...Усё ж сказаць жыццю “так"
Віктар Франкль
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 232с.
Мінск 2024
...усё ж
СКАЗАЦЬ
ЖЫЦЦЮ
ТАК
псіхолаг у канцлагеры
Viktor E. Frankl
...TROTZDEM
JA
ZUM LEBEN SAGEN
Miinchen KbselVerlag 2009
Віктар Франкль
...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ
ТАК
Пераклала з нямецкай Вольга БранавецЯнковіч
Мінск “Тэхналогія” 2024
УДК 159.9 ББК88.1
Ф83
Франкль, В.
Ф8з ...Усё ж сказаць жыццю “так” / Віктар Франкль , пер. з ням. Вольга БранавецЯнковіч. — Мінск: Тэхналогія, 2024 — 232 с.
ISBN 9789854583839.
Як не згубіцьсябеў цемры безвыходнасці? Дзе шукацьсэнсутэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў: жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме... У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы — моцы сказаць "так" свайму жыццю.
УДК1599
ББК88.1
Літаратурнамастацкае выданне Віктар Франкль ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ ТАК
Адказны за выпуск Зьміцер Санько Дызайн вокладкі Вольга Карабіновіч Рэдактарка, карэктарка Паліна Грынчанка Рэдактар перакладу Сяргей Матырка
Камп’ютарнае шыхтаванне Руслан Юсупаў. Ганна Седро
Падпісанаўдрук 21.10.2024. Фармат 70*90 7«. Папераафсетная. Друк афсетны Ум. друк. арк. 8,4 8. Ул.выд. арк. 5,8. Наклад 1000 паас. Замова 15 8 5.
Навуковавытворчы кааператыў "Тэхналогія" Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюднікадрукаваных выданняў № 1/379 ад 01.07.2014 Вул. Ляўкова, 19, оф. 2Н, 220007. Мінск, Беларусь. email, technalohija@gmail.com www.tn.by.
Вытворчае даччынае ўнітарнае лрадпрыемства "Друкарня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі" Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца. вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/18 ад 26.11.2013 Пл. Свабоды, 23103.220030. Мінск, Беларусь
ISBN 9789854583839
©1977 by Viktor Е. Frankl
Уладальнік правоў на нямецкамоўную версію: KdselVerlag a division of Penguin Random House Verlagsgruppe GmbH, Munchen, Germany.
© БранавецЯнковіч B., пераклад, 2024
© Афармленне, выданне на беларускай мове.
Н ВК “Тэхналогія", 2024
ЗМЕСТ
6 ПРАДМОВА
15 ПСІХОЛАГУКАНЦЛАГЕРЫ
165 СІНХРАНІЗАЦЫЯ
Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ
231 ПРААЎТАРА
ПРАДМОВА
Прызнанне Віктару Франклю
У сучаснай свядомасці венскі Хофбург гэтак жа мала асацыюецца з “дваром”, як венскі Гарадскітэатр — з“замкам”1.
Яшчэ ў пачатку новага стагоддзя венскі Хофбург секулярызаваўся і перайшоў ва ўласнасць рэспублікі; цяпер тут знайшлі прытулак дзяржаўныя калекцыі твораў мастацтва, факультэты ўніверсітэта, канцылярыі розных таварыстваў і нават кватэры. Тут ладзяцца кангрэсы.ёсцьзалы для выстаў, канцэртаўі лекцый.
1 Гульня слоў: ням. Hofburg складаецца з двух каранёў: *hof ('двор’) і ~burg ('замак’); ням. Burgtheater (“Гарадскі тэатр") мае ў сабе той жа корань ''burg. —Заўв. пер.
ПРАДМОВА 7
Увосень 1976 года, праз год пасля Конрада Лорэнца, падчас штогадовага аўстрыйскага Кніжнага тыдня, які таксама праводзіцца ў гэтым месцы,у святочназіхатлівай залеХофбурга Віктар Франкль атрымаў прэмію Донаўланда за працу свайгожыцця.
На гэтым вечары з мінулага асаблівую значнасць мелі два аспекты.
У канцэнтрацыйным лагеры, у надзвычай няўцешным і безнадзейным становішчы Віктар Франкльзнайшоўсуцяшэнне і надзеюўзвароце да будучыні. “Я ўяўляў сабе, быццам стаю за кафедрайу вялікай, прыгожай і цёплай лекцыйнай зале і збіраюся прачытацьзацікаўленай публіцы лекцыю пад назвай «Псіхатэрапеўтычны досвед у канцэнтрацыйным лагеры», і гавару якраз пра ўсётое, што мнесамомудавялося перажыць”.
I вось тады ён стаяў у гэтай вялікай, прыгожай, цёплай і светлай залі і гаварыў. Трыумфальна пацвердзілася не толькі яго тэрапеўтычнапрароцкая фантазія, але і яго вучэнне: ён мог перажыць гэты вечар, бо калісьці папярэдне перажыўягоўдумках.
Але сэнс гэтай хвіліны ў Хофбургу сягае нашматдалей заасабістае.
Пакультут размяшчаўся двор кайзера, ніхто не мог ні пабачыць, ні адчуць духоўнае і мастацкае багацце, што квітнела навокал.
8 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK”
Афіцыйная кайзерскакаралеўская Вена, абыякавая і глухая, безуважна прамінула вялікі пералом у пачатку XX стагоддзя. Кайзер Франц Ёзаф I толькі прыняў змены да ведама, абурыўшыся новым мілым домам, пабудаваным Адольфам Лёосам на Міхаэлерпляц, від на які адкрываўся з вокнаў яго палаца.
Светтым часам навучыўся бачыцьтое, што кайзер бачыць не хацеў, і асабліва ў горадзе Вене, які з горада кайзера ператварыўся ў сталіцу глыбіннай псіхалогіі і псіхатэрапіі. I венскі Хофбург кампенсаваў Віктару Франклю тое, што, быўшы кайзерскім палацам, схаваў ад Зігмунда Фройда, і нетолькі ад яго.
Але Вена, хоць і позна, кампенсавала Віктару Франклю ўсё, прычым двойчы, аднак адносна яго не ўсе нашы грахі засталіся без увагі і без выкуплення. Бо нетолькі кайзеру нас недаацэньваў і ігнараваў вялікія ідэі.
Трыццаць гадоўтамуўсё пачыналася шматабяцальна. У 1946 годзе ў адным маленькім падземным тэатры адбылася дыскусія. Нікому не вядомы мужчына выйшаў на сцэну. Ен дагэтуль стаіць у мяне перад вачыма: невысокі, схуднелы, як і ўсе мы ў той час. Ён гаварыў, і прысутныя адчувалі ўсю значнасць той хвіліны. Ён цытаваў кнігу, якая неўзабаве мусіла выйсці, — “Лекарскі клопат пра душы”.
ПРАДМОВА 9
У той вечар, у той момант здавалася, што гэта было вяртанне Віктара Франкля ў венскае інтэлектуальнае жыццё.
3 таго вечара я з ім сябрую. Я быў блізка і бачыў яго абнадзейлівыя пачынанні акурат у пасляваенны час, які абяцаў шмат усяго ў розных галінах, штоў наступныя гады часта не спраўджвалася.
Віктар Франкль быў выкладчыкам, пазней прафесарам, кіраваў неўралагічнай і псіхіятрычнай клінікай, працягваў кар’еру, так жорстка ітрагічна перарвануюўсакавікуі938 года. Ён быў паважаным, знакамітым... Але Вена была даяго, як і да многіх, непрыхільнай. Сведчаннем таму і гісторыя абодвух твораў, аб’яднаных у гэтай кнізе, якія праз трыццаць гадоў вярнуліся туды, дзе былі напісаныя. I апошнім прыпынкам іх падарожжа стала, што характэрна, мюнхенскае, а не венскае, выдавецтва.
Першае выданне справаздачы з канцэнтрацыйнага лагера (тры тысячы экзэмпляраў), выдадзенае ў Вене, было раскуплена. Другое выданне засталося ляжаць незапатрабаваным. Праз дванаццаць гадоў у Амерыцы выйшла кніга наанглійскай мове, якая перавыдавалася больш за пяцьдзясят разоў, шматкроць станавілася “кнігай года” і перакрочыла рубежу два мільёны паасобнікаў. Гэтую кнігу пераклалі
10 .,.УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
амаль на ўсе магчымыя мовы свету... У Вене Франкль быў знакамітым, паважаным. Ён не мусіў адчуваць сябе непрызнаным, але яму здавалася, што сказаць трэба нашмат больш, чым ямудалі сказацьу Вене.
У першыя гады пасля вайны я быў з ім вельмі блізкі і таму тут адважуся прызнацца яму — не як лекару, псіхолагу, філосафу, навукоўцу, але як майму ўніверсітэту, старэйшаму настаўніку, якім ён мусіўстацьу Вене, якім зрабіўся для мяне тады і кім з таго часу застаецца. Я хачу падзякаваць за многае, чым абавязаны яму. Многія яго думкі ўвайшлі ў маё мысленне, многія яго тэрміны —у маё маўленне. Я часта трапляў бы ў складанае становішча, не маючы “ўстаноўкі”, якой навучыўся ў яго.
Саму гэтую падзяку я мог бы, што праўда, выказацьу лісце. Алетут, дзе два ягоныя самыя асабістыя тэксты аб’яднаныя пад адной вокладкай і прадстаўлены нямецкамоўнаму чытачу, падзяка будзе асабліва дарэчная, калі не запозненая.
Віктар Франкль жыў так, як вучыў. Ён вярнуўся з пекла ў свой родны горад, страціўшы ўсё: бацькоў, брата, жонку — але застаўся вольным ад імпульсаў помсты і адплаты. Наогул мала хто вярнуўся з лагера ці з выгнання такім, як ён. Ён адразу ж зноўку стаў тым, кім быў ра
ПРАДМОВА 11
ней: венскім доктарам. Ён з самага пачатку адмаўляў калектыўную віну і штораз падкрэсліваў пазітыўныя выключэнні з бесчалавечнага правіла. Ён бачыў добрае ў тым, што адбылося з ім і падобнымі да яго, і пераадольваў гэтым нашмат большае зло. Ён “выпраўляў тое, што іншыя сапсавалі”. Землякі прыніжалі яго, мучылі... Ён жа змяніў лагерную робу на белы халат доктара і дапамагаў імяклекар — пастыр душ.
Немагчыма ўявіць сабе якоенебудзь больш хрысціянскае стаўленне, чым было ў гэтага “неарыйца" — і нехрысціяніна. Ён прапаведваў іўвасабляўсэнсжыцця, праякі нязменнадумаў навату непасрэднай блізкасці да смерці.
Яго кніга папулярная ваўсім свеце, але праз колішнія перашкоды наўрад ці трапіла хоць да аднаго нямецкамоўнага чытача паза Аўстрыяй. Арыгінальную назву першага выдання за гэты час перарабілі ў падзагаловак. Бо канцэнтрацыйныя лагеры Птлера і Гімлера сёння ўжо сталі гісторыяй, яны —толькі прыклад для мноства іншых, навейшых пеклаў; і досвед пераадолення Франклем існаванняўлагеры можна прымяніць цяпер да падобных абставінаў, якія могуцьскалануцьуяўленні прасэнсжыцця.
Новая назва ўзятая з лекцыі, якую Франкль прачытаўу адным венскім універсітэце і выдаў потым брашурай. Тутспатрэбіццатлумачэнне.
12 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
Доктар Фрыдрых ЛёнэрБэда быў венскім літаратарам, кар’еру пачынаў з радкоў на злобу дня, якія набылі папулярнасць, падчас Першай сусветнай вайны публікаваў патрыятычныя вершы, стаў лібрэтыстам і працаваў перадусім для Франца Легара (“Фрыдэрыка”, "Зямля ўсмешак”). 3 манархіста ператварыўся ў шчырага сіяніста. У1938 годзе ён трапіў у канцэнтрацыйны лагер, дзе і загінуў. У Бухенвальдзе ён напісаў тэкст “Бухенвальдскай песні”, якую паклаў на музыку іншы вязень з Вены, — ашаламляльны дакумент эпохі, маршавыя радкі якога, набыўшы папулярнасць, заклікалі трымацца і навучалі верыцьу вызваленне. У гэтымтэксце ёсць радок: "I ўсё ж мы хочам «так» сказацьжыццю".
I гэтае “Усё ж так” з’яўляецца пасланнем “метафізічнага канферанса”, які ўпершыню выходзіцьяк кніга і падпісаныўласным іменемаўтара.
Франкль перажыў і намацаў яго яшчэ ў лагеры. Праз год пасля вызвалення гэтая ідэяўзнялася з глыбіняў свядомасці — і Віктар Франкль запісаў тэкст за некалькі гадзін, нібы на адным дыханні, як быццам яму яго нехтадыктаваў.
Праз некалькі дзён ён прачытаў гэтую тэатральную фантазію сябрам. Я прысутнічаў пры гэтым. He хачу займацца параўнальным літаратуразнаўствам і вышуквацьсувязі з ранейшымі і пазнейшымі формамі тэатра. Я бачыў і ба