...Усё ж сказаць жыццю “так"
Віктар Франкль
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 232с.
Мінск 2024
ПРАДМОВА 13
чу ў гэтым і з літаратурнага боку вартым увагі тэксце document humain2 найвышэйшай якасці — і не магу стрымацца і не прыпадобніць ідэнтычнасць анёлаэсэсаўца Вялікаму інквізітару Дастаеўскага.
Франкльтады прачытаўтэкстяшчэў адной сяброўскай кампаніі з Інсбрука. Людвіг фон Фікер, выдавец “Брэнар”, вялікі, глыбокапаважаны сябра Тракля і Краўса, пазнаёміўся з ім і выпрасіў рукапіс, які апублікаваўу сваім часопісе ў 1948 годзе. Толькі той, хто ведае, кім быў Людвіг фон Фікер, можа ацаніць каштоўнасць такога знака ўвагі ад сучасніка і яго пасланніцтва. Для публікацыі ў “Брэнар” Франкль абраў псеўданім Табрыэль Ліён”— паяднанне імені свайго бацькі і дзявочага прозвішча маці.
Пастаноўку, хаця б у выглядзе радыёп’есы, пра якую я клапаціўся, на жаль, у той час зрабіць не ўдалося. Цяпер жа, калі тэкст вярнуўся дадому, яна была б вельмі дарэчы13
2 Document humain (франц.) — праўдзівыя звесткі, звесткі з першакрыніцы пра чалавечае жыццё.
3 Тым часам пёса была пастаўлена шмат разоў. Першая пастаноўка на сцэне — а менавіта пастаноўка падрыхтаванага Джозэфам Фабры перакладу на англійскую мову— адбылася ў каліфарнійскімуніверсітэцкім гарадку Бэрклі. Пазней былі пастаноўкі ў Нарвегіі, Аўстрыі, Германіі і Швецыі, атаксама сцэнічныя чытанні, радыёперадачы і аднаэкранізацыя.
14 ...УСЕЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК"
У апошнія гады Франклю кампенсавалі многае з таго, што яму давялося вытрываць ад сваёй радзімы, што давялося на радзіме прапусціць. Ён з’яўляецца запрошаным лектарам на ўсіх пяці кантынентах, шматразовым ганаровым доктарам, мае прыхільнікаўу Вене, а таксама вучняў, слухачоў, наступнікаў і паклоннікаў ваўсім свеце. Ягожыццё напоўненае, уплыў паспяховы і сусветна прызнаны.
На наступных старонках ён дае нам яшчэ больш. У дыялектычным напружанні зурыўка жыцця і тэатральнай п’есы ўзнікае новая, сучасная прыпавесць пра веліч чалавека ў яго слабасці, пра боскае паходжанне пакут.
МарыяЭнцэрсдорф, чэрвень 1977 года.
Ганс Вайгель
ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ ’■■■■■^^
Памерлай маці
Невядомы канцлагернік
“Псіхолаг у канцлагеры”. Гаворка пойдзе хутчэй пра апісанне перажыванняў, чым пра факталагічны аповед. Тут будуць апісаны пачуцці, якія зведалі тысячы з мільёнаў: канцэнтрацыйны лагер “знутры” — з пазіцыі таго, хто яго непасрэдна перажываў. Тут апавядаецца не пра жахі канцлагераў, шматкроць апісаныя раней (настолькі жахлівыя, што ў іх нават не ўсе і не паўсюль паверылі), а безліч дробных пакут. Іншымі словамі, даецца адказ на пытанне: як адбіліся канцлагерныя будні на душы сярэднестатыстычнага вязня?
Перадусім вартасказаць, што перажыванні, апісаныя на гэтых старонках.у меншай ступені датычацыаго, што адбывалася ў буйных, вядомых лагерах, і хутчэй адносяцца да іх філіялаў,
18 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
якія мелі дрэнную славу. Але вядома, што якраз гэтыя невялікія лагеры і з'яўляліся лагерамі смерці. Таксама гаварыцца тут будзе не пра пакуты і смерць вялікіх герояў і мучанікаў, але пра мноства “малых” ахвяр і ‘'малых’’ смерцяў. Мы будзем займацца не тым, што цярпеў або могапавесці прывілеяваны на працягу многіх гадоў зняволены, ці, як іх называлі, капа, або нейкі “відны” вязень, але тым, што давялося вытрываць "невядомаму” зняволенаму. На яго, звычайнага вязня, які не насіў ніякай павязкі на руцэ, тыя ж капа глядзелі зверху ўніз. Пакуль ён галадаў і паміраў галоднай смерцю, капа ў плане харчавання шанцавала, а некаторыя з іх пачуваліся нават лепш, чым у ранейшым жыцці. Псіхалагічна, характаралагічна такіх капа варта ацэньваць ці не гэтак жа, як эсэсаўцаў ці лагерную ахову — гэтыя сумніўныя чалавечыя тыпы псіхалагічна і сацыялагічна асіміляваліся з апошнімі і супрацоўнічалі з імі. Даволі часта капа былі нават больш жорсткія за ахоўнікаў і злосна катавалі звычайных вязняў, напрыклад, білі іх нашмат часцей, чым сама служба СС. Але на пазіцыю капа ад самага пачатку прызначалі толькі тых вязняў, якія і раней былі здатнымі да гэтага, і, яктолькі яны не хацелі "ўдзельнічаць”у падобным, іх адразу жзвальнялі.
ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 19
Актыўны і пасіўны адбор
Чалавек звонку, непасвячоны, які сам ніколі не быў у канцэнтрацыйным лагеры, пераважна стварае сабе няправільную карціну жыцця ў лагеры: ён уяўляе гэтае месца з доляй сентыментальнасці і прыхарошвае, недаацэньвае яго, не здагадваючыся пра жорсткую барацьбу за існаванне, якая бушавалаў невялікіх лагерах, у тым ліку паміж самімі вязнямі. Вельмі часта гэтая барацьба за штодзённы хлеб ці за выратаванне жыцця была цяжкой; там бязлітасназмагаліся заўласныя інтарэсы — асабістыя ці вузкага кола сяброў. Уявім сабе: вось стаіць абоз, які нібыта павінен звезці пэўную колькасць зняволеных у іншы лагер. Але ўсе падазраюць (і не без падстаў), што ён “ідзе ў газ”, а сам гэты абоз, скажам, з’яўляецца так званай “селекцыяй" хворых ці слабых людзей, тобок ідзе пэўны адбор няздатных да працы вязняў, якіх падрыхтавалі для знішчэння ў вялікім, цэнтральным лагеры, абсталяваным газавымі камерамі і крэматорыем. У гэтае імгненне ўспыхвае барацьба ўсіх супраць усіх або пэўных груп між сабою. Кожны спрабуе абараніцьсябе ці блізкага, зберагчы яго ад абозу, нейкім чынам “знікнуць” са спісу ў апошні момант. I ўсе разумеюць, што замест кожнага,
20 JCE Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK”
хто зараз уратуецца ад смерці, мусіць пайсці хтосьці іншы, бо агулам пытанне толькі ў колькасці, у лічбе вязняў, якія мусяць запоўніць абоз. Кожны літаральна ўяўляе сабой толькі нумар—у спісе ж прыводзяцца толькі нумары вязняў. Давайце задумаемся пратое, што, напрыклад, у Аўшвіцы падчас прыёмкі ў вязня забіраюцьусё, што ў яго ёсць, і ён знаходзіцца там без аніякіх дакументаў. Кожны мае магчымасць прысвоіць сабе любое імя, прафесію і іншае — магчымасць, якой з розных прычын нярэдка карысталіся. Адзінае, што застаецца нязменным (у большасці выпадкаўу форме татуіроўкі) і цікавіцьлагернае кіраўніцтва, — гэта нумар вязня. Ніводнаму вартаўніку ці наглядчыку не прыйдзе ў галаву спытаць імя ў вязня, калі ён захоча “ўзяць таго на заметку” (часцей за ўсё праз "ляноту” апошняга); звычайна ён проста глядзіць на нумар, які па прадпісанні ўсе вязні мусяць прышыць да пэўнага месца штаноў, кашулі і паліто, і занатоўвае яго (што сваімі наступствамі палохала не менш).
Але вернемся да выпадку з абозам, які павінен ад’ехаць. У такіх абставінаху вязня няма ні часу, ні жадання на абстрактныя роздумы пра мараль. Кожны думае толькі пра тое, як выжыць дзеля блізкіх, якія чакаюць яго дома, і захаваць жыццё тых лагернікаў, з якімі ён ад
ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 21
чувае нейкую сувязь. Для гэтага ён не задумваючыся дасць уключыць у абоз кагосьці выпадковага, нейкі іншы “нумар”.
3 вышэйпрыведзенага атрымліваецца, што капаўяўляюцьсабой прыклад свайго роду негатыўнага адбору: такая роля пасуе толькі самым брутальным індывідам. Пры гэтым мы свядома не звяртаем увагу на выключэнні, якія, на шчасце, таксама існавалі. Але побач з ''актыўным" адборам, які ладзілі эсэсаўцы, быў яшчэ і “пасіўны”: сярод вязняў, якіх трымалі ў лагеры шмат гадоў і бясконца пераводзілі з аднаго лагера ў другі, выжыць маглі толькі тыя, хто ў гэтай барацьбе за ўратаванне жыцця адкінуў прэч усе згрызоты сумлення і не цураўся чыніць гвалт або красці ў сваіх таварышаў. I ўсе мы, хто дзякуючы тысячам і тысячам шчаслівых выпадкаў ці цудаў Божых — называйце гэта як заўгодна — выйшлі адтуль жывымі, мы ведаем і можам упэўнена сказаць: найлепшыя не вярнуліся.
22 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK”
Справаздача еязня №119104: псіхалагічны эксперымент
Нумар 119 104 тут спрабуе апісаць тое, што гэты вязень перажыў у канцлагеры “як псіхолаг”, таму ад пачатку неабходна зазначыць, што ў канцлагеры ён працаваў не “як псіхолаг” і нават не як доктар (за выключэннем апошніх тыдняў). Гэта важна, бо гаворка тут пойдзе не пра яго асабістыя перажыванні, а пра тое, як звычайны вязень перажываў лагернае жыццё. He без гонару скажу, што я быў якраз не больш чым "звычайным” вязнем, не больш чым нумарам 119 104 Найчасцей я быў заняты на земляных працах і на будоўлі чыгункі. Пакуль некаторыя мае калегі мелі шчасце рабіць перавязкі абрэзкамі паперы ў ледзь нагрэтых імправізаваных лякарнях, я аднойчы самадзін прарубіў пад вуліцай тунэль для водаправодных труб. I гэта было для мяне важна: у якасці прызнання гэтага “працоўнага дасягнення” перад Раством 1944 года мне дал і дзве так зван ыя ''прэміі”. Гэтаталоны, якія выдавала будаўнічая фірма, куды лагер фактычна прадаваў нас як рабоў (фірма мусіла выплочваць лагернаму кіраўніцтву пэўную суму за дзень працы вязня). Адзін талон каштаваў фірме 50 пфенігаў. Праз некалькі тыдняў пасля атрымання
ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 23
я абмяняў яго ў лагеры на 6 цыгарэт. I ў маіх руках быў эквівалент дванаццаці цыгарэт! Дванаццаць цыгарэт— гэта дванаццаць порцый супу, а дванаццаць порцый супу — гэта, часцей за ўсё, сапраўдны паратунак ад галоднай смерці амаль надватыдні. Дазволіцьсабе скурыць цыгарэты могтолькі капа, які меў дзве гарантаваныя “прэміі” на тыдзень, або зняволены, які стаяў на чале лагернай майстэрні ці склада, — ён за пэўныя паслугі атрымліваў аплату цыгарэтамі. Астатнія ж, простыя вязні, звычайна абменьвалі на прадукты харчавання цыгарэты, здабытыя дзякуючы талонам, якія зарабляліся дадатковай небяспечнай працай. Часам зняволеныя, змагаючыся за выжыванне, бачылі безвыходнасць свайго становішча і вырашалі “атрымліваць асалоду’’ ад апошніх дзён жыцця, якія ў іх яшчэ заставаліся; калі хтосьці з таварышаў пачынаў курыць свае цыгарэты, мы ведалі, што ён перастаў верыць у тое, што зможа выжыць — і тады насамрэч ён не выжываў.
Для апраўдання і тлумачэння таго, што пазначанаў назве, напісана вельмі шмат. Але спытаем сябе зноў, дзеля чаго створаная гэтая справаздача. Апублікавана ўжо дастаткова справаздач з фактамі пра канцэнтрацыйныя лагеры. Тут жа факты будуць пададзеныя
24 ...УСЕЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
толькі каб паказаць, як пэўнае перажыванне аднаго чалавека заўсёды з’яўляецца перажываннем фактычнага здарэння; прыведзеныя псіхалагічныя развагі аўтара служаць працэсу перажывання яктакому. У іх двайны сэнс — у залежнасці ад таго, мае чытач досвед жыцця ў канцэнтрацыйным лагеры або не. Для першай групы чытачоў гэта будзе спроба патлумачыць сучаснымі навуковымі метадамі тое, што яны самі перажылі; для другой групы трэба зрабіцьтлумачэнне зразумелым — даць тым, хто быўпатой бок, зразумець перажыванні вязня і ўрэшце дамагчыся разумення колішніх вязняў, якіх становіцца ўсё менш і менш, зразумець іх своеасаблівае і, з псіхалагічнага пункту гледжання, зусім новае, арыгінальнае стаўленне да жыцця. Бо такое няпроста зразумець без тлумачэнняў; мы чуем, як людзі, што сутыкнуліся з гэтым, зноў і зноў паўтараюць: “Мы не хочам гаварыць пра свае перажыванні: тым, хто сам быў у лагеры, нічога не трэба тлумачыць; а тым, хто не быў, ніяк немагчыма апісаць, як усё ў нас выглядала тады — і як выглядае цяпер”.