• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 143
    шэйпададзенага ходу думак, але таксама выяўляюць паказальнае падабенства. Гаворка ідзе пра двух мужчын, якія ў сваіх размовах выказалі намер скончыць жыццё самагубствам. Што характэрна, яны абодва сцвярджалі: ім "няма чаго больш чакаць ад жыцця”. Але абодвум важна было пачуць ад кагосьці, што жыццё яшчэ нечагаад іхчакае, што наперадзе,у будучыні.яшчэ нешта ёсць. I насамрэч выявілася, што аднаго з іх за мяжой чакаў чалавек — найлюбімейшае дзіця. Другога ж чакала справа — яго праца! Гэты чалавек быў навукоўцам і выдаў па пэўнай тэме серыю кніг, якая, яшчэ не скончаная, чакала свайго завяршэння. У гэтай справе ніхто не могягозамяніць; і ён быўне больш і не менш незаменны, чым першы —такі ж незаменны ў любові да свайго дзіцяці. Унікальнасць і непаўторнасць кожнага асобнага чалавека надаюць сэнс кожнаму асобнаму існаванню, выяўляюцца як у працы ці ўтворчай дзейнасці, так і ў любові да іншага чалавека. Асэнсаванне гэтай незаменнасці кожнай асобы дае ўспыхнуць ва ўсёй сваёй велічы той адказнасці, якую чалавек нясе за сваё жыццё і яго годны працяг. Асоба, якая ўсведамляе сваю адказнасць за справу ці чалавека, які яго чакае і любіць, ніколі не зможа адкінуць прэч сваё жыццё. Яна ведае адказ на пытанне "чаму?” і таму зможа стрываць амаль любое "як”.
    144 ...УСЕЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК"
    Слова, сказанае своечасова
    Магчымасці калектыўнай псіхатэрапіі ў лагеры, натуральна, былі надзвычай абмежаванымі. I тут куды больш за словы дзейнічаў узор! Калі, напрыклад, сярод старастаў блока быў адзін не ганарысты, як нейкі там бонза, то ён меў тысячы магчымасцяў паўплываць на падначаленых сваім шчырым і падбадзёрлівым норавам. Непасрэдны жыццёвы прыклад заўсёды большы за словы. Але калінікалі і слова было дзейсным, асабліватады, калі з нейкіх знешніх прычын узмацняўся ўнутраны водгук. Згадаю далей адзін выпадак, калі ў складаных абставінах гутаркай удалося псіхатэрапеўтычна паўплываць на цэлы барак.
    Гэта быў дрэнны дзень. Нядаўна на пастраенні абвясцілі, што ад гэтага моманту многія рэчы будуць разглядацца як сабатаж і адразу ж карацца павешаннем. Пад такія парушэнні падпадала, напрыклад, наразанне нашых старых коўдраў на анучы (што мы часта рабілі, каб было чым абкруціць ногі), а яшчэ нават самы нязначны “крадзеж”. I вось некалькі дзён таму адзін паўмёртвы з голаду вязень прабраўся ў бульбяны бункер, каб скрасці пару кілаграмаў бульбы. “Рабунак" раскрылі, а “рабаўніка” знайшлі самі вязні. Калі пра гэта дазналася кі
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 145
    раўніцтва лагера, то запатрабавала выдаць ім вінаватага, у адваротным выпадку ўвесь лагер мусіў атрымаць дзень галадоўкі. 2500 таварышаў, натуральна, хутчэй пагаладаюць, чым аддадуць аднаго на шыбеніцу. Увечары таго галоднага дня мы ляжалі ў сваёй зямлянцы ў асабліва моташным настроі.
    Гаварылі мала — кожнае слова раздражняла. Пасля яшчэ і святло згасла. Наш настрой дайшоў да самай ніжняй кропкі. Але стараста блока, разумны чалавек, пачаў нязмушана балбатаць праўсё, штотактурбавала кожнага з нас: ён казаў пра тых вязняў, якія ў апошнія дні памерлі ад хваробы ці наклалі на сябе рукі, казаў пра тое, што магло быць сапраўднай прычынай гэтых смерцяў: страта веры ў саміх сябе. Ён задаваўся пытаннем, ці можна якнебудзь засцерагчы верагодных будучых ахвяр ад смяротнай небяспекі ўнутранай роспачы, хацеў пачуць меркаванні некаторых з нас — і звярнуўся да мяне. Бог бачыў, я быў не ў тым стане, каб даваць псіхалагічныя тлумачэнні, суцяшаць сваіх суседзяў па бараку ці лекаваць душы. Я гэтаксама мёрз і галадаў, стамляўся і раздражняўся. Але мне давялося сабрацца з сіламі і скарыстацца гэтай непаўторнай магчымасцю, бо цяпер суцяшэнне было патрэбна больш, чым калі яшчэ.
    146 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK”
    Лекарскі клопат пра душу
    I я пачаў — пачаў з таго, пра што казаў раней: любому з нас будучыня мусіць здавацца няўцешнай; я дадаў, што кожны можа прыблізна разлічыць, наколькі ў нас малая верагоднасць выжыць. Тады ў лагеры яшчэ не панавала эпідэмія сыпногатыфу, і, нягледзячы на гэта, я ацаніў свае перспектывы выжыць прыблізна ў пяць адсоткаў. I сказаў пра гэта людзям! I сказаў ім яшчэ, што сам, тым не менш, не думаю страчваць надзею і пасаваць перад цяжкасцямі. Бо ніхто не ведае сваёй будучыні, ніхто не ведае, што можа прынесці наступная гадзіна. I хоць няма нагоды чакаць заўтра сенсацыйных ваенных падзей, мы, з нашым лагерным досведам, лепей за іншых ведаем, што часта раптам выпадае вялікі шанец, хаця б для кагосьці аднаго: нечаканае ўключэнне ў склад невялікага абоза да якойнебудзь каманды з асабліва выгаднымі ўмовамі ці нешта падобнае — гэта ўсё ёсць марай і найвышэйшым шчасцем вязня.
    Але я казаў не толькі пра будучыню (на шчасце, для нас ахутаную змрокам невядомасці) і не толькі пра цяперашняе з усімі яго пакутамі — я казаў і пра мінулае з яго радасцямі і святлом, якое пранікае ў цемру нашых
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 147
    дзён. Я цытаваў паэта, які сказаў: “Таго, што ты перажываеш, не пазбавіць цябе ніякая сіла ў свеце". Тое, што мы зрабілі ў сваім мінулым жыцці, поўным пачуццяў і перажыванняў, гэтае ўнутранае багацце ніхто і ніколі не зможа адабрацьу нас. I не толькі тое, што мы перажылі, але яшчэ і тое, што мы зрабілі, усё вялікае ў нашых думках, усё тое, што мы выпакутавалі... Усё гэта мы перанеслі коштам жыцця ў рэальнасць, раз і назаўсёды. I няхай усё прайшло — у мінулым яно захавана на векі вечныя! Бо быццёўмінулым— таксама пэўны спосаб быцця, і, верагодна, самы надзейны.
    Пасля я пачаў казаць і пра разнастайнасць магчымасцяў напоўніць жыццё сэнсам. Я апавёў таварышам (якія ляжалі ў поўнай цішыні і амаль не варушыліся, самае большае час ад часу чуліся ўсхваляваныя ўздыхі) пра тое, што чалавечаежыццё заўсёды іўлюбыхабставінах мае сэнс, і што гэты бясконцы сэнс існавання ўключае ў сябе таксама пакуты і паміранне, нястачу і смерць. I я прасіў гэтых бедакоў, якія ўважліва слухалі мяне ў апраметнай цемры барака, зірнуць у вочы рэчаіснасці, убачыць усю сур’ёзнасць нашага становішча і, нягледзячы на гэта, не адчайвацца, а, усведамляючы тое, што безнадзейнасць нашай барацьбы ніяк не можа нашкодзіць яе сэнсу і годнасці.
    148 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    захоўваць мужнасць. На кожнага з нас, казаў я ім, у гэтыя складаныя часы і ў тыя, якія настануць пасля і для многіх з нас стануць апошнімі, патрабавальна глядзіць хтосьці — сябра ці жонка, нехта жывы ці памерлы, ці Бог. I гэты хтосьці чакае ад нас, што мы яго не расчаруем і што мы не ўбогія, але з гонарам выпакутуем сваё і памром!
    I ўрэшце я казаў ім пра нашую ахвяру, што яна ў любым выпадку мае сэнс. Што гэты сэнс ляжыць у сутнасці самой ахвярнасці, бо ў гэтым свеце — свеце поспеху — з яе дапамогай нічога не дасягнуць, хай сабе гэта будзе самаахвярнасць дзеля палітычнай ідэі ці іншага чалавека. Вядома, тыя з нас, хто верыцьу рэлігійным сэнсе, лёгка зразумеюць мяне — і гэта я таксама сказаў ім. I апавёў пра вязня, які, толькі трапіўшы ў лагер, прапанаваў небу дамову: яго пакуты і смерць павінны пазбавіць чалавека, якога ён моцна любіў, ад пакутлівай смерці. Для гэтага чалавека пакуты і смерць не былі бессэнсоўнымі, яны напоўніліся найглыбейшым сэнсам, бо яны сталі ахвярай. Ён не хацеў пакутаваць і паміраць без сэнсу; без сэнсу не хочам паміраць і ўсе мы! I надаць нашаму жыццю гэты найвышэйшы сэнс тут, у гэтым бараку, цяпер, у гэтай практычна безнадзейнай сітуацыі —
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 149
    вось пра што клапаціўся я, прамаўляючы да ўсіх.
    Mae клопаты дасягнулі мэты, і пра гэта я даведаўся даволі хутка. Неўзабаве ў нашым бараку зноў загарэлася лямпачка, і я пабачыў мізэрныя постаці сваіх таварышаў, якія са слязьмі на вачах клыпалі да мяне — каб падзякаваць... Але занадта рэдка ў мяне ставала ўнутранай моцы, каб дасягнуць такога душэўнага кантакту са сваімі таварышамі па няшчасці, як утой вечар; цяпер мушу прызнацца, што я не карыстаўся некаторымі ўдалымі магчымасцямі для гэтага.
    Псіхалогія лагернай аховы
    Абмеркаваўшы шок прыёмкі і псіхалогію ўласна лагернага жыцця і плануючы заняцца трэцяй фазай душэўных рэакцый вязня, а менавіта псіхалогіяй вызваленага з лагера, хацелася б разгледзець яшчэ адно адметнае пытанне, якое зноў і зноў паўстае перад псіхолагамі агулам і асабліва перадтымі, хто перажыў гэта ўсё сам: псіхалогію лагернай аховы. Як такое магчыма, каб людзі з плоці і крыві рабілі іншым усё тое, пра што паведамляюць пацярпелыя’Тыя, хто выслухаў такія паведамленні,
    150 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ'ТАК”
    паверыў у іх праўдзівасць і прыняў да ўвагі тое, што падобнае наогул магло адбывацца, усё адно задаваўся пытаннем, наколькі такое магчыма з псіхалагічнага боку. Каб адказаць на яго, не спыняючыся надоўга, трэба зазначыць наступнае. Папершае, сярод вартавых у лагеры былі выключныя садысты ў строга медыцынскім сэнсе слова. Падругое, менавіта садыстаў вышуквалі заўсёды, калі гаворка ішла пра стварэнне жорсткай каманды аховы. Раней мы згадвалі, шточасцей выжывалі якраз брутальныя і эгаістычныя індывіды, і менавіта яны станавіліся капа, памагатымі і хаўруснікамі катаў. Да гэтага жорсткага адбору дадаваўся таксама натуральны адбор садыстаў.
    Калі мы ў люты мароз працавалі ў траншэях, а вопратка амаль не бараніла ад холаду, у нас быў дазвол — па чарзе, недзе раз на дзве гадзіны, на некалькі хвілін пагрэцца ля жалезнай печкі, якую ставілі непадалёк і цяплілі галлём і шчэпкамі. Вядома, усе мы з гэтага вельмі цешыліся. Але заўсёды знаходзіўся нейкі брыгадзір ці наглядчык, якому дастаўляла неймаверную асалоду пазбаўляць нас гэтай радасці, і калі ён самавольна забараняў нам грэцца і перакульваў печку з чароўным цяплом у снег, на яго твары чыталася садысцкае задавальненне. I калі некаторыя вязні былі эсэсаў
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 151
    цам не даспадобы, то сярод апошніх заўсёды знаходзіўся памагаты, каму даручалі гэтых бедакоў, бо той быў слынным спецыялістам па садысцкіх катаваннях і чыніў іх без згрызотаў сумлення.
    Патрэцяе, варта зазначыць, што, быўшы доўгія гады сведкамі функцыянавання лагера, дзе доза садызму ўвесь час толькі ўзрастала, большая частка лагернай аховы наўпрост атупела. Гэтыя людзі, атупелыя і загрубелыя ў сваім духоўным жыцці, збольшага пазбягалі садызму ў сваіх учынках, але на гэтым усё і сканчалася, бо яны, натуральна, ніяк не спынялі праявы садызму з боку іншых.