...Усё ж сказаць жыццю “так"
Віктар Франкль
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 232с.
Мінск 2024
Кант. Вашае пярэчанне смеху вартае — толькі не злуйцеся; але нерэальнасць, якую мастацтва паказвае людзям, бліжэй да праўды, чым рэальнасць чалавечая.
С п і н о з a. Добра, але гэтак мы ўсім развяжам рукі...
Сакрат. Гістарычны досвед абвяргае вашыя сумневы, Баруху.
Кант. Дакладна. Але вось што яшчэ: як вы, Сакраце, уяўляеце сабе ўсё гэта на практыцы? Нам самім трэба ладзіцьтэатральныя імпрэзы, натхняць драматургаў ці яшчэ немаведама што?
С п і н о з a. Прафесар мае рацыю. Мы ж не можам стаяць насцэне і граць перад людзьмі.
Сакрат. Але інакш вы да іх не дагрукаецеся! Уздзейнічаць могуць толькі канкрэтныя вобразы...
С п і н о з a. Цудоўна. Але ж нас абсмяюць.
Кант. I перадусім на падобнае вы ніколі не атрымаеце (таямніча, намякаючы) дазволу.
Сакрат. Годзе! Пакіньце гэтыя клопаты мне. Ёсцьі іншыя — нялюдзіўжо сталі людзьмі, каб падтрымаць людзей...
176 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК"
Кант. Скажу яшчэ раз: вы не атрымаеце дазволу. Вось пабачыце.
Сакрат. Але, спадару прафесару, зразумейце мяне правільна: спачатку я і не думаў ані пра нейкія тэатральныя пастаноўкі — толькі пра тое, што трэба паказаць людзям штосьці з іх уласнай рэчаіснасці, каб яны самі адчулі яе, праўду...
Спіноза.Ён мае наўвазе карцінуз іх жыцця.
Кант. Рэальную, або як мінімум магчымую ў рэальнасці, гісторыю, такую, што насамрэч адбываецца? I да таго ж пераплеценую з адпаведнай мараллю?
Сакрат. Нутак, між радкоў.
Сп і ноза. Ну, ідэя нядрэнная. Але да чаготут мы і што мы можам для гэтага зрабіць?
С а к р ат. Даць каментар!
Кант (крыху паразважаўшы). I вы маеце адпаведную гісторыю?
С а к р ат (ззяе). Спадару прафесару, усё ўжо гатова!
Кант. А каментар?
Сакрат. Дамо падчас дзеяння.
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 177
Спіноза (раптоўна завагаўшыся). Людзі на гэта не пагодзяцца. Ведаеце, што яны скажуць? Што праз гэта парушыцца адзінства прасторы і часу.
Кант. Даруйце, але мне смешна: адзінства прасторы і часу... Ды з гледзішча нашага вечнага “цяпер” гэта ж наогул не праблема!
Спіноза. Тады вось яшчэ што: мы мусім аднойчы апладніць фантазію нейкага пісьменніка або далучыцца да якоганебудзь гатовага спектакля і сыграцьу ім?
Сакрат. Нашмат прасцей. Мы злепім прапаганду на чыстых фактах: нашыя размовы —такія, якія вядуцца цяпер, — будуць паказаны публіцы, і датаго жутэатры!
Ка н т. Ну і як ізноў гэта разумець?
Сакрат. Мы проста разыграем наш пратакол на якойнебудзь зямной сцэне.
Кант. Усё, што было і будзе сказана, стане п’есай, якую вы пахвальным чынам хочаце паказаць?
С а к р ат. 0 так, менавіта гэта я і меў на ўвазе. Баруху, з чаго пачынаецца наш пратакол?
Спіноза (зачытвае ўголас). "Сакратар — Бенедыкт дэ Спіноза. Сакрат: дакладны час вы
178 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
таксама мусіце пазначыць. Кант: стоп! Пратэстую!" — і гэтакдалей.
Сакрат. Цудоўна! Тады і пакажам усё, што дагэтуль было сказана раней! (Урачыста.) I мы — зараз — проста ўключымся у пастаноўку “Сінхранізацыі ў Біркенвальдзе” на сцэне ... тэатраў....
Спіноза. Так не атрымаецца — там размаўляюць панямецку!
Сакрат. I што?
Кант. Бенедыкце, вы забываецеся, што мы цяпер размаўляем не словамі, а думкамі.
Сакрат. А думкі разумее любая чалавечая істота. Тое, што мы тут падумаем, кожны зразумее так, быццам яно прамоўлена на яго роднай мове...
Кант. ...Бо гэта праўда.
С п і н о з a. Я разумею...
Сакрат. Можна пачынаць! Наперад!
Спіноза (чадзіцячы радасна ўзбуджаны). Заслона!
Кант. Незабывайце, Бенедыкце,мыўвесьчас стаім на сцэне, перад адкрытай заслонай, нас увесь гэты час бачылі і чулі.
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 179
Сакрат. Ці вы, Баруху,дагэтульнеасэнсавалі, дзе знаходзіцеся?
С п і н о з а (крыху разгублена). А, ужо...
Сакрат. Вы што, не разумееце? Мы проста робім так, быццам нас выдумаў нейкі драматург і нас іграюць акцёры. (Пацяшаючыся.) Ніхто і не здагадаецца, што гэта мы, так бы мовіць, пераўвасобіліся ў акцёраў і скарысталіся гэтак званым аўтарам як прыкрыццём — тонка, праўда? Пры гэтым найбольш падманваецца публіка: мы сёння дазволім ёй іграць, а менавіта— ролю гледачоў. I вы пабачыце: яны не здагадаюцца, што гэта яны іграюць, а мы — сапраўдныя, і ўсё, што тут пакажуць, таксама сапраўднае!
Кант. Але калі сур'ёзна, Сакраце, што вы запланавалі? Якая гэта пёса?
Сакрат. Я хачу паказаць людзям карціну пекла і даказаць, што нават у пекле чалавек можа застацца чалавекам. Прыблізна так, як мы тут, на небе, — ці як яны там, унізе, яго называюць? — нейкім чынам засталіся людзьмі. Так?
Кант. Вядома, вядома, дзякуй Богу!
Спіноза. Дзякуй Богу!
180 ...УСЁ Ж СКАЗАЦЬ ЖЫЦЦЮ "TAK”
Сакрат (звяртаючыся да Канта). I гэта яго называлі атэістам...
Кант (усміхаецца). Ну, што? Я гатовы, Сакраце.
Сакрат (гукае наверх). Я прашу — заслонаміж вечнасцю і часам!..
Паднімаецца заслона. У паўцемры бачны закінуты, занядбаны бараку канцэнтрацыйным лагеры, пасярод яго стаіць невялікая металічная печка.
На сцэне справа за баракам нічога не бачна, злева відацьдзверы; перад імі, злева,трошкі вольнага месца, а далей, ля левага краю сцэны, плотз калючага дроту, які ідзе адтылу сцэны вакол баракаў правы бок. Перад гледачамі ўздоўж задняй сцяны барака наўзроўні калена цягнецца платформаздошак, прыцярушаныхсаломай; на іх размяшчаюцца вязні —хто сядзіць, хто ляжыць.
Сп і ноза. Дзе гэта мы?
Сакрат. У канцэнтрацыйным лагеры Біркенвальд.
Кант (хутчэйсам сабе). Жахліва...
К a п а (выходзіць зза барака наперад з групай вязняў і спыняецца злева, перад дзвярыма; абрывіста, звыкла рэзкім, хрыплым загадным тонам). Тут блокб, бараі<9
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 181
Франц. Хутчэй, Карл, можа, зоймем месца пры печцы!
Карл (кульгаючы). Чакай, не магу так хутка — левая нага...
Ф ра н ц. Абапрыся!
Карл (абапіраецца). Во,такужолепш.
Іншыя таксамаўваходзяць і разыходзяцца па бараку, некаторыя б’юцца за месца. Капа сыходзіць.
Фрыц (Эрнсту). Ты чуў, камендант лаяўся як п’яны рамізнік, маўляў, у Бухенаў нам выдалі толькі адну коўдру, а яшчэ штоўсе мы брудныя іў вошах!
Эрнст. Твая праўда, стары аптыміст. Спадзявайся, штодалей будзе лепш.
Ф р ы ц. А чаму не? Скажаш яшчэ. А сам хіба не думаў, што нас вядуцьу газавыя камеры? А разам зтым во, прыехаліў нармальны лагер!
Э рнст. Як дажывём, то пабачым... Глядзі мне, станеш капа, спатыкнешся раз — а там і KaHeu,! — яны тады ўсіх насу радочак пакладуць, пабачыш.
Ф ры ц. Вось як дакажаш, што гэтак станецца, тады і пагаворым. А пакуль не дакажаш, я буду рабіцьтак, нібы дакладна застануся жыць.
182 ...УСЁЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ“ТАК”
Эрнст. Я не буду чакаць да апошняга — расчараванне было занадта страшным...
Фрыц. Думаеш, не перажывеш яго? (Смяецца.)
Э рнст. Ты прынамсі яшчэжартуеш.
П аў л ь (гучна даўсіх). У мянеў мяшку былі дзве папяросы, яшчэ з мінулай прэміі. Дзе яны? Хто ўжосцягнуў?
Фран ц.Уу,зноўгэтыя падкрадахі! Таварышы яшчэ называюцца...
Ка рл. Камутут красці, мы жусе землякі.
Фран ц. Аўспомні пра Ота...
Ка рл . А божачкі, ды ёнужо паплаціўся.
Эрнст. Во дзе справядлівы светалад... Спакусіўся на скрылік каўбасы — ідзі ў газ...
Кант (пасля таго, як тры філосафы змяшаліся з вязнямі і паслухаліў He людзі, а недарэкі, скажу я табе, Баруху. Лічаць, што на ўзроўні іх зямнога існавання мусіць быць нейкая адпаведнасць між дабрачыннасцю і дабрабытам, маральнымі заслугамі і грашовымі заробкамі.
Сп і ноза. Beatitude ipse virtus — шчасцесамо па сабе цнота, і толькі прыстойны чалавек можа быцьсапраўды шчаслівым.
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 183
Ка нт (нецярпліва). Ды ведаю, ведаю. Але вы са сваім манізмам зводзіце ўсё да аднаго!
Сакрат. Спадарства, не будзем спрачацца. На кон усё ж нешта пастаўлена!
Кант. Пытаю вас, Сакраце: чамулюдзі нічому не вучацца?
Сакрат. Вядомачаму. Пакульяны нечытаюць кніг па філасофіі, то будуць плаціць за свае памылкі крывёй і пакутамі, нястачай і смерцю. Але падумайце: хіба мы самі за сваю філасофскую мудрасць таксама не заплацілі крывёй і пакутамі, нястачай і смерцю?
Спіноза.Ён мае рацыю, прафесару!
Капа (вяртаецца, расчыняе дзверы, раве ў барак). He думайце, вашывыя сучыя сыны, быццам вам сёння дадуць што пажэрці — нашая кухня не разлічвала на вашую смярдзючую банду! (Сыходзіць.)
Э р н ст. Выдатна: двадні нічога неелі, а цяпер пагаладайце яшчэ ноч, каб раніцай упіцца цеплаватай мутнай вадзічкай.
Ка рл (Францу). Франціш, Франціш, зноў кажу табе — не варта было ісці за мной.
Франц. He "не варта’’ — а трэба было ісці. Сам жа ведаеш, як яно.
184 ...УСЕЖСКАЗАЦЬЖЫЦЦЮ'ТАК"
Карл. Так, ведаю тваю заўсёдную ахвярнасць. I скажу табе шчыра: яна ўжо даецца ў знакі. Спачатку ты мог выехаць у Амерыку — але не: ты не захацеў кінуць сям’ю ў бядзе. А вынік? Каб уратаваць цябе ад гестапа, сабой ахвяравала сястра. Эві загінула, а пасля ад гора і пакутаў памёр бацька. Пасля чарга дайшла і да мяне. I маці цяпер засталася адна. Адзін Бог ведае, ці жывая яна яшчэ.
М а ц і (маленькая, сціплая, захутаная ў хустку, жаласна заклатчаная, выходзіць з правага боку, дзе не бачныўваходу барак). Во дзе я н ы. (Застаецца ненадалёк ад сыноў.)
Карл. I так ахвяраванне трывае, але нічога з яго не выходзіць.
Ф ра н ц.He кажы так, Карл. Ты ведаеш гэтак жа, як і я, што гэтая дрэнь, якую мы завём жыццём, была б бессэнсоўнай і не вартай таго, каб яе пражыць, калі б мы не былі гатовыя штомомант адкінуць яе дзеля нечага іншага.
Карл. Нечага іншага?Чаго іншага?
Франц. Ды чаго заўгодна. Ты гэта адчуваеш гэтаксама, як і я... мы хаця б здагадваемся.
СІНХРАНІЗАЦЫЯ Ў БІРКЕНВАЛЬДЗЕ 185
Карл. Усё мае нейкія межы. Ты не можаш так проста адкінуцьсваё жыццё прэч....
Ф р а н ц. Чаму не, калі гэта мае сэнс?
Карл. У чым ты бачыш сэнс — у тым, што ўрэшце намусім будуцькапцы?
Франц. Мо і так. He жыццё, а дрэнь — у любым выпадку які сэнс яшчэ і чапляцца за гэтую дрэнь? Хто не гатовы ёй ахвяраваць, той адно існуе, як расліна, а пасля падыхае, яго жыццё бессэнсоўнае. Але калі хто гатовы адкінуць сваё дрэньжыццё, то яго смерць яшчэ можа нават займець сэнс. Гэта маё меркаванне. I я б ніколі не насмеліўся яго выказаць, каб мы тут цяпер не сядзелі.
Кант. Авой, спадарства, вы гэтачулі?
Сп і ноза. Шчыра кажучы, я ім не веру.
Сакрат. Можа быць, штоўсёяшчэ праявіцца.
М а ц і (падыходзіць да філосафаў, нясмела, пакорліва). Прашу вас, паночкі, не злуйце на мяне, але мае сыны — гэта апошняе, што ў мяне заставалася. Хіба яны не цудоўныя? Хіба не малайчынкі?Толькі дурненькія — ат, якія дурненькія! Франц мог выправіцца ў Амерыку, паспеў бы яшчэ, разумееце? Але ён застаўся пры нас з мужам, я ведаю чаму: не хацеў