• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    Увечары мы ўжо ведалі пра значэнне гэтай гульні ўказальнага пальца: гэта была першая селекцыя! Першае рашэнне “быць або не быць”. Для пераважнай большасці нашага абозу, каля 90 %, гэта быў смяротны прысуд, прыведзены ў выкананне цягам найбліжэйшых гадзін. Тыя, каго паслалі налева (як мы, назіральнікі, бачылі гэта), прамаршыравалі
    34 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ “TAK"
    з платформы проста ў адзін з будынкаў крэматорыя, дзе яны—якмне расказвалі тыя, хтотам працаваў, — маглі на розныхеўрапейскіх мовах прачытаць надпіс, што абвяшчаў гэты будынак “душам”, і атрымлівалі ў рукі кавалак мыла маркі RIF5. Пра тое, што адбывалася далей, я лепш прамаўчу, бо пра гэта ўсім вядома з аўтэнтычных сведчанняў. Нам, колішняй меншасці з абозу, расказалі пра гэта ўвечары таго ж дня. Я спытаў таварышаў, якія былі ў лагеры даўжэй за нас, куды мог трапіць мой калега і сябар П. "Яго паслалі на іншы бок?” — "Так”, — адказваю я. "Тады ты ўбачыш яго там”, — кажуць мне. Дзе? Адна рука паказвае на трубу за некалькі сотняў метраў, з якой у высокае, шэрае польскае неба вусцішна шугае языкастае шматметровае полымя, каб пасля разысціся ў змрочным дымным воблаку. Што там? “Там твой сябра ляціць на небка’’, — жорстка кідаюць мне ў адказ. Я ўсё яшчэ не разумею; але да мяне хутка даходзіць—яктолькі мяне“пасвячаюць’’.
    Усё гэта нам ужо даўно расказалі. 3 пункту гледжання псіхалогіі, ад паказанага ранішняга
    5 RIFSeife расшыфроўваецца як "Мыла Дзяржаўнага кіравання па прамысловым забеспячэнні тлушчам”, але падчас Другой сусветнай вайны “RIF” часам перайначвалі на "Rein Jiidisches Fett" (“чысты габрэйскі тлушч”). — Зяўв. пер.
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 35
    сутоння перад станцыяй да першага сну ў лагеры перад намі яшчэ доўгая, доўгая дарога. Дарога нашай калоны ад станцыі, пераадоленая бегма пад эскортам варты СС з зараджанай зброяй, вяла паміж алеямі калючага дроту пад напружаннем, праз лагер у душдэзынфектар — для нас, абраных на першай селекцыі, гэта быў хаця б сапраўдны душ. Нашае "трызненне памілавання” зноў атрымала пасілак: эсэсаўцы здаваліся вельмі ветлівымі! Але неўзабаве мы заўважылі: яны былі ветлівымі з намі толькі да той пары, пакуль бачылі на нашых запясцях наручныя гадзіннікі і самым прыязным тонам не ўгаварылі нас іх “здаць” (хоцьпасля ітакдавялося баддацьусё, штомы яшчэ мелі пры сабе). Кожны з нас думаў: страчанага не вернеш, і калі гэты досыць мілы чалавек атрымае гадзіннік асабіста — чаму і не? Можа, тады ён мне калінебудзь паспрыяе.
    36 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
    Дэзынфекцыя
    Мы чакаем у бараку, такім сабе перадпакоі для “дэзынфекцыі”. СС з’яўляецца з посцілкамі, куды трэба скінуць усе кансервы, гадзіннікі і ўпрыгажэнні. На пацеху памагатым з “бывалых” вязняў, сярод нас яшчэ ёсць наіўныя, якія наважваюцца спытаць, ці можна пакінуць хаця б шлюбны пярсцёнак, медальён, талісман, сувенір. Ніхто яшчэ не можа паверыць, што ў кожнага забяруць даслоўна ўсё. I тады я спрабую даверыцьтаямніцу аднаму з бывалых вязняў. Я падбіраюся да яго, паказваю папяровы скрутак у нагруднай кішэні паліто і кажу: 'Тэй, зірні сюды! Тут ляжыць рукапіс маёй навуковай кнігі — я ведаю, што ты скажаш, я ведаю: застаццаўжывых, уратаваць жыццё — гэта ўсё, гэта адзінае, што можна выпрошваць у лёсу. Але я не магу з сабой нічога зрабіць, я пакутую ад маніі велічы і хачу больш. Я хачу пакінуць гэты рукапіс, хачу недзе яго захаваць — гэтасправаўсяго майго жыцця, ты разумееш мяне?” Вось ён пачынае разумець, о таі<: пачынае ўхмыляцца на ўвесь твар, спачатку са спачуваннем, пасля пацяшаючыся, іранічна, зларадна, аж пакуль, скрывіўшы твар у грымасу, не гаркае на мяне, адказваючы на маё пытанне выкрыкам аднагоадзінага слова,
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 37
    як пячатка, слова, самага папулярнага слова ўслоўніку вязня канцлагера. Ён раве: “Падла!" У гэты момант я разумею, дзе апынуўся. Я раблю тое, што ўяўляе сабою пік першай фазы псіхалагічных рэакцый: падводжу рысу пад усім ранейшым жыццём.
    Раптам бязрадная гамана натоўпу маіх таварышаў па абозе — спалоханых, са збялелымі тварамі — змянілася варушэннем. Зноўку гучаць пракрычаныя хрыплым голасам каманды, якія суправаджаюцца кухталямі; мы бяжым у перадпакой душавой. Тут мы стаім у вялікім памяшканні, у цэнтры якога эсэсавец чакае, калі нашая група збярэцца цалкам. Тады ён пачынае: “Даю вам дзве хвіліны. Я гляджу на гадзіннік. За гэтыя дзве хвіліны вам трэба распрануцца дагала; вы ўсё пакідаеце на месцы, браць з сабою нельга нічога, акрамя абутку, дзягі ці падцяжак, акуляраў і, пры неабходнасці, бандажа. Ну што, дзве хвіліны — рушылі!” Неймаверна паспешліва людзі здзіраюць з цела ўсё, што маюць; чым бліжэй канец адмеранага часу, тым больш нервова і бездапаможна яны тузаюць вопратку і бялізну, рамяні і паясы, і астатняе, і астатняе. Вось чуюцца першыя гукіўсплёскі: пугі з ляскатам б’юць па аголеных целах. Потым нас пераводзяць у іншы пакой. Там голяць,
    38 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
    і не толькі галаву — валасоў не застаецца на ўсім целе... Затым вядуць у душавую. Шыхтуемся. Мы ледзь пазнаём адзін аднаго. Але, узрадаваныя, шчаслівыя, паасобныя людзі канстатуюць, што з душа сапраўды цячэ вада...
    Што застаецца: голае існаванне
    Пакуль мы чакаем душу, то пасапраўднаму перажываем сваю аголенасць: у нас цяпер насамрэч няма больш нічога, акрамя аголенага цела (няма нават валасоў), мы больш нічым не валодаем, акрамя свайго даслоўна голага існавання. Што яшчэ засталося знешнім сувязным звяном з нашым былым жыццём? У мяне, напрыклад, акуляры і дзяга, якую, аднак, я пазней абмяняю на кавалак хлеба. У каго быў бандаж, той увечары займеў яшчэ адну невялікую нагоду пахвалявацца: стараста барака ў сваім прывітальным слове пакляўся, што таго, хто ўшыўу свой бандаж “даляры ці каштоўныя металы”, уласнаруч павесіць "на вось гэтай бэльцы” (і паказаў на яе); ён з гонарам патлумачыў, што, як стараста блока, згодна з лагерным парадкам мае на гэта поўнае права.
    3 абуткам, які мы мусілі берагчы, таксама былі свае асаблівасці. У тых, хто меў хоць
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 39
    нейкі прыстойны абутак, яго ў рэшце рэшт забіралі, а ўзамен давалі іншую пару, якая не пасавала. Тым жа, хто ўсё ж скарыстаўся добразычлівай парадай грунтоўна распытанай гвардыі старажылаў у перадпакоі і захаваў свае добрыя, высокія канадскія матацыклісцкія боты на шнуроўцы, абрэзаўшы халявы і нашмараваўшы мылам швы дзеля для маскіроўкі гэтага “сабатажу”, было не да смеху. Здавалася, СС менавіта гэтага і чакала; восьяны загадалі нам пашыхтавацца на праверку абутку. Тыя, каго падазравалі ў абразанні халяваў, мусілі ісці ў невялікую бакоўку. I праз хвілю адтуль доўга даносіліся пляскат пугаў і ёкат закатаванага чалавека.
    Першыя рэакцыі
    Так адна за адной развейваліся нашыя ілюзіі, якія тойсёй яшчэ хацеў затрымаць. Цяпер многімі авалодвае нешта зусім нечаканае — гумар шыбеніка! Мы ведаем: нам больш няма чаго губляць, акрамя гэтага да смеху голага жыцця. Пакульяшчэ працуе душ, мы выкрыкваем адзін аднаму свае заўвагі, больш ці менш дасціпныя — яны ў гэтай сітуацыі павінны быць дасціпнымі, — і сутаргава спрабуем рассмяшыць
    40 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
    перадусім саміх сябе, але таксама і тых, хто навокал. Бо паўтаруся: здушасапраўды цячэ вада!..
    Акрамя гумару шыбеніка, нас пачынае апаноўваць іншае пачуццё: цікаўнасць. Асабіста я ведаю з іншай сферы гэтую ўстаноўку як асноўную рэакцыю на асаблівыя жыццёвыя абставіны. Заўсёды, трапіўшы ў небяспечную для жыцця сітуацыю (напрыклад, калі я быў у гарах, адчайна караскаючыся і падаючы, у нейкія секунды або нават долі секундаў), я ведаў толькі адну форму стаўлення да падзей, калі яны ўжо імкліва раскручваліся: цікаўнасць, застануся я пры жыцці або не, зламаю чэрап ці таксама іншыя косткі і г. д. У Аўшвіцы таксама панаваў гэты настрой, які адначасова і аб'ектывізаваў свет, і ствараў дыстанцыю для людзей — настрой амальхалоднай цікаўнасці, калі ты ўзіраешся і чакаеш, а твая душа ўцякае і спрабуе ўратавацца ад таго, што адбываецца вакол. Нам было цікава, што будзе далей і якія будуць наступствы. Напрыклад, наступствы таго, што нас пакінуць стаяць распранутых, як маці нарадзіла, і яшчэ мокрых пасля душу, у халадэчы позняй восені. I ў найбліжэйшыя дні гэтая цікаўнасць змянялася здзіўленнем, што ніхто нават не схапіў прастуду.
    Але новапрыбылага вязня чакае яшчэ шмат такіх трывіяльных здзіўленняў. Калі гэта
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 41
    медык, то перадусім ён дазнаецца: падручнікі маняць! Недзе пісалі, што чалавек можа вытрымаць без сну не болей чым такую аботакую колькасць гадзін. Хлусня! Людзі заўсёды самі сабе ўяўлялі, што не могуць зрабіць ці дазволіцьадбыццатым ці іншым рэчам: немагчыма не спаць, "калі не...”, немагчыма жыць "без...”. У першую ноч у Аўшвіцы я спаў на трох’ярусным “ложку”, і на кожным ярусе (памерам прыблізна два на два з паловай метры) проста на дошках ляжала па дзевяць чалавек, а каб накрыцца, у кожнага яруса, то бок на дзевяць чалавек разам, было дзве коўдры. Мы, натуральна, маглі ляжаць толькі на баку, прыціскаючы і піхаючы адзін аднаго, што праз холад на дварэ і адсутнасцьацяпленняўбараку было не такужо і невыгодна. Абутаку гэтыя так званыя “боксы” браць было нельга, у найлепшым разе той ці іншы нелегальна выкарыстоўваў яго, нягледзячы на ўвесь наліплы бруд, як замену падушцы. Астатнім не заставалася нічога іншага, як класці галаву на ледзь не выкручаную дагары руку. Нягледзячы наўсё гэта, сон зносіў свядомасць прэч, і так згасаў увесь боль цяперашняга становішча.
    Што да дзівосных чалавечых магчымасцяў, то можна згадаць яшчэ вось што: увесь час жыцця ў лагеры мы абыходзіліся без чысткі
    42 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
    зубоў, і, нягледзячы на значны дэфіцыт вітамінаў у рацыёне, дзёсны ва ўсіх былі такія ж, як і раней (калі мы мелі больш здаровае харчаванне). Або вось: па паўгода насіць адну і тую ж кашулю, пакуль ад яе не застанецца нічога, нават назвы; цэлымі днямі не мець магчымасці памыцца — нават хаця б часткова — праз тое, што змерз водаправод, і, нягледзячы на запэцканыя падчас земляных работ раны на руках, раны тыя не гнаіліся (калі не былі абмарожаныя). Ці вось яшчэ: чалавек, які раней прачынаўся ад найменшага шолахуўсуседнім пакоі і больш не засынаў, мог, ледзь прылёгшы, праваліцца ў глыбокі сон побач з таварышам, які гучна храпе. Тады нам у галаву прыходзіла: наколькі ж слушна сказаў Дастаеўскі, калі назваў чалавека істотай, якая да ўсяго прывыкае. Калі б нас спыталі, ці праўда, што да ўсяго можна прывыкнуць, мы б адказалі “так”, але не пытайце нас, якім чынам...