• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    3 метадалагічнага пункту гледжання перад эксперыментам такога кшталту паўстаюць пэўныя цяжкасці. Псіхалогія патрабуе навуковай дыстанцыі. Але ці была ў таго, хто сам
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 25
    перажыў канцлагер, гэтая неабходная дыстанцыя ўвогуле ці падчас самога перажывання, непасрэднаўтой момант, калі ён мусіў рабіцьсвае назіранні? У чалавека, які знаходзіцца "па той бок”, дыстанцыя ёсць, але яна завялікая, плынь перажыванняў занадта далёка, каб агучваць адпаведныя высновы. Але ў таго, хто быў “па гэты бок”, дыстанцыя, напэўна, замалая, каб выказаць цалкам аб’ектыўнае меркаванне — і разам зтым толькі ён адзін разумее перажыванні, пра якія ідзе гаворка. Магчыма (больш затое, цалкам верагодна), што маштаб, з якім ён глядзіць на справу, крыху скажаецца. Гэтага нельга выключаць. Мы жтолькі паспрабуем, наколькі магчыма, выключыць з прадстаўлення прыватнае, але там, дзе гэта неабходна, мужна звярнуцца да асабістых перажыванняў. Бо непасрэдная небяспека падобных псіхалагічных даследаванняў заключаецца не ў асабістай танальнасці, але ў тэндэнцыйнай афарбаванасці. Я магу спакойна пакінуць іншым штораз дыстыляваць гэты тэкст да поўнай безасабовасці і выкрышталізаваць з атрыманага экстракту суб’ектыўных перажыванняў абёктыўныя тэорыі.
    Псіхалагічныя тэорыі, пра якія ідзе гаворка, належалі б даўнёскаўу псіхалогію або псіхапаталогію зняволення, як яе паказваюцьужо некалькі дзесяцігоддзяў. Значны ўнёсак зрабіла ў яе,
    26 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK"
    як вядома, яшчэ Першая сусветная вайна — менавіта яна ўпершыню пазнаёміла нас з клінічнымі сімптомамі “хваробы калючага дроту” [barbedwire disease) — паталагічнай душэўнай рэакцыі, якую назіралі ў лагерах для ваеннапалонных. Другая сусветная вайна ўзбагаціла “псіхапаталогію мас’’ (калі можна сказаць так, вар’іруючы вядомы выраз і назву кнігі Лябона4): папершае, яна абдарыла нас масавай “вайной нерваў”, падругое, пакінула нам шмат матэрыялаў пра перажыванне канцэнтрацыйнага лагера.
    У гэтым месцы хацелася б зазначыць, што спачатку я планаваў выдаць гэтую кнігу не пад сваім іменем, а толькі пад лагерным нумарам. Прычынай гэтаму было мая нелюбоў да агалення ўласных перажыванняў. Калі чарнавік быў амаль скончаны, мяне пераканалі, што ананімнае выданне абясцэніла б кнігу, а мужнасць прызнання робіць споведзь больш каштоўнай. I таму дзеля справы я адмовіўся ад далейшых выкрэсліванняў і з неабходнай для прызнання мужнасцю зрабіў ход супраць сораму агалення — і гэтым уласнаруч выкапаў сабе яму.
    4 Густаў Лябон (18411931) — французскі сацыяльны псіхолаг. Знакаміты сваімі даследаваннямі ў галіне групавой псіхалогіі. Найбольшую вядомасць прынесла праца “Псіхалогія мас”, выдадзеная ў 1895 годзе. — Заўв. пер.
    ФАЗА ПЕРШАЯ:
    ПРЫЁМКА Ў ЛАГЕР
    ^■"■І*""вж’**''’’'^*’",в“»в>ш>ш*~'«
    Калі мы паспрабуем упарадкаваць усё багацце матэрыялу ўласных і чужых назіранняў, сумудосведаў і перажыванняў, набытыху канцэнтрацыйных лагерах, і папярэдне іх класіфікаваць, то зможам вылучыць тры фазы псіхічных рэакцый вязняў на жыццё ў лагеры: фазу прыёмкі ў лагер, фазу ўласна жыцця ў лагеры і фазу пасля вызвалення.
    Станцыя Аўшвіц
    Першая фаза адметная тым, што можна абазначыць як “шок прыёмкі”; пры гэтым, аднак, неабходна разумець, што псіхалагічна шокавы эфекту такіх абставінах можа папярэднічацьфармальнай прыёмцы. Як гэта былоў нас, у абозе, якім я сам прыбыў у Аўшвіц? Уявіце
    28 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK”
    сабе: шмат дзён і начэй абоз з 1500 асоб у дарозе — у цягніку, дзе ў кожным вагоне на багажы (на апошніх рэштках сваіх пажыткаў) размешчана па 8о чалавек, прычым так, што ўсё загрувашчана заплечнікамі, торбамі і г. д., вольнаехібаакенцаўкупэ, ітоетолькі верхняя яго частка, адкуль можна вызірнуць у ранішняе сутонне. Усе думаюць, што абоз едзе на нейкі ваенны завод, якому нас аддадуцьу распараджэнне як прымусовых рабочых. Цягнік спыняецца на адкрытым перагоне; ніхто дакладна не ведае, у Сілезіі мы яшчэ ці ўжо ў Польшчы. Пранізлівы крык аб дапамозе, быццам чалавечая маса пра ўсё здагадалася, крык, увасоблены ў цела машыны, якая нясе людзей у вялікую бяду, гучацьдзікія гудкілакаматываў — значыць, цягнік запавольваецца, відаць, перад буйной станцыяй. Раптам — выкрык з натоўпу, які замёр у спалоханым чаканні: “Тутнадпіс — Аўшвіц!”У гэтае імгненне, напэўна, кожны адчувае, як млее душа. Аўшвіц абазначаў невыразныя, але ад гэтага яшчэ больш жахлівыя ўяўленні пра газавыя камеры, печы крэматорыяў і масавыя забойствы! Цягнік паволі коціцца далей, неахвотна, нібыта ён хоча паступова і разам з тым асцярожна падвезці свой гаротны чалавечы груз да ўсведамлення: “Аўшвіц!” Цяпер ужо бачна больш:
    ПСІХОЛАГУКАНЦЛАГЕРЫ 29
    у паціху яснеючым сутонні заўважныя абрысы нейкага лагера страшэнных памераў, разлеглага на многія кіламетры справа і злева ад чыгункі. Бясконцыя шэрагі агароджаў з калючага дроту, вартавыя вежы, пражэктары і доўгія калоны абадраных, ахінутых рыззём постацей, шэрых у шэрасці світання, якія павольна, стомлена валакуцца праз змрочныя роўныя вуліцы лагера — невядома куды. Тут і там чуюцца паасобныя камандныя свісткі — невядома чаму. Некаторым з нас ужо мрояцца жахлівыя карціны. Мне, напрыклад, здавалася, што я бачу шыбеніцы, а на іх — павешаных. Мяне гэта пужала, і слушна: нас усіх секунда за секундай, крок за крокам везлі ў вялікі жах. Нарэшце мы заехалі на станцыю. Ніхто не кратаецца. I вось— выкрыкі камандаўу такой адметнай манеры, прарэзлівы, грубы крык, які мы з гэтага моманту будзем чуць зноў і зноў ва ўсіх лагерах, і гучаў ён як апошні крык забітага, але ўсё ж інакш: абложна, хрыпла, нібыта з глоткі мужчыны, які мусіў зноў і зноў так крычаць, якога забіваюць зноў і зноў...
    Рэзка расчыняюцца дзверы вагона — і сюды ўрываецца зграя вязняў у звычайнай паласатай вопратцы, паголеных, але на выгляд яўна добра накормленых; яны гавораць на ўсіх магчымых еўрапейскіх мовах, і да таго ж
    30 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    настолькі жыццярадасна, што ў гэты момант іў гэтай сітуацыіўсё выглядае гратэскна. Яктапелец за саломінку — так мой прынцыповы аптымізм, які з таго часу зноў і зноў авалодвае мною якраз у найцяжэйшых становішчах, чапляецца за факт: гэтыя людзі не выглядаюць дрэнна, яны відавочнаў гуморы і наватсмяюцца; адкуль ведаць, ці не траплю і я ў адносна выгоднае і шчаслівае становішчатакіх вязняў? Псіхіятрыя ведае клінічныя праявы так званага ''трызнення памілавання”: у апошні момант, непасрэдна перад смяротным пакараннем, асуджаны на смерць пачынае трызніць, быццам яго зараз, у апошнюю секунду, памілуюць. Так і мы цешылі сябе надзеямі і да апошняга верылі, што не будзе, не можа быць усё так дрэнна. Зірніце на круглыя і чырванашчокія твары гэтых вязняў! Тады мы яшчэ не ведалі, што гэта была “эліта” — група вязняў, адабраныхдлятаго, каб прымацьтысячныя абозы, якія штодня — гадамі — заязджалі настанцыю Аўшвіц. "Эліта’’ пераймала ў новапрыбылых багаж разам са складзенымі ці схаванымі ў ім скарбамі: рэдкімі прадметамі ўжытку і кантрабанднымі ўпрыгожаннямі. На той час Аўшвіц несумненна стаў адметным цэнтрам позневаеннай Еўропы: сабраныя там скопішчы золата і срэбра, плаціны і брыльянтаў, прычым
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 31
    не толькі ў гіганцкіх крамах, але ў руках СС і той групы вязняў, што нас сустракала, былі ў пэўным сэнсеўнікальнымі.
    У чаканні адпраўкі ў меншыя лагеры 1100 змерзлых і галодных вязняў скурчыўшыся сядзелі на голай зямлі або стаялі — не ўсім ставала месца, каб сесці, не кажучы ўжо пра тое, каб легчы, —у адным бараку (разлічаным, на маю думку, максімум на 200 чалавек). У той час як мы за чатыры дні толькі аднойчы атрымалі кавалачак хлеба (каля 150 грамаў), я мімаволі чуў, як стараста блока таргаваўся з вязнем з той элітнай групы за плацінавую з брыльянтамі зашпільку для гальштука. Урэшце большасць рэчаў, вядома, абменьвалася на гарэлку. Я не ведаю, колькі тысяч марак трэба было патраціць, каб купіць дастаткова гарэлкі для вясёлай вечарыны, але ведаю адно: гэтым вязнямстаражылам патрэбна была гарэлка. Бо хто можа папракнуць чалавека, калі той, апынуўшыся ўтакой унутранай і знешняй сітуацыі, хочазабыцца?Хібатолькітыя зняволеныя, якія былі занятыя ў газавых камерах і крэматорыі і дакладна ведалі, што аднаго дня, замененыя нейкай іншай групай, будуць вымушаныя самі прайсці шлях кожнай ахвяры, для якой мусілі быць катамі. У гэтай групы доступ да алкаголю быўу практычна неабмежаванай колькасці.
    32 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK”
    Першая селекцыя
    У большай ці меншай ступені ўсе ў нашым абозе знаходзіліся ў гэтым “трызненні памілавання", апанаваныя думкай, што ўсё яшчэ можа скончыцца добра. Бо мы яшчэ не маглі спасцігнуць сэнсу таго, што там адбывалася — сэнс мы зразумелі толькі пад вечар. Нам загадалі пакінуць увесь багаж у вагоне, вылезці і сфарміраваць асобныя мужчынскую і жаночую калоны, кабурэшце прадэфіляваць перад высокім спадаром — афіцэрам СС. У мяне дзіўным чынам знайшлося адвагі ўсё ж захапіць з сабою мяшок для хлеба, таксяк запіхнуўшы яго пад паліто. I вось я бачу, што мая калона паступова набліжаецца да афіцэра. Я прадчуваю: калі ён заўважыць цяжкі мех, які цягне мяне ўбок, то як мінімум залепіць такую аплявуху, што змяшае мяне з граззю; гэта я ўжо аднекуль чуў... Чым бліжэй я падыходзіў да гэтага чалавека, тым больш выпроствалася — хутчэй інстынктыўна — маё цела, каб ён не заўважыў, што я хаваю нейкі груз. Ен ужо акурат перада мною: высокі, стройны, зухаваты, у бездакорна чыстай уніформе — элегантны, дагледжаны чалавек, аддалены ад нас, убогіх істот, якімі мы выглядалі пасля бяссоннай ночы і суцэльнай занядбанасці. Ен
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 33
    стаіць у нязмушанай позе: левая рука падпірае правы локаць, указальны палец узнятай правай рукі робіць вельмі беражлівыя махі — раз налева, раз направа, налева куды часцей... Ніхто з нас не меў ані найменшага паняцця пра значэнне, якое меў гэты дробны рух указальнага пальца — раз налева, раз направа, налева куды часцей. Надышла мая чарга. Незадоўга да гэтага хтосьці мне шапнуў, што направа (“гледзячы ад назіральніка") — гэта на працу, налева — у лагер для няздольных да працы ці хворых. Я даю справе ісці сваім парадкам — упершыню цяпер і шматразоў пасля. Хлебны мяшок цягне мяне налева, я супраціўляюся і выпростваюся. Эсэсавец дапытліваўглядаецца ў мяне, здаецца, насцярожваецца ці сумняецца, кладзе абедзве рукі на мае плечы, я намагаюся здавацца “бравым”, стаю, выцягнуўшыся, і вось ён паволі паварочвае мяне за плечы — я павернуты направа, даю цягутуды.