Рым прызначыў іншы лёс о як мне часам прагнецца ўваскрэснуць у тагасьвеце у які ня веру дзе містыка і тайніцы твае са мной няхай давеку застануцца у вандраваньнях па чыстцы і раі а лепш усё ж па пекле: цікавей... я не ўваскрэсну а вось ты ўваскрэсьнеш! Пазнаю сябе ў сыне пазнаюсябе ў сыне у почырку зь літарамі што падхмелена танчаць на вольным паветры у вясёлым мітынгу папераў і кніжак на пісьмовым стале у нязводнай схільнасьці да вострага і салодкага асабліва да эклераў у адчуваньні словаў на смак і колер на водар і дотык у медзьведзяватай хадзе па вуліцы па цэлым сьвеце у захапленьні школьніцай што яшчэ проста малая і не разумее у любові да лацінаамэрыканцаў пераважна да Хуліё Картасара і Габрыеля Гарсія Маркеса у цыганскіх вандраваньнях з кароткімі прыпынкамі на палубе роднай канапы Ш у празе адзіноты што сьпеліцца як папяроўка і абрынаецца як залева ва ўчэпістых хваробах (дай Божа каб не ўва ўсіх) што адкрываюць новыя сутнасьці ва ўменьні пакрыўдзіць пакрыўдзіцца дараваць пазнаю сябе ў сыне так хочацца пазнаць сябе і тады калі прысяду яму на плячо цёплым ветрам ЗЬМЕСТ Полацак 3 Апошняя жанчына Казановы 4 Вецер 8 It’s all the same... 9 Талінская галубка 12 Вам сьнілася? 18 Карэктура 20 11 дзён 22 Ня ведаў 23 Дзень сьвятога Валянціна ў Вільні 25 Астатняе каханьне дзядулі Хведара 29 Андэрсзн і ты 31 Вялікадне 34 Кат Бальтазар 35 УЛьвове 40 Між берагамі 42 Размова з Стрындбэргам 46 Брат Ільля 49 Падобны да мужчыны 50 Барсэлёна 52 Чаму ты не пазваніў маме? 55 Мёд 57 НаГотляндзе 62 У букініста 65 Mae самагубствы 67 Польскі транзыт 70 Чытаў свае вершы 72 Калінебудзь усё будзе апошнім 74 Асьвея 76 Я марыў стаць патолягаанатамам 78 Мне прысьніўся Хадановіч 81 В 83 Так захочацца 97 Ёсьць гарады прыдуманыя Богам 100 Пазнаю сябе ў сыне 101 Літаратурна-мастацкае выданьне Уладзімер Арлоў усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся Вершы Рэдактар: Аляксандра Макавік Карэктура: Кацярына Маціеўская Вёрстка: Сяргей Кандраценка На 4-й старонцы вокладкі графічны партрэт Уладзімера Арлова. Мастак Арлен Кашкурэвіч. Падпісана ў друк 29.05.2009. Фармат 84x108/32. Друк афсэтны. Папера афсэтная. Гарнітура PragmaticaCond. Ул.-выд. арк. 5,46. Наклад 330. Замова № 235. Выдавец I. П. Логвінаў. ЛМ 02330/013307 ад 30.04.2004 г. Пр-т Незалежнасці, 19-5, г. Мінск, 220050. Iogvinovpress@mail.ru малюнак Арлена Кашкурэвіча Уладзімер Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 г. у Полацку. Майстар гістарычнае прозы, іранічны эсэіст, паэт. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны.