• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    162 ...УСЕЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК”
    hoc сваю правую руку, крычыцы "Ды хай мне адсякуць гэтую руку, калі я ім кроў не пушчу ў дзень, як вярнуся дадому!” Хачу падкрэсліць, што чалавек, які гэта сказаў, быў па сутнасці зусім нядрэнным хлопцам і заўсёды — іўлагеры, і пасля — заставаўся найлепшым таварышам.
    Разам з дэфармацыяй, якая пагражае вызваленым ад душэўнага ціску людзям, пасля вяртання да старога жыцця ёсць яшчэ і небяспека перажыванняў, якія могуць нашкодзіць ім: горыч і расчараванне. Горыч узнікае з прычыны шматлікіх змен, якія заўважае ў ранейшым асяроддзі той, хто выйшаў з канцлагера. Калі такі чалавек вяртаецца дадому і бачыць, што на яго словы тут і там паціскаюць плячыма ці адмахваюцца пустымі фразамі, то яго нярэдка ахоплівае горыч, і паўстае пытанне: навошта я ўсё гэта вытрываў? Калі ён амаль адусюль чуе шараговыя "мы нічога пра гэта не ведалі...” і "мы туттаксама цярпелі”, то пытае сябе: а гэта сапраўды ўсё, што яны могуць яму сказаць?..
    Зусім іначай з расчараваннем. Тут няма іншага чалавека, павярхоўнасцю ці бессардэчнасцю якогаўрэшце можнатак абурыцца, што захочацца як мага глыбей схавацца ад усяго атачэння і нічога больш не бачыць і не чуць... Калі чалавек перажывае расчараванне, то ён адчувае над сабою не што іншае, якуладу лёсу.
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 163
    Чалавек, які гадамі верыў, што да дна спазнаў глыбіні ўсіх магчымых пакут, павінен цяпер зразумець, што ў пакут няма дна, няма краю, што можа быцьяшчэ глыбей, яшчэ горш...
    Вышэй, калі мы казалі пра тое, што душы людзей трэба скіроўваць на нейкую мэтуў будучыні, мы мелі наўвазе, што чалавек павінен заўсёды памятаць пра жыццё, якое яго чакае, пра асобу, якая яго чакае. I што далей? А далей чалавек даведаецца, што яго ніхто і не чакаў...
    Гора чалавеку, калі па вяртанні ён не знойдзе любімую асобу, думкі пра якую падтрымлівалі яго ў лагеры. Гора яму, калі тое імгненне, праякоеёнтысячы разоў сніўтужлівыя сны, у рэчаіснасці пражываецца зусім не так, як ён сабе ўяўляў. Ён сядае ў трамвай, едзе да таго дома, які бачыў гадамі толькі ў думках, цісне на званок — гэтак жа, як прагнуўу сваіх снах... Але дзверы адчыняе не той чалавек, які павінен быў, —той ужо ніколі больш іх не адчыніць...
    Усе ў лагеры ведалі і казалі адно аднаму: на свеце няма такога шчасця, якое магло б адкупіць усё тое, што мы вытрывалі. Са шчасцем гэта не мела нічога агульнага — тое, што нас падтрымлівала, што надавала сэнс нашым пакутам, ахвярам і смерці, не было шчасцем. Тым не менш, да няшчасця мы не былі гатовыя.
    164 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ “TAK"
    Расчараванні, якія паслаў лёс многім з вызваленых, перажываліся цяжка, і, з медыцынскага пункту гледжання, пераадолець іх было няпроста. Гэтая канстатацыя, аднак, не павінна знеахвоціць псіхатэрапеўта, але наадварот: хай яна стане стымулам — як задача, якую трэба развязаць.
    Так ці іначай, для кожнага вызваленага аднойчы настане дзень, калі ён, азірнуўшыся на свой досвед канцэнтрацыйнага лагера, здзівіцца, не разумеючы, як ён здолеў вытрываць усё, з чым яму давялося сутыкнуцца. I калі ў яго жыцці быў дзень вызвалення, калі падзеі гэтага дня здаваліся яму чароўным сном, то аднойчы надыдзетой дзень, калі ўсё перажытае ў лагеры будзе здавацца яму толькі жахлівым сном. I вянцом гэтых перажыванняў чалавека, які знайшоў свой дом, стане каштоўнае пачуццё, што пасля ўсіх перанесеных пакуту свеце больш нямачаго баяцца — акрамя Бога.
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ
    Памерламу бацьку
    МЕТАФІЗІЧНЫ КАНФЕРАНС7
    АСОБЫ
    Бенедыкт (Барух) дэ Спіноза.
    Сакрат.
    Імануэль Кант.
    Капа.
    Франц.
    Карл.
    Фрыц.
    Эрнст.
    Паўль.
    Маці.
    Чорны анёл.
    Унтэршарфюрар.
    Месца: гэтытэатр.
    Час: гэтая пастаноўка.
    7 Пёса апублікаваная пад псеўданімам “Габрыэль Ліён” у літаратурным часопісе "Брэнар”, выпуск 17, Інсбрук, 1948 Г„ С. 92125.
    168 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK”
    Пустая сцэна перад заслонай.
    Тр'ы філосафы ўадпаведныхіхчасуўбраннях, Кант у парыку.
    Сп і ноза (адначасовазапісвае). Сакратар — Бенедыктдэ Спіноза...
    Сакрат. Дакладны час вы таксама мусіце пазначыць.
    К а н т. Стоп! Пратэстую! Я к вы гэтасабеўяўляеце — дакладны час? Што маеце на ўвазе? Сярэднееўрапейскі? Мясцовы? Летні час? Ці наогул нешта іншае? Здаецца, спадарства, майму трансцэндэнтальнаму крытыцызму пагражае адыходу нябыт.
    Спіноза. Прашу прабачэння, спадару прафесару, але я на яго не забыўся.
    Сакрат. Я таксама. Калі ласка, не злуйцеся на мяне, алетакя праяго недумаў...
    Кант. Вы наогул ведаеце, пра штодумаюя?
    Са крат. Вядома. Пра прастору і час, якія ёсць толькі формамі сузірання...
    Кант. Дык ведаеце! Ну і чаму ж тады вы не падзяляеце маё меркаванне?
    С а к р ат. Але ж я сам — жывы доказ таго, што падзяляю яго!
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ	169
    Кант. He разумею.
    Сакрат. Ну глядзіце: вось я, які жыў у грэчаскай антычнасці, ведаю вашую “Крытыку чыстага розуму” амаль што напамяць.
    Кант. Дык вы пра гэта? Ну добра, тады я вам веру.
    Сакрат. Ён, Барух Спіноза, і я, мы — як гэта казалі тады, калі мы яшчэ рызыкавалі сваёй зямной скурай?— мы існуем у "вечнасці”, цяпер—у вечнасці...
    Сп і ноза. Які вытанчаны парадокс!
    Сакрат. ...хоць гэтая вечнасць — не што іншае, як адначасовасць.
    Кант. Гэтаўвас, відаць,адАўгустына?
    Сакрат. Хто ведае, штотуту каго... I ад каго.
    Спіноза. Кожнаму з нас калісьці былі важныя прыярытэты, а цяпертуту нас няма ні “раней”, ні “пасля”, ні першых, ні другіх.
    Сакрат. Мыжіснуему вечнасці.
    С п і н оза. Гэта вечнасць існуе з намі.
    К а н т. Ну добра, тут пакуль нічога новага. Але я зноўку спытаю вас: як вы дайшлі да думкі казаць пра дакладны час?
    170 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
    Сакрат. Спадару прафесару, я вас прашу... Як гэта ўсё можна зрабіць зразумелым для людзей: вечнасць—часавасць—адначасовасць?!
    Кант. Вы маеце рацыю...
    Сп і ноза. Ён мае рацыю, спадару прафесару!
    Кант. Тады, спадару Спіноза, калі ласка, працягвайце свой пратакол...
    Сакрат. Спадару прафесару, усё ж такі я папрашу слова.
    Кант заахвочвальна ківае галавой.
    Сакрат (паднімаецца, адкашліваецца). Шаноўнае спадарства, як бы вам гэта сказаць: з людзьмі далей так больш не можа доўжыцца. Нешта мусіць адбыцца! Вам цяжка сабе нават уявіць, як сёння жывецца на Зямлі. Вера амаль памерла — любая вера. Сёння ўжо зусім не вераць палітычнай прапагандзе. Ніхто больш не верыць іншым, не верыць самому сабе. I перадусім — больш не верыць у ідэю!
    Кант (напаўголаса). Ідэі — гэта толькі рэгулятывы.
    Спіноза (напаўголаса). Найпершая ідэя — гэта Бог.
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 171
    Сакрат. Давайце не будзем спрачацца пра словы, давайце не спрачацца нават пра тое, што яны азначаюць. Вы дакладна ведаеце, што я маю на ўвазе: рэч, вялікую рэч — быццё чалавека. На кон пастаўленаўсё! Дзве сусветныя вайны зруйнавалі гэтак званую чалавечую маральдашчэнту.
    Спіноза. Спадару прафесару, не тое каб ён памыляўся. I спачатку абдумайце наступствы. Маса больш ні ўва што не верыць. Але тыя нямногія, хто ведае, што рабіць, ці хаця б думае, што ведае, — восьу іх рукі развязаныя. I яны са злымі намерамі карыстаюцца гэтай разгубленай, збянтэжанай масай.
    Кант. Добра, але што рабіць нам?
    Сакрат. Намтрэбадапамагчы людзям. Хтосьці павінен сысціўніз...
    К а н т. Дык вы аптыміст! Хочаце адп равіцьуніз кагосьці з мудрацоў?
    Сп і ноза. Ягож засмяюць.
    К а н т. Або нават прарока? Ці, можа, празорліўца?
    Сакрат паціскае плячыма.
    Спіноза. Яго запратораць у вар’ятню, вы дрэнна ведаеце цяперашніх людзей. Сёння —
    172 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    і прарока! Вы пра што думаеце? Ды прарока сёння палічаць шызафрэнікам. He забывайцеся на гэта, Сакраце!
    Кант. Я ж вам і кажу: ні мудраца, ні сапраўднага — у вашым антычным, класічным разуменні слова — філосафа сёння слухаць не будуць. Яго проста неўспрымуцьсур’ёзна.
    Спіноза. Сакраце, паверце мне, я валодаю інфармацыяй: не вераць зусім. Нікому не даюць веры. Філосаф проста прапаў бы! Зрэшты, — о Божа! — усе мы хоць аднойчы былі самотнымі. Але гэты... ён быў бы самотным у пакоі з белымі сценамі.... He забывайцеся вось на што: цяпер там, унізе, праўда — гэта нешта найневерагоднейшае! I той, хто яе прамаўляе, той ад пачатку несучасны, і словы яго ні на кога неўплываюць.
    Сакрат. I што вы прапануеце?
    К а н т. Can раўды ўсё варта сур’ёзна абдумаць. Нешта мусіць адбыцца, тут я згодны. Але як нам распачаць? Як данесці да людзей гэтую праўду? Як абудзіцьу іх апетыт на праўду?
    Спіноза. Спадару прафесару, калі я слушна разважаю, то нашыя наступнікі, калегі нашага цэха, прыкладаюць усе намаганні, каб, на
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 173
    прыклад, даць рады матэрыялізму — паверце, ён дагэтуль яшчэ не пераможаны.
    Кант. Аякі годяны пішуць цяпертам,унізе?
    Сп і ноза. 1946, якмне нядаўнасказалі.
    Кант. Скандал! Але вы зрабіліўсё?
    Сакрат. Мы паслалі ўнізтое, што мелі! Мы рабілі ўплыў на склад кафедраў, а яшчэ дапамагаем аўтарам укладаць навуковыя кнігі.
    Кант. I як? Вы іх натхняеце?
    С а к р ат. Менавіта.
    Кант. Нехацеўбы я гэтаўбачыць.
    Спіноза (расчаравана). Сакраце, ну я ж вас прасіўпры Канце памаўчаць. Выжведаеце, ён пісаў пра бачанне духаў і ўсё такое, ён не любіць гэтага.
    С а к р ат. Ну а што рабіць?Я спачуваю людзям...
    Ка н т. Я хачу дадаць, што вы дзейнічалі з найлепшымі намерамі.
    Сакрат. ...і, калі вы не маеце нічога супраць, я сапраўды знайшоў выйсце!
    Спіноза. I якоеж?
    Сакрат. Толькі не смейцеся з мяне. Але я паразмаўляў з сучаснікамі...
    174 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    Кант. 3 вашымі землякамі?
    Сакрат.Так.
    Кант. I што?
    С п і н о з a. Чаго вы саромеецеся?
    Сакрат (збянтэжана). Гаворка ідзе пра... старажытнагрэчаскіхтрагікаў...
    Кант. I што?
    Сакрат. Яны кажуць, што ёсць толькі адзін шлях...
    Кант. Які менавіта?
    Спіноза. Ды кажыце вы ўжо, не цырымоньцеся!
    Сакрат (выразна). Мастацтва! Яны кажуць, што толькі праз мастацтва можна паўплываць н а л юдзей там, ун ізе.
    Кант. Ідэя не самая цікавая. Але не такая ўжо і дрэнная!
    Сакрат (выдыхаючы). Шчыра кажучы, я спачатку не хацеў пра яе казаць. Але сапраўды, ніякага іншага выйсця няма. Гэта маё асабістае перакананне.
    Спіноза. Мастацтва жывіць фантазіі, пераказвае міфы ці паэмы, але не праўду. I нам трэбаўдзельнічацьу нечым падобным?
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 175