• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    186 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
    пакідаць нас у бядзе —так, якраз праз гэта. Мы з мужам яго ўпрошвалі паехацьтакі, а ён не, кажа, застануся, мне і тут нядрэнна. Разумееце? He хацеў, каб мы дазналіся, што ён толькі праз нас застаўся.
    Кант (лагодна). Шаноўная пані, мы якраз пабачылі, што ваш сын Франц вельмі разважлівы.
    Сп і ноза. Сапраўды добры чалавек.
    Сакрат. Будзьце пэўная, шаноўная пані, мы паклапоцімся пра вашых сыноў.
    Маці (зноўкукланяецца). Якжая вамудзячная, паночкі... 3 кім маю гонар?
    Кант. Вы ведаеце, шаноўная пані, але забыліся; мы неахвотна называем свае імёны.
    Маці. Даруйце, даруйце мне, калі ласка. Я проста падумала — тобок хацела, — можа, закінеце за мяне якое слоўца...
    Сп і ноза. Што?Навошта? Ды і каму?
    Маці. Я так сумую па сваіх хлопчыках, і яны так шмат пакутуюць — я ведаю, бачу! Я падумала, што падам заяву, каб іхадпусцілі да мяне.
    Кант. Але, шаноўная пані.так не атрымаецца.
    Спіноза (ціха Канту). Але гэта не значыць, што нельга паспрабаваць, спадару прафесару?
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 187
    Сакрат. He варта, Баруху. He будзем ублытвацца. Лепш вось так. (Да Маці.) Падтрымлівайце сыноў, а мы абяцаем вам, што таксама зробім усё, што можам.
    Маці (расчулена). Ой, дзякуй, дзякуй шчыры вам, паночкі! Хай вам Бог аддзячыць! I паверце мне, яны таго вартыя! Глядзіце: вось (няўклюдна выцягвае з кішэняў лісты і пакункі) — гэтаўсё я ад іх атрымала.
    Сп і ноза. Яктак? Ім жа нельга пісацьз лагера, пагатоў нешта дасылаць!
    Кант. I штожтам?
    Сакрат (узіраецца). 0, вы яшчэ не зразумелі? Гэта думкі сыноў пра сваю маці, і іх малітвы за яе. Восьсапраўдныя дары, падарункі...
    Маці (з гонарам). Цудоўныя падарункі, праўда? Так шмат лістоў, па адным амаль штодня, а калінікалі яшчэ і пакункі... Як імі не ганарыцца? Хіба мае дзеці не вартыя, каб пра іх паклапаціліся?
    К а н т. Вы маеце рацыю.
    Спіноза. Безумоўна!
    Сакрат вяртае маці лісты.
    188 ЛСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦКГТАК"
    Кант (філосафам). Ах, ведалі б людзі, што ўсё мае сваё значэнне, і што значэнне гэтае большае за тое, што яго мае...
    Спіноза. Настаўнік, уявіце сабе, што сказалі б людзі, калі б даведаліся — як бы яны здзівіліся! Як бы здзівіліся прафесары філасофіі, калі б зразумелі, што любая праца, у якой яны спасылаюцца на вас, прафесару, імгненна...
    Сакрат.Вы маеце наўвазе“вечна”?
    Спіноза. ...так, вечна — прылятае на ваш тутэйшы вечны стол эксклюзіўным выданнем.
    Сакрат. I як здзівіліся б тыя філосафы, даведаўшыся, што іх ненадрукаваныя, яшчэ не прамоўленыя, нават не прыдуманыя вялікія думкі —у тым выпадку, калі яны насамрэч вялікія, — даўно ўжо ляжаць тут апублікаванымі і толькі чакаюць таго, калі іх гаротны аўтар падымецца сюды, каб з імі сустрэцца.
    К а н т. Але чаму вы заўсёды думаецетолькі пра наш цэх?Чаму не пра іншых—прамастакоў ці музыкаў? Ці вы ўжо наогул не згадаеце тое — вечнае — імгненне, як Шуберт трапіў да нас і са слязьмі на вачах атрымаўу рукі партытуру сваёй сімфоніі ў сіміноры, цяпер ужо “завершанай”?..
    Cl НХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ	189
    Сакрат. Вы памятаеце, настаўнік, што тады гучала на небе?Хваласпевы без канца.
    Сп і ноза. I міжгэтым—матывы зсімінорнай.
    Кант. Отак, ведалі блюдзі...
    Ка р л. ...ці жывая яна яшчэ, нашая мама?
    Франц (напаўголаса). Мама, ты яшчэ жывая, мама, ты яшчэ жывая? Скажы, мама, ты яшчэ жывая?
    Карл. Пра што ты задумаўся? Чаго маўчыш? Чаму прыціх, Франц?
    Франц (яшчэ цішэй, задуменна). Мама, ты яшчэ жывая?Скажы, мама, ты яшчэ жывая?
    Карл (нецярпліва). Адкажыўжо, гэй, Франц!
    Маці (набліжаецца). Я не магу сказаць, Франціш, мне нельга гэтага казаць. Жыву я ці не — хіба гэта нешта мяняе? (Настойліва.) Хіба я цяпер не з табою?.. Так ці іначай, усё адно зтабой?
    Ф р а н ц (звяртаючыся да яе). Мама, скажы, ты яшчэжывая?
    Карл. Ды ці скажашты мне нарэшце хоцьслова якое? Мнеўжострашна! Ты што, здурнеў?
    Франц (спалохана). Штоты кажаш?Не, я проста думаў. He зважай.
    190 ЛСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK"
    Маці (да філосафаў). Вы чулі? Ён думае пра мяне! Безупынна думае пра мяне.
    С п і н о з a. Так.
    Маці. Але ён сумняецца... Што мне зрабіць, каб ён так не пакутаваў ад сумневаў?
    Ка нт. Вы нічога не можаце зрабіць, шаноўная пані. Пачакайце... Няхай пачакае і ён...
    М а ц і. Але я так хачу яму дапамагчы...
    Сакрат. Вы нічога не можацезрабіцьдля яго.
    Маці. Яны абодватакія галодныя...
    Чорны анёл (прыходзіць адтуль жй, адкуль і Маці, з правага боку; звяртаецца да філосафаў). Во няўдача! Гэта здарылася менавіта са мной.1
    Кант. Штотакое?
    Сакрат. Штоздарылася?3ноў?
    С п і н о з a. Вечна з вамі нешта здараецца.
    Анёл. Мнетрэбаўніз...туды, да іх.
    Кант. Але навошта?
    Анёл. Вунь тая жанчына падала заяву. Яна хоча, каб сыны былі з ёю.
    Спіноза. I?..
    А н ё л. Мнетрэбатуды.уніз, каб іх выпрабаваць.
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 191
    Кант. I вы восьтак пойдзеце?
    Анёл. А што...
    Сакрат. Як што? Пераапранутым пойдзеце, інкогніта?
    Анёл. Ну вядомаж.
    С п і н о з a. I ў вобразе каго? Чаго?
    Анёл. Эсэсаўца. Якразтое, штотрэба.
    Кант. Пацешна!
    А н ё л. Але не для мяне. Meнавіта са мной такое здарылася: эсэсавец...
    С п і н оз a. А штотам мусіцьадбыцца?
    Сакрат. Вы ж чулі, Баруху: ён павінен іх выпрабаваць.
    А н ё л. Я буду іх мучыць, мучыць да крыві. Тады і пабачым, кім яны ёсць насамрэч.
    А н ёл сыходзіць направа; утое ж імгненне злева зза барака выходзіцьэсэсавец.
    Унтэршарфюрар рыўком расчыняе дзверы.
    Паўль (выцягваецца “на зважай"). Зважай!!! Спадар унтэршарфюрар, вязень 97 126 дакладвае: іб вязняў з новага абозаў блоку 6, бараку 9 размешчаныя.
    192 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ’ТАК”
    Унтэршарфюрар. Нумар 118103!
    Карл (падскоквае).Туг\
    Унтэршарфюрар. Навыхад, вырадак!
    Карл (спешна, цішком). Бывай, Франціш. He здавайся! (Выходзіць з эсэсаўцам.)
    Маці (спалохана, да філосафаў). Што яны надумалі?
    Кант. He турбуйцеся, шаноўная пані. (Падкрэслена.) Гэтаяму на карысць.
    Маці (заклапочана). Ён будзе яго дапытваць, ён хоча з яго нешта выбіць. Яго будуць мучыць, майго Карла!
    Сп і ноза. Хіба Вы не бачылі, што да яго тут быў анёл? Вашага сына толькі выпрабуюць.
    Маці (пакутліва). Навошта выпрабоўваць, я ж за яго паручаюся!
    Сакрат. Ад вас тут нічога не залежыць, дый ад нас таксама.
    Маці. Вы сапраўды мяркуеце, што ўсё гэта яму на карысць?
    Кант. Так. Такён, напэўна, хутчэй будзе разам з вамі.
    М а ц і. Але ж яму будзе балюча.
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 193
    Спіноза. Штозначыцьболь...
    Сакрат. Вы дагэтуль не зразумелі?
    Маці. Пра гэта вы можаце размаўляць між сабою. Але, паночкі, такога нельга казаць аніводнай маці. Аніводнай... (Засмучаная, сядае побачзФранцам.)
    Франц (напаўголаса). Мама, дапамажы яму! Мама, падтрымай яго!
    Маці. Ёну найлепшыхруках, дзіцяткамаё, не хвалюйся.
    Ф р а н ц (настойліва). Мама, падтрымай яго!
    П аўл ь (сядае з іншага бокуля Франца). Чаго ты такі маўклівы?
    Ф ра н ц (спамхаўшыся). Чаготы хочаш?
    Паўль (зафкаўлена). Што сталася з тваім братам? Мабыць, гэта тая круцяльня са спісам на транспарціроўку?
    Франц. Напэўна.
    Паўл ь. Ну і навошта вам тое было трэба? Так сабе драбнічка — прысабечыць чужое імя ды чужы нумар. Што з гэтага будзе?
    Ф ран ц. Мы проста хацелі быць разам. А той малы чэх так хацеў застацца ў Бухенаў... У яго
    194 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ'ТАК”
    там сувязі з лагерным старастам: той прыносіць яму штовечара дадатковую порцыю супу і такім чынам штодня ратуе яму жыццё, пакуль чэх знаходзіцца ў старым лагеры.
    Паўл ь. I як?Яго мусілі вывезці?
    Ф ран ц.Так. I ён прапанаваўКарлу памяняцца нумарамі і імёнамі. Такмы маглі застацца разам, а малы чэх — пры сваім старасце і сваім супе.
    Паўль. 3 гэтага магло атрымацца нешта добрае.
    Франц. Тамтэйшы стараста ўсё ведаў і даў сваю згоду.
    Паўль. Ну і што? Калі твой братусё выдасць, тоўліпнецевы бы цюцькіўгразь.
    Ф ран ц. Мянеўжо нішто не палохае.
    Паўль. He геройствуй... навошта? Цябе хіба дома ніхто не чакае?
    Франц (зноўку занурыўшысяў сябе). Мама, ты яшчэжывая?
    Маці. Я тут, з табой, дзіцятка маё, я з табой, павер мне!
    Ф р а н ц (сабе пад нос). Мама! Хоць бы даведацца, ці яна яшчэ жывая...
    П аўл ь. Штоты там сабе думаеш, дурыла пры
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 195
    ціхлая? Вышэй нос — яшчэ паглядзім, як усё выйдзе.
    Ф ран ц.Так, яшчэ паглядзім.
    Унтэршарфюрар (вяртае Карла, штурхае яго ў барак). Ты, мурло! Падумайтка яшчэ, зтыхты ці з гэных. Праз пяць хвілін я вяртаюся і зноўку забіраю гэтую птушачку — і там пабачым, ці навучылася яна шчабятаць. (Сыходзіць.)
    Спіноза. Выбітна! Спадарства, вы яго бачылі? Трымаецца як сапраўдны эсэсавец!
    Кант. Ён іёсцьэсэсавец.
    Спіноза. Дыкёнжаанёл!
    Кант. Так, але пакуль ён перапрануты ў эсэсаўца, ён ні пра што не здагадваецца.
    С п і н о з a. He разумею... (Наіўна.) Эсэсавец жа павінен заўважыць, што ён узнік раптам, нібы... нібы з неба зваліўшыся — без мінулага, без уласнага лёсу... Зрэшты, гэтаж павінна кінуцца ў вочы!
    Кант. 0, святая прастэча, Бенедыкце, не забывайся ж настолькі моцна! (Нецярпліва павучае.) Гледзячы адсюль, ён быў дэлегаваны, але з іх гледзішча ён ужо даўно ўнізе, столькі
    196 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    і вось столькі гадоў, і ў яго ёсць мінулае, і свой лёс, і бацькі з дзядамі, і жонка з дзецьмі...
    Сакрат. Мы не знаходзімся з імі на адным узроўні ні ў часе, ні ў прасторы. Гэта ж наш такі фокус, што мы тут з імі важдаемся —такая сабе штукадзеля гэтага спектакля!
    Спіноза. Але вы казалі, што ўсё будзе пасапраўднаму, рэальней за рэальнасць, што гэта праўда, а не пусты тэатр?
    Кант. Усё ёсць тэатрам... I нішто не ёсць тэатрам. Мы—фігуры,яктут, такітам. Раз — і мы на заднім фоне сцэны, раз — на трансцэндэнтальным фоне. Але ў кожным разе — ролі выконваюцца.
    Сакрат. Але мы не надта каб ведаем, каго і што мы граем. Пагатоў не ведаем, што граем менавіта мы. Нам не вядомыя дакладна нашыя ролі. I мы цешымся, калі ўгадваем тэкст, якітрэба прамовіць.
    Кант. I звяртаем увагу, наколькі магчыма, на суфлёра — на голассумлення.
    М а ц і (тым часам падышла, паслухала апошнюю частку дэбатаў; зусёй наіўнасцю). А перад кім мы граем, паночкі? Калі ласка, скажыце мне!
    СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 197
    Спіноза. Перад прастадушнай публікай тэатра — такой прастадушнай, што яна думае, быццам мы граем.
    Сакрат. Атым часам іграюцьяны— ролі гледачоў.