• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    Кант. Так, яны граюць заўсёды. Граюць адно перад адным свае ролі, і самім сабе таксама граюць.
    Маці (шчыра). Але перад кім іграем мы ўсе? Мусіць жа... павінна быць нешта... нехта, хто глядзіць на нас, аднекуль...
    Ка нт. Выўпершыню насцэне, шаноўная пані?
    Маці.Так, паночку.
    Ка нт. Тады скажыце мне, што вы бачыцетам... ву н ь там ? (Паказваеў глядацкую залу.)
    Маці (мружыць вочы). Я нічога не бачу, мне слепяць лямпы. Бачу толькі адну вялізную чорную дзірку.
    К а н т. А калі я вам скажу, што глядач тамусё ж такі ёсць?
    Маці (з даверам глядзіць на яго). Тады я мушу вам верыць.
    Кант. Так (упэўнена), вы павінны ў гэта верыць, бо ведаць мы гэтага не можам. Нам усім ён незнаёмы — вялікі глядач спектакляў
    198 „УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК"
    нашага жыцця. Ён сядзіць у цемры, дзесьці там (указальны жэст), у нейкай ложы. Але ён уважліва глядзіць на нас, верце мне, шаноўная пані.
    Сп і ноза. Верцеяму!
    Сакрат. Верце нам!
    М а ц і (цвёрда). Так, я веру...
    Франц. I штоты будзеш рабіць?
    Карл (між тым паведаміў Францу). Зразумела, буду маўчаць.
    Франц. Тады можаш зараз жа са мной развітацца — назаўсёды.
    Карл (лагодна). Гэх ты, вялікага сабакі вялікі брат, мне тады што рабіць? Чаму мне нельга адзінадзінюткі раз падумаць так, як ты? Але сёння — сёння я хачу ахвяраваць, сёння я хачу надаць сэнс свайму жыццю, паводле тваёй тэорыі, і прыняць сёння сваю поўную сэнсу смерць!
    Фран ц. He кажытак, Карл, гэта балюча.
    Карл (усё больш распаляючыся). 3 якой пары гэта стала аргументам? Гэй, вялікага сабакі вялікі брат (абхапіўшы рукой Францава плячо), ты сам мне заўсёды прапаведаваў, што пакуты — гэта частка жыцця, і штопакуты маюцьсэнс!
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 199
    Ф ран ц. Яно так і ёсць, але калі трапляеш утакое становішча і прыспеў час дзейнічаць, праявіцьсябе...
    Карл. ...толькі тады ўсё і становіцца праўдай! He на словах, а толькі калі даказваеш на справе — вось тады гэта сапраўды "зроблена”. Ну як, ці не замала я яшчэ ад цябе навучыўся?
    Франц. Карл,дарагі...
    Карл. Гэхты,сабакі брат!
    Унтэршарфюрар вяртаеццазлевагабоку.
    П аўл ь. Зважай!
    Унтэршарфюрар. На выхад, ты, вырадак, дзеты там падзеўся?
    Карл. Я тут. (Да Франца, фшэй.) Я дакажу, я выпрабую сябе, я вытрымаю выпрабаванне!
    Франц моўчкі выпускае яго руку. Унтэршарфюрар сыходзіцьзКарлам.
    М а ц і (філосафам, спалохана). Цяпер яго будуць выпрабоўваць, паночкі?
    Кант. Так, цяпер яго будуць выпрабоўваць.
    П аўл ь (даФранца, павольнаф Час надышоў.так?
    200 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК"
    Ф р а н ц. Так, але ён вытрымае выпрабаванне, ён так сказаў, ён сабе паабяцаў.
    П аўл ь. Наогул ён слаўны малец. Ты можаш ім ганарыцца. Во гэта сапраўды — брат.
    Франц. Ён зусім не такі, як я: я кажу — ён робіць...
    Спіноза (усхвалявана, узіраючыся ўдалячынь справа). Вы бачыце, прафесар, ён збіў яго, і той упаў!
    Кант. Я дрэнна бачу... хто, анёл?
    Сакрат.Так, анёл.
    Сп і нозa. Юнакляжыць назямлі,у крыві.
    Сакрат. Алеён маўчыць!
    Кант. Што? Ён нічога не кажа? Нягледзячы на ўдары?
    Сакрат. Не.ён маўчыць.трываедалей.
    Спіноза (усхвалявана). Глядзіце, ён пакутуе. Ён, пэўна, страшна пакутуе... Калі бтолькі можна было дапамагчы яму! Ат, што ж гэта я! Я ж пісаў, але ніхто не чытае і не разумее. Хіба я не заклікаў іх, людзей! Affectus desinitesse passio... Жыццё перастае быць пакутай... Але людзі — яны не пачулі, штоз гэтымусім рабіць.
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 201
    Кант (узбуджана). Ён мусіць трываць далей! Вось бы перадаць яму мой катэгарычны імператыў: чалавек, рабі так, нібы...
    Сакрат (панура). Ён вас не разумее. (Падкрэслена.) Трэба казаць чалавечай мовай, а не філасофскай.
    Спіноза. Што значыць чалавечай? Раз на два гады нас перакладаюць на ўсе магчымыя мовы!
    Сакрат. Ён нас не пачуе. А чаго вы хочаце ўвогуле? Ніхто нас не разумее — хіба толькі калі нехта сам да гэтага дойдзе. Ніхто не разумее, што мы гаворым ці пішам, пакуль не пачне думаць самастойна, пакуль сам усяго не адкрые і сам сябе не пабудзіць. А хіба ў нас было інакш? Мы таксама мусілі рабіцьтое, штодумалі. Пакуль мы гэтага не рабілі, мы не разумелі ўсяго і не маглі ні на што паўплываць. Прынамсі са мной былотак: мяне пачаліўспрымаць не пасля маіх слоў, успрымаць мяне пачалі пасля маёй смерці...
    Сп і ноза. Зірніце ўніз. Ён дагэтуль маўчыць, але зараз страціць прытомнасць.
    Кант (ажьўлена). Спадарства, гэта выпадак для майго семінара, я мушу яго прадэманстраваць!
    202 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ “TAK”
    Спіноза.Якога семінара?
    Кант. Мне размеркавалі самагубцаў. Імтрэба прачытаць курс пра сэнс быцця.
    Спіноза. I што адбываецца з самагубцамі пасля завяршэння курса?
    Кант.Тады яны зноўкутрапляюцьу абоз.
    Спіноза.Якіабоз?
    Кант. Нуў КЛ ПССЗ, як гэтыя гаротныя чэрці самі пакепліваюць, гледзячы на свае шыбеніцы.
    Спіноза. Тобок гэтых ненароджаных — зноўку да парадзіх?
    Кант.Так.
    Сп і ноза. Дыка што значыць КЛ ПССЗ?
    Кант. Канцлагер Планета Сонечнай сістэмы Зямля.
    Спіноза. Сапраўды гаротныя чэрці, якім зноўкутрэба вярнуццаўніз.
    Кант. Ведалі б вы, як яны спрабуюць выкруціцца, калі такі абоз пачынаюць фарміраваць. Hi разу не бачыў анёла, натхнёнага такой місіяй! (Смяецца.') Але што будзе суджана, тое не будзе адгуджана, і што павінна здарыцца, тое мусіць здарыцца і зноўку нарадзіцца.
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 203
    Сакрат. I што вы хочаце з гэтым зрабіць?
    Кант. Хай запішуць гэтую сцэну і перакладуць.
    Спіноза. Вы хочаце паказаць яе на семінары?
    Кант. Так, але трэба яшчэ крыху пачакаць. Спачатку ён мусіць пасапраўднаму і канчаткова вытрымаць выпрабаванне.
    Сакрат. Толькі зірніце туды — ён больш не варушыцца.
    Спіноза. I эсэсавец штурхаеяго ботамі...
    Кант. Калі б ён толькі даведаўся, што яму рабіць, гэты бедны хлопецанёл...
    Сп і ноза. He, юнак не вытрывае, восьпабачыце, ёнурэшцеўсё раскажа. Выдасцьусе імёны. Давайцеўзаклад, прафесару?
    Кант. Я не закладаюся, але маю рацыю. Зірніце лепш самі, як ён змагаецца, як ён змагаецца з сабою, але засталося нядоўга. Нядоўга засталося. Глядзіце, хіба ж ён не цудоўны? Ніякі ўдар не адправіць яго ў накаўт, як кажуць баксёры.
    Сакрат (ускрыквае). Вось! (Ціха.) Цяпер усё. Юнак памёр.
    204 ЛСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK”
    Кант (трыумфуючы). Ён вытрымаў, Баруху!
    Спіноза. Вы сапраўды мелі рацыю. Выпадак якраз для вас.
    Кант (энергічна). Ён зараз жа патрэбны мне. Матэрыял для семінараў ужо заканчваецца. Ніхто мне больш не верыць, што чалавек можа быць мацнейшым за прыроду, уключаючы сваю ўласную. Мяне паўсюль называюць ідэалістам, нават заснавальнікам ідэалізму. А я рэаліст, спадарства, заўважце — як вы самі толькі што пабачылі.
    Сакрат. Нарэшце мы паразумеліся. Каб жа былотак і між людзей!
    Спіноза. Калі б кожны трымаўся дабра, то ў выніку так і стала б. Але ніхто нічога не чакае ні ад іншага, ні ад самога сябе. I таму ніхто нічога ад сябе і не патрабуе.
    Чорны анёл (справа). Усё, гатова. Што робіцца... (Енчыць.) Чамуўсё гэтаздарылася са мной!
    С п і н о з а (наіўна). А дзе застаўся эсэсавец?
    Анёл. Вы пракаго?
    Сакрат (нецярпліва, выбачаючыся). Ён пра вашую зямную абалонку.
    Кант. Яна далей жыве сваім жыццём, Баруху. У зямным часе яму трэба існаваць да самага
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 205
    канца, да дня, калі яго насцігне справядлівы лёс—дадня выкуплення...
    А н ё л. А мнеўжо зноўтрэба вяртацца — у яго. Я толькі хацеў спытаць вас: што вы на гэта скажаце? Вось жа хлапчына, праўда? (Сыходзіць направа.)
    Кант. Сапраўды выдатны.
    Сакрат. А вось і ён.
    Спіноза.Памерлы?
    Ка нт. Анягож.
    Маці. Карл!
    К а р л. Мама! (Абдымаюцца.)
    Маці. Хадзем да Франціша. (Становяцца ля яго.)
    Франц (да Паўля). Ён больш не прыйдзе, пабачыш.
    Паўль.Я ісамугэтаўжоамальверу.
    Фран ц. Відаць, я застаўся зусім адзін у гэтым свеце...
    Маці. Мы яшчэ зтабой, Франціш.
    Карл. Цяпер мы абое зтабой,Франціш.
    Франц. Богведае...
    206 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
    П аўл ь. I яшчэ голад.
    Франц. Хадзі, у мяне тут ёсць яшчэ драбок солі (вьіцягваез кішэні) — на, пасмакчы!
    П аўл ь. Дзякуй. Але ж будзе смажыць.
    Ф р а н ц. Смага — голад, голад — смага, хоць нейкія змены, праўда?
    Паўл ь. Маеш рацыю—давай сюды. (Смокча.) Слаўны малецтвой брат. Усё ніяк не выходзіць у мяне з галавы.
    Франц. Менавіта ён... Чаму ўсё ён ды ён? Пане Божа, ты ж ведаеш, што я горшы за яго!
    П аўл ь. He вярзі лухты! Ты адзін з найлепшых, найлепшы сябар, якіў мянетутёсць.
    Ф р а н ц. Ты неўсё ведаеш пра мяне.ты знаёмы са мной замала.
    П аўл ь. Ну добра. Ты забойца?
    Ф р а н ц. Будзеш смяяцца—і забойцатаксама! П аўл ь. Мне здаецца, ад гораты з’ехаўз глузду. Фран ц.Ты ведаешФелікса,злагера Бухенаў? П аўл ь. Ну хай сабе, і што?
    Фран ц. Абачыш паліто, якое на мне?
    Паўл ь. Здаецца, гэтаягонае.
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 207
    Ф р а н ц. Так. Я купіўу яго паліто за паёк хлеба. Паўл ь. У яго і так забралі б гэтае паліто, ён жа трапіўу лагер для хворых?
    Фран ц. Магчыма,у яго забралі б паліто, і абутак таксама. Але ў чым можна быць пэўным? А калі б яму дазволілі яго захаваць, то яно, мабыць, уратавала б яму жыццё...
    Паўл ь. Павер мне, той абоз пайшоўу газ. Там былі спрэс адны “музельмане", ніхто больш не могпрацаваць.
    Ф ран ц (упарта)У кожным разе,я выкарыстаў ягоны голад і гэты зэканомлены, адкладзены акраец хлеба. А што калі абоз пайшоў не ў газ, калі Фелікс акрыяў?Тады б ён змерз, бо маё паліто было зусім танюткае, без меху.
    Паўль. Калі б, калі б... Калі б "калі б” не існавала, то меў бы грошай я навалам... 3 цябе такі забойца, як з мяне мільянер.
    Франц. Нельгатакказаць. I нельгарабіцьтак, якзрабіўя, бо вырашае неўдача...
    Кант. У нечым ён, вядома, мае рацыю.
    Спіноза.Ябтаксама не зрабіўтаго, што зрабіўён.
    Сакрат. Чаго вы хочаце? Ён хаця бусвядоміў гэта.
    208 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
    Сп і ноза. Запозна.
    Кант. Затое ён гэтага больш ніколі не зробіць.
    П аўл ь. Ніхто з нас не анёл.
    Франц. Але мы павінны заўсёды прымаць рашэнні самі, заўсёды нанава, у кожнае імгненне. Бо ад пачатку ніхто з нас не д’ябал, наватэсэсаўцы, павер.
    Паўль. А во цяпер ты зусім здурнеў. Гэты сабака, на чыім сумленні, відаць, цяпер твой брат, — і ён таксама не д’ябал?
    Ф р а н ц. He, магчыма, не...
    Спіноза.Ёнужоблізка!Хадземузаклад, што ён яшчэскеміць, раскусіць нашую гульню!
    Кант. Анёла не раскусіць ніхто.