...Усё ж сказаць жыццю “так"
Віктар Франкль
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 232с.
Мінск 2024
116 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK''
лагернага жыцця. Я маю на ўвазе тую меншасць вязняў, якія з’яўляліся аўтарытэтамі: капа і кухараў, загадчыкаў складамі і “паліцаяў” — усе яны кампенсавалі ў сабе прымітыўнае адчуванне ўласнай непаўнавартаснасці; яны ні ў якім разе не адчувалі сябе такімі ж дэкласаванымі, як большасць “звычайных” вязняў, а зусім наадварот — паспяховымі. Часам у іх развівалася нават манія велічы ў мініяцюры. Душэўная рэакцыя большасці, поўнай гневу і зайздрасці да паводзінаў меншасці, знаходзіла выхад розным чынам — калінікалі іўзлыхжартах. Вось, напрыклад, адзінтакіжарт: два вязні размаўляюць, і адзін зазначае пратрэцяга, якраз такога “паспяховага”: "Я ведаў яго, калі ён быў яшчэ толькі прэзідэнтам самага буйнога банка, а цяпер ён тут капа з сябе строіць’’.
Як толькі гэтая дэкласаваная большасць і паспяховая меншасць сутыкаюцца ў канфлікце — а прычын таму ў лагеры ставала, пачынаючы ад раздачы ежы, — раздражнёнасць выбухае і даходзіць да мяжы. Тая раздражнёнасць, пра розныя фізічныя прычыны якой мы казалі вышэй, узмацняецца прычынамі душэўнымі, комплекснай афектыўнай зараджанасцю ўсіхуцягнутых. Таму не дзіўна, штотакое напружанне заканчваецца бойкай. Кожны рэфлекс, які вядзе ад успышкі гневу да разрадкі праз
ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 117
удары, быў падмацаваны ўжо безупыннымі пабоямі, сведкамі якіх вязні станавіліся зноў і зноў. Я сам досыць часта адчуваў, як моцна “свярбяць рукі” і хочацца “даць ім волю”, калі ад голаду і недасыпання ахоплівае раз’юшанасць. He спаўшы я быў яшчэ і таму, што нашую зямлянку, якая служыла баракам для хворых на тыф, пэўны час можна было цепліць, але пры гэтым трэба было клапаціцца пратое, кабуначы агонь не перакінуўся з грубкі ў памяшканне. Тыя, хто меў хаця б крыху сіл, мусілі несці гэтую начную службу, даглядаць грубку. Уначы, пакуль астатнія спалі ці трызнілі, я расцягваўся на падлозе перад маленькай грубкай, сцярог падчас сваёй "змены” полымя і запякаў у вугальках скрадзенага брыкету пару скрадзеных бульбін — і тыя гадзіны, нягледзячы ні на што, былі найлепшымі з усяго, што мне давялося перажыць... Але наколькі больш знясіленым і стомленым, апатычным і раздражнёным адчуваеш сябе назаўтра! Тады, незадоўга да нашага вызвалення, я працаваў доктарам у хворых на тыф, і акрамя гэтага мусіў замяняць захварэлага старасту блока. Таму перад кіраўніцтвам лагера я быў яшчэ адказны і за чысціню барака — калі наогул можна казаць пра нейкую чысціню ў гэтых умовах. Вялікае пусканне пылуў вочы —такая сабе прычына для чарговай інспекцыі барака —
118 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
служыла не столькі гігіене, колькі нашым пакутам. Больш ежы ці хоць трошкі медыкаментаў маглі б якнебудзь дапамагчы, але ўвага звярталася толькі на тое, каб у праходзе не было саломы, а парваныя, запэцканыя і поўныя вошай коўдры хворых ляжалі ў нагах прыгожай роўнай лініяй. Калі набліжалася інспекцыя, мне трэба было прасачыць за тым, каб старшыня лагера ці лагерны стараста, кідаючы праз уваходныя дзверы беглы позірк унутр нашай зямлянкі, не заўважылі ніводнай саломінкі, ніводнай крышынкі попелу перад грубкай ці чаго падобнага. Але датычна лёсу людзей, якія туліліся ў гэтай дзірцы, інспекцыі хапалатаго, што я, зрываючы шапку з паголенай галавы і стукаючы пяткамі, рашуча і бадзёра “дакладваў’1: “Санітарны барак VI/9, размешчана52хворыя натыф, 2 санітары, 1 доктар”. I ўсё, інспектары сыходзілі прэч. Але калі здаралася, што яны прыходзілі — і прыходзілі звычайна на шмат гадзін пазней, чым было абвешчана (а бывала, што пра час і зусім не паведамлялі), мне даводзілася бесперапынна раўняць коўдры, падбіраць падаючыя са спальныхмесцаўсаломінкі і — раўці набедакоў, якія ў апошняе імгненне маглі “загадзіць" увесь уяўны парадак і чысціню. Праз апатыю і атупенне хворыя з гарачкай хоць неяк рэагавалі толькі тады, калі на іх моцна крычаць. Але часта
ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 119
і гэта не дапамагае — ітады трэба сапраўды штосілы стрымлівацца, каб неўдарыць кагосьці. Бо ўласная раздражнёнасць невымерна нарастае праз апатыю іншых — і пагатоў праз небяспеку, у якуютрапляеш падчас будучай праверкі.
Унутраная свабода
Пасля спробы псіхалагічнага апісання і псіхапаталагічнага тлумачэння тыповых рыс характару, якія фарміруюцца ў чалавеку доўгім знаходжаннем у канцэнтрацыйным лагеры, можа скласціся ўражанне, што чалавечая душа ў выніку непазбежна вызначаецца навакольным асяроддзем. У псіхалогіі канцлагера, напрыклад, менавіта своеасаблівае сацыяльнае атачэнне, здаецца, вызначае паводзіны чалавека. Можна справядліва запярэчыць і спытаць: дзе тады застаецца чалавечая свабода? Хіба не існуе ніякай свабоды ўласных паводзінаў, стаўлення да пэўных умоў асяроддзя? Ці сапраўды чалавек з'яўляецца толькі прадуктам шматлікіх абставінаў і ўмоўнасцяў — біялагічных, псіхалагічных ці сацыяльных? Няўжо чалавек сапраўды ўсяго толькі вынік сваёй цялеснай канстытуцыі, характаралагічнай дыспазіцыі
120 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
і грамадскага стану? I што найбольш важна: ці сапраўды душэўныя рэакцыі чалавека на асаблівае, сацыяльна абумоўленае лагернае наваколле сведчаць пра тое, што ён зусім не можа пазбавіццаўплываўтой формы існавання, якой ён прымусова падпарадкаваны? Што ён мусіць падпарадкавацца гэтым уплывам? Што ён “пад ціскам абставінаў”, пануючых у лагеры, "не можа інакш’?
На гэтыя пытанні мы можам адказаць як з уласнага досведу, так і сутнасна. Сыходзячы з уласнага досведу, само жыццё ў канцлагеры паказала нам, шточалавек вельмі нават "можа інакш”. Здаралася дастаткова выпадкаўп ры кл адаў, часта гераічных, якія даказалі, што можна пераадолець апатыю і прыглушыць раздражнёнасць; што працягваюць існаваць рэшткі ўнутранай свабоды, свабоднай устаноўкі Я да атачэння як знешняга, так і ўнутранага. Хто з былых вязняў канцлагера не мог бы расказаць пра тых асоб, што праходзілі праз страявыя пляцы ці вандравалі з барака ў барак, каб тут сказаць добрае слова, а там падзяліцца апошнім кавалкам хлеба? Але так рабілі толькі некаторыя —тыя, у каго ставала моцы даказаць, што ў канцэнтрацыйным лагерыў зняволенага могуць забрацьусё, але толькі не апошнюю чалавечую свабоду — свабоду паста
ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 121
віцца да пэўных абставінаў гэтак ці іначай. I яны мелі тое самае “гэтак ці іначай"! I кожны дзень, кожную гадзінуў лагеры былі тысячы нагодаў здзейсніць гэты ўнутраны выбар, які ўяўляе сабой выбар чалавека падпарадкавацца ці не падпарадкавацца наваколлю, што пагражае пазбавіць чалавека яго сутнасці — яго ўнутранай свабоды — і спакушае адмовіцца ад свабоды і гонару, каб стаць проста мячыкам для гульні і аб’ектам знешніх абставінаў, і даць перарабіць сябе ў “тыповага” вязня канцлагера.
3 гэтага вынікае, што душэўныя рэакцыі зняволеных мы павінны разглядаць як нешта большае, чым простае адлюстраванне пэўных цялесных, душэўных і сацыяльных умоў; як і дэфіцыт калорый у харчаванні, і недахоп сну, як і іншыя розныя душэўныя “комплексы”, — усё гэта вымушае чалавека падпарадкавацца заканамернасцям тыповай лагернай псіхікі. Тое, што адбываецца ўнутры чалавека, што лагер быццам “робіць" з яго, насамрэч ёсць вынікам пэўнага ўнутранага рашэння. Па сутнасці, любы чалавек, нават у падобныхумовах, можа нейкім чынам вырашыць, што — з духоўнага боку — атрымаецца з яго ў лагеры: тыповы “канцлагернік” ці чалавек, які і тут застаецца чалавекам і захоўвае чалавечую годнасць.
122 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
Дастаеўскі аднойчы сказаў: “Я баюся толькі аднаго — не быць годным сваіх пакут”. Гэтыя словы даволі часта прыгадваліся, калі даводзілася знаёміцца з пакутнікамі, чые паводзіны ў канцлагеры, чые пакуты і смерць сведчылі пра канчатковую і незнішчальную ўнутраную свабоду чалавека. Гэтыя людзі маглі б цвёрда сказаць, што былі “годныя сваіх пакут”. Яны даказалі, што ў сапраўдных пакутах ёсць свой вынік, што яны — гэта прыкмета ўнутранай споўненасці. Унутраная свабода чалавека, якую да апошнягаўздыху немагчыма адабраць, таксама да апошнягаўздыху дае яму магчымасці надаваць сэнс свайму жыццю. Бо сэнс мае не толькі тое дзейснае жыццё, дзе ў чалавека ёсць магчымасць творча ўвасабляць вартасці; і не толькі жыццё для асалоды, якое напаўняе чалавека праз перажыванне хараства, мастацтва і прыроды; мае сэнс і такое жыццё, якое, бы ў канцлагеры, наўрад ці дае шанец увасобіць вартасці творча або праз перажыванні, але дае апошнюю магчымасць надаць сэнс свайму жыццю — менавіта праз стаўленне чалавека да знешніх вымушаных абмежаванняў. Творчае жыццё, як і жыццё ў асалодзе, надоўга закрытыя для яго, але не толькі ў іх заключаны сэнс: калі жыццё наогул мае сэнс, тады і пакуты таксама павінны мецьсэнс. Бодажыцця нейкімчынам належаць
ПСІХОЛАГУКАНЦЛАГЕРЫ 123
і пакуты — гэтаксама як лёс і паміранне. Толькі нястача і смерць прыводзяць чалавечае існаванне да адзінага цэлага.
Большасць была заклапочаная пытаннем: “Ці перажывём мы лагер?” Бо калі не, то ва ўсіх гэтых пакутах няма ніякага сэнсу. Пытанне, якое хвалявала мяне, гучала інакш: ці ёсць якінебудзь сэнс ва ўсіх гэтых пакутах, у гэтых смерцях навокал? Бо калі не, то тады няма ніякага сэнсу перажыць гэты лагер. Жыццё, сэнс якога заключаецца ў тым, выжыве чалавек ці не, жыццё, сэнс якога залежыць ад такой вось міласці выпадку — такое жыццё зусім не вартаетаго, каб наогул ягожыць.
Лёс—падарунак
У тым, як чалавек прымае свой нязменны лёс, а з ім і ўсе пакуты, навату найцяжэйшых абставінах і да самай апошняй хвіліны, адкрываецца поўня магчымасцяў надаць свайму жыццю сэнс. У залежнасці ад таго, застаецца чалавек мужным і храбрым, годным і ахвярным, ці ў максімальна абвостранай барацьбе за выжыванне забывае пра сваю чалавечнасць і становіцца ўрэшце той стаднай жывёлінай, пра якую нам нагадвала псіхалогія канцлагера, —
124 ,„УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ"ТАК''
у залежнасці ад гэтага чалавек прымае або пазбаўляецца тых магчымасцяў быць вартым, якія яму прапаноўвалі пакутлівыя абставіны ці цяжкі лёс, і яшчэ ў залежнасці ад таго, быў ён “годным сваіх пакут” або не.
He варта думаць, што падобныя разважанні адарваныя ад жыцця ці свету. Вядома, да такіх вышыняў здольныя дайсці толькі некаторыя, рэдкія людзі; толькі некаторыя ў лагеры дазналіся прасваю поўнуюўнутрануюсвабоду і змаглі ўзнесціся да ажыццяўлення вартасцяў, магчымых дзякуючы пакутам. Але нават калі б такім быў толькі адзін чалавек — то яго хапіла б дзеля сведчання таго, што чалавек унутры можа быць мацнейшым, чым яго знешні лёс, і не толькі ў канцэнтрацыйным лагеры. Чалавек знаходзіцца ў безупыннай канфрантацыі з лёсам і стаіць перад выбарам — здабыць унутры сябе штосьці вартае са свайго пакутнага стану ці не. Падумаем жа пра лёс хворых, а асабліва — пра лёс невылечных. Калісьці я сам прачытаў ліст аднаго даволі маладога пацыента, у якім ён паведамляў свайму сябру, што жыць яму засталося нядоўга, і аперацыя тут не дапаможа. Але далей у гэтым жа лісце ён пісаў, што прыгадвае адзін фільм, дзе паказаны мужчына, які мужна, годна і адважна супрацьстаіць сваёй смерці; тады, дзякуючы