...Усё ж сказаць жыццю “так"
Віктар Франкль
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 232с.
Мінск 2024
Сакрат. Калі я там, унізе, быў ужо даўно гатовы ўсё скончыць, адзін стары габрэй расказаў мне габрэйскае паданне. Свет трымаецца на тым, што на зямлі заўсёды жыве трыццаць шэсць бездакорных праведнікаў, але ніхто не ведае, хто гэта. Калі ж кагосьці з іх заўважаць і пазнаюць, то яго адклікаюць, і гэты праведнік адразу ж знікае.
Спіноза.Я чуўгэтае паданне.
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 209
Кант. Што б мы ні казалі, у нас заўсёды ёсць папярэднікі.
Са крат. Каб іху нас не было, гэта б сведчыла супраць нас!
Эрнст (раней хадзіў перад і за баракам, цяпер увайшоў; са змрочным гумарам вешальніка). Мая форма! Ажно паўгадзіны я ўсімі магчымымі спосабамі спрабую выкалупаць зпад калючага дроту бульбіну — і вось, нарэшце, злавіў! Каму яе ахвяраваць?
П аўл ь. Давай сюды, дурыла! Тут Франц ад голаду памірае.
Эрнст (жартаўліва жэстыкулюе). Смачнаесці! Выявілася, гэта толькі камень. На, Франц, начыні ім ляпу забойцу свайго брата!
П аўл ь. Дай яму спакою, я сказаў!
Франц (задуменна). Спакою... Карл, пэўна, ужо знайшоў свой спакой, а я яшчэ не, і яшчэ доўга не знайду. He знайду яго, пакуль...
Паўл ь. Дурная твая галава, лепш выкажы ўсе свае бязмозглыя думкі.
Франц.Аты ўжо што ведаеш?Я дрэнь,усяго толькі дрэнь.
П аўл ь. Ты шматахвяраваў дзеля сваіх — я ведаю, чуў.
210 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
Ф ран ц. Я хацеў... 0 так, я хацеў. Хацеў шмат чаго. Аднойчы, так, я тады прысніў вязняў у лагерах, і што мяне нехта ці нешта пытае, ці хачу ятуды падобрай волі, кабдапамагчы. I далібог, я ніколі ў жыцці не адчуваў большага шчасця, як у тым сне, калі адказаў “так”. I я сышоў туды, за кіламетры калючага дроту, і быўтам разам з вязнямі, у лагерах — такіх, як гэты. А калі праз колькі месяцаў я сапраўды трапіў туды, калі быўтам, быўтут — я адмовіўся! Я нікчэмны слабак, ані не лепшы за іншых, за капа, за эсэсаўцаў.
П аўл ь. Хто можа сказаць, што ён лепшы? Хто можа сказаць, што ён горшы?
Ф р а н ц. Глядзі. Мая сястра, напрыклад, была зусім іншай. У яе быў шанец вызваліцца з вязніцы — трэба было толькі прасімуляваць кашаль з крывёю. Яна пырнула ўжо сваю руку, плюнула ў хусцінку і размазвала па ёй кроў, яна навучылася хрыпець — і пасля ўсё ж такі не зрабіла гэтага. Проста не змагла — так яна сказала.
П аўл ь. Ну і дурніца, скажу я табе.
Франц. Нельга так казаць, не ведаючы таго, што было далей. Усё не так проста.
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 211
С п і н о з a. А што скажаце на гэта вы, спадару прафесару?
Кант. He правакуйце мой рыгарызм. Ён і так паспеў папсаваць людзям шмат крыві.
Сакрат. А юнак мае рацыю. Усё нетак проста.
Франц. Але я таксама не хачу здавацца. He цяпер. Цяпер, у лагеры, я зноўку мару. Пра нешта іншае. Пратое, што я зраблю пасля, на волі, калі апынуся там.
П аўл ь. I што жты зробіш, дазвольспытацца?
Ф р а н ц. Я здабуду сабе аўтамабіль...
П аўл ь. 0, ятаксама пра яго мару.
Фран ц. ...і адразуж,у першыя ждні, яктолькі вярнуся дахаты, паеду па вуліцах — па адной, па другой, па спісе.
П аўл ь. Як гэта разумець?
Фран ц. Так. У галаве я ўжо даўно склаў спіс. Там запісаны імёны людзей, якіх могуцьузяць за караку першуюсекунду, у запале нянавісці. Я прадбачу яе, гэтую нянавісць. А яшчэ хапаць будуць тых, якія таемна ад усіх рабілі дабро, а пра гэта ніхто не ведае. У мяне проста цяпер пад рукой цэлы спіс людзей, якія ходзяць у гэтых ненавісных уніформах, але пад гэтай
212 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
уніформай яны збераглі сэрца. Павер, некаторыя засталіся людзьмі, нягледзячы ні на што, і робяцьусё магчымае, але пра гэта мала хто ведае. Аднак тыя нямногія, якія ведаюць, абавязаныя паклапаціцца пра гэтых людзей. Белы спіс, во што гэта! Я трымаю гэты белы спіс напагатове — і мне трэба будзе паімчацца да іх, каб дапамагчы, каб выратаваць.
Паўль. Ты проста дурань, сацыяльна небяспечны дурань. Я ўсур’ёз баюся за цябе. Ведаеш, хто ты?Ты здраднік, восьхто!
Ф р а н ц (з лагоднай усмешкай). Здраднік? Каму я здрадзіў?У чым?
П аўл ь. Нам, намусімты здрадзіў.усім, хтотут пакутуе — пакутуе праз людзей, якім ты яшчэ дапамагаць збіраешся!
Фран ц. Я не здраднік — я не здрадзіў нікому і нічому, а перадусім — чалавечнасці.
Паўл ь. I гэтаты называеш чалавечнасцю? Пакінуць гэтую навалач, злачынцаў без пакарання і дацьім пазбегнуцьсправядлівага лёсу?
Франц. Справядлівы лёс... Што ты называеш справядлівасцю? Адказваць нянавісцю на нянавісць, несправядлівасцю на несправядлівасць? Рабіць ім тое самае, што яны рабілі
СІНХРАНІЗАЦЫЯЎБІРКЕНВАЛЬДЗЕ 213
іншым? Ставіцца да іх, як яны ставіліся да нас? Гэта не справядлівасць. Гэта толькі захавае несправядлівасць навекі.
П аўл ь. Ты забываеш... Вока за вока, зуб за зуб...
Франц. He трэба тут згадваць Біблію! Macaw яе разумеюць няправільна. Дый ці ты насамрэч яе ведаеш? Ці мне праверыць цябе? Тады скажы, навошта Бог пакінуў пячатку на Каіне, першым забойцу?
Паўл ь. Дык зразумела — каб па ёй маглі пазнаць забойцу, злачынцу, асцерагаліся яго і паводзіліся адпаведна...
Франц. He! Наадварот, пячатка мусіла ахоўваць Каіна, каб людзі нічога яму не зрабілі, каб не каралі яго пасля Божага пакарання, каб пакінулі яго ў спакоі. Цяпер зразумеў, нашто тая пячатка? Падумай яшчэ пра тое, што здарылася б у адваротным выпадку: забойствы проста не скончыліся б, адно забойства цягнула б за сабой іншае, несправядлівасць спараджала б новую несправядлівасць— гэта калі заўсёды адказваць роўным на роўнае. He! Урэшце гэты ланцуг зла мусіць быць разарваны! Мы больш не woжaw зноў і зноў плаціць несправядлівасцю на несправядлівасць, адказваць нянавісцю на
214 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
нянавісць і гвалтам на гвалт! Ланцуг, Паўль, гэты... ланцуг, яго трэба нарэшце разарваць!.. (Апускаецца на дошкі.)
Паўль.Табедрэнна?
Фран ц.Так, крыху.
Паўль. Дай зірну... Які ты белы! Паляжы крыху, дам табе адпачыць. Але як нешта спатрэбіцца, пакліч мяне. Мне зараз трэба паклапаціцца пра Эрнста — яму, відаць, ужо нядоўга засталося.
Франц.Твая рацыя.
Паўл ь. Эрнст, якты?
Э р н ст (крыху няўцямнай гаворкай паўмёртвага ад голаду чалавека). Дзякуй, дрэнна. (Разважліваў Заўтра можаце мяне спісаць.
П аўл ь (удавана бадзёра). Лухта. Я часцяком пачуваўся гэтакжа, якты цяпер.
Эрнст. Я сказаў, што сказаў, і я ведаю, што сказаў. Але прызнаюся, дзіўна ўсведамляць: сёння ты ёсць, а заўтра цябе няма. Ці дзе я там буду заўтра?
С п і н о з a. Пакуль унізе будуць пад "дзе” разумець нейкае месца ў трохвымернай прасторы,
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 215
яны ніколі не паразумнеюць, і нішто ім не дапаможа.
Кант. А я дык мяркую, тое, што яны ведаюць не ўсё, — якраз на лепшае. Калі б яны ўсё ведалі, то не здолелі б наважыцца на нешта, здавалася б, бессэнсоўнае, а менавіта на тое, што ёсць невядома дзе, але не тут ці там, дзе яго можна было б убачыць і схапіць.
Сакрат. Досыцьтаго, што яны маюць свайго дэмана — я так называюўнутраны голас. Калі бу іх былоўсё чорным па белым.тоўвесь наш спектакль не меў бы ніякага сэнсу і мы б ніколі не прыйшлі да згоды.
Маці (схіляецца над Францам). Дзіцятка маё, табедрэнна?
Франц (сабе пад нос). Мама, мама! Што са мной, што са мной адбываецца? (Павольна.) Гэта смерць?
М а ц і. Я не ведаю, а нават калі б і ведала, то мне нельгатабе казаць пра гэта.
Карл. Чакай спакойна, Франціш. Мы зтабою, не бойся.
Фран ц. Карл, якбы я хацеўбыцьзтабою!
Карл. Франціш, цяперя зтабою.
216 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
Маці. Ён цябе не чуе. Ён нас ніколі не пачуе. Хібаты яшчэ не зразумеў?
Карл. Якраз гэта і баліць наймацней, мама.
Маці. Да гэтага прывыкаеш, нетак і доўга.
Ка рл . Для яго — так, нядоўга.
Маці. I для яго таксама. Як толькі ён будзе з намі,усёстраціцьсваю вартасць.
Фран ц. Мне трэба памерці? Як жа хораша! Я заўсёды так баяўся гэтага, а цяпер ведаю, як яно. (Праяснеўшы.) Я ўжо блізка да вас—блізка да ўсіх. Даўсяго...
Спіноза.Ён памірае, прафесару?
Кант. Трэба было б высветліць.
Сакрат. Мне здаецца, наступны вунь той, побач. (Паказвае на Эрнста.) Вы так не лічыце, прафесару?
Кант. А нам адкуль ведаць?
Франц. Ці гэта яшчэ не смерць? Ці варта яшчэ спадзявацца? Ці змагу я скончыць сваю працу — вялікую працу, яшчэ не завершаную? Тэатральную п’есу (тужліваў якую я заўсёды хацеў напісаць. Запісы прапалі — выкінутыя ў душавой Бухенаў. Мама, Карл!
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 217
Вы ведаеце, як мяне гэта агаломшыла. Ведаеце? А цяпер няма спадзеваў, што я скончу яе, гэтую п’есу. (Пераадольваючы сябе, з болем.) Наватурыўка не застанецца — нічога не застанецца ад мяне! Заўтра я, напэўна, стану нічым — гэтак жа, як сёння ты, Карл, і як, напэўна, мама.
Карл. Мама, ты можаш якнебудзь супакоіць яго, можаш суцешыць?
М а ц і. А як? Ён нас не бачыць, не чуе, ніхто не разумее, пра што мы думаем... Змірыся! Яны мусяць прайсці свой шлях да канца, кожны свой. Ніхто і нішто не зможа ім дапамагчы, бо сэнсутым, каб яны знайшлі сябе самі.
Карл. Дыкгэтатое, штомы называліжыццём?
М а ц і. Так, гэта яно — наколькі мы цяпер яго сабеўсведамляем.
Ф р а н ц. Але я хачу быць мужным — хоць раз у жыцці, адзінадзінюткі гэты разок! Я сказаў — у жыцці? Дакладней — у смерці. Так! Мама, Карл, Божа! Я хачу быць мужным! Я... хачу... адмовіцца! Так, я адмаўляюся завяршаць... завяршацьсваютэатральную п’есу!
Спіноза. Вы яго чулі? Ён адмаўляецца... завяршацьсваю п’есу.
218 ЛСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
Сакрат. I гэтым ён зможа завершыць сябе самога...у адно цэлае...
Кант. Восьпабачыце, Баруху,сапраўды!
Фран ц.А гэты, побач са мной... ён не памрэ!
Гэта я, я мушу памерці! (Цянергучна.) Паўль?
П аўл ь. Што, штотам? Што здарылася, Франц?
Франц. Хадзі сюды. Як там гэты, ля мяне? Лепш?
П аўл ь. Так. Якты заўважыў сасваіх нараў?
Фран ц. Заўважыў... сам не ведаю як. Вось пабачыш, ён яшчэ выкараскаецца!
П аўл ь. Можа быць, падобна на тое. А ты, як ты сам маешся?Табетаксама лепш, Франц?
Франц. Ітак, і не... як паглядзець.
Паўль. Пастарайся пратрымацца да заўтра. Заўтра будзе суп, вось паглядзіш. Добры гарачы суп, можа, яшчэ і з вялізнай бульбінай!
Франц. Можа быць... А можа і не быць... А можа, і наогул нічога...
П аўл ь (здзекліва). Галоднае трызненне, ці мне здаецца?
Франц. Годзе!
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 219
Паўль ідзе да Эрнста.