...Усё ж сказаць жыццю “так"
Віктар Франкль
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 232с.
Мінск 2024
Пачацвёртае, варта не забывацца вось на што: сярод лагернай аховы таксама былі сабатажнікі. Хачу згадацьтутаднаготолькі кіраўніка таголагера.у які ятрапіўусамым канцы і адкуль мяне вызвалілі. Ён быў эсэсаўцам. Пасля вызвалення, аднак, выявілася тое, пра што дагэтуль ведаў галоўны доктар (які сам быў вязнем): кіраўнік лагера таемна выдаваў немалыя грошы з уласнай кішэні на тое, каб забяспечваць сваіх зняволеных медыкаментамі з аптэкі найбліжэйшай вёскі! У гэтай гісторыі быў працяг: пасля вызвалення габрэйскія вязні схавалі гэтага эсэсаўца ад амерыканскіх войскаў і заявілі камандзіру, што выдадуць гэтага чалавека
152 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК"
толькі пры ўмове, што тыя і валасіны не крануць на яго галаве. Амерыканскі камандзір даў ім слова афіцэра, і габрэі прывялі да яго колішняга каменданта лагера. Амерыканец зноў прызначыў яго камендантам — і той эсэсавец арганізаваў для нас збор прадуктаў і вопраткі сярод насельніцтва навакольных вёсак.
А вось стараста таго ж лагера, хоць і сам вязень, быў больш жорсткім, чым уся эсэсаўская ахова лагера разам; ён біў вязняў — калі, дзе і яктолькі мог;утой жа час кіраўнік лагера, наколькі я ведаю, ніводнага разу не падняў рукі на кагосьці са "сваіх” вязняў.
3 гэтага вынікае адно: не мае ніякага значэння, належыць чалавек да лагернай аховы ці да вязняў. Чалавечую дабрыню можна знайсці ва ўсіх людзях, наватутой групе, якая натуральным чынам падлягае агульнаму асуджэнню. Бо межы перасякаюцца! Нельга брацца за справу вось так проста: маўляў, адны —анёлы, другія—дэманы. Наадварот: насуперак усеагульнай намове, якая адбіваецца на лагерным жыцці, быць чалавечным да вязняў вартавым ці наглядчыкам заўсёды было і заставалася асабістым і маральным дасягненнем чалавека; з іншага боку, подласць вязня, які рабіў зло сваім жа таварышам па няшчасці, былаасабліва нягоднай. Ітое, што бесхарактар
ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 153
насць такога чалавека раніць іншых вязняў асабліва балюча, гэтак жа зразумела, як і глыбокае ўзрушэнне, з якім вязні ўспрымалі найменшую праяву чалавечнасці з боку вартавых. Прыгадваю, як некалі мой брыгадзір (таксама не вязень) працягнуў мне крадком кавалачак хлеба — я ведаў, што ён, мусіць, збярог яго са сняданка, — і той кавалак хлеба крануў мяне да слёз не як нешта матэрыяльнае, але як нешта чалавечнае: чалавечнае слова, чалавечны позірк, якія суправаджалі гэты дар...
3 гэтага можна зрабіць выснову, што на зямлі ёсць толькі дзве чалавечыя расы: "раса” прыстойных і "раса” непрыстойных людзей. I абедзве яны шырока распаўсюджаныя: яны пранікаюць ва ўсе групы, і ніводная з чалавечых груп не складаецца толькі з прыстойных ці толькі з непрыстойных людзей; у гэтым сэнсе не існуе ніводнай "расава чыстай” групы. Нават сярод аховы часам трапляўся той ці іншы прыстойны хлопец!
Жыццё ў канцэнтрацыйным лагеры, несумненна, дазволіла пагрузіцца ў бяздонныя глыбіні чалавечай душы. Ці трэба здзіўляцца, што ў гэтых глыбінях бачна тое, што ўласціва людзям? Такое, як ёсць — сплаў добрага і злога! Разрыў паміж дабром і злом праходзіць праз усё чалавечае быццё, сягае ў самую
154 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦКГТАК”
глыбіню душы і яўна праглядаецца на самым дне той прорвы, якой з'яўляецца канцлагер.
Мы спазналі чалавека так, як, напэўна, не спазнала ніводнае пакаленне да нас. Хто ж такі чалавек? Гэта істота, якая заўсёды вырашае, хто яна такая. Гэта істота, якая вынайшла газавыя камеры, але разам з тым гэта істота, якая ўвайшла ў гэтыя камеры, узняўшы галаву і з малітвай на вуснах.
ФАЗА ТРЭЦЯЯ:
ПАСЛЯ ВЫЗВАЛЕННЯЗЛАГЕРА
Нарэшце звернемся да апошняй фазы ў псіхалогіі канцэнтрацыйнага лагера: псіхалогіі вызваленага з лагера вязня.
Калі мы паказвалі перажыванні вызвалення, якія, натуральна, ніяк не могуцьзаставацца безасабовымі, мне хочацца згадацьтую частку сваёй справаздачы, дзе аповед ідзе пра белы сцяг, які лунае над лагернай брамай пасля дзён надзвычайнага напружання. За гэтым моцным эмацыйным напружаннем прыйшло татальнае ўнутранае расслабленне; але калі хтосьці думае, што сярод нас запанавала вялікая радасць, то ён памыляецца. Якжаўсё было насамрэч?
156 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
Вязні стомлена цягнуццада лагернай брамы — ногі ледзь трымаюць. Людзі нясмела азіраюцца, запытальна глядзяць адзін на аднаго. Затым робяць першыя нерашучыя крокі за лагерную браму. Гэтым разам не лунаюць каманды, ніхто не схіляецца пад ударамі кулака ці ботаў. 0 не, гэтым разам ахова прапануе кожнаму цыгарэтку. Вартавых наогул цяжка пазнаць — яны паспяшаліся пераапрануццаў цывільную вопратку. Мы паволі ідзём далей, уздоўж пад’язной дарогі. Ногі баляць і восьвось адымуцца. Цягнемся далей, кабупершыню пабачыць наваколле — ці яшчэ лепш: каб упершыню пабачыць лагер звонку вачыма свабоднага чалавека. Так мы выходзім на прыроду, на волю. “На волю”, — прамаўляем мы ўголас і паўтараем у думках зноў і зноў, але проста не можам усвядоміць гэтага. За гады тужлівых мараў пра волю само слова “воля” занадта зацягалася, а яго значэнне сцерлася; канфрантуючы з рэальнасцю, яно расплываецца. Рэальнасць яшчэ не да канца пранікае ў свядомасць: усё гэта проста пакуль не паддаецца разуменню.
Вось мы падыходзім да лугу. Бачым, што на ім квітнеюць краскі. Мы прымаем гэта да ўвагі, але не “да сэрца”. Вылятае першая іскрынка радасці, калі мы заўважаем пеўня з пышным
ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 157
рознакаляровым хвастом. Але яна так і застаецца іскрынкай, мы ўсё яшчэ не сталі часткай свету. Пасля сядаем на невялікую лаўку пад каштанам — адзін Бог ведае, які цяпер выраз на нашых тварах — у кожным разе, свет нас пакульяшчэ ніяк неўражвае.
Увечары, калі таварышы зноў сцякаюцца ў сваю старую зямлянку, яны падыходзяць адзін да аднаго і цішком пытаюцца: ‘Тэй, скажы, ты сёння радаваўся?” I той, каго спыталі, адказвае — засаромлена, бояшчэ не ведае, што ваўсіх было гэтакжа: “Шчыра кажучы, не..." Мы сапраўды развучыліся радавацца, і цяпер мусім вучыцца гэтаму наноў.
3 псіхалагічнага пункту гледжання тое, што перажылі вызваленыя, можна абазначыць як выразную дэперсаналізацыю. Усё здаецца нерэальным, несапраўдным, нібы гэта проста сон, у гэта немагчыма паверыць. Часта, у апошнія гады аж зачаста, мы правальваліся ў гэты сон. Нам звычайна снілася, што гэты дзень надышоў і мы можам свабодна перасоўвацца! Як часта нам снілася, што аднаго дня мы вяртаемся дадому, вітаемся з сябрамі, абдымаем жонку, сядаем з імі за стол і пачынаем апавядаць пра ўсё, што рабілі гэтыя гады, як прадбачылі ў сваіх снах гэты дзень, і вось — гэтым разам усё пасапраўднаму! I раптам
158 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK"
тры пранізлівыя свісткі над вухам — каманда “Пад’ём!”, і цябе вырываюць са сну, які чарговы раз абяцаўсвабоду. Але цяпертрэбаўзяць і паверыць! Няўжо цяпер гэтая свабода сапраўды стала рэальнасцю?
I аднойчы гэта ўсё ж такі спраўдзілася. Але цела рэагуе хутчэй, чым душа. У першыя ж гадзіны, як гэта становіцца магчымым, яно карыстаецца рэальнасцю, папросту хапаецца за яе: мы пачынаем жэрці. Ямо гадзінамі, днямі і начамі, калі не спім. He паддаецца разуменню тое, як наогул можна есці так шмат. I калі якінебудзь мілы селянін, які жыве паблізу лагера, запрашае да сябе кагосьці з вязняў, то запрошаны есць і п’е каву — і гэта развязвае яму язык, і ён пачынае цэлымі гадзінамі апавядаць. Так спадае шматгадовы ціск, які прыгнятаў зняволенага, і гэты аповед стварае ўражанне, быццам апавядальнік знаходзіцца пад нейкім душэўным прымусам—такім настойлівым здаецца гэты аповед, гэтая неабходнасць гаварыць. (Такое назіранне мне вядома таксама ад людзей, якія знаходзіліся пад моцным ціскам нават кароткі час, напрыклад, падчас допытаў гестапа.)
Мінуцьдні, шматдзён, пакуль развяжацца не толькі язык, але і нешта ўнутры чалавека, і тады ён раптам адчуе, як пачуцці прабіва
ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 159
юць нейкі дзіўны бар’ер. I тады праз пару дзён пасля вызвалення ты ідзеш праз чыстае, разлеглае поле, праз квітучыя палеткі да вёскі ў ваколіцах лагера, дзе сёння кірмаш. Узлятаюць жаўрукі, уздымаюцца ў вышыню, і чуваць, як лунаюць угары іх гімны і радасныя воклічы. Куды ні зірнеш — ані душы: навокал нічога, толькі прастор, нябёсы і неўтаймоўная радасць жаўрукоў. Ты прыпыняеш свой уваход у гэты абшар, спыняешся, глядзіш з трымценнем навокал — і падаеш на калені. У гэтае імгненне ты амаль нічога не ведаеш пра сябе і пра свет, адно чуеш унутры словы, адны і тыя ж словы: "3 уціску я паклікаў Пана, і Пан выслухаў мяне
і вывеў на вольны прастор”. А якдоўгаты кленчыў, як часта паўтараў гэтыя словы — памяць не захавала... Але ў той дзень, у тую гадзіну пачалося тваё новае жыццё, ты гэта ведаеш. I крок за крокам, толькі так, ты ўваходзіш у новае жыццё і зноўку робішся чалавекам.
160 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ “TAK”
Палёгка
Шлях ад душэўнага напружання апошніх лагерных дзён, ад гэтай “вайны нерваў’’ да душэўнага спакою зусім не быў простым. I памыляеццатой, хто думае, што вызваленым з канцлагера больш не патрэбна духоўная падтрымка. Неабходна памятаць пратое, што чалавеку, які доўгі час знаходзіўся пад нечуваным душэўным ціскам канцлагера, якраз праз яго раптоўнае аслабленне пагражае пэўная небяспека духоўнага кшталту. Гэтая небяспека (у сэнсе псіхалагічнай гігіены) з’яўляецца, калі можна так сказаць, псіхалагічным адпаведнікам кесоннай хваробы. Той, хто працуе на кесонах, рызыкуе сваім цялесным здароўем, калі імкліва пакідае дэкампрэсійную камеру (у якой ён знаходзіцца пад надзвычай высокім паветраным ціскам); гэтаксама і людзі, якія раптоўна пазбавіліся душэўнага ціску, у пэўных умовах могуць зведаць шкоду здароўю душэўнаму.
Варта зазначыць, што перадусім прасцейшыя натуры ў гэтай псіхалагічнай фазе паранейшаму знаходзіліся пад уздзеяннем катэгорый улады і гвалту; толькі цяпер яны, стаўшы вольнымі, памылкова лічылі, што могуць бесперашкодна і бяздумна карыстацца
ПСІХОЛАГУКАНЦЛАГЕРЫ 161
сваёй уладай і сваёй свабодай. Для такіх прымітыўных людзей змяніўся толькі знак старой катэгорыі з мінуса на плюс: з аб'ектаў улады, гвалту, самавольства і несправядлівасці яны ператварыліся ў іх суб’ектаў; але яны ўсё яшчэ чапляюцца за свае колішнія перажыванні. Часта гэта выяўляецца, здавалася б, у нязначных дробязях. Ідзём мы з таварышам, напрыклад, напрасткі праз поле ў лагер, адкуль нас нядаўна вызвалілі, і раптам перад намі поле маладой руні. Я мімаволі збочваю, але ён хапае мяне пад руку і цягне за сабой проста на палетак. Я нешта мармычу пратое, што нельга таптаць маладыя пасевы; ён злуецца: у яго вачах загараецца гнеў, і ён крычыць на мяне: “Што ты кажаш? Хіба ў нас мала адабралі? У мяне жонку і дзіця адправілі ў газ — не кажучы пра ўсё астатняе, а ты забараняеш мнетутстаптаць пару сцяблін аўса...” He адразу атрымліваецца дапамагчы гэтым людзям вярнуцца да такой простай праўды: ніхто не мае права чыніць несправядлівасць, наваттой, хто пацярпеў ад яе. Тым не менш, мы павінны працаваць над гэтым, бо скажэнне праўды можа займець нашмат горшыя наступствы, чым страта невядомымі сялянамі пары тысяч каласкоў. Бачу перад сабой таварыша з нашага лагера, які, закасаўшы рукавы і суючы мне пад