• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    134 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК”
    такіх пытанняў. I тады я выкарыстоўваю адзін трук: раптам я бачу сябе ў асветленай, прыгожай і цёплай лекцыйнай зале за кафедрай, перада мной зацікаўленая публіка ва ўтульных мяккіх крэслах — і я расказваю, расказваю і чытаю лекцыю пра псіхалогію канцэнтрацыйнага л are pa! I вось усё тое, што мяне так мучыла і прыгнятала, аб’ектывуецца, разглядаецца і паказваецца з навуковай вышыні... I гэтым трукам мне ўдаецца паставіць сябе над сітуацыяй, над сучаснасцю і яе няўцешнасцю і разглядаць яе так, нібыта гэта ўжо мінулае, а сам я, са сваімі пакутамі, з’яўляюся абёктам цікавага навуковапсіхалагічнага даследавання, якое сам жа і праводжу. Як сказаў у сваёй “Этыцы” Спіноза? “Affectus, qui passio est, desinit esse passio simulatque eius claram et distinctam formamus ideam”. (Афект, які з’яўляецца пакутай, перастае быць ёю, як толькі мы ствараем сабе пра яго яснае і выразнаеўяўленне. — “Этыка”, раздзел V, ''Пра сілу розуму або чалавечуюсвабоду", палажэнне III.)
    Той, хто не мае больш моцы верыць у будучыню — у сваю будучыню, —у лагеры гіне. Разам з будучыняй ён страчвае духоўнае апірышча, дазваляе сабе ўнутрана ўпасці і занепадае як целам.так і душой. Часцей заўсё гэта здараецца раптоўна, у форме пэўнага крызісу.
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 135
    прыкметы якога добра вядомыя дасведчаным зняволеным. Кожны з нас баяўся — не за сябе, ботады гэтаўжо не мела б значэння, а за сваіх сяброў, — баяўся моманту, у якім гэты крызіс праявіцца ўпершыню. Зазвычай гэта выглядала так. Аднаго дня якінебудзь вязень заставаўся ляжаць у бараку і нават зварухнуцца не хацеў, каб апрануцца, памыцца і пайсці на пастраенне. Ніхто больш не мог паўплываць на яго, нішто яго больш не палохала: просьбы, грозьбы, кухталі —усё марна: ён проста заставаўся ляжаць, амаль не рухаючыся, і, калі гэты крызіс быў выкліканы хваробай, то ён супраціўляўся спробам аднесці яго ў амбулаторыю ці зрабіць нешта самому. Ён здаваўся! Ён па сваёй волі заставаўся ляжаць ваўласнай мачы і экскрэментах, і яго больш нішто нетурбавала.
    Наколькі істотнай з’яўляецца сувязь паміж небяспечным для жыцця самаадмаўленнем і дазволам сабе ўпасці, з аднаго боку, і стратай перажывання будучыні — з другога, я аднойчы ўбачыў на ўласныя вочы ў вельмі драматычных абставінах. Наш стараста блока, даволі вядомы замежны кампазітар і лібрэтыст, аднойчы даверліва звярнуўся да мяне: Тэй, доктар, я хацеў бы нешта апавесці табе. Нядаўна мне прысніўся адзін варты ўвагі сон. Нейкі голас сказаў мне, нібы я магу пажадаць
    136 ЛСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ'TAK"
    што заўгодна — трэба толькі сказаць яму, што я хачу ведаць, — і ён адкажа на любое пытанне. I ведаеш, што я спытаў? Я хацеў даведацца, калі вайна скончыцца для мяне! Разумееш, доктар — для мяне! Гэта значыць, калі вызваляць наш лагер, калі скончацца нашыя пакуты”. “I калі ў цябе быў гэты сон?”— спытаў я. “У лютым 1945га”, — адказвае ён (а гутарка была ў пачатку сакавіка). “I што адказаў табе гэты голас са сну?” — кажу я далей. I ён ціха, таямніча шэпча мне: “зо сакавіка...”
    Калі мой сябра Ф. апавядаў пра свой сон, то ён быў яшчэ поўны надзеі і перакананы, што гэты голас са сну стрымае сваё слова. Але прадказаны ім тэрмін паступова набліжаўся, а навіны пра становішча на фронце, якія пранікалі ў лагер, пакідалі ўсё менш спадзеваў, што фронт насамрэч дапаможа нам вызваліцца ў сакавіку. I тады адбылося вось што. 29 сакавіка ў Ф. раптоўна пачалася гарачка. 30 сакавіка — у дзень, калі, паводле прадказання, павінна была скончыцца вайна і пакуты “для яго” — Ф. пачаў цяжка трызніць і страціў прытомнасць... 31 сакавіка ён ужо быў мёртвы. Ён памёр ад сыпногатыфу.
    Той, хто ведае пра існаванне ўнутраных сувязяў паміж настроем чалавека і такімі афектамі, як мужнасць і надзея або прыгнечанасць
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 137
    і безнадзейнасць, з аднаго боку, і імунітэтам арганізма — з іншага, зразумее, якія смяротныя наступствы можа мець імклівае пагружэнне ў безнадзейнасць і прыгнечанасць. Мой сябра Ф. у выніку памёр таму, што чаканае ў пэўны час вызваленне не надышло, і глыбокае расчараванне разбурыла ахоўныя сілы яго арганізма. Яго вера і жаданне будучыні пайшлі на спад, і тады арганізм паддаўся хваробе — у выніку голас са сну меў рацыю...
    Гэтаму адзінкаваму выпадку і зробленай з яго выснове адпавядае і тое, на што некалі звярнуў маюўвагу галоўны доктар канцлагера: менавіта ў тыдзень паміж Раством 1944 года і Новым годам 1945га ў нашым лагеры адбыліся масавыя смерці ў небывалых дагэтуль маштабах. На ягоную думку, гэта тлумачылася не ўскладненымі працоўнымі ўмовамі, не пагоршаным харчаваннем, зменай надвор’я ці пачаткам эпідэмій; прычыну масавай гібелі, найхутчэй, варта шукацьутым, што большасць вязняў паддалася наіўнай веры, нібыта на Раство яны ўжо трапяць дадому. Калі ж напярэдадні гэтай даты газетныя навіны гучалі не больш чым падбадзёрліва, зняволеных апанавала ўсеагульная млявасць і расчараванасць, якая ў выніку і паўплывала на вынослівасць вязняў, выклікаўшы гэтыя масавыя смерці.
    138 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫІДЦЮ "TAK"
    Перад гэтым мы казалі, што любая нашая спроба ўнутрана падбадзёрыць людзей у канцлагеры скіроўвала іх на нейкую мэту ў будучыні. Дэвіз усіх псіхатэрапеўтычных ці псіхагігіенічных намаганняў, напэўна, найбольш трапна выражаны ў словах Ніцшэ: “У каго ёсць «чаму» жыць, той вытрывае амаль любое «як»”. Зняволеным пры нагодзе трэба было ўсвядоміць “чаму” свайго жыцця, сваю жыццёвую мэту, каб такім чынам унутрана ўзвысіцца над жахлівым “як” свайго цяперашняга існавання, над жахамі канцлагера і змагчы гэтаму супрацьстаяць. I наадварот: гора таму, хто не бачыць перад сабою ніякай жыццёвай мэты, хто страціўсэнс існавання — і з ім усялякі сэнс супраціўляцца. Людзі, якія такім чынам зусім трацілі апірышча, амаль адразу ж падаюць духам. Тыповы выраз, якім яны адказвалі на ўсе падбадзёрлівыя аргументы і адхілялі любое суцяшэнне, заўсёды гучаўтак: “Мне няма чаго больш чакаць ад жыцця”. Што тут можна запярэчыць?
    ПСІХОЛАГУКАНЦЛАГЕРЫ 139
    Пытанне нра сэнсжыцця
    Акурат туг трэба змяніць саму пастаноўку пытання пра сэнс жыцця: мы павінны вучыцца самі і вучыць расчараваных людзей, што насамрэч рэч не ўтым, чаго мы чакаем ад жыцця, а ў тым, чаго жыццё чакае ад нас! Кажучы пафіласофску, гаворка ідзе пра свайго роду каперніканскі паварот: мы цяпер не проста пытаем пра сэнс жыцця, але разумеем, што жыццё штодня і штохвіліны ставіць перад намі пытанні, — пытанні, на якія мы мусім даць адказ, прычым не роздумамі ці прамовамі, але дзеяннем, правільнымі паводзінамі. Урэшце, жыццё — гэта не што іншае, як адказнасць за правільны адказ на жыццёвыя пытанні, за выкананне заданняў, пастаўленых перад кожным асобна, за выкананне патрабаванняў кожнай гадзіны.
    Гэтыя патрабаванні, а разам з імі і сэнс быцця, змяняецца ад чалавека да чалавека і з імгнення ў імгненне. Немагчыма знайсці агульны сэнс чалавечага жыцця, на гэтае пытанне нельга даць адзін адказ: жыццё, якім мы яго разумеем тут, з’яўляецца не чымсьці хісткім, але якраз чымсьці канкрэтным, і патрабаванні жыцця да нас таксама зусім канкрэтныя. Гэтую канкрэтнасць прыносіць з сабою лёс чалавека, для кожнага — адзіны і непаўторны.
    140 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
    Ніякага чалавека і ніякі лёс нельга параўноўваць з іншымі; жыццёвыя абставіны не паўтараюцца. I кожныя канкрэтныя абставіны вымагаюць розных паводзінаў ад чалавека. Адным разам канкрэтныя абставіны патрабуюць ад яго дзейнічаць, рабіць сваё жыццё дзейсным; другім разам — скарыстацца выпадкам і напоўніць жыццё перажываннямі (і асалодай); іншым разам — проста ўзяць лёс у свае рукі. Але кожная сітуацыя заўсёды адметная ўнікальнасцю і непаўторнасцю, якія дапускаюць толькі адзін, непаўторны, правільны “адказ” на пытанне, заключанае ў канкрэтных абставінах.
    Калі ж канкрэтныя абставіны ўскладаюць на чалавека пакуты, то ён павінен і ў гэтых пакутах убачыць звышзадачу, прычым звышзадачу непаўторную. Насуперак пакутам чалавек мусіць прыйсці да асэнсавання таго, што ён са сваім пакутлівым лёсам унікальны і непаўторны ва ўсім сусвеце. Ніхто не можа пазбавіць яго гэтых пакутаў, ніхто замест яго самога не здольны іх ператрываць. Але ў тым, як ён, напатканы гэтым лёсам, зносіць свае пакуты, і заключаеццаўнікальная магчымасць непаўторнага дасягнення.
    Для нас у канцэнтрацыйным лагеры ўсё гэта не было адарванай ад жыцця спекуляцыяй.
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 141
    Для нас гэтыя думкі былі адзіным, што яшчэ магло ўратаваць! Бо менавіта яны не давалі сумнявацца тады, калі мы больш не бачылі ніякіх шанцаў захавацьжыццё. I тады нас не займала пытанне пра сэнс жыцця ў тым выглядзе, у якім яно часта наіўна задаецца і не мае на ўвазе нічога, акрамя рэалізацыі нейкай мэты творчым шляхам. Нас займаў сэнс жыцця як нешта татальнае, што ўключае ў сябе і смерць, і таму ахоплівае не толькі сэнс “жыцця”, але таксама сэнс пакутаў і памірання: мы змагаліся за гэты сэнс!
    Пакуты як дасягненне
    Калі нам аднойчы адкрыўся сэнс нашых пакутаў, то мы адмовіліся прыніжаць ці недаацэньваць поўню пакут лагернага жыцця, перасталі іх “выцясняць" і падманвацца танным ці нацягнутым аптымізмам. Для нас пакуты сталі звышзадачай, сэнсоўнасць якой мы больш не хацелі ігнараваць. Для насу пакутах раскрыўся іх дзейсны характар—той, што натхніў Рылькеўсклікнуць: “Як шматяшчэтрэба папакутаваць!” Рыльке ўжывае тут слова “папакутаваць” падобна да таго, як зазвычай кажуць: “Як шмат яшчэтрэба парабіць”...
    142 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ'ТАК”
    Нам давялося “шмат папакутаваць”. I таму трэба паглядзець у вочы тым пакутам, рызыкуючы “размякнуць” і якнебудзь пакрыёма даць волюслязам. Але гэтыхслёз нетрэбасаромецца. Яны сведчылі, што чалавек меў найвышэйшую мужнасць — мужнасць пакутаваць! Гэта разумелі толькі некаторыя, і яны сарамліва прызнаваліся, што зноўку плакалі. Адзін вязеньтак адказаў на маё пытанне, як яму ўдаецца пазбавіцца ад галодныхацёкаў:“Я іх выплакаў”...
    Нешта яшчэ наперадзе
    Спробы псіхатэрапіі ці псіхагігіены, калі гэта стала магчымым, былі або індывідуальнымі, або калектыўнымі. Што да спробаў індывідуальнай псіхатэрапіі, яны частаўяўлялі сабой безадакладнае “лячэнне”, якое выратоўвае жыццё. Перадусім гэтыя клопаты датычыліся папярэджання самазабойстваў. Калі нехта здзяйсняў падобную спробу, то існавала строгая забарона ратаваць гэтага чалавека. Так, афіцыйна было забаронена абразаць вяроўку павешанага. Таму, натуральна, куды больш важнымі здаваліся папераджальныя меры. Я згадваю два выпадкі, якія не толькі з’яўляюцца прыкладамі практычнага выкарыстання вы