• Газеты, часопісы і г.д.
  • ...Усё ж сказаць жыццю “так

    ...Усё ж сказаць жыццю “так"

    Віктар Франкль

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 232с.
    Мінск 2024
    33.92 МБ
    98 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    дапамагчы там, дзе некага яшчэ можна было выратаваць; тым, каму было лягчэй, я не мог даць нічога, акрамя хіба добрага слова. Так я соваўся ад аднаго хворага да другога, неймаверна аслабелы і фізічна змарнелы, бо сам перад гэтым цяжка перахварэў на сыпны тыф. Пасля я зноўку валокся ў сваю самоту на нейкі час і зноўку клаўся на драўляныя дошкі гідранта — які, дарэчы, аднойчы ўратаваў жыццё тром вязням: незадоўга да вызвалення ў лагеры рыхтавалі масавыя абозы (нібытаў Дахаў), якіх гэтыя трое разважліва стараліся пазбегнуць. Яны запаўзлі ў шахту гідранта і хаваліся там ад лагернай аховы, якая абшуквала ўсю тэрыторыю. Я жу гэтыя трывожныя хвіліны сядзеў, знешне спакойны, на вечку шахты і старанна ігнараваў вартавых, якія недаверліва пазіралі на мяне і, здавалася, спярша нешта западозрыўшы, хацелі падняць накрыўку, але пасля ўсё ж абдумаліся і прайшлі паўз мяне: я сядзеў з прастадушным выглядам і бяскрыўднай мінай і зудаванай непасрэднасцю цэліў галькай у сетку калючага дроту. Усяго на секунду насцярожыўся вартавы, які глядзеў на мяне; але пасля адвёў вочы ад гэтага відовішча, якое абяззброіла яго падазрэнні — і прыспешыўся далей. Тым траім у глыбіні я змог, аднак, хутка паведаміць, што галоўная небяспекаўжо мінула.
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 99
    Лёсгуляеўмячык
    Толькі той, хто з уласнага досведу ведае лагернае жыццё, можа скласці сабе праўдзівае ўяўленне пра абсалютную нікчэмнасць асобнага чалавечага жыцця, да якой усё зводзіцца ў канцлагеры. Гэтую абыякавасць да індывідуума вязень у стане поўнага атупення мог асэнсаваць, хутчэй за ўсё, яшчэ тады, калі ў лагеры рыхтавалі абоз для хворых. На двухколавых вазках, якія вязні мусяць цягнуць шмат кіламетраў праз снежную буру да іншага лагера, ляжаць нядбайна кінутыя лядашчыя целы прызначаных у абоз. Калі нехта з іх паміраў, яго ўсё адно мусілі везці: спіс павінен супадаць! Спіс — гэта найважнейшае, чалавек важны толькі тады, калі ў яго ёсць нумар, літаральна — ён уяўляе сабой нейкі нумар. Жывы ці мёртвы — не мае значэння; ‘'жыццё” такога "нумара” неістотнае. Тое, што хаваецца за гэтым нумарам, за гэтым жыццём — лёс, гісторыя, імя чалавека — значыць яшчэ менш. У абозе для хворых, напрыклад, з якім я як доктар прыехаў з аднаго баварскага канцлагера ў іншы, быў адзін юнак, які мусіў разлучыцца сасваім братам, ботой нетрапіўу спіс. Ён так доўга ўмольваў старасту, што той вырашыў абмяняць аднаго з тых, хто быў у спісе
    100 ...УСЕЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
    і з вялікім задавальненнем выскачыў бы адтуль, на гэтага адданага брата. Спіс жа павінен супадаць! Няма нічога прасцейшага — адданы брат проста пераймае нумар і імя вязня, які застаеццаў лагеры, і наадварот. Бо, якужо згадвалася, ніхто з нас у лагеры больш не меў дакументаў, іўсе былі шчаслівыя, што не маглі назвацьсваёй маёмасцю нічога, апроч уласнага арганізма, які ўсё яшчэ дыхаў насуперак усяму. Што б ні валялася тут і там, што б ні вісела на бляклай скуры гэтых паўлюдзейпаўшкілетаў — лахманы і рыззё, — усё гэта цяпер больш цікавіла тых, хто заставаўся: з веданнем справы і непрыхаванай дапытлівасцю яны аглядалі ад'язджаючых “музельманаў” на прадмет таго, ці лепшы ў тых абутак або паліто, чым іх уласныя. Лёс тых, хто з’язджаў, быў вызначаны; але тым, хто заставаўся ў лагеры і быў яшчэ здольны працаваць, пасавалаўсё, што магло хоць неяк павялічыць іх шанцы на выжыванне. Ім было не дасантыментаў...
    Страта пачуцця існавання як чалавечага суб’екта падмацоўваецца яшчэ і тым, што чалавек у канцэнтрацыйным лагеры перажывае сябе не толькі як аб’ект самавольстваў аховы, але і як аб’ект лёсу, як мячык, з якім гуляецца лёс. Я заўсёды лічыў і казаў, што звычайнатолькі праз пяць або дзесяць гадоў пасля падзеі чалавек даведваецца пра тое, была яна для
    ПСІХОЛАГ У КАНЦЛАГЕРЫ 101
    яго добрай ці кепскай. Канцлагер навучыў мяне іншаму: даведацца пра тое, што было для нас добрым, можна праз пяць або дзесяць хвілін! Яшчэ ў Аўшвіцы я сфармуляваў прынцып, "правільнасць” якога хутка была даказаная і які пазней прынялі даўвагі многія маетаварышы: на ўсе пытанні адказваць агулам праўдзіва і маўчаць пра тое, пра што мяне не пытаюць. Калі пыталіся, колькі мне гадоў, я казаў пра гэта; пыталіся пра прафесію — я казаў: “Доктар”, але маўчаў пра спецыяльнасць, калі ёю не цікавіліся настойліва. Самай першай раніцай у Аўшвіцы на пастраенне прыйшоў афіцэр СС. Вязні, якія мелі менш за сорак гадоў, павінны былі ісці ў адзін бок, якія мелі больш —у іншы; працаўнікоў па метале, аўтамеханікаў і іншых змясцілі асобна. Пасля нас змусілі спусціць штаны і агледзелі на пераломы, і асобных вязняў зноў аддзялілі. Адну групу загналі ў барак, каб пазней нанова прыгнаць на пастраенне. Мяне таксама пагналі. Тут ізноў ішла сарціроўка, і пасля кароткіх і хуткіх адказаў на пытанні: ‘‘Узрост? Прафесія?” мяне адставілі ўбок, у маленькую групу. Тады гэтую нашую групу павялі ў наступны барак, дзе нас ізноў перагрупіравалі. I так адбывалася яшчэ пару разоў, пакуль я не адчуў сябе зусім няшчасным, бо апынуўся сярод чужых людзей, якія
    102 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    размаўлялі на замежных, невядомых мне мовах. Там адбылася апошняя выбарка, і нас з выбранымі загналі ў апошні барак. I я раптам заўважыў, што апынуўся сярод сваіх былых таварышаў, землякоў і калег, у бараку, з якога ўсё пачалося! Наўрад ці хто заўважыў, што мяне ўвесь час перакідвалі тудысюды. I тут я ўсвядоміў, якое мноства варыянтаў лёсу прайшло паўз мянеўсяго за некалькі хвілін...
    Калі ўжо згаданы абозу “лагер з палегчанымі ўмовамі” быў складзены, мяне, тобок, мой нумар, таксама ўнеслі ў спіс: там спатрэбіліся лекары. Але насамрэч ніхто не быўупэўнены, штоабозсапраўды ідзеўлагер, дзеўмовы былі лягчэйшыя. Мы ўжо былі навучаныя горкім досведам. Падобны абозужо адпраўлялі пару тыдняўтаму. I яшчэтадыўселічылі, штоён ідзе не ў лагер з палегчанымі ўмовамі, а "ў газ’’. Але раптам нам паведамілі: калі хто хоча, можа выкрасліць сваё імя са спіса хворых, але наўзамен трэба добраахвотна запісацца ў начную змену (якой усе так баяліся). Дваццаць восем чалавек адразу ж так і зрабілі. Праз пятнаццаць хвілін цягнік адмянілі. Але тыя дваццаць восем ужо стаялі ў спісе на начную змену! Для большасці з іх гэта азначала смерць у найбліжэйшыя чатырнаццацьдзён.
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 103
    Апошняя воля, завучаная напамяць
    I вось абоз у лагер з палегчанымі ўмовамі склалі другі раз. Цяпер, натуральна, ніхто не ведаў, гэта такі фінт або трук, каб выціснуць з хворых апошнія сілы на працу, хай сабе і на чатырнаццаць дзён; ён вёз усіх у газ? Ці ўсё ж ехаўулагерз палегчаныміўмовамі?
    Галоўнаму лекару я падабаўся. Увечары, без пятнаццаці дзесяць, ён крадком прашаптаў мне: "Я сказаў у канцылярыі, што табе дазволена выкрасліцца са спіса, можаш зрабіць гэта да дзясятай гадзіны!” Я даў яму зразумець, што гэта не мой варыянт, я абіраю просты шлях ці, інакш кажучы, дазваляю лёсу ісці сваім парадкам. "Я застануся са сваімі хворымі таварышамі”, — кажу яму. Па мне слізгае спачувальны позірк яго вачэй, нібыта ён нешта прадчувае... Моўчкі ён бярэ мяне за руку, быццам гэта не развітанне да наступнай сустрэчы калісьці пазней, а ўвогуле развітанне з маім жыццём... Я іду. Павольным крокам вяртаюся ў свой барак. На маім месцы сядзіць засмучаны сябра. “Ты праўда хочаш паехаць?” — пытае ён. “Так, паеду...” 3 яго вачэй цякуць слёзы. Я спрабую яго суцешыць. Трэба нешта зрабіць: я складаю свой вусны запавет... Тлядзі, Ота: калі я не вярнуся дахаты, да сваёй
    104 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
    жонкі, і калі ты яе ўбачыш... то скажы ёй, запомні: папершае, мы днямі і гадзінамі пра яе гаварылі — памятаеш? Падругое, я нікога ніколі не любіў больш, чым яе. Патрэцяе, той шчаслівы нядоўгі час, калі яна была маёй жонкай, пераважыўусё, наваттое, што мы мусілі перажыцьтут...”
    Ота, дзеты цяпер?Ты яшчэ жывы? Што зтабою сталася пасля той нашай апошняй гадзіны разам? Ці знайшоў ты сваю жонку? I ці памятаеш ты яшчэ, як я тады, нягледзячы на твае дзіцячыя слёзы, змусіў цябе вывучыць мой запавет напамяць, слова за словам?
    Наступнай раніцай я з’ехаў з абозам. Гэтым разам нефінті нетрук. Гэты цягнікехаў неў газ, а ў сапраўдны лагер з палегчанымі ўмовамі. I тыя, хто так спачуваў мне, засталіся ў старым лагеры, дзе голад пасля лютаваў куды мацней, чым у нашым новым. Яны думалі, што ратуюцца, але загубілі сябе. Праз некалькі месяцаў, пасля вызвалення, я зноў спаткаў таго таварыша са старога лагера, які, быўшы “лагерным паліцаем”, вылавіў з катла кавалак мяса, якога не ставала на адным з трупаў... Бо ў гэтым лагеры, з пекла якога я ў выніку паспеў своечасова вырвацца, выбухнуў канібалізм.
    Як тут не прыгадаць гісторыю пра Смерць у Тэгеране? Багаты і ўладны перс гуляў у су
    ПСІХОЛАГУ КАНЦЛАГЕРЫ 105
    праваджэнні слугі па садзе ля свайго дома. Раптам слуга загаласіў —ён пабачыў Смерць, якая яму пагражала; слуга ўмольна прасіў свайго гаспадара даць яму самага хуткага каня, каб найскарэй пусціццаў дарогу і ўцячы ў Тэгеран, куды можна было даехаць яшчэ да вечаратагосамагадня. Гаспадардаўяму каня, і слуга галопам паскакаўтуды. Але, вяртаючыся дадому, гаспадар сам сустрэў Смерць і папракнуў яе: “Чаму ты так напалохала майго слугу, чаму пагражала яму?” I сказала Смерць: “Я не пагражала яму і нават не хацела напалохаць. Я толькі вельмі здзівілася.убачыўшы яго тут, бо павінна была спаткаць яго сёння ўвечары ўТэгеране!”
    Плануцёкаў
    Сталае адчуванне, што ты —усяго толькі мячык, з якім гуляецца лёс, і найважнейшы прынцып не гуляцца з лёсам самому, а даваць яму ісці сваім парадкам, разам з глыбокай апатыяй, якая апаноўвае чалавека ў лагеры, ёсць прычынай таго, што ён стараецца трымацца ўбаку ад любой ініцыятывы і баіцца прымаць рашэнні. У лагерным жыцці паўстаюць пытанні, якія мусяць вырашацца вокамгненна, і часта
    106 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ “TAK"
    гэта пытанне “быць або не быць”. Лепей, калі лёс вызваляе вязня ад неабходнасці прымаць рашэнне. Гэтае пазбяганне прыняцця рашэнняў выразна праяўлялася, калі зняволены стаіць перад выбарам “за" або “супраць’’ уцёкаў: у гэтыя хвіліны — і гаворка можа ісці толькі пра хвіліны, — калі трэба прыняць падобнае рашэнне, ён перажывае пякельныя пакуты: варта паспрабавацьуцячы ці не? Варта рызыкнуць ці не? Я і сам зведаў гэты ачышчальны агонь, поўны ўнутранага напружання, калі перад самым набліжэннем фронту надарылася магчымасць збегчы. Адзін таварыш, які выконваў абавязкі доктара ў бараках паза лагерам, быў за ўцёкі. Збегчы ён хацеў абавязкова са мной. Пад прыкрыццём кансіліуму па справе незняволенага, дзе я быў яму нібыта тэрмінова патрэбны як спецыяліст, мы хітрыкамі збеглі з лагера. Звонку нас мусіў сустрэць таемны ўдзельнік замежнага супраціву і перадаць нам уніформу і фальшывыя дакументы. У апошняе імгненне, аднак, узніклі тэхнічныя складанасці, і нам давялося вярнуцца ў лагер. Гэтую магчымасць мы выкарысталі, каб забяспечыць сябе яшчэ парачкай падгнілых бульбін у дарогу і разжыцца заплечнікам. Для гэтага мы прабраліся ў апусцелыя баракі жаночага лагера,— гэты лагер незадоўга перад тым