...Усё ж сказаць жыццю “так"
Віктар Франкль
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 232с.
Мінск 2024
Франц. Нішто... зусім нішто! Вось што такое чалавек... і я такі. I тым не менш! (Выпростваецца.) Чалавек — гэта нешта... і я, напэўна, таксама. I гэтае нешта лунае, і ніяк яго не злавіць. Але гэтае нештатрэба зрабіць насамрэч, у тым уся сутнасць — зрабіць так, каб яго можна было злавіць — у жыцці, у смерці... Божа, дай мне памерці, я гатовы гэта зрабіць!
Ф р ы ц (глядзіць на задуменнага Франца). Штоён замоўк, гэты Франц? Hi слова не чуваць—а зазвычай самы шумны, гаворыць бесперастанку, філасофствуе, мудруе, балбоча ды балбоча...
П аўл ь. Ану сціхні, свіння дурная! Ямудрэнна.
Франц. Мне добра! 0, як добра! Я ўжо блізка да ўсяго, і да цябе, мама, і да Карла, і да праўды... (У экстазе.) I да завяршэння гэтай п'есы, што завецца жыццём! Божа, я блізка, Ты ведаеш. Дык дапамажы мне яшчэ, каб я дакрануўся... He яго, каторы там... мяне вазьмі, я хачу да Цябе! Вазьмі мяне за яго... я аддаю сябе за яго! Я хачу быцьбліжэй да іх... даўсяго, да маці, да Карла, да Цябе... Мяне вазьмі, Божа, вазьмі мяне! Ты ж ведаеш — час прыйшоў: я адмаўляюся... адмаўляюся ад п’есы і ад яе завяршэння!
220 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK"
I цяпер, вось я ўжо так далёка... і так блізка да ўсяго, так блізка да Цябе, і я цяпер ведаю: гэты ўрывак майго жыцця стане поўным, калі я яго пакіну... калі я яго аддам... Вазьмі маё жыццё, прымі яго як ахвяру... за іх, за тых, іншых, і за таго, што там ляжыць... дзеля мяне. Бо я ведаю, ён яшчэ хочажыць, гэта важнадля яго, і для яго маладой жонкі дома. А я... я адмовіўся, цяпер ужо пасапраўднаму, ты гэта ведаеш, Неба!
П аўл ь (схіліўся над Эрнстам). Эрнст, што з табой? Што такое?! Ану, давай, паварушыся!
Фрыц. Гэты больш не варухнецца, дурань... мярцвейшы за мёртвага.
Паўль. Здаецца, твая праўда. Хайнц, Густль! Хадзіце сюды. Вазьміце труп і выкіньце за дзверы... тут і так дыхаць цяжка. (Ціха.) I калі хочаце, вазьміце сабе, што ў ягоных кішэнях. I пінжак у яго таксама някепскі... твой горшы, Густль. Памяняйцеся пінжакамі!
Усётакі робяць;труп валакуць па зямлі і пакідаюцьзадзвярымабарака. Паўль паварочваецца да Франца.
Ф р а н ц. Што... ён памёр? 0 Божа!
П аўл ь. Ты сам як?
СІНХРАНІЗАЦЫЯЎБІРКЕНВАЛЬДЗЕ 221
Фран ц. Проста немагчыма!
П аўл ь (хітаегалавой). Усё яшчэтрызніць?
Фран ц. Неба не прыняло яго...
П аўл ь. Штоты зноў прыдумляеш?
Франц. Яно не прыняло маё жыццё, маю ахвяру... я для яго агідны, о, я няварты!
М a ц і. Heтрэбатак казаць, Франціш.
Франц. Карл быўбольш варты.
Карл. Мы чакаем цябе.
Маці (Карлу). Я паспрабую напісаць яшчэ адну апеляцыю.
Кант. Вам нельга гэтага рабіць, пані!
С п і н оз a. А чаму б ёй і не падаць заяву яшчэ раз?
Сакрат. Вы не разумееце. Ёй проста нельга і ўсё!
Карл. Гэтым разам наватя напішуапеляцыю.
Чорны анёл (выходзіцьсправа). Я таксамаflyMay, што павінен забраць Франца, але ў апошні момантпрыйшло іншае распараджэнне.
Карл. Значыць, я цяперужо не магу напісаць апеляцыю?
222 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК"
А н ё л. He. Ужо запозна.
Карл (умольна). Але намтакхацелася б, кабён быў з намі...
Анёл. Дыкзаставайцеся з ім!
Маці (пакорна). Хадзем, Карл, мы ўжо нічога не выправім.Застанемся ля яго... пакульможна...
Анёл. Цяпер са мной ідзе гэты... (Паказвае на дзверы барака, робіць паўзу). Але гэта нікуды не варта. (Сыходзіцьнаправа.)
Унтэршарфюрар (выходзіць злева; залятае ў барак іраве). Свінні! Клятая хеўра! Хіба трупы шпурляюць вось так, перад дзвярыма? Стараста блока!
П аўл ь. Тут, спадарунтэршарфюрар!
Унтэршарфюрар. Прыбраць прэч гэты гідотны труп... хоцьу канаву кідайце яго, але каб перад дзвярыма яго не было!
Паўль (разгублена, запінаючыся, выбачаецца). Але нашыя людзі зусім саслабелі...
Унтэршарфюрар (дае поўху). Я табе зараз пакажу “саслабелі”.. а так пойдзе? Ты, сабака пракляты!
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 223
Трое вязняў цягнуцьтруп забарак; Унтэршарфюрар сыходзіць.
Чорны а н ё л (прыходзіць справа; філосафам). Такая штука. Толькі людзей мучыць — ды ўсё. Але Карл, ён быў цудоўны. Ён не здаўся!
Кант. Падыдзіце сюды, Карл!
К а р л. Што такое, спадарства?
К а н т. Вам знаёмы гэты спадар?
Ка рл. Так, але не ведаю, адкуль.
Анёл. Я быў тым чалавекам, які павінен быў вас мучыць, які забіў вас.
Карл (абыякава). Вояк...
Маці. Карл, падзякуй гэтаму пану... ён рабіў усё з добрымі намерамі і дзейнічаў па найвышэйшым даручэнні. Ён прывёў цябе да мяне!
Карл (робіць невялікі наклон). Дзякую вам, шаноўны спадар.
Анёл. Мне? Але ж вы самі пачулі — па даручэнні...
Карл. Тым не менш. Але дзіўна... калі б мне хто сказаў пра гэта раней...
224 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦКПАК'
Сакрат. To што? Вы бтады здзівіліся?
Сп і ноза.Так можназбіць людзей зтропу.
Кант. Яны з часам самі даходзяцьда ўсяго...
Анёл. 3часам?3 вечнасцю!
Маці. Я яшчэ занадта дурная, каб зразумець гэта ўсё.
Кант. Мыўсе яшчэ не гатовыя, шаноўная пані.
Мы ўсе яшчэ не гатовыя... мы толькі граем...
Маці. Калі б толькі ўсе былі са мной... хаця б мае хлопчыкі...
Карл. Хадзем, мама, зараз нам варта падтрымацьФранціша.
Анёл. Падтрымаць вы не можаце. Можаце толькі пакуль што пабыць побач з ім.
М аці. Я такудзячная вам... наватза гэта...
Анёл. Суцешцеся, нам ён патрэбны яшчэ крыху — там...
Маці. Дзе?
А н ё л. Тут.
Карл . Штоён мае наўвазе?
Кант. Насцэне.
Анёл.Ужыцці.
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 225
Франц. Навошта?! Чаму я павінен працягвацьжыць... цяпер, чаму?!
Спіноза (Анёлу). Можна яму хоць неяк гэта растлумачыць?
Анёл. Ён мусіць сам да ўсяго дайсці, інакш яму не дапамагчы.
Франц. I гэта міласэрнасць? Міласэрнасцю была б смерць, але жыць далей? Чаму я павінен быў перажыць яе, гэтую смерць?!
Анёл. Проста пакіньце яго... ён яшчэ дойдзе дасутнасці.
Карл. Дыкскажыце гэтахаця б нам!
Анёл. Спытайце вось гэтыхспадароў.
Кант. Ён нам патрэбны яшчэ крыху.
М а ц і. Але навошта, паночкі?
Сакрат. Ён мусіцьнапісацьп’есу...завершыць яе і запісаць.
Ка рл. Ёнжа пражыўяеўжо, даканца пражыў... да цэлага!
Сп іноза. Але пратакол яшчэ не завершаны.
Маці. Праякі пратаколён кажа, Карл?
Карл. Пра п’есу, якую мы паказваем... цяпер, на гэтай сцэне!
226 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
Маці. Нічога не разумею.
К а рл. Я таксама, мама.
Сакрат. Вы зразумееце нас пазней, калі апусціцца заслона.
Спіноза. Пачакайце яшчэ імгненне, ужо амальусё, амаль скончылася.
Франц. Паўль!
П аўл ь. Ну што,табе лепей?
Франц. Толькі не смейся, але нехта павінен гэта пачуць, і ты павінен ведаць: я толькі што даўсабе прысягу.
П аўл ь. I якую?
Франц. Я хачу ўсё зрабіць лепей. Я асуджаны... асуджаны жыць.
Паўль.Неляпіз сябе дурня.
Франц. Праўда, павермне! Я асуджаны жыць далей, працягваць гэтае нікчэмнае жыццё. (Амальурачыста.) Але яно больш не будзе нікчэмным, я хачу зрабіцьяго плённым, і я завяршу тое, што пачаўіскончу не раней... Цяперя ведаю.
П аўл ь. Ты кажаш нейкую лухту.
Ф ра н ц. Я ведаю, што кажу, а яшчэ ведаю, што мушу рабіць.
СІНХРАНІЗАЦЫЯ ЎБІРКЕНВАЛЬДЗЕ 227
Карл. Гэтаён прасваютэатральную пёсу... памятаеш, мама, тую, незавершаную, якую ён мусіў выкінуцьу Бухенаў, калі трапіў туды. Тады я бачыў, першы і апошні раз, як ён плача.
М а ц і. Бедны мой хлопчык...
Кант. Цяпер вы разумееце, што мы граем?
М а ц і. Пачынаю разумець...
Карл. Цяпермнеўсёясна.
Анёл. Так што патрывайце яшчэ крыху, вы абое, і вы, спадарства. Вы ведаеце, што трэба рабіць.
Ка нт. Так, мы ведаем.
Чорны анёл сыходзіцьнаправа.
С п і н о з a. А што ён меў на ўвазе?
Сакрат. Намтрэбаісці.
С п і н о з a. Але чаму? Так раптоўна?
Кант. Мытутужолішнія.
Сп і н оза. Дык восьяк... Sub specie aeternitatis, з пункту гледжання нашай вечнасці і адначасовасці спектакля больш не будзе?
Сакрат. Вытак падабралі словы... вядома, на латыні.
228 .ЛСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK”
Сп і ноза. He чыніце іншамутаго, што... Я гэта хаця б напісаў, на дзвюх мовах — лацінскай і іўрыце; вы ж наогул нічога не напісалі... Вы толькі прамаўлялі, і тое пагрэчаску.
Кант. He спрачайцеся, спадарства! Яшчэ раз кажу: мытутужо лішнія.
Сак рат. Прынамсі, у гэты момант.
С п і н о з a. Добра, тады хадзем.
Кант. Яшчэадно імгненне...услухайцеся яшчэ раз!
П аўл ь (да Франца). Слухай, можа, ты паспіш? Я таксама зараз засну, мо атрымаецца. Файна было б праспаць гэты голад. Але баюся, што сніцьтады буду зноўтолькі харчы.
Франц.Ты іххоцьуснахбачыш.
Паўль ідзе на сваё месца.
Франц. Мама, Карл, Божа... цяпер я зусім адзін, самнасам з вамі. Абяцаю вам, што выканаю заданне, якое я, хутчэй заўсё, толькі сам сабе выдумаў. Але выдумка гэта ці не — гэтае пытанне высветліцца толькі ў дзеянні, толькі праз мае ўчынкі. Тады пабачым...
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 229
Спіноза. Ён кажа пра тэатральную п’есу, якую павінен напісаць?
Сакрат. I якую мы толькі што сыгралі, наш пратакол.
К а н т. Хадземце, спадарства.
Спіноза (Сакрату). I вы верыце, што людзі ўсё гэта зразумеюць?
Сакрат (разводзіцьрукамі). Мы зрабіліўсё, што маглі.
С п і н оза. Пабачыце, людзі скажуць, што гэта ўсё толькі ілюзія. Яны ўспрымуць усё як тэатр, як перадкулісную рэальнасць, як відзеж.
Сакрат. I што?
Кант. Усё, што людзі тут чуюць і бачаць, усё гэта можа быць толькі тэатральным "відзежам”, бо калі б мы паказалі ім праўду “ў сабе”, то яны б не захацелі больш нічога ні чуць, ні бачыць... верце мне, дарагі Баруху.
С п і н оза. Я мушу верыць.
Філосафы сыходзяцьнаправа.
Франц. Я мушу верыць! (Вьіпростваецца на сваім месцы, пакуль астатнія спяць ці неспакойна
230 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK”
круцяцца ў сне.) I я веру! У сябе! У цябе, мама!
Мама!
Маці. Так, маё дзіцятка...
Франц. Карл!
Карл. Менавіта, Франціш...
Франц. Божа!
Абсалютная цішыня. Заслона.
ПРА АУТАРА
вІіт"ІВ’Г^^**»вВвгі
Віктар Эміль Франкль быў прафесарам неўралогіі і псіхіятрыі Венскага ўніверсітэта, прафесарам логатэрапіі ў Міжнародным універсітэце ЗША (US International University) у СанДыега, штат Каліфорнія. Ён стаў пачынальнікам логатэрапіі або, як гэта называюць некаторыя аўтары, “трэцяй венскай школы псіхатэрапіі” (пасля псіхааналізу і індывідуальнай псіхалогіі). Акрамя таго, Франкль займаў прафесарскія пасады ў Гарвардскім і Стэнфардскім універсітэтах, а таксама ва ўніверсітэтах Даласа (Тэхас) і Піцбурга. Ён аб’ездзіў з лекцыямі ўсю Амерыку, Аўстралію, Азію і Афрыку. Толькі ў Амерыцы ён здзейсніў 94 лекцыйныя паездкі. Аўстрыйская акадэмія навук абрала яго сваім ганаровым членам.