• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 125
    фільму, наш пацыент падумаў, што гэта мусіў быць “падарунак нябёсаў” — магчымасць так цвёрда супрацьстаяць смерці, і вось, пісаў ён далей, ягоўласны лёс даў ямутакі шанец.
    Хто з нас тады, шмат гадоў таму, паглядзеўшы іншы фільм, “Уваскрэсенне” паводле Талстога, не падумаў: якія вялікія лёсы, якія вялікія людзі! Наш брат не такі, ён не зведае такі вялікі лёс, не займее шанцу дарасці да такой чалавечай велічы... I пасля заканчэння кінасеанса мы ішлі ў найбліжэйшы буфет і пад сэндвіч і эспрэса забываліся на розныя метафізічныя думкі, што нейкае імгненне баразнілі нашую свядомасць. Але калі ты сам стаіш перад сваім вялікім лёсам, сам знаходзішся перад выбарам, ці паўстаць перад лёсам са сваёй унутранай веліччу, то больш не думаеш пра тыя жартаўлівыя намеры — і адмаўляешся...
    Для кагосьці, напэўна, надыходзіў дзень, калі ён зноўку сядзеў у кіно і пракручваў перад вачыма той самы або падобны фільм, пакуль унутры, перад яго ўнутраным вокам, адначасова ішоў фільм успамінаў — успамінаў пра людзей, якія ва ўласным жыцці ўвасобілі ўсё і нават больш, чым можа паказаць сентыментальны прадукт кінематографа. Тады прыгадаецца якаянебудзь дэталь з той ці іншай гісторыі праўнутраную веліч чалавека —
    126 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
    такая, як, скажам, гісторыя смерці адной маладой жанчыны, сведкам чаго мне давялося быцьу канцлагеры. Гісторыя простая, тут няма чаго доўга расказваць, але ўсё адно яна прагучыць нібы прыдуманая —такой паэтычнай яна мне здаецца.
    Гэтая жанчына ведала, што памрэ ў найбліжэйшыя дні. Калі мы гутарылі, яна, тым не менш, заставалася бадзёрай. "Я ўдзячная сваймулёсузатое, штоён быўтакіскладаны,— я даслоўна прыгадваю тут яе словы, — бо раней, у сваім мяшчанскім жыцці я была занадта распешчаная і не вельмі сур’ёзна ставілася да сваіх душэўных амбіцый”.
    У апошнія дні яна зусім сышла ў сябе. “Вось гэтае дрэва — адзіны сябра ў маёй самоце, — прамовіла яна і паказалаўакно барака. Звонку якразквітнеўкаштан, і калі прыгнуццадаляжанкі хворай, праз маленькае акенца санітарнага барака можна было заўважыць зазелянелую галінкуздзвюмасвечкамі кветак. — Мы з гэтым дрэвам часта гутарым”, — працягвалаяна. Я насцярожыўся, бо не разумеў, як патлумачыць яе словы. Можа, янатрызніць і часам мае галюцынацыі? Таму я з цікавасцю спытаў, ці сапраўды дрэва ёй адказвае — так?— і што яно ёй кажа. I на гэта яна адказала мне: “Яно мне сказала: «Я тут, я—тут, я — жыццё, вечнаежыццё...»”
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 127
    Аналіз часовага існавання
    Калі раней мы казалі пратое, штодэфармацыя ўнутранай рэчаіснасці жыцця ў канцлагеры выкліканая не пералічанымі псіхафізічнымі прычынамі, а свабодным рашэннем, то паспрабуем апісаць гэта больш дакладна. Псіхалагічнае назіранне за зняволенымі перадусім паказала, штоўсваім характарным развіцці пад уплыў лагернага свету падпадаюць толькі тыя, хто яшчэ раней даў сабе духоўна і пачалавечы ўпасці; але ўпасці дазвалялі сабе толькі тыя, хто больш не меўунутранага стрыжня! Што ж азначае той самы “ўнутраны стрыжань”? Цяпер гэта стане нашым галоўным пытаннем.
    Паведамленні і ўласныя апісанні перажытага колішнімі вязнямі канцлагераў аднадушна сведчаць, што найбольш іх прыгнятала тое, што зняволеныя ніколі не ведалі, як доўга ім яшчэ заставаццаў канцлагеры. Яны не ведалі часу, калі яны зноў будуць вольныя! Час вызвалення — калі пра яго ўвогуле можна было казаць (у нашым лагеры, напрыклад, нельга было і згадваць) — быў настолькі няпэўны, што на практыцы і сыходзячы з перажытага працягласцьзняволення атрымлівалася нетое што невызначальнай, але ў прынцыпе неабмежаванай. Неякадзін славуты псіхолагдаследчык
    128 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК"
    зазначыў, што спосаб быцця ў канцэнтрацыйным лагеры можна абазначыць як “часовае існаванне”, але нам трэба адразу ж дапоўніць гэтую характарыстыку, і мы скажам: існаванню вязня ў канцэнтрацыйным лагеры можна даць дэфініцыю “часовага стану без заканчэння”!
    Калі ў лагер прыбывалі новыя зняволеныя, тояны звычайна не ведалі праўды пратутэйшы стан спраў. Тыя, хто вярнуўся, мусілі маўчаць, а з некаторых лагераў наогул ніхто не вяртаўся... 3 уваходам у лагер, тым не менш, унутраныя дэкарацыі змяняліся: з канцом невядомасці прыходзіла невядомасць канца. Нельга было прадказаць, ці скончыцца наогул гэтае існаванне, а калі так,то калі.
    Лацінскае слова “finis”, як вядома, мае два значэнні: 'канец’ і ‘мэта’. Чалавек, які неўстане прадказаць канецсвайго (часовага) існавання, таксама не можа тут жыць дзеля нейкай мэты. Ён больш не ведае, як можна існаваць у нармальным стане, у кірунку да будучыні. Таму змяняецца ўся структура яго ўнутранага жыцця. Даходзіць да такіх з’яў маральнага заняпаду, пра якія мы ўжо ведаем з іншых сфер жыцця. У падобнай псіхалагічнай сітуацыі знаходзіцца, напрыклад, беспрацоўны; яго існаванне таксама ў пэўным сэнсе стала часовым, і ён таксама не можа жыць дзеля будучыні,
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 129
    дзеля нейкай мэты ў ёй. Шэраг псіхалагічных даследаванняў пра беспрацоўных гарнякоў больш дакладна выявіў уздзеянне гэтага дэфармаванага існавання на ўспрыманне часу, або, як яго называюць псіхолагі, на “ўнутраны час”, або “час перажывання”.
    У лагеры гэта было так: невялікі адрэзак часу — напрыклад, дзень, поўны штогадзінных ганенняў, — цягнуўся, здавалася, ледзь не бясконца; даўжэйшыя адрэзкі часу, такія, як тыдзень, са сваёй штодзённай аднастайнасцю нібыта праляталі неймаверна хутка. I калі я казаў, што ў лагеры дзень цягнецца даўжэй за тыдзень, мае таварышы заўсёды з гэтым пагаджаліся. Такім парадаксальным было гэтае нязвыклае перажыванне часу.
    У сувязі з гэтым было б дарэчным прыгадаць трапныя псіхалагічныя заўвагі з раманаТомаса Мана “Чароўная гара”, дзе паказана душэўнае развіццё чалавека ў аналагічнай псіхалагічнай сітуацыі: пацыенты туберкулёзнага санаторыя не ведаюць, калі выйдуць адтуль, і існуюць там “без будучыні", без скіраванай у будучыню мэты, як і тыя чалавечыя тыпы, пра якія размаўляем мы,—зняволеныяў канцлагеры.
    Адзін з вязняў, якому ў свой час давялося ісці ў калоне новапрыбылых са станцыі да канцэнтрацыйнага лагера, пазней расказваў мне,
    130 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    што ў яго было пачуццё, нібыта ён цягнуўся “за ўласным памерлым целам”. Тады ён настолькі моцна адчуў абсалютную адсутнасць будучыні, што гэта змусіла яго разглядацьуласнае жыццё выключна з пазіцыі мінулага, нібыта ўзіраючыся ў мінулае — мінулае мерцвяка. Але гэтае перажыванне сябе як “жывога трупа” паглыбляецца яшчэ іншымі акалічнасцямі. Калі ў часе адчувальнай робіцца неабмежаванасць працягласці зняволення, то ў прасторы пачынае адчувацца абмежаванасць, замкнёнасць: за калючым дротам усё хутка здаецца недасяжным, непрыступным і ўрэшце нават крыху нерэальным. Усё, што адбываецца звонку, —людзі паза лагерам, усё нармальнае жыццё — уяўляецца канцлагерніку нейкім прывідным. Калі ён і можа зазірнуцьтуды, то жыццё паўстае перад ім так, як магло б уяўляцца памерламу, які глядзіць на наш свет “адтуль”. Адносна нармальнага свету ў вязня з часам з’яўляецца пачуццё, быццам “той свет для яго страчаны”.
    Для чалавека, які дазваляе сабе ўпасці, бо не трымаецца больш ні за якую мэту ў будучыні, унутранае жыццё ў канцлагеры становіцца пэўным рэтраспектыўным існаваннем. Пра тэндэнцыю вяртаццаўмінулае мыўжо гаварылі ў сувязі з іншым. Яна служыць абясцэньванню цяперашняга, навакольнай рэчаіснасці, але ра
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 131
    зам з тым хавае ў сабе пэўную небяспеку. Калі ёсць хоць нейкая магчымасць уздзейнічаць на рэчаіснасць — а яна ёсць іў канцлагеры, што даказваюць многія гераічныя прыклады, — то яе лёгка не заўважыць. Татальнае абясцэньванне рэальнасці, якое адпавядае “часоваму існаванню” вязня, прыводзіць да таго, што ён апускаецца, падае — бо і без таго "ўсё бессэнсоўна”. Такія людзі забываюць, што часта менавіта надзвычай складаныя знешнія абставіны даюць чалавеку нагоду ўнутрана перарасці самога сябе. Заместтаго каб перакшталтаваць гэтыя знешнія цяжкасці лагернага жыцця ў нагоду для ўнутранага выпрабавання, яны не ўспрымаюць сваё цяперашняе існаванне ўсур'ёз, абясцэньваюць яго, закрываюцца перад ім і тым самым яшчэ больш аддаюцца мінуламу жыццю. I тады жыццё гэтых людзей затухае замест таго, каб якраз пад гэтымі найвялікшымі цяжкасцямі зняволення ўзнесціся да вышыняў, для чагоў прынцыпе надараюцца магчымасці. Вядома, на гэта здатныя толькі нямногія, але яны здолелі і ў знешніх няўдачах, і ў смерці дасягнуць такой чалавечай велічы, якой раней.у іншай паўсядзённасці, ім не давялося б зведаць. Іншым жа людзям, нам, пасрэдным і нерашучым, пасавала б выказванне Бісмарка:“У жыцці—якудантыста: заўсёды здаецца, што галоўнае яшчэ наперадзе,
    132 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК”
    а яно тым часам ужо прамінула”. Перафразуючы, можна сказаць: многія ў канцэнтрацыйным лагеры верылі, што сапраўдныя магчымасці для самаздзяйснення ўжо зніклі — а насамрэч яны заключаліся якраз у тым, што кожны рабіў са сваім лагерным жыццём: абіраў расліннае вегетаванне, як тысячы іншых зняволеных, ці тое, што рэдкія і нямногія,—унутраную перамогу.
    Спіноза як выхавальнік
    Такім чынам становіцца ясна, што любая спроба супрацьстаяць — у сэнсе псіхатэрапіі або нават псіхагігіены — псіхапаталагічным з’явам, якія лагернае жыццё выклікае ў зняволенага, мусіць унутрана падбадзёрваць чалавека ў канцлагеры і, насуперак канцлагеру, скіроўваць яго да імкнення ў будучыню, да нейкай мэты ў будучыні. Некаторыя зняволеныя спрабавалі зрабіць гэта інстынктыўна. У многіх было нешта, што іх падтрымлівала, і часцей за ўсё гэтае “нешта" было звязана з будучыняй. Проста чалавеку ўласціва існаваць, арыентуючыся на будучыню, так бы мовіць, sub specie aeternitatis6. Тады ў самыя цяжкія імг
    6 3 пункту гледжання вечнасці (лац.).
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 133
    ненні свайго існавання ён зноў і зноў ратуецца ў гэтай перспектыве будучыні. Часта гэта адбываеццаўформе пэўнагатрука. Што да мяне, то прыгадваецца такое перажыванне: ледзь не плачучы ад болю ў параненых нагах, якія не ўпіхваліся ў расшнураваны абутак, у люты мароз і ледзяны пранізлівы вецер я некалькі кіламетраў кульгаўу доўгай калоне з лагера да месца працы. Мой розум безупынна займалі тысячы дробных праблем лагернага жыцця: "Што сёння дадуць на вячэру? Ці не лепш мне памяняць той скрылёчак каўбасы, які, пэўна, дадуць сёння ў дабаўку, на кавалак хлеба? Ці варта мне абмяняць на міску супу апошнюю цыгарэту, якая засталася з мінулай, два тыдні таму, “прэміі”? Дзе ўзяць кавалак дроту, каб памяняць той паламаны, які цяпер замест матузка? А зараз, на будоўлі, мяне накіруюць у звычайную групу ці ў нейкую іншую, да якоганебудзь страшнага брыгадзіра, які любіць лупцаваць вязняў? I што б гэта зрабіць, каб завязаць добрыя стасункі з тым капа, які мог бы дапамагчы мне дасягнуць неймавернага шчасця, а менавіта — знайсці працу ў самім лагеры, каб больш не трэба было хадзіць штодня на гэтыя жахлівыя маршы?” Мне ўжо агідна ад гэтага жудаснага прымусу, пад якім маё мысленне штодня і штогадзіны знемагае ад