• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    ПСІХОЛАГ ў КАНЦЛАГЕРЫ 107
    ачысцілі, а жанчын адправілі абозам кудысьці. Невымоўнае бязладдзе панавала ў гэтым бараку. Усё параскідана, і бачна было, што многія жанчыны ратаваліся ўцёкамі: тут валяліся рыззё і салома, сапсаваныя рэшткі ежы і пабіты посуд. Вось, здавалася б, прыдатныя конаўкі — улагеры гэта прадметы вялікай вартасці,—але нам не хацелася іх браць. Мы занадта добра ведалі, што апошнім часам, калі ў лагеры запанавалі самыя гаротныя ўмовы, гэтымі міскамі карысталіся нетолькі для супу, але і для мыцця і адначасоватуалету. (Існавала строгая забарона карыстаццаў бараку якімнебудзь посудам для спраўлення патрэбаў; амаль кожны быў змушаны абыходзіць гэтую забарону, калі, напрыклад, ляжаў падчас эпідэміі сыпнога тыфу ў ліхаманцы і нават з чужой дапамогай не мог уначы дайсці да прыбіральні праз моцнае фізічнае знясіленне.) Пакуль я толькі стаю на варце, мой таварыш пралазіцьу пакінуты жаночы барак. Неўзабаве ён, ззяючы ад радасці, выходзіць і з гонарам паказвае на заплечнік, які хавае пад палітонам. Але ён бачыў там яшчэ адзін, і цяпер мне трэба яго забраць. Цяпер на варце ён, а я заходжу ў барак. Калі я абшукваю бязладныя груды параскіданых рэчаў і знаходжу, на сваю вялікую радасць, да другога заплечніка яшчэ і старую зубную шчотку, то
    108 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ'ТАК”
    раптоўна заўважаю сярод спехам пакінутых рэчаўтруп жанчыны...
    Бягу назад, у свой барак, каб схаваць усю сваю маёмасць: супную міску, пару разадраных рукавіц, атрыманых “у спадчыну” ад аднаго з памерлых у гэтым бараку тыфозных пацыентаў, і пару дзясяткаў невялікіх паперак, на якіх я, як ужо казаў, пачаў аднаўляць стэнаграфічнымі знакамі рукапіс кнігі, страчанайуАўшвіцы. Я яшчэ разспешна праведваю ўсіх і апошні раз праходжу праз левы і правы шэраг пацыентаў, якія цесна ляжаць на падгнілых дошках абапал цэнтральнага прахода. Я падыходжу да адзінага земляка, які быўужо амаль пры смерці і якога я ўвесь час амбітна хацеў выратаваць насуперак усяму. Вядома, мне трэба было ў любым выпадку трымаць план уцёкаў у строгай таямніцы. Але мой таварыш, здаецца, нешта прадчувае. (Відаць, я крыху нерваваўся.) Глухім голасам ён пытае мяне: “Таксама змываешся?” Я матляю галавой. Але не магутак простаўнікнуцьяго позірку. Пасля візітаў я зноў іду да яго. I зноў гэты безнадзейны позірк — чамусьці ёнуспрымаецца як дакор. Усё больш дратуе мяне нядобрае пачуццё, якое з’явілася адразу, яктолькі я пагадзіўся на сумесныя ўцёкі з калегам — і гэтым самым разбурыў свой ранейшы прын
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 109
    цып: не гуляцца з лёсам. Я выбягаю з барака да калегі ў санітарную частку і паведамляю: “Я не магу пайсці з табой”. Ледзь я паспеў яму рашуча растлумачыць, што ён павінен адмовіцца ад майго саўдзелу, ледзь я пастанавіў надалей заставацца з пацыентамі, як тое нядобрае пачуццё маланкава знікла! Мне няўцям, што прынясуць наступныя дні, але ўнутрана я спакойны як ніколі. Цвёрдым крокам я вяртаюся ў свой барак для хворых на тыф, сядаю на дошкі, каля ног свайго сябра, спрабую яго суцешыць, пасля пагутарыць і супакоіцьтых, хто тэмпературыць.
    I вось надышоў апошні дзень нашага лагера. Амальусіх насельнікаў масавым абозам перакінулі ў іншы лагер, бо набліжаўся фронт. Лагерныя бонзы, капа і кухары паўцякалі. У той дзень казалі, што да вечара лагер павінен быць цалкам эвакуіраваны, у тым ліку апошнія пазасталыя вязні — хворыя ды некалькі дактароў і “санітараў”. А ўначы, казалі, лагер падпаляць. Але і пасля абедутой грузавік, які павінен быў забраць хворых, не з’явіўся. Замест гэтага лагер максімальна заблакавалі, а калючы плоттакстараннаахоўвалі, што ніхто не мог нават паспрабаваць "пралезці праз дрот” ва ўжо нават напалову падрыхтаваным месцы. Гэта было жудасна. Здавалася, яны збіраліся
    110 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    падпаліць увесь лагер з пазасталымі вязнямі. Цяпер мы з калегам ізноў вырашылі збегчы.
    У нас ёсць абавязак — пахаваць паза калючым дротам тых траіх, якія памерлі сёння. Акрамя нас дваіх, у лагеры больш нікога, хто мае на гэта сілы, амаль усе ляжаць з гарачкай і трызняць у некалькіх яшчэ занятых бараках. I вось мы пастанавілі: адзін труп разам з заплечнікам калегі мы вынесему старым карыце, якое замяняе нам насілкі ітруну, другі вынесем разам з маім заплечнікам, а, пацягнуўшы трэцяга, мы ўцячом самі. Да трэцяга трупа нашая праграма ідзе паводле плана. 3 трэцім, аднак, трэба пачакаць — калега сказаў, што паспрабуе хутка здабыць дзенебудзь кавалак хлеба, каб было што з'есці наступнымі днямі ў лесе. Я чакаю; праходзяць хвіліны, я ўсё больш губляю цярпенне — а ён усё яшчэ не вяртаецца. Я так падрабязна распісаў сабе, якой на смак будзе свабода, зараз, пасля трох гадоў, калі мы сабраліся бегчы насустрач фронту. Толькі пазней мы даведаліся, якімі небяспечнымі былі б нашыя ўцёкі. Але да гэтага не дайшло. Бо ў тое ж імгненне, калі мой калега ўрэшце прыбег, лагерная брама шырока расчыняецца, і на страявы пляц павольна заязджае раскошны сталёвага колеру аўтамабіль з вялікімі чырвонымі крыжамі: дэлегат Міжнароднага Чыр
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 111
    вонага Крыжа з Жэневы на месцы і прымае лагер і яго апошніх жыхароў пад сваю апеку. Пра якія ўцёкі тут можна думаць? 3 машыны выгружаюць скрыні з медыкаментамі, раздаюць цыгарэты, нас фатаграфуюць, паўсюль пануе радасць. Цяпер больш нетрэба рызыкавацьсабой і бегчы да ваюючых франтоў.
    Дэлегат размяшчаецца ў сялянскім доме непадалёкадлагера, кабіўначы быцьгатовым да ўсяго. У першым радасным захапленні мы забыліся на трэці труп. Цяпер жа мы ідзём і выносім яго, каб і ён закаціўся ў маленькі шахтавы могільнік, які мы ўдвух выкапалі. Вартавы, які нас суправаджаў і назіраў, раптам зусім памякчэў. Ён пачынае здагадвацца, што справа неўзабаве можа прыняць іншы бок, і спрабуе падлашчыцца да нас. У кожным разе, ён бярэ ўдзел у кароткай малітве за памерлых, якую мы прамаўляем. Мы кідаем першыя грудкі зямлі на целы таварышаў. Пасля ўнутранага напружання і хваляванняў апошніх дзён і гадзін, пасля гэтага апошняга рыўка ў нашых гонкахсасмерцю малітоўныя словы, зякімі мы выпрошвалі вечны спакой, сталі такімі палымянымі, якімі толькі могуць прагучаць з чалавечых вуснаў...
    Так праходзіць гэты дзень, апошні дзень канцлагера, у прадчуванай і ўнутрана смакаванай
    112 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ’ТАК"
    свабодзе. Але мы памыліліся. Бо насуперак словам дэлегата Чырвонага Крыжа, з прычыны нейкай дамоўленасці лагер нельга эвакуіраваць далей; нягледзячы на ягоную прысутнасць у суседняй з лагерам вёсцы, уначы прыязджаюць грузавікі з эсэсаўцамі, якія перадаюць загад — зараз жа ачысціць лагер; пазасталыя вязні павінны быць транспартаваныя ў цэнтральны лагер, адкуль іх цягам 48 гадзін перавязуць у Швейцарыю і абмяняюць на ваеннапалонных. 3 грузавікоў выйшлі групы людзей, і ў іх не пазнаць колішніх эсэсаўцаў — настолькі ветліва гэтыя людзі ўгаворваюць нас не баяцца, лезці ў кузаў і радавацца, што нам так пашанцавала. Тыя, у каго яшчэ стае сіл залезці ў грузавік, залазяць; на платформу старанна пагружаюць цяжка хворых і саслабелых. Мы з калегам, не хаваючы заплечнікаў, стаім напагатове і чакаем, пакуль для перадапошняй машыны адлічаць трынаццаць чалавек. Іх аддзяляе галоўны доктар — нас там стаіць пятнаццаць; але якраз нас ён мінае. Тых трынаццаць забрала машына; мы ўдвух, пакінутыя, стаім здзіўленыя, расчараваныя, раззлаваныя, і пакуль выязджае перадапошняя машына, дакараем галоўнага доктара. Ён выбачаецца за сваю стомленасць і няўважлівасць: ён памылкова
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 113
    падумаў, што мы ўсё яшчэ збіраемся ўцякаць. Мы зноў сядаем, з заплечнікамі на спіне, і разам з пазасталымі вязнямі нецярпліва чакаем апошні грузавік. Але чакаць даводзіцца доўга. Таму мы кладзёмся на вызваленыя нары ў санітарным бараку, дашчэнту змораныя “вайной нерваў” апошніх гадзін і дзён, калі надзеі змяняліся расчараваннямі (ад воклічаў лікавання да смяротнага смутку). Мы гатовыя “ў дарогу", мы застаёмся адзетыяабутыя і засынаем. Будзіць нас шум збройных стрэлаў і грукатанне пушак, сполахі сігнальных ракет, свіст куль, якія прастрэльваюць сцены барака; галоўны доктар урываецца да нас і загадвае хавацца на падлозе, і з верхніх нараў проста мне на жывотскачатаварыш у абутку. Цяперя канчаткова прачнуўся. Неўзабаве мы разумеем сітуацыю: фронт ужо тут! Страляніна цішэе і змаўкае, шарэе раніца — і на дварэ, на мачце перад лагернай брамай, лунае белы сцяг. Але толькі праз некалькі тыдняў мы, групка апошніх вязняў гэтага лагера, даведаліся, што і ў гэтыя гадзіны "лёс" зноўку з намі гуляўся; даведаліся, наколькі сумніўнымі з’яўляюцца любыя чалавечыя рашэнні якраз там, дзе справа датычыць жыцця і смерці. Мы зноўку мусілі прыгадаць казку пра Смерць у Тэгеране, думаючы пра нашых таварышаў, якія той
    114 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK"
    ноччу былі ўпэўненыя, што едуць на свабоду. Праз некалькі тыдняў перада мной ляжалі фотаздымкі, знятыя ў маленькім лагеры недалёка ад нашага, куды маіх пацыентаў прывезлі, загналі ў баракі, а затым падпалілі. На фота можна было ўбачыць іх напаўабпаленыя целы.
    Раздражнёнасць
    Пакуль вязень знаходзіцца ў лагеры, апатыя і прытупленне розуму настолькі ім завалодваюць, што апускаюць яго духоўнае жыццё на больш прымітыўны ўзровень, робяць яго бязвольным аб’ектам лёсу ці бяскрайняга самавольствааховы;у выніку гэта прыводзяць да таго, што ён баіцца ўзяць лёс у свае рукі і прыняць хоць якоенебудзь рашэнне. У апатыі ёсць і іншыя прычыны, яе не трэба разумець толькі як механізм самааховы душы. Ёсць у яе і прычыны фізічныя — гэтаксама як і ў раздражнёнасці, якая разам з апатыяй з’яўляецца адной з ярка выражаных прыкмет псіхікі вязня. У шэрагу фізічных прычын на першым месцы знаходзяцца голад і недасыпанне. Як вядома, нават у нармальным жыцці гэтыя фактары робяць чала
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 115
    века апатычным і раздражнёным. У лагеры недасыпанне часткова выкліканае тым, што праз немагчымую шчыльнасць размяшчэння ў бараках і надзвычай убогую гігіену там пануе навала паразітаў.
    Прычынай апатыі і раздражнёнасці ёсць яшчэ адзін фактар: адсутнасць тых дароў цывілізацыі, якія звычайна змякчаюць гэтыя негатыўныя праявы, — адсутнасць нікатыну і кафеіну! Ад гэтага апатыя і раздражнёнасць толькі ўзрастаюць. Да фізічных прычын дадаюцца яшчэ і псіхічныя падставы гэтага адметнага душэўнага стану зняволенага, якія выглядаюць як пэўныя "комплексы”. Большасць вязняў пакутуюць ад своеасаблівага пачуцця ўласнай непаўнавартаснасці. Кожны з нас хоць аднойчы быў “кімсьці” альбо як мінімум верыў, штотакім з’яўляецца. Але тут і цяпер з ім абыходзяцца так, быццам ён — ніхто. (Ясна, што самасвядомасць, замацаваную ў больш важных, духоўных сферах, лагерныя ўмовы не пахіснуць; але ці шмат людзей, ці шмат вязняў маюць падобную цвёрдую самасвядомасць?) He разважаючы пра гэта, не асэнсоўваючы гэтага пасля, срэднестатыстычны зняволены, вядома ж, адчувае сябе цалкам дэкласаваным. Гэтае перажыванне ўзнікала праз кантраст, які ствараўся своеасаблівай сацыяльнай структурай